Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Да арт. Разьба мастацкая.
В.Дароцька.
Лыжкі. 2012.
р а з ь б а мае заглыблены фон і ўзнятыя над ім выявы або ўзор — нізкарэльефныя (барэльеф) ці высокарэльефная (гарэльеф); скразная р а з ь б а не мае фону і ўяўляе сабой ажурную кампазіцыю (у залежнасці ад размяшчэння ўзору ў адной ці некалькіх плоскасцях адрозніваюць плоскаажурную і аб’ёмнаажурную Р.м.); аб ’ ём н ая разьба стварае 3мерную выяву, звычайна скульптуру малых форм. Найб. старадаўняя ў Беларусі контурная і аб’ёмная Р.м. па дрэве і косці. 3 часоў каменнага веку вядомы касцяныя вырабы, арнаментаваныя контурнай разьбой геаметрычнага характару, касцяныя і драўляныя фігуркі жывёл і чалавека, выразаныя вельмі схематычна і ўмоўна. Высокага ўзроўню дасягнула разьба па косці, камені, дрэве ў 9—13 ст. (каменны Шклоўскі ідал, абразкі, ліцейныя формы з каменю і шыферу, касцяныя лыжкі, накладкі на калчаны, драўляныя грабяні з «вочкавым» арнаментам і інш.). У 14—16 ст. нізкарэльефнай разьбой па дрэве аздаблялі інтэр’еры культавых збудаванняў, сядзіб, палацаў, мэблю для іх; у 17—18 ст. гэты від разьбы развіўся ў аб’ёмнаажурную (гл. Беларуская рэзьў 3 17 ст. вядома разьба па шкле. Фоны абразоў упрыгожвалі разьбой па ляўкасе. Разьбой па дрэве і стука аздаблялі іканастасы, алтары, амбоны, арганы, мэблю, сцены палацаў і храмаў. Тагачасная Р.м. характарызавалася цеснай сувяззю
з архітэктурай, у ёй адбіліся пануючыя маст. стылі — рэнесанс, барока, ракако, з канца 18 ст. — класіцызм. У нар. побыце найб пашырэнне мела трохграннавыемчатая разьба геаметрычнага характару, якой аздаблялі прылады працы (гл. Камянецкія прасніцыў хатняе начынне, посуд, транспартныя сродкі. 3 канца 19 ст. ў нар. драўляным дойлідстве пашыралася прапілоўка, якой сталі аздабляць ліштвы, карнізы, ганкі, закрыліны. У наш час Р.м. займаюцца многія нар. майстры, прафес. і самадзейныя мастакі (Д.Няхай, С.Благушка, В.Дароцька, У.Чыквін і інш.). Пашыраны ўсе яе віды. Асаблівую папулярнасць набыла драўляная скульптура, якою аздабляюць паркі, скверы, месцы адпачынку (І.Васілевіч, В.Казлоўскі, Ю.Камандзірчык, А.Пракарына, В.Сілкоў, М.Скляр, І.Супрунчык, А.Шапель і інш.). Утылітарнадэкар. вырабы і сувеніры ў тэхніцы Р.м. выпускаюць многія прадпрыемствы маст. прамсці. Рэгулярна праводзяцца пленэры манумент. драўлянай скульптуры, святыконкурсы «Разьбы зачараванне», «Сонечная цеплыня дрэва», «Бярэзінскія лыжкары» і інш.
Я. М. Сахута.
