Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1995; Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка. 2е выд. Мінск, 2004; Пісьмо ў рай. Мінск, 2012.
САВІЦКІ Валянцін Мікалаевіч (27.9.1919, в. Звянячы Талачынскага рна — 28.12.2006), беларускі жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1939). Працаваў у галіне тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа. Творы вызначаюцца псіхалагічнай пранікнёнасцю, пастознай манерай пісьма, сакавітасцю каларыту, выразнасцю дэталей карціны. Сярод асн. твораў: «У гады вайны» (1965), «Свяшчэнныя камяні» (1975), «Салдаты крэпасці» (1988), «Год 1941» (1998), «Успаміны» (2003). Вобразы сучаснікаў створаны ў карцінах «Студэнтказавочніца» (1957), «Шафёры» (1967), «У хвіліну адпачынку» (1968). Аўтар партрэтаў: «Завочніца» (1958), «Селянін» (1973), пейзажаў Гродзеншчыны: «Вечар над Нёманам» (1949), «Разліў на Нёмане» (1959), «Гродна. Каложа» (1967),
В.Савіцкі. На Нёмане. 1981.
«Ізумруд палёў» (1971), «Восеньскі матыў» (1980), «На Нёмане» (1981), «Восеньская цішыня» (1997), «Ветраны дзень» (2003) і інш.
Г.А.Фатыхава.
САВІЦКІ Міхаіл Андрэевіч (18.2.1922, в. Звянячы Талачынскага рна — 8.11.2010), беларускі мастак. Герой
М.А. Савіцкі.
Беларусі (2006). Нар. мастак Беларусі (1972). Нар. мастак СССР (1983). Правадзейны чл. Акадэміі мастацтваў Расіі (1982). Акадэмік НАН Беларусі (1995). Скончыў Маст. інт імя Сурыкава ў Маскве (1957). У Вял. Айч. вайну ўдзельнік абароны Севастопаля. 3 1980 кіраўнік Творчых акадэмічных майстэрняў Мінва культуры Рэспублікі Беларусь. Працаваў у галіне станковага і манумент. жывапісу. Творчасць вызначаецца глыбокім пранікненнем у сутнасць з’яў мінулага і сучаснасці, іх філас. асэнсаваннем, сцвярджэннем вечныхдухоўных каштоўнасцей чалавецтва. У аснове твораў ваен. тэматыкі асабістыя ўражанні ад гераічнай барацьбы народа супраць ням. акупантаў. AyTap прасякнутых антыфаш. пафасам і публіцыстычнасцю жывапісных твораў, прысвечаных партыз. барацьбе: «Партызаны» (1963), «Віцебскія вароты» (1967), «Забойства сям’і партызана» (1972), «Плач па загінуўшых героях» (1974), «Партызанская мадонна (Мінская)» (1978). Упершыню ў бел. мастацтве праз колеравае і кампазіцыйнае вырашэнне, лаканізм маст. мовы, вобразнасць увасобіў трагізм, які зведала чалавецтва ў гады фаш. акупацыі: карціны «Пар
тызаны. Блакада» (1966—67), «Поле» (1974), серыя «Лічбы на сэрцы» (1974—87). Значнае месца ў творчасці С. займаюць партрэты, адметныя глыбокім пранікненнем у сутнасны стан чалавека; «Жаночы партрэт» (1966), «Сейбіты» (1972), «Віленскія сустрэчы» (1976), «Янка Купала» (1979), «Сям’я» (1980), «Пушкін і Ганчарова» (1986), «Дастаеўскі» (1988), «Філосафы» (1994), «Аўтапартрэт» (1995), «А.Пушкін і А.Міцкевіч» (2000) і інш. У карцінах «Плач аб зямлі», «Пакінутыя», «Доля», «Чарнобыльская мадонна» і інш. з серыі «Чорная быль» (1986—93) з высокай маст. пераканаўчасцю адлюстроўваў шматграннасць Чарнобыльскай катастрофы. Гал. месца ў творчасці ў 1990—2001 займае хрысціянская тэматыка: «Зняцце з крыжа», «Уцёкі ў Егіпет», «Сялянская п’ета», «Спакушэнне Іуды» і інш. Серыя «Запаветы блажэнства» (1991—2001) блізкая па духуда біблейскіх карцін. Вобразнасцю, філас. фундаментальнасцю, глыбокім сац. зместам вылучаюцца творы «Без весткі прапаўшыя» (1991), «Вяртанне» (1998), «Сейбіт» (1999), «Прыбранае поле», «XX стагоддзе —
М. Савіцкі. Партызанская мадонна (Мінская). 1978.
