Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
У 2015 у Ш. гімназія, ліцэй, 2 сярэднія і спец. школы, школа мастацтваў, ДЮСШ, 8 дашкольных устаноў адукацыі, цэнтры: дзіцячай творчасці, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед., фізкультурнааздараўленчы, Дом культуры, бка, раённы гісторыкакраязнаўчы музей. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік сав. воінам і землякам. Помнікі архітэктуры —
Праабражэнская царква (пач. 20 ст.), Петрапаўлаўскі касцёл (канец 19 — пач. 20 ст.), сінагога (2я пал. 17 ст.), ратуша (канец 18 ст.), жылыя дамы (18—19 ст.).
ШКЛОЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1923 у г. Шклоўякраённаябка. У 1975увыніку цэнтралізацыі сеткі бк Шклоўскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) каля 58,3 тыс. экз., 5,6 тыс. чытачоў. Пры бцы дзейнічаюць цэнтр прававой інфармацыі, клубы па інтарэсах «Залатая восень» (з 2009), «Субяседнік» (з 2010), «Цікавыя сустрэчы» (з 2010), нар. аматарскі калектыў «Фларыяда» (з 1995). Бка працуе па мэтавых праграмах «Бібліятэка без межаў», «Экалогія: стагоддзе XXI». 3 2007 жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак абслугоўвае бібліобус (31 вёска).
Т.У.Мінкіна.
ШКЛОЎСКІ ІДАЛ, скульптурная выява язычніцкага бажаства. Знойдзены ў 1963 каля г. Шклоў, на беразе р. Серабранка. Датуецца 10 ст. Высечаны з пясчаніку, выш. 1,2 м, маса 250 кг. Тулава цыліндрычнае, ніжняя частка апрацавана як пастамент. твар мае індывід. рысы. Захоўваецца ў Нац. гіст. музеі Рэспублікі Беларусь.
ШКЛОЎСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на Пн Магілёўскай вобл. Цэнтр — г. Шклоў. У складзе раёна 202 сельскія нас. пункты, 12 сельсаветаў: Александрыйскі, Ардацкі, Гарадзецкі, Гарадзішчанскі, Заходскі, Каменналаўскі, Рыжкавіцкі, Славенскі, Старасельскі, Таўкачоўскі, Фашчаўскі, Чарнаруцкі. Пл. тэр. 1333 км2, лясы займаюць 21%. Нас. 28,3 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (94%), рускія (4,4%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,6%). Патэр. раёна праходзяць чыг. Магілёў—Орша, аўтадарогі мяжа Расіі (Езярышча)—Віцебск—Гомель—мяжа Украіны (Новая Гута), Орша—Шклоў—Магілёў, Княжыцы—Горкі—Леніна, Шклоў— Бялынічы, Шклоў—Круглае.
Раён утвораны 17.7.1924, падзелены 20.8.1924 на 19 сельсаветаў, да 26.7.1930 у Магілёўскай акрузе. 2.3.1931 далучаны 1 сельсавет Лупалаўскага, 8.7.1931 — 2 сельсаветы Копыскага скасаваных рнаў. 3 20.2.1938 у складзе Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Шклове і раёне 7,5 тыс. чал. Дзейнічалі шклоўскія антыфаш. падполле, падп. райкамы КП(б)Б (28.6.194329.6.1944) і ЛКСМБ (1.6.194329.6.1944), партыз. брыгада «Чэкіст», асобныя партыз. атрады, якія ўваходзілі ў Шклоўскую ваен.аператыўную групу, a таксама партыз. брыгады «Звязда», 35я, 61я, 115я Горацкая, 277ы партыз. полк, асобныя партыз. атрады. Выдавалася падп. газ. «За Роднну». Раён вызвалены ў канцы чэрв. 1944 войскамі 2га Бел. фронту ў ходзе Магілёўскай аперацыі. 16.9.1959 далучаны 3 (адзін часткова) сельсаветы скасаванага Дрыбінскага рна. 3 1959 у сучасных межах. У 2001 у раёне налічвалася 208 сельскіх нас. пунктаў, 12 сельсаветаў.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай прамсці і інш. У раёне (2015) гімназія, 7 сярэдніх школ, 8 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад—школа (5 на аснове сярэдняй і 3 — базавай школы), дзіцячая муз. школа і 2 дзіцячыя школы мастацтваў, ДЮСШ, 13 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: дзіцячай творчасці «Прамень», сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённы і 8 сельскіх дамоў культуры, сельскі Дом рамёстваў (в. Гарадзец), сельскі Дом нар. творчасці (в. Дабрэйка), сельскі Цэнтр культуры і вольнага часу (в. Александрыя), 6 сельскіх клубаў, клубмузей, клуббібліятэка, аўтаклуб, цэнтр. раённая, раённая дзіцячая, гар. і 20 сельскіх бк, бібліятэкаклуб, бібліятэкамузей, гісторыкакраязнаўчы музей. У сістэме аховы здароўя 3 бальніцы, паліклініка, 8 урачэбных амбулато
