Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
478
ЯНКОЎСКІ
укты харчавання, расліны, радзей — жывёл і нават людзей) шматлікім божаствам, пакланяліся асобным жывёлам, а таксама дрэвам, камяням, крыніцам і інш. Найб. паважаныя язычніцкія багі слав. плямён — Пярун (бог грому і маланкі), Вялес (бог жывёлагадоўлі), Сварог (бог неба) і яго сын Дажбог (бог сонца). Язычніцкія культавыя збудаванні называліся капішчамі (свяцілішчамі). На землях Беларусі з канца 10—11 ст. Я. паступова выцяснялася хрысціянствам. Аднак доўгі час заставалася своаеасаблівае двухвер’е. Паступова хрысціянская царква пачала дапасоўваць стараж. язычніцкія вераванні да сваіх царк. свят і абрадаў. Язычніцкае паходжанне маюць многія стараж. бел. нар. святы, абрады, звычаі (Купалле, Каляды, Радаўніца, Дзяды і інш.). У іх адлюстраваны перажыткі язычніцкіх культаў агню і сонца, культу продкаў. У сучасным бел. грамадстве для свядомасці часткі насельніцтва характэрны рэліг. прымхі, якія маюць у сабе сляды Я. (замовы, варажба, добразычлівыя ці адмоўныя пажаданні і інш.). Да нашага часу асобныя жыхары Беларусі вераць у абрады лячэбнай магіі (знахарства), пакланяюцца асобным камяням, дрэвам, крыніцам.
Э. С.Дубянецкі.
В.Л.Яканюк.
ЯКАНЮК Вадзім Лявонцьевіч (н. 22.3.1946, г. Гродна), беларускі музыказнавец, піяніст, педагог. Др пед. навук (1995), праф. (1992). Засл. работнік адукацыі Беларусі (2012).
Скончыў Бел. кансерваторыю (1969). 3 1969 у Мазырскім муз. вучылішчы. 3 1972 у Мінскім пед. інце (у 1975—83 заг. кафедры). 3 1983 прарэктар Бел. акадэміі музыкі (адначасова з 1986 заг. кафедры, з 1992 першы прарэктар). 3 1997 навук. кіраўнік Дзярж. навук.тэхн. праграмы «Культура». Стваральнік навук. школы муз. дыдактыкі, канцэпцыі прафес. адукацыі ў галіне мастацтва ў Беларусі. 3 2001 заснавальнік і гал. рэдактар навук.тэарэт. час. «Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі». Аўтар выдання «Спадчына. 100 урокаў піяністапачаткоўца» (1994).
Тв.: Развнтне ннтереса к профессмн учнтеля музыкн. Мннск, 1979; Развнваюшее обученме в классе фортепнано. Мннск, 1985; Музыкант. Потребность. Деятельность. Мннск, 1993; Я іграю на раялі. 2е выд. Мінск, 1994 (разам з Г.М.Вагнерам).
Н. Р. Ганул.
ЯНІШЧЫЦ Яўгенія Іосіфаўна (20.11.1948, в. Рудка Пінскага рна — 25.1 1.1988), беларуская паэтэса. Скончыла БДУ (1971). 3 1976літ. кансультант у «Сельской газете», з 1983 заг. аддзела час. «Маладосць». У кн. паэзіі «Снежныя грамніцы» (1970), «Дзень вечаровы» (1974), «Ясельда» (1978), «На беразе пляча» (1980), «Пара любові і жалю» (1983), «Каліна зімы» (1987) глыбокі і самабытны роздум пра жыццё, бацькоўскі край, гераічнае мінулае і сучаснасць, тэмы сяброўства, кахання, мацярынства. Справы вясковых працаўнікоў ад
люстраваны ў паэме «Ягадны хутар» (1980), якая вызначаецца спалучэннем верша і вершаванай прозы. Паэзіі Я. уласцівы акрэсленасць думкі, шматзначнасць вобраза, выкарыстанне прыёмаў і сродкаў нар. вуснапаэт. творчасці, тэмперамент. Аўтар паэм «Акно ў дождж» (1980), «Галалёд» (незавершана, выд. ў 1993), апавяданняў, літ.крыт. артыкулаў, рэцэнзій і інш. 3 1998 у в. Парэчча Пінскага рна існуе музей памяці Я. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
7в.: Выбранае. Мінск, 2000; Пачынаецца ўсё з любві...: вершы, паэмы. Мінск, 2008.
Р. /Янкоўскі.