320
САДКОВІЧ
забойства праўды» (абедзве 2001) і інш. Маштабнасць і сімвалічнасць маст. мовы характэрны для твораў у манумент. мастацтве: габелены для залы пасяджэнняў у рэзідэнцыі Прэзідэнта Республікі Беларусьу Мінску (1978—79, з А.Кішчанкам). Дзярж. прэмія СССР 1973. Дзярж. прэмія Беларусі 1970, 1980, 1998.
САВІЦКІ Уладзімір Канстанцінавіч (н. 9.3.1960, г. Баранавічы), беларускі рэжысёр, акцёр. Скончыў Мінскі інт культуры (1981), Бел. акадэмію мастацтваў (1991). У 1981—87 працаваў у Магілёўскім абл. тэатры драмы і камедыі, з 1993 у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. 3 2010 маст. кіраўнік Бел. рэсп. тэатра юнага гледача. Сярод пастановак: «Раскіданае гняздо» Я.Купалы (1992), «Пігмаліён» Б.Шоу (1999), «Восеньская саната» паводле І.Бергмана (2000), «Свае людзі — паладзім» А.Астроўскага (2001), «Балада пра каханне» паводле В.Быкава, «Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я. Баршчэўскага (абедзве 2004), «Дзікае паляванне караля Стаха» (2005), «Сны пра Беларусь» (2007) паводле У.Караткевіча, «Ветрагоны» У.Галубка, «Апошнія сведкі. Сола для дзіцячага голасу» С.Алексіевіч (абедзве 2009), «Крыху пяшчоты» А.Нікалаі (2010), «Пан міністр» Ф.Аляхновіча (2011), «Міхалова зямля» паводле Я.Коласа (2012), «Юнацтва майго крылы» паводле А.Куляшова (2015) і інш.
САВІЧ Уладзімір Пятровіч (н. 16.4. 1952, в. Акцябр Лагойскага рна), беларускі мастак. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1990). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1976). 3 1976 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў (у 1989—2007 заг. кафедры, з 1996 праф.). У 2005—13 старшыня Бел. саюза мастакоў. Працуе ў станковай і кніжнай графіцы, а таксама жывапісе. Для творчасці характэрны філасафічнасць, інтэрпрэтацыя і пераасэнсаванне традыцый нар. культуры ў сучасных маст. формах.
Сярод асн. твораў: графічныя серыі «Беларускія мадонны» (1970), «Этнографы» (1978), «МаціБаць
У.П.Савіч.
каўшчына» (1983); лісты «Памяць старых курганоў», «Аздамічы. Час медазбору» (абодва 1988), «Сон зямлі» (1990), «Легенда старога замка» (1993), «Далёкае—блізкае», «Князь» (абодва 1994), «У крузе магічных абрадаў», «Святасць споведзі» (абодва 1996), «Гуканне вясны» (1998), «Рух з запасам цішыні», «Анёл сноў» (абодва 1999), «У пошуках згубленага часу» (2000), «Разарваныя фрагменты памяці», «Жывапіс для ветру» (абодва 2001), «Апрануты ў святло» (2007). Аформіў кн. «Міхасёвы прыгоды» Я.Коласа (1980), «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя» Н.Мацяш (1982), «Творы» В.ДунінаМарцінкевіча, «Госці» В.Віткі (абедзве 1984), «Родныя дзеці» Н.Гілевіча (1985), «Выб
У. Савіч. Апрануты ў святло. 2007.
ранае» Цёткі (1986) і інш. Аўтар серый акварэлей «Голас Янкі Купалы» (1982), «Па Міншчыне» (1983), «Палессе» (1984), сяроджывапісныхтвораў: «Анёл», «Апостал», «Досвед», «Пластуе векзацятадні», «Туляўся вінавата цень чужы», «Душа, затуленая рыцарскімі латамі» (усе 2000я гг.). Дзярж. прэмія Беларусі 2008.
Г.А. Фатыхава.
САДКОВІЧ Мікола (Мікалай Фёдаравіч; 21.1.1907, в. Вусце Аршанскага рна — 16.8.1968), беларускі і расійскі кінарэжысёр, кінадраматург,
М. Садковіч.
пісьменнік. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1944). Скончыў Дзярж. тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве (1928). Працаваў на к/студыях Расіі і Украіны. У 1946—47 і з 1950 міністр кінематаграфіі Беларусі, у 1953—56 намеснік міністра культуры Беларусі. Рэжысёр ігравых фільмаў «Шчаслівыя кольцы» (1929), «Песня пра першую дзяўчыну» (1930, абодва з Л.Голубам), «Шумі, гарадок» (1939) і інш. Сцэнарыст і пастаноўшчык фільмаў: ігравога «Майская ноч» паводле М.Гогаля (1940), дакум. «Вызваленне Савецкай Беларусі» (абодва з У.КоршСабліным, 1944). Аўтар гіст. раманаў «Георгій Скарына» (з Я.Львовым, 1951), «Мадам Любоў» (1966), аповесці «Чалавек у тумане» (1960), сцэнарыяў фільмаў «Міколкапаравоз» (з М.Лыньковым, 1956), «Наша зямля» (1960), «Я, Францыск Скарына...» (1969) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Тв:. Нзбранное. Мннск, 1979.
