• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    РАМАНЮК Міхаіл Фёдаравіч (3.1. 1944, в. Кавалі Брагінскага рна —
    М.Раманюк. Быхаўскі строй. 1990ягг.
    4.9.1997), беларускі мастацтвазнавец, этнограф. Канд. мастацтвазнаўства (1975). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1971). 3 1974 у Бел. акадэміі мастацтваў (з 1989 заг. кафедры, з 1995 праф.). Адначасова ў 1982—84 заснавальнік і гал. рэдактар час. «Мастацтва Беларусі». Даследаваў пытанні нар. мастацтва і матэрыяльнай культуры Беларусі. Зрабіў мастацтвазнаўчаэтнаграф. раянаванне бел. нар. адзення 19 — пач. 20 ст. (альбом «Беларускае народнае адзенне», 1981), каля 130 маст.графічных рэканструкцый традыц. рэгіянальных строяў беларусаў (1990я гг.). Стварыў сцэнічныя касцюмы для Дзярж. акадэмічнага нар. хору Беларусі імя Г.Цітовіча, Дзярж. ансамбля танца Беларусі і некаторых самадзейных калектываў.
    Тв:. Беларускія народныя крыжы. Вільнюс, 2000; Беларускія народныя строі. Мінск, 2003.
    РАМАШКЁВІЧ Алена Аляксандраўна (н. 1.4.1949, в. Гаўлі БудаКашалёўскага рна), беларуская спявачка (сапрана). Засл. артыстка Беларусі (1989). Скончыла Маладзечанскае муз. вучылішча (1970). 3 1970 салістка Дзярж. акадэмічнага нар. хору Беларусі імя Г.Цітовіча, адначасова ў 1996—2003 у камернаінструм. ансамблі Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Валодае лёгкім і рухомым голасам. У рэпертуары бел., рус., укр. нар. песні, творы бел. і рус. кампазітараў духоўная музыка («Святы Божа» М.Кулінковіча, «Малітва» В.Кваснеўскага), аўтарскія песні, творы класічнага характару.
    РАМЁЛЬСКАЯ МІХАЙЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Рамель Столінскага рна. Пабудавана ў 1762 з дрэва, рэстаўрыравана ў 1988. Аснову храма складаюць квадратны зруб, аб’яднаны агульным вальмавым гонтавым дахам з 5граннай апсідай. Дах над франтальнай вальмай завершаны 8гранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай, над алтарнай—
    269
    РАМЁСТВЫ
    Рамельская Міхайлаўская царква.
    крыжом. Вертыкальна ашаляваныя сцены апяразаны карнізам з зубчатым падзорам, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. У 1905 з зах. франтальнага фасада прыбудавана 3ярусная чацверыковая зрубнакаркасная званіца, накрытая шатровым гонтавым дахам. У яе 1м ярусе на 2 слупах створаны хоры, якія адкрыты ў перакрыты плоскай столлю асн. аб’ём. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    РАМЁСТВЫ I ПРбМЫСЛЫ, дробная вытворчасць, заснаваная на індывід. ручной працы. Рамёствы — вытворчасць прам. вырабаў уручную з выкарыстаннем механічных прылад і інструментаў, майстэрства ўмелых рук (стараж.рус. рукамясло). Промыслы — падсобная ў сельскай гаспадарцы вытворчасць, якая ўключае рамёствы і інш. неземляробчыя заняткі. Рамяство — першая гіст. стадыя апрацоўчай вытворчасці, якая папярэднічала сучаснай машыннай прамсці. Паводле зыходнага матэрыялу вылучаюць асобныя рамёствы — дрэваапрацоўчыя, металаапрацоўчыя, гарбарнафутравыя, харчовыя, апрацоўка мінеральнай,
    валакністай сыравіны, выраб адзення, якія ў сваю чаргу складаюцца з больш вузка спецыялізаваных. Р. і п. прайшлі 3 гіст. стадыі, якія адлюстроўваюць іх сац. формы, — дамашні, на заказ і рынак, або дробнай таварнай вытворчасці.