460
ШКЛОЎСКІ
рый, 13 ФАПаў, 9 аптэк. Выдаецца раённая газ. «Ударны фронт». У раёне 13 рэліг. абшчын, у т.л. 7 праваслаўных, 3 каталіцкія, 1 евангельскіх хрысціянбаптыстаў, 1 хрысціян веры евангельскай, 1 адвентыстаў Сёмагадня. Помнікі археалогіі: гарадзішчы ў вёсках Хоцімка, Царковішча, курганныя могільнікі ў вёсках Дымава, Капысіца, Царковішча. Помнікі архітэктуры: Пакроўская царква ў в. Вял. Лазіцы (19 ст.), Георгіеўская царква (1903) у в. Старое Высокае, будынак паштовай станцыі (сярэдзіна 19 ст.) у в. Лакуці. Помнікі гісторыі: брацкія магілы сав. воінаў у вёсках Вял. Чорнае, Гаваракі, Гарадзішча, Дзіўнава, Дубраўка 1, Еўдакімавічы, Заброддзе, Загор’е, Каменныя Лавы, Капысіца, Княжыцы, Ладыжана, Лакуці, Латва, Любінічы, Малы Мяжнік, Палыкавічы, Плешчыцы, Пронцаўка, Саськаўка, Стараселле (Славенскі с/с), Старое Высокае, Таўкачы, Чырчына, в. Гаршкова, сав. ваеннапалонных і мірных жыхароў у вёсках Гвалтоўнік, Стараселле (Славенскі с/с), Старыя Чамаданы; сав. воінаў і партызан у вёсках Зацішша, Новыя Комсенічы,
Слабодка (Гарадзецкі с/с), Шчацінка, магілы ахвяр фашызму ў вёсках Зацішша, Клін (Старасельскі с/с), Смятанічы, помнікі сав. воінам у вёсках Дубраўка 1, Камароўка, партызанам у в. Хацькова, землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Вял. Чорнае, Вял. Мяжнік, Заброддзе, Заходы, Клімавічы, Лакуці, Любінічы, Ордаць, Смятанічы, Старая Вадва, Тударава, Фашчаўка. У Шклове нарадзіліся бел. гісторык А.І.Зюзькоў (1904—37), бел. пісьменнік У.Шыцік (1922—2000), бел. фізік У.П.Радзько (н. 1937), у в. Крывель — сав. кінаакцёр П.М.Алейнікаў (1914— 65). Сярод ураджэнцаў Шклоўшчыны — Героі Сав. Саюза І.Ф.Несцераў (в. Таўкачы, 1904—89), П.І.Ярмоленка (в. Пруды, 1909—84), М.А.Карначонак(в. Баркі 1,1922—42), Г.І.Вялічка (в. Лутна, 1922—99), А.С.Мілюцін (в. Царковішча, 1924—85).
ШКЛОЎСКІ РАЁННЫ ГІСТОРЫКАКРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1990 у г. Шклоў, адкрыты для наведвальнікаў у 2007. Агульная пл. 400 м2, экспазіцыйнай залы — 239 м2, выставачнай залы — 142 м2. Асн. фонд —
5959 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 2143 адзінкі (2015). Экспазіцыя «Шклоўшчына са старажытнейшых часоў да сучаснасці» складаецца з 7 раздзелаў: «Старажытная гісторыя Шклоўшчыны», «Сярэдневяковая гісторыя горада Шклова», «Эпоха Зорыча», «Шклоўскае мястэчка ў XIX ст.», «Шклоўшчына ў перыяд войн пачатку XX ст.», «Вялікая Айчынная вайна», «Пасляваенная і сучасная гісторыя Шклоўшчыны». Сярод экспанатаў: зуб маманта (узрост 150 тыс. гадоў); прадметы побыту і жаночыя ўпрыгажэнні з гарадзішча ў в. Крывель (узрост 3 тыс. гадоў); мініяцюрны мечамулет 10—11 ст.; багародзічны крыжэнкалпіён 12—13 ст.; сярэбраны абразок з выявай Маці Божай 16 ст.; нацельныя крыжыкі 16—17 ст.; калекцыя манет 16—18 ст.; музейныя інсталяцыі (ваен. шляхетнае вучылішча, тэатр. прадстаўленне, візіт Кацярыны II у Шклоў, фотасалон пач. 20 ст., турэмная камера, пакой рабочага Цішэрскага, «Дзень Перамогі», «Этнаграфічны куток»), Музей мае багатыя калекцыі археалогіі, нумізматыкі, баністыкі, фалерыстыкі, фо
Да арт. Шклоўскі гісторыкакраязнаўчы музей: I — фрагменты кампазіцыі; 2 — інсталяцыя «Фотасалон пачатку XXcm. ў Шклове».