ЯНКОЎСКІ Расціслаў Іванавіч (н. 5.2.1930, г. Адэса, Украіна), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1967). Нар. артыст СССР (1978). Скончыў студыю пры Ленінабадскім драм. тэатры. 3 1957 працуе ў Нац. акадэмічным драм. тэатры імя М.Горкага. Яго творчасць вылучаецца псіхал. глыбінёй, эмацыянальнай напоўненасцю, вострым драматызмам. Сярод роляў: Барыс («Пад адным небам» А.Маўзона), Гайшун («Вяртанне ў Хатынь» паводле А.Адамовіча), Старцаў («У прыцемках» А.Дударава), Пане Каханку (аднайм. п’еса А.Курэйчыка), Мельнікаў, Пяцёркін, Ягор Булычоў («Васа Жалязнова», «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Гразноў («Праўда — добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага), Вяршынін («Тры сястры» А.Чэхава), Макар Нагульнаў («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Аптымістэнка («Баня» У.Ма
479
ЯРМОЛЕНКА
якоўскага), Людовік XIV («Мальер» М.Булгакава), Макбет, Антоній, Клаўдзій («Макбет», «Антоній і Клеапатра», «Гамлет» У.НІэкспіра), Маціяс Клаўзен («Перад заходам сонца» Г.Гаўптмана), Норман Тэер («На залатым возеры» Э.Томпсана), Стары прафесар («Сунічны ўзлесак» паводле І.Бергмана), Барк Купер («Вечнасць на дваіх» У.Арлова паводле «Гады такія доўгія» Дж.Лоўрэнса) і інш. Здымаецца ў кіно («Я, Францыск Скарына», «Сустрэча ў канцы зімы», «Казка пра зорнага хлопчыка», «Мяжа магчымага», «Валодзя вялікі, Валодзя маленькі», «У чэрвені 41га» і
Р.Янкоўскі ў ролі Пане Каханку.
інш.). Дзярж. прэмія Беларусі 1998. Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2003.
Літ.: О рл ова Т.Д., Карелнн А.В. Ростнслав Янковскмй. Артвст. Мннск, 2006.
ЯРМОЛЕНКА Анатоль Іванавіч (н. 15.11.1947, г. Казацін Вінніцкай вобл., Украіна), беларускі эстрадны спявак (лірычны тэнар). Нар. артыст Беларусі (1993). Засл. дзеяч Рэспублікі Крым (2000). Скончыў Гомельскае муз. вучылішча (1976). 3 1974
А. І.Ярмоленка.
маст. кіраўнік і вядучы салісттворчага аб’яднання «Студыя «Сябры». Для яго выканання характэрны яркая індывідуальнасць, сцэнічная прыцягальнасць, меладычнасць. Першы выканаўца шматлікіх папулярных песень бел. і рас. кампазітараў («Алеся» А.Іванова, «Шуміце, бярозы» Э.Ханка, «Гуляць дык гуляць!» В.Іванова, «Полька беларуская» І.Лучанка і інш.). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984.
М. М.Яроменка.
ЯРОМЕНКА Мікалай Мікалаевіч (17.6.1926, г. Новасібірск, Расія — 30.6.2000), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1964). Нар. артыст
М.Яроменка ў ролі сэра Джона.
СССР (1989). Скончыў студыю Бел. тэатра імя Я.Коласа (1948), працаваў у ім. 3 1959 у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. 3 1976 старшыня праўлення Бел. тэатр. аб’яднання, з 1987 — Саюза тэатр. дзеячаў Беларусі, з 1992 прэзідэнт Бел. канфедерацыі творчых саюзаў. Акцёр шырокага творчага дыяпазану. Яго творчай індывідуальнасці былі ўласцівы інтэлігентнасць, высокае пачуццё грамадзянскасці, патрыятызм, гранічная праўда і шчырасць пачуццяў, глыбокая псіхал. абмалёўка характару, тэмперамент. Сярод роляў: Азорыч («Святло з Усходу» П.Глебкі), Барыс («Начное дзяжурства» А.Дзялендзіка), Скараспей («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Канстанцін Заслонаў (аднайм. п’еса А.Маўзона), Вяршыла («Мудрамер» М.Матукоўскага), Міканор («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Марозаў («VueKi з начы» братоў Тур), Чубар («Плач перапёлкі» І.Чыгрынава), Вышнеўскі («Даходнае месца» А.Астроўскага), Інсараў («Напярэдадні» І.Тургенева), Бертрам («Канец — справе вянец» У.Шэкспіра), Арнхольм («Жанчына з мора» Г.Ібсена), сэр Джон («Касцюмер» Р.Харвуда), Бернар Шоу («Мілы лгун» Дж.Кілці) і інш. Здымаўся ў кіно («Людзі і звяры», «Крушэнне імперыі», «Масква—Генуя», «Сын за бацьку», «Трывожнае шчасце», «Вечны покліч» і інш.).
Літ.: Орлова Г.А., Екель Л.С. Трн я: Об актёрской дннастня Ерёменко. Мннск, 1996; Ннколай Ерёменко. А свет не погас...: очеркн, монологн, воспомннанмя. Мннск, 2006.
ЯРОМЕНКА Мікалай Мікалаевіч (14.2.1949, г. Віцебск 27.5.2001), расійскі кінаакцёр. Сын ТА.Арловай і М.М.Яроменкі. Нар. артыст Расіі (1994). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1971). Дэбютаваў у фільме «Каля возера» (1970). Даследаваннем характару сучасніка сталі яго ролі ў фільмах «Кахаць чалавека» (1973), «Вяртання няма» (1974), «Піраты XX стагоддзя» (1980), «Я аб’яўляю вам вай
480
ЯЎРЭІ
ну» (1990) і інш. У фільмах «Уцёкі з турмы» (1978), «У пачатку слаўных спраў», «Юнацтва Пятра» (абодва 1980), «Царскае паляванне» (1990) і інш. звярнуўся да роляў гіст. плана. Здымаўся ў тэлефільмах «Чырвонае і чорнае» (1976), «У пошуках капітана Гранта» (1985), к/фільмах «Белыя ночы» (1992), «Падары мне святло месяца» (2001), «Брыгада» (2002) і інш. Рэжысёр маст. фільма «Сын за бацьку» (1995).