РАІНЧЫК Васіль Пятровіч (н. 7.3.1950, в. Чарапы Шклоўскагарна), беларускі кампазітар, піяніст, муз.грамадскі дзеяч, прадзюсар. Нар. артыст Беларусі (1995). Скончыў Бел. кансерваторыю па класах фп. (1974) і кампазіцыі (1981). 3 1974 маст. кіраўнік вак.інструм. ансамбля «Верасы», адначасова з 1998 маст. кіраўнік дзіцячага ансамбля «Верасяты». У 1994—2006 працаваў у Бел. унце культуры і мастацтваў (з 2000 праф.). Адначасова з 1997 муз., з 2000 маст. кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады. Сярод твораў: араторыя «ХлапчышКібальчыш» (1984), музыка для аркестра сімф. «Сімфанічныя варыяцыі» (1980), канцэрт для фп. з аркестрам (1981), кампазіцыі «Тарантэла» (1982), эстр. «Варыяцыі», «Балеро», «Карнавал» (усе 1984),
264
РАЙЦАЎСКАЯ
тэрпрэтацыі, аранжыроўкі, электронныя кампазіцыі больш за 100 песень, у т.л. для ансамбля «Верасы» («Кахання развітальны бал», «Музыка для ўсіх», «Першае спатканне», «Зорка кахання», «Карнавал», «Танцуем рокнрол», «Караван», «Белае віно і чырвонае», «Малады і нежанаты») і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980. К.С.Бандарэнка. РАЙСКІ Барыс Іпалітавіч (3.9.1915, г. Іркуцк, Расія — 17.2.1993), беларускі дырыжор. Засл. артыст Беларусі (1973). Скончыў Харбінскае вышэйшае муз. вучылішча (Кітай, 1932). 3 1957 гал. дырыжор аркестра Мінскага цырка. У 1961—88 гал. дырыжор і маст. кіраўнік канцэртнаэстр. аркестра Бел. тэлебачання і радыё. Пад яго кіраўніцтвам зроблены фондавыя запісы опер «Кастусь Каліноўскі» Д.Лукаса, «У пушчах Палесся» А.Багатырова, «Зорка Венера» Ю.Семянякі, «Сівая легенда» Д.Смольскага, «Матухна Кураж» С.Картэса, радыёоперы «Барвовы золак» К.Цесакова, музыкі балетаў «Альпійская балада», «Выбранніца» і «Маленькі прынц» Я.Глебава, музыкі камедый «Паўлінка» Ю.Семянякі, «Несцерка» Р.Суруса і інш.
РАЙЦАЎСКАЯ ВАРВАРЫНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнагатычнага стылю ў в.
п’есы для электронных інструментаў «Назад да зорак» (1985), «Жыццё артыста» (1986), балет «Крылы над Расіяй» (паст. 1987), музыка да спектакля «Голы кароль» (1993), стылёвыя ін
Раііцаўская Варварынская царква.
Райца Карэліцкага рна. Пабудавана ў 1817 як касцёл з цэглы на сродкі ўладальніка сядзібы Ф.Раецкага як родавая пахавальня. У 1863 касцёл пераўтвораны ў праваслаўную Праабражэнскую царкву. Храм вырашаны прадаўгаватым прамавугольным у плане будынкам, на гал. фасадзе якога ўзвышаецца магутная 4гранная вежа з зубчастым крэмальерным парапетам і аркатурным фрызам. Над вежай гіпсавая скульптура
Сядзібны дом у Райцаўскай сядзібе.
Маці Божай, на франтальнай грані быў гадзінніккуранты. Гал. ўваход у выглядзе гатычнай аркі 1 такой жа формы акно хораў над ім аб’яднаны агульным высокім стральчатым парталам. Вышэй размешчана акноружа і арачны праём ярусазвона, аформлены гатычнай аркай. Бакавыя фасады расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі. Сцены выкладзены з бутавага каменю і моцна абпаленай цэглы, разам з медным дахам яны ствараюць насычаны паліхромны цёплы каларыт. На яго фоне вылучаюцца пабеленыя элементы архіт. дэкору: спічастыя нішы, аркатурныя паясы, парталы ўваходаў. Зала храма перакрыта цагляным стральчатым скляпеннем, нартэкс — цыліндрычным, падлога выкладзена каменнымі плітамі. У сцяну нефа быўумураваны камень з барэльефнай выявай галавы Іаана Хрысціцеля. На вежу вядзе вінтавая лесвіца з правага боку арачных хораў. Пад храмам скляпеністая крыпта. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
РАЙЦАЎСКАЯ СЯДЗІ'БА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры класіцызму ў в. Райца Карэліцкага рна. Вядома з канца 18 ст. Належала Раец
265
РАКАВЕЦКІ
кім, Верашчакам, Путкамерам, Жаўткоўскім. Апошні ўладальнік А.Жаўткоўскі падараваў сядзібу каталіцкім манахіням палятынкам, якія жылі ў ёй да 1939. Драўляны аднапавярховы Тпадобны ў плане сядзібны дом накрыты 2схільным дахам. Гал. фасад вылучаны 4калонным порцікам. Сцены атынкаваны і дэкарыраваны пілястрамі ў прасценках паміж вузкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Перад домам знаходзіліся 3 клумбы з агавамі ў цэнтры. У доме захаваліся старыя печы, паркет з дубу і лістоўніцы. Пасля Вял. Айч. вайны ў ім размяшчалася амбулаторыя. Цяпер выкарыстоўваецца як жылое памяшканне, у адной з частак якога знаходзіцца музей нар. рамёстваў і быту. Сфарміраваны ў 2й пал. 19 ст. парк (пл. больш за 4 га) размешчаны на жывапісным узвышаным участку. У дэндралагічным складзе рэдкія экзэмпляры раслін: пірамідальныя дубы, ніцыя ясені, каштан васьмітычынкавы, пасаджаны ў 19 ст. Дзейнічала аранжарэя. За сядзібным домам парк змяняўся фруктовым садам. Захаваліся сядзібны дом, храм, пабудаваны Раецкімі, фрагменты парку, млын, каменная калона з гербам Раецкіх «Лебедзь».