461
ШМАКАЎ
тадакументаў, прадметаў побыту (калекцыя бязменаў), керамікі і інш. На базе музея дзейнічаюць «Беларускае добраахвотнае грамадскае аб’яднанне па ахове гісторыкакультурнай спадчыны Шклоўшчыны», пошукавы атрад «Мемарыял», навук.творчае аб’яднанне «Ведай і любі свой край». Працуе салонмагазін «Фарбы зямлі», у якім рэалізуюцца вырабы нар. умельцаў і сувенірная прадукцыя. Музей мае 2 філіялы: музей прац. і баявой славы «Сельгастэхніка» ў Шклове і доммузей П.Алейнікава ў в. Крывель. Праводзяцца аглядныя экскурсіі «Горад на ўсе часы» і «Малая радзіма», інтэрактыўныя заняткі («Па слядах маманта», «Калядкі ў музеі» і інш.), лекцыі («Сем шклоўскіх цудаў», «Дняпроўскі рубеж» і інш.). Калектыў прымае актыўны ўдзел у рэсп. свяце «Александрыя збірае сяброў», міжнар. акцыі «Ноч музеяў».
ШМАКАЎ Фёдар Іванавіч (1.3.1917, г. СанктПецярбург — 1.3.2009), беларускі акцёр, рэжысёр. Нар. артыст Беларусі (1959). Нар. артыст СССР (1975). Скончыў Ленінград
Ф./.Шмакаў.
скі тэатр. інт (1939). 3 1939 працаваў у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі ў Магілёве. 3 1941 у Нац. акадэмічным драм. тэатры імя Я.Коласа, адначасова выкладаў ў студыях пры тэатры. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Яго мастацтва адрознівалася паглыбленай распрацоўкай псіхал. характарыстык вобразаў, лаканізмам і прастатой у спалучэнні з яркімі тэатр.выразнымі фарба
мі. Сярод роляў: Несцерка (аднайм. п’еса В.Вольскага), Коржань, Астап («Цэнтральны ход», «Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага), Верас («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Лемяшэвіч, Яраш («Крыніцы», «Capua на далоні» І.Шамякіна), Каравай («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Пётр, Платон («Лес», «Праўда добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага), Акім («Улада цемры» Л.Талстога), Сінцоў («Ворагі» М.Горкага), Гарацыа («Гамлет» У.Шэкспіра), Берлі («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера) і інш. Стварыў запамінальныя вобразы У.І.Леніна ў спектаклях «Сям’я» І.Папова, «Вечная крыніца» Д.Зорына, «Трэцяя патэтычная» М.Пагодзіна, «Шостае ліпеня» М.Шатрова і інш. Паставіў спектаклі «Шануй бацьку свайго» В.Лаўрэнцьева (1964), «Трывога» А.Петрашкевіча (1974), «Мудрамер» М.Матукоўскага (1988), «Несцерка» В.Вольскага (1999) і інш. Здымаўся ў кіно («Першыя выпрабаванні», «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і інш.). Дзярж. прэмія Беларусі 1968.
ШМАТАЎ Віктар Фёдаравіч (9.5.1936, г.п. Камарын Брагінскага рна — 21.9.2006), беларускі мастацтвазнавец, мастак. Др мастацтвазнаўства (1990). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1962). 3 1966 працаваў у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі (з 1991 заг. аддзела і Музея стараж.бел. культуры). Даследаваў кніжную і станковую графіку Беларусі, маст. спадчыну Ф.Скарыны. Аўтар манаграфій «Сучасная беларуская графіка, 1945—77» (1979), «Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стст.» (1984), «Мастацтва кнігі Францыска Скарыны» (1990), «Мастацтва беларускіх старадрукаў XVI—XVIII стст.» (2000), кн. пра творчасць М.Філіповіча (1971), А.Паслядовіча (1975), С.Геруса (1979), М.Сеўрука (1980), Л.Асецкага (1983). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—5, 1987—92), кн. «Францыск Скарына» (1979, на франц.; 1980 на англ. мове). Складальнік зб. «Выяўленчае