ЯРШОВА Таццяна Міхайлаўна (н. 13.11.1952, г. Рыга), беларуская артыстка балета, педагог. Нар. артыстка Беларусі (1992). Скончыла Рыжскае харэагр. вучылішча (1971). Працавала ў тэатры оперы і балета Латвіі. У 1976—95 вядучая салістка, адначасова з 1990 педагогрэпетытар, балетмайстаррэпетытар Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Для яе выканальніцкай манеры характэрны яркая выразнасць, музыкальнасць, пачуццё стылю. Сярод партый: Адэта—Адылія, Аўрора, Ундзіна, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Ундзіна», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага),
Т.Яршова ў ролі Жызэль.
Кармэн («Кармэнсюіта» Ж.Бізэ— Р.Шчадрына), Нэле («Тыль Уленшпігель» Я.Глебава), Жызэль (аднайм. балет А.Адана), Сільфіда (аднайм. балет Х.Левенскольда), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Ліза («Ліза і Кален» Ф.Герольда), Распусніца («Карміна Бурана» на музыку К.Орфа), Джульета («Рамэа і Джульета» С.Пракоф’ева), Магнолія («Чыпаліна» К.Хачатурана) і інш.
ЯЎРЭІ (саманазва йегудзім — на іўрыце, ідн — на ідыш), этнічная супольнасць, якая пражывае дысперсна ў многіх краінах свету, складаецца з розных субэтнічных груп, мае адзіную этнічную свядомасць і аб’яднана адзіным паходжаннем ад стараж. іўдзеяў. Асн. насельніцтва дзяржавы Ізраіль, пашыраны ў Амерыцы, Еўропе, Аўстраліі, на Блізкім і Сярэднім Усходзе і інш. Гавораць на іўрыце — мове семіцкай групы (у Ізраілі) і на інш. мовах свету (у дыяспары). Вернікі спавядаюць іўдаізм. У Рэспубліцы Беларусь паводле перапісу 2009 пражывала 12 926 чал. З’яўленне Я. на тэр. Беларусі звязана з міграцыяй у 11 ст. з паўд. рэгіёнаў (Крым,
Каўказ), калі яны пачалі рассяляцца па стараж.рус. княствах. Значная частка рассялілася ў 13—14 ст., калі адбывалася значная эміграцыя з еўрап. гарадоў. Першая пісьмовая крыніца аб Я. на землях Беларусі — грамата кн. гродзенскага і троцкага Вітаўта 1388 брэсцкім Я., якая рэгулявала парадак разгляду судовых спраў паміж хрысціянамі і Я., a таксама паміж самімі Я. У 1389 Вітаўт выдаў прывілей Гродна, паводле якога вызначаліся межы пасяленняў Гродзенскай яўр. абшчыны, Я.дазвалялася займацца гандлем, рамёствамі і інш., сінагогі і могілкі вызваляліся ад падаткаў. Цэнтры жыцця Я. паступова склаліся ў Гродне, Брэсце, Пінску, у далейшым у Клецку, Навагрудку, Мінску, Полацку, Віцебску, Магілёве і інш. У 1560я гг. агульная колькасцьЯ. натэр. ВКЛ складала 20 тыс. чал., у 1628 — каля 40 тыс., пераважная большасць Я. жыла ў гарадах і мястэчках, гэта былі гандляры, купцы, рамеснікі, адкупшчыкі, ліхвяры. У 16 ст. аформілася абшчынная форма яўр. самакіравання — кагалы. Вышэйшым іх органам былі ваады — з’езды рабінаў і кагальных прадстаўнікоў. У 1623—1764 вышэйшым органам Я. у ВКЛ быў Літоўскі ваад. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі ў выніку 3 падзелаў Рэчы Паспалітай Я. гэтых тэрыторый сталі рас. падданымі і былі залічаны ў агульнадзярж. саслоўі, пераважна да мяшчан. У 1791—94 зах. губерні (у т.л. ўсе бел.) былі ўключаны ў мяжу яўр. аселасці. Мястэчка стала асн. тыпам паселішча Я. У 1851 яўр. насельніцтва было падзелена на 5 разрадаў — купцы, земляробы, рамеснікі, мяшчане аселыя і мяшчане неаселыя. У 18—19 ст. паспяхова развівалася культура і адукацыя Я. У 1783 у Шклове і ў 1788 у Гродне былі створаны першыя на тэр. Беларусі яўр. друкарні, якія выдавалі Біблію, Талмуд і інш. рэліг. лру. У 19 ст. пашырылася сетка яўр. навуч. устаноў — хедараў і ешываў. 3 Беларусі паходзіць філосаф С.Майман, ад