РАКАВЁЦКІ МАНЁТНЫ СКАРБ. Знойдзены ў в. Ракаўцы Смаргонскага рнаў 1971. Ухаваныў952—953. Вядома 826 манет: 810 куфіцкіх дырхемаў, 14 манетперайманняў, 2 манетападобныя пласцінкі. Большасць дырхемаў (628 экз.) прадстаўлены саманідскай чаканкай Самарканда (272) і ашШаша (356). Зберагаецца ў Інце гісторыі НАН Беларусі.
РАКАЎСКАЯ КЕРАМІКА, традыцыйныя ганчарныя вырабы з в. Ракаў Валожынскага рна. Як ганчарны цэнтр Ракаў вядомы з Сярэдневякоўя. Тут выраблялі гасп. посуд, аздоблены выціснутым арнаментам ці ангобнай размалёўкай, а таксама кафлю з рэльефным малюнкам рэнесансавага, барочнага, класіцыстычнага характару, з канца 19 ст. ў стылі мадэрн.
Найб. развіцця Р.к. дасягнула ў 19 — пач. 20 ст. (працавала больш за 100 ганчароў). Посуд пластычных акруглых форм звонку і ўнутры звычайна пакрывалі празрыстай палівай, у 1920—30я гг. нярэдка аздаблялі падглазурнай ангобнай размалёўкай расліннага характару. Да канца 19 ст. бытаваў і чорнаглянцаваны посуд. Сярод вырабаў дэкар. керамікі — талеркі з пажадальнымі надпісамі, букетнікі, чарнільныя прыборы, попельніцы, фігурныя пасудзіны ў выглядзе бараноў, мядзведзяў, ільвоў, дзіцячыя цацкі і інш. 3 1939 працавала арцель «Чырвоны ганчар», у 1945 — канцы 1950х гг. — «3га ліпеня», якія выпускалі гасп. посуд нешырокага асартыменту і гладкую тэракотавую кафлю.
Я. М. Сахута.
РАКАЎСКАЯ СПАСАПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры барока з рысамі рэтраспектыўнарус. стылю ў в. Ракаў Валожынскага рна Пабудавана ў 1793 з цэглы на сродкі прыхаджан, кн. Сангушкі і членаў Ракаўскага брацтва св. Ганны. Царква — аднанефавы прамавугольны ў плане будынак з выцягнутай паўкруглай апсідай, да якой з паўн. боку далучана рызніца, з паўд. — Мікалаеўская капліца з 3граннай апсідай. Гал. фасад завершаны трохвугольным франтонам, быў фланкіраваны вежамі (захаваліся першыя ярусы). Сцены рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі лучковымі аконнымі праёмамі і шырокімі лапаткамі ў прасценках, апяразаны па пераметры прафіляваным карнізам. Па цэнтры 2схільнага flaxy ў 1866 надбудаваны магутны драўляны 8гранны барабан, накрыты сферычным гранёным купалам з галоўкай, над апсідай — макаўка на 8граннай шыі. Макаўка надбудавана 1 над франтонам невял. правага прыдзела. Унутраная прастора перакрыта цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі і падпружнымі аркамі, якое ў апсідзе завершана конхай. Апсіда вылучана аднесеным у яе глыбі
ню аднаярусным пазалочаным іканастасам 2й пал. 19 ст. Над цэнтр. уваходам у асн. аб’