    У феадальны перыяд амаль кожны сялянскі двор выступаў як самаст. вытворчы калектыў з шырокім дыяпазонам гаспадарчай дзейнасці. Усё пераважна выраблялася на месцы сваімі рукамі — жыллё, харчовыя прыпасы, адзенне, скуры, рэчы хатняга ўжытку, посуд, с.г. прылады і транспартныя сродкі і інш. 3 часам з’явіліся дварыслужбы з пасяленнямі цесляроў, бондараў, грабароў, ганчароў і інш. Іх прадукцыя забяспечвала патрэбы маёнтка, прадавалася на кірмашах, збывалася за мяжу. Пазней гар. рамеснікі аб’ядналіся ў цэхі. Спачатку такія карпарацыі называліся брацтвамі (Брэст, Гродна, Мінск, Вільня) або староствамі (Магілёў, Полацк). У 19 ст. побач з рамяством значна пашыралася мануфактура, якая ў асноўным фукнцыянавала на базе мясц. нар. промыслаў. Развіццё буйной прамсці абумовіла паступовае скарачэнне некаторых рамёстваў (ткацкага, ганчарнага, экіпажнага) і пашырэнне інш. (кравецкага, шавецкага, шапавальнага, аўчыннага, кавальскага, сталярнага, цяслярнага, вырабу шкла, цэглы, кафлі). Асваенне лепшых традыцый нар. рамяства ў наш час з’яўляецца адным з асн. кірункаў у развіцці мясц. прамсці. Р. і п. жывуць як нар. мастацтва, як майстэрства ўмельцаў, захаваліся ў нар. маст. промыслах і сталі неад’емнай часткай сучаснай бел. культуры.
    В.С.Цітоў.
    РАНДб (франц. rondeau ад rond круг), старафранцузскі верш з 8, 13 або 15 радкоў, звязаных дзвюма скразнымі рыфмамі. Свайго росквіту дасягнула ў 16—17 ст. Своеасаблівасцю Р. (1 адным з адрозненняў яго ад рандэля) з’яўляецца тое, што словы (часам радкі), якімі ён пачынаецца, паўтараюцца ў сярэдзіне твора
    і заканчваюць яго, ствараючы арыгінальнае архітэктанічнае кальцо. Прыкладам 15радковага Р. з’яўляецца верш «Рандо» М.Багдановіча. У сучаснай бел. паэзіі сустракаецца рэдка (Э.Акулін і інш.).
    РАНДЭЛЬ (франц. rondel ад rond круг), верш з трынаццаці радкоў, звязаных дзвюма скразнымі рыфмамі. Дзеліцца на 3 страфы — 2 чатырохрадкоўі і адно пяцірадкоўе. Два першыя радкі верша паўтараюцца ў канцы другога чатырохрадкоўя, а першы, апрача гэтага, — яшчэ і ў канцы Р. Узнік у старафранц. паэзіі. У канцы 19—пач. 20 ст. Р. часта выкарыстоўвалі сімвалісты, у т.л. рус. У бел. лру ўвёў М.Багдановіч. Зрэдку Р. сустракаецца ў сучаснай бел. паэзіі (Э.Акулін).
    РАНЦАНЦ Арнольд Аляксандравіч (3.2.1945, г.п. Цінской Краснаярскага краю, Расія — 23.6.2015), украінскі і беларускі артыст аперэты, спя
    А.А.Ранцанц.
    вак (барытон). Засл. артыст Украіны (1978). Засл. артыст Беларусі (2000). Скончыў Ташкенцкі тэатрмаст. інт (1968). У 1979—2006 працаваў у Бел. дзярж. муз. тэатры, з 2012 у Сучасным маст. тэатры. Выканаўца характарных роляў пераважна камедыйнага плана. Р. ўласцівы дакладнасць, артыстызм, лёгкасць сцэнічных паводзін, эмацыянальнасць. Сярод партый: Яшкаартылерыст («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Фядот («Бабскі бунт» Я.Пцічкіна), Кутузаў («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), Негаш, барон Зета («Вясёлая ўдава»
    270
    РАСОНСКАЯ
    Ф.Легара), Франк, сенатар Дэляква, Зупан («Лятучая мыш», «Ноч у Венецыі», «Цыганскі барон» І.Штрауса), Альфрэд Дулітл («Мая цудоўная ледзі» Ф.Лоу), Фама («Вольны вецер» І.Дунаеўскага», Мендэль Крык («Біндзюжнік і кароль» А.Журбіна) і інш.
    РАПАПбРТ Павел Аляксандравіч (29.6.1913, г. СанктПецярбург — 11.9.1988), рускі археолаг, гісторык архітэктуры. Др гіст. навук (1965). Скончыў Ленінградскі інжынернабуд. інт (1937). Працаваў у Ленінградскім аддз. Інта археалогіі АН СССР. Даследаваў 12 помнікаў Беларусі часоў Сярэдневякоўя; абследаваў некалькі дзясяткаў гарадзішчаў на тэр. стараж. ТураваПінскай і Полацкай зямель і ў гарадах т.зв. Чорнай Русі, археалагічна вывучыў канструкцыю абарончых збудаванняў больш за 10 гарадзішчаў на тэр. Беларусі, у т.л. стараж. Ваўкавыска, Навагрудка, гарадзішча Турэцкая горка каля Слоніма і інш. Зрабіў вял. ўклад у вывучэнне полацкай і гродзенскай архіт. школ 12 ст.
