• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Раён утвораны 17.7.1924 у Віцебскай акрузе (да 26.7.1930). 20.8.1924 падзелены на 8 сельсаветаў. 8.7.1931 далучаны 7 сельсаветаў скасаванага Чарэйскага рна, 1 сельсавет Бешанковіцкага і 1 — Ульскага рнаў (абодва 25.7.1931 перададзены Бешанковіцкаму рну). 3 21.6.1935 у Лепельскай акрузе. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў пач. ліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Чашніках і раёне 3610 чал. На тэр. раёна дзейнічалі чашніцкія падп. райкамы КП(б)Б (8.7.194326.6.1944) і ЛКСМБ (жн. 1942—26.6.1944), Чашніцкае антыфаш. падполле, партыз. брыгады 1я Смаленская, 2я Бел імя Панамарэнкі, імя А.Д.Данукалава, Лёзненская, Сенненская, Чашніцкая «Дубава», партыз. полк Смаленскі, асобны отрад Ц.Я.Ермаковіча, у лют. 1943 — маі 1944 выдавалася падп. газ. «Сцяг сацыялізму». У маі 1944натэр. раёна захопнікі правялі карную аперацыю «Велікодная прагулка». Вызвалены ў канцы чэрв. 1944 у ходзе ВіцебскаАршанскай аперацыі войскамі 1га Прыбалтыйскага і 3га Бел. франтоў ва ўзаемадзеянні з партызанамі Чашніцкай брыгады «Дубава». 25.12.1962
    раён скасаваны, тэр. раёна перададзена Бешанковіцкаму рну, 6.1.1965 раён зноў утвораны на ранейшай тэр., адначасова далучаны 2 сельсаветы Лепельскага рна. На 1.1.1981 уключаў гарады Чашнікі і Новалукомль, р. п. Акцябрскі і 10 сельсаветаў. У 2001 у раёне 41,2 тыс. чал.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, энергетычнай, машынабудаўнічай, папяровай, харчовай, буд. матэрыялаў прамсці і інш. У раёне (2015) ліцэй, гімназія, 13 сярэдніх і 3 базавыя школы, 2 школы мастацтваў, ДЮСШ алімпійскага рэзерву, фізкульт.аздараўленчы клуб «Скіна», 11 дашкольных устаноў, цэнтры: сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, фізкульт.аздараўленчы «Венера». Працуюць раённыя Цэнтр дзяцей і моладзі, Цэнтр культуры і нар. творчасці, rap. дом культуры (г. Чашнікі), Дом рамёстваў, культ.спарт. цэнтр, Дом фальклору, 6 сельскіх дамоў культуры, 5 сельскіх клубаў, аўтаклуб, Палац культуры (г. Новалукомль), 2 сельскія клубыбібліятэкі, 5 гар. і 13 сельскіх бк, 2 бібліятэкіклубы, гіст. музей. У сістэме аховы здароўя 3 бальніцы, 5 сельскіх урачэбных амбулаторый агульнай практыкі, 13 ФАПАў, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Выдаецца газ. «Чырвоны прамень». Дзейнічаюць 14 рэліг. абшчын, у т.л. 6 праваслаўных, 2 каталіцкія, 2 евангельскіх хрысціянбаптыстаў, 4 хрысціян веры евангельскай. Археал. помнікі: стаянка каля в. Старыя Лаўкі, гарадзішчы каля вёсак Tapa, Грынькі, Дварэц, Лукомль і інш., курганы і курганныя могільнікі каля вёсак Антаполле, Бор, Васькаўшчына, Гогалеўка і інш. Помнікі архітэктуры: Міхайлаўская царква (1601— 04) у в Чарэя, Мікалаеўская царква (1я пал. 19 ст.) у в. Браздзецкая Слабада, Троіцкая царква (17 ст.) ў в. Белая Царква, сядзіба з паркам і (2я пал. 19 ст.) — пач. 20 ст.) ў б. в. Палітаддзел (цяпер у межах в. Іванск). Помнікі гісторыі: каменныя крыжы
    446
    ЧЫГРЫНАЎ
    (13—16 ст.) у в. Кажары, брацкія магілы сав. воінаў і партызан у вёсках Антаполле, Вял. Смальянцы, Гара, Гілі, Горы, Замачак, Іванск, Копцевічы, Красналукі, Лазукі, Лукомль, Луцік, Пачаевічы, Слідчаны, Стражавічы, Тарантова, Цяпіна. Чарэя, брацкая магіла партызан у б. в. Паршчэўшчына, магілы ахвяр фашызму ў вёсках Асташова, Вішанькі, Замошша, Зарэчная Слабада, Ухлё, помнікі землякам у вёсках Антаполле, Дзямідавічы, Жучкі, Лукомль, Пачаевічы, помнік воінам вайны 1812 у в. Копцевічы. В. Цяпіна — магчымае месца жыцця і знаходжання друкарні В.М.Цяпінскага (1530я гг. — 1599 або 1600). У б. в. Купніна нарадзіўся— бел. паэт, перакладчык Я.Журба (1881—1964), у в. Раманоўшчына — бел. пісьменнік А.Шашкоў (н. 1923). У раёне нарадзіліся Героі Сав. Саюза І.М.Краснік (1906—57, в. Іванск), М.А.Сурын (1908—63, в. Руднае), Я.Г. Навіцкі (1912—97, в. Копцевічы), Л.У.Буткевіч (1918—85, в. Хотліна), Я.П.Іваноўскі (1918—91, в. Чарэя), С.Ф. Пшонны (192269, в. Кушняроўка).