321
САЙКОЎ
САЙКОЎ Іван Паўлавіч (24.10.1911, г. Гомель — 13.2.1989), беларускі спявак (драматычны тэнар). Нар. артыст Беларусі (1955). Скончыў ха
равую студыю пры Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі (1939). Працаваў у тэатрах муз. камедыі Беларусі. У 1949—56 у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі. Валодаў выразным голасам шырокага дыяпазону спецыфічнага тэмбру, яркім артыстычным талентам. Выканальніцай манеры С. ўласцівы значная драм. экспрэсія, тэмперамент, інтанацыйная выразнасць, глыбіня распрацоўкі вобраза. Стварыў шмат яркіх, запамі
І.Сайкоў у ролі Вадэмона.
нальных вобразаў: Сяргей («Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), Сабінін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Герман, Вадэмон, Вакула, Андрэй («Пікавая дама», «Іаланта», «Чаравічкі», «Мазепа» П.Чайкоўскага). Рыгор Мелехаў («Ціхі Дон» І.Дзяржынскага), Андрэй («Запарожац за Дунаем» С.ГулакАрцямоўскага), Стафан («Страшны двор» С.Манюшкі), Енак («Прададзеная нявеста» Б.Сметаны), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Радамес («Аіда» Дж.Вердзі), Каніа («Паяцы» Р.Леанкавала), Каварадосі («Тоска» Дж.Пучыні) і інш.
САКА (Sacco) Джузепе (Юзаф; 1735,г. Верона, Італія — 22.12.1798), архітэктар, прадстаўнік архітэктуры барока і класіцызму. Працаваў у Беларусі. 3 1773 у Гродне, прыдворны архітэктар графа А.Тызенгаўза (1774), гал. архітэктар па будве каралеўскіх мануфактур ВКЛ. Кіраваў буд. школай на Гарадніцы. У Гродне пабудаваў Аўгустоўскую сядзібу (1770я гг), удзельнічаў у афармленні інтэр’ераў і рэканструкцыі палаца Тызенгаўза (з архіт. Ю.Мёзерам), Новага замка, езуіцкага касцёла (1773), ратушы (1775, з архіт. Фрэйліхам). Сярод інш. пабудоў: Свяцкі палацавапаркавы ансамбль, Гродзенская сядзіба «Станіславова», Шчорсаўскі палацавапаркавы комплекс (з архіт. К.Спампані). Працаваў таксама ў г. Паставы (1770я гг.), вёсках Ішчална Шчучынскага (1776), Добасна Кіраўскага (1781) рнаў.
САКАЛОЎСКІ Уладзімір Эдуардавіч (13.9.1930, Мінск 21.1.2004), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1979). Канд. архітэктуры (1966). Скончыў Бел. політэхн. інт (1958). 3 1958 працаваў у інце «Белдзяржпраект», з 1965 гал. архітэктар, з 1972 дырэктар інта «БелНДІдзіпрасельбуд». Адначасова з 1965 выкладаў у Бел. політэхн. інце. У 1992—2000 гал. эксперт Галоўэкспертызы Мінва архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Асн. работы: праекты дэталёвай планіроўкі і
забудовы г. Салігорск, зон адпачынку на Заслаўскім вадасховішчы і воз. Нарач (усе 1959—61), будынак інта «БелНДІдзіпрасельбуд» і лабараторны корпус зда імя Вавілава (1969) у Мінску, праект і забудова в. Малеч Бярозаўскага рна (1969—81, усе ў суаўт.)
САЛАВЁЙ Лія Мацвееўна (н. 1.9.1934, в. Навасёлкі Мядзельскага рна), беларуская фалькларыстка. Канд. фі
Л. М. Салавей.
лал. навук (1974). Скончыла Мінскі пед. інт (1960). У 1970—94 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследуе актуальныя праблемы бел. фалькларыстыкі, творчыя ўзаемасувязі нар. вуснапаэт. творчасці слав. народаў. У бел. фалькларыстыцы адна з першых вылучыла жанр нар. балады (манаграфія «Беларуская народная балада», 1978). Адзін з аўтараў кн. «Узроўні агульнасці фальклору ўсходніх славян» (1993), «Пазаабрадавая паэзія» (2002), «Міфалогія. Духоўныя вершы» (2003). Складальнік тамоў серыі «Беларуская народная творчасць», «Балады» (кн. 1—2, 1977—78), «Веснавыя песні» (з Г.Барташэвіч), «Валачобныя песні» (абедзве 1980), «Жаніцьба Цярэшкі» (1993, з І.Назінай). Дзярж. прэмія Беларусі 1986.