    РАПСОДЫЯ (ад грэч. rhapsodia спевы ці дэкламацыя нараспеў эпічных паэм, эпічная паэма; літар. песня рапсода), інструментальны (радзей вакальнаінструментальны) жанр, для якога характэрна свабодная форма, што складаецца з паслядоўнасці рознахарактарных, часцей за ўсё востракантрасных, эпізодаў. Р. ўласцівы эпічнасць, выкарыстанне сапраўды нар.песенных тэм. Тэрмін упершыню выкарыстаў Х.Ф.Д.Шубарт для серыі сваіх песень і фп. п’ес (1786). У бел. музыцы Р. стваралі П.Падкавыраў, М.Чуркін, Я.Глебаў (для аркестра бел. нар. інструментаў), Д.Смольскі, В.Кузняцоў, С.Наско (для цымбал і аркестра), А.Туранкоў (для струннага квартэта). У 2010 У. Грыцкевіч стварыў санатуР. для фп.
    С. М. НямцоваАмбаран.
    РАСКРАПОЎКА ў архітэктур ы, невялікі выступ плоскасці фасада, антаблемента, карніза 1 інш. Эле
    Раскрапоўка на фасадзе будынка па вул. Кірава ў Мінску.
    ментамі Р. могуць быць пілястры, лапаткі, стойкі каркаса, якія выступаюць на фасадзе будынка. Вядома са старажытнасці, пашырана ў класічных ордэрах манум. мураванай архітэктуры Стараж. Грэцыі і Рыма. Выкарыстоўваецца ў культавай і грамадзянскай архітэктуры пераважна для члянення або пластычнага ўзбагачэння фасада будынка (Р. на фасадзе будынка па вул. Кірава ў Мінску).
    РАСОНСКАЯ ВАЗНЯСЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г.п. Расоны. Пабудавана ў 1879 з бутавага каменю. Рэстаўрыравана ў 1990я гг. Пакаты 4схільны дах асн. куба
    Расонская Вазнясенская царква.
    падобнага аб’ёму храма завершаны 5купаллем (цыбулепадобныя галоўкі на 8гранных шыйках). Па кананічна арыентаванай з 3 на У планіровачнай восі да будынка далучаны завершаная галоўкай званіца з бакавымі прыбудовамі панамарскай і прасвірні і паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі і ахвярнікам. Гал. ўваход вырашаны прысадзістай навіссюрундуком на 2 прысценных калонах (характэрны атрыбут маскоўскіх храмаў 17 ст.). Высокія арачныя аконныя праёмы апяразаны цаглянымі кілепадобнымі ліштвамі. Храм прываблівае насычанай паліхроміяй — спалучэннем чырвонай цэглы архіт. дэкору з бутавай муроў
    271
    РАСОНСКАЯ
    кай сцен, серабрыстабляшанага даху з белымі барабанамі купалаў. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    РАСОНСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры канца 19 — пач. 20 ст. ў г.п. Расоны. Сядзібны дом пабудаваны памешчыкам Гласкам у стылі несапраўднай готыкі на беразе воз. Расона. Мураваны будынак асіметрычнай аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі з розных па велічыні прамавугольных аб’ёмаў, гранёных эркераў, рызалітаў. Асн. 2павярховы аб’ём завершаны ў цэнтры высокім ступеньчатым шчытом з люкарнай, да яго з паўн. боку прымыкае 3ярусная вежа з поясам машыкуляў у завяршэнні, да паўд. — 1павярховы аб’ём са ступеньчатым франтонам у тарцы. Аконныя праёмы, нішы і ліштвы маюць стральчатыя, паўцыркульныя і лучковыя арачныя завяршэнні. Фасады аздоблены рустам, аркатурай, фразамі, гранёнымі вежамі з зубцамі. У 2005 адрамантавана. У ёй дзейнічае Цэнтр дзяцей і моладзі.
    РАСОНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1926 у г.п. Расоны пры Нар. доме. У 1947 адноўлена, з 1965 раённая бка. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Расонскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) больш за 30 тыс. экз., звыш 1,7 тыс. чытачоў. Пры бцы працуюць цэнтр прававой інфармацыі з электроннай базай дадзеных «Мір права», арганізавана работа бібліобуса па абслугоўванні аддаленых населеных пунктаў, дзе няма стацыянарных бк, створаны фонд агучанай лры для людзей са слабым зрокам. Бка праводзіць мерапрыемствы, якія прапагандуюць культуру і спадчыну бел. народа, імёны навукоўцаў, мастакоў, паэтаў жыццё і дзейнасць якіх звязана з Расоншчынай, прэзентацыі кніг мясц. пісьменнікаў, сустрэчы з таленавітымі людзьмі краю.