    ЧОРНЫ Кузьма (сапр. Раманоўскі Мікалай Карлавіч; 24.6.1900, в. Жабчава Капыльскага рна — 22.11.1944), беларускі пісьменнік, перакладчык. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1919), БДУ (1925). Чл. літ. аб’яднання «Маладняк» (1923—26), старшыня літ. аб’яднання «Узвышша» (1926—31), гал. рэдактар час. «Узвышша» (1927—31). У 1924—28 у газ. «Беларуская вёска». У 1934—38 заг. кабінета маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі. 14.10.1938 беспадстаўна арыштаваны, 8.6.1939 вызвалены з астрогу. 3 1941 у Маскве, прымаў удзел у выданні газетыплаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1944 у час. «Беларусь». Першыя збкі апавяданняў «Апавяданні», «Срэбра жыцця» (абодва 1925). У «маладнякоўскі» перыяд творчасці пераважалі паэт. замалёўкі, эцюды, імпрэсіі, у якіх апявалася хараство бел. прыроды, услаўлялася абуджэнне мужыкабеларуса. У апавяданнях «узвы
    шаўскага» перыяду (збкі «Па дарозе», «Пачуцці», «Хвоі гавораць», усе 1926, «Вераснёвыя ночы», 1929) — паглыблены псіхал. аналіз, сцвяр
    К. Чорны.
    джэнне гуманіст. думкі пра вял. сілу чалавека на зямлі, стварэнне вобразаў прадстаўнікоў маладога пакалення, схільных да філас. разваг і актыўных грамадскіх учынкаў. У першых раманах «Сястра» (1927—28) і «Зямля» (1928) сутыкненне процілеглых поглядаў на ролю асобы ў працэсе рэв. абнаўлення свету, сцвярджэнне хрысціянскіх каштоўнасцей, паэтызацыя жыцця сялян, прыгажосці бел. прыроды. Раман «Трэцяе пакаленне» (1935) выкрывае згубны ўплыў уласніцкага свету на характар і лёс чалавека. Аўтар раманаў «Бацькаўшчына» (1931, аднайм. п’еса паст. 1932), «Пошукі будучыні» (1943), «Млечны Шлях» (1944), аповесцяў «Лявон Бушмар» (1929), «Вясна» (1931), «Люба Лук’янская» (1936), «Насцечка» (1940) і інш., п’есы «Ірынка» (паст. 1941). Пераклаў на бел. мову аповесці «Станцыйны даглядчык», «Дуброўскі», «Капітанская дачка» А.Пушкіна, п’есы «Рэвізор» М.Гогаля, «Гарачае сэрца» і «Позняе каханне» А.Астроўскага і інш. Іменем Ч. названы вуліцы ў Мінску, Нясвіжы, Бабруйску, Слуцку.
    Тв.: 36. твораў. Т. 1—8. Мінск, 1972— 75; Выбр. творы. Мінск, 2000.
    Літ:. Тычына М. Кузьма Чорны: Эвалюцыя мастацкага мыслення. 2е выд. Мінск. 2004.
    ЧЫГРЫН Леанід Аляксандравіч (н. 29.5.1942, пас. Асінторф Дуб
    ровенскага рна), рускі і таджыкскі пісьменнік, перакладчык, кінасцэнарыст, журналіст. Скончыў Душанбінскі пед. інт (1965). 3 1968 працаваў у Таджыкдзяржрадыёкампаніі, з 1971 у Таджыкскім тэлеграфным агенцтве. 3 1979 на к/студыі «Таджыкфільм». 3 1992 гал. рэдактар кінацэнтра Мінва адукацыі Таджыкістана. 3 2000 выкладчык Рас.таджыкскага слав. ўнта (г. Душанбэ). Адзін з аўтараў цыкла гіст. аповесцей і раманаў у серыі «Таямніцы гісторыі»: «Азар з Уструшаны, ці Меч Спартака» (2007), «Хатлонскі бастыён» (2010), «Пад сцягам Мусліма», «Венецыянец Марка Пола», «Памылка Тамерлана» (усе 2011), «Жыццё Чжан Цзяня, ці Вялікі шаўковы шлях» (2004) і інш. У Беларусі выдаў кн. «Подзвіг Эмамалі Рахмона» (2012, з А.Хамдамам, пераклад на бел. мову І.Качатковай), надрукаваў дакум. запіскі «Покліч роднай зямлі» (2011), раман «Таежны Рабінзон» (2014), аповесць «Мяцеж» (2015).
    Літ.'. Карлюкевмч А. Ветер родной стороны // Нёман. 2011. №10.
    A. М. Карлюкевіч.
    ЧЫГРЬІНАЎ I ван Гаўрылавіч (21.12.1934, б. в. Вял. Бор Касцюковіцкага рна — 5.1.1996), беларускі пісьменнік. Нар. пісьменнік Беларусі (1994). Скончыў БДУ (1957). 3 1957 працаваў у выдве «Навука і тэхніка», з 1962 — у час. «Полымя». 3 1975 нам. старшыні, з 1976 сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. 3 1987 старшыня праўлення Бел. фонду культуры, адначасо
    447
    ЧЫРВОНЕЦ
    ва з 1989 гал. рэдактар час. «Спадчына». У збках прозы «Птушкі ляцяць на волю» (1965), «Самы шчаслівы чалавек» (1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973), «Ці бываюцьу выраі ластаўкі» (1983) і інш. гіст. падзеі, якія ацэньваюцца у іх непасрэднай суадноснасці з канкрэтным чалавечым лёсам. Раманы «Плач перапёлкі» (1970), «Апраўданне крыві» (1976), «Свае і чужынцы» (1983), «Вяртанне да віны» (1992), «Не ўсе мы згінем» (1996) звязаны аднымі героямі і месцамі дзеяння (в. Верамейкі, адсюль і назва «верамейкаўскі цыкл»). У іх адлюстравана атмасфера ваен. часу, вясковы побыт на акупіраванай тэр., арганізацыя падполля, зараджэнне партыз. руху, даследаваны вытокі гераізму і мужнасці бел. народа, створаны яркія вобразы патрыётаў. Аўтар п’ес «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» (паст. 1986), «Следчая справа Вашчылы», «Звон — не малітва» (абедзве 1988), «Чалавек з мядзвежым тварам», «Толькі мёртвыя не вяртаюцца» (паст., абедзве 1989), «Ігракі» (1990), «Прымак» (1994), «Зайграй, хлопча малы» (1995), публіцыст. кн. «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» (1983), «Паміж сонцам і месяцам: Роздум наджыццём, культурай і літаратурай» (1994). Аўтар сцэнарыя тэлефільма «Плач перапёлкі» (1990), адзін з аўтараў манаграфіі «Н.Я.Нікіфароўскі» (1960), сцэнарыя тэлефільма «Руіны страляюць...» (1970). Ч. прысвечаны дакум. фільм «Іван Чыгрынаў» (1994, рэж. С.Гайдук). Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
    Тв.\ Выбр. творы. Т. 1—3. Мінск, 1994; Плач перапёлкі: раман, апавяданні. Мінск, 2004; Выбр. творы. Мінск, 2013.
    Літ.: Марціновіч А.А. Іван Чыгрынаў: нарыс жыцця і творчасці. Мінск, 1999.
    ЧЫРВОНЕЦ, назва залатой мане^ы стандарту дуката; грашовалікавая адзінка абмежаванага ўжытку, вагавая адзінка для золата. Назва ад. рус. вызначэння «чырвонный золотой» у адносінах да замежных залатых манет 15—пач. 18 ст., пісьмова
    зафіксавана ў 1749 указам Манетнай канцылярыі Рас. імперыі, калі ў 1701—97 выпускаліся залатыя манеты без пазначэння наміналу, у 1701 — 51 — двайныя Ч. 3 пач. 1870х гг. назва Ч. значна пашырылася. У 1768—1806 і 1818—67 залатая манетарэлікт нідэрландскага дуката, што незаконна білася да 1849 у Рас. імперыі для замежных плацяжоў і выплат жалавання ў пагранічных гарнізонах. У 1834—41 афіц. назва рас. залатых манет двайнога наміналу 3 руб. — 20 злотых і ў 1868—85 наміналу 3 руб., якія паводле метралагічных даных прыблізна адпавядалі дукату. У 1922 залатая манета РСФСР, якая са стандартам утрымання золата дарэв. 10рублёвай манеты эмітавалася ў 1923 Дзяржбанкам СССР, але ва ўнутранае абарачэнне не паступіла. У 1925 выпушчана пробная залатая манета СССР паводле стандарту Ч. РСФСР. У 1923—24 адзін з наміналаў і адзінка зборных адносна Ч. наміналаў банкаўскіх білетаў Дзяржбанка РСФСР узору 1922 (1, 3, 5, 10, 25 Ч.), якія былі законным плацёжным сродкам ва ўсіх саюзных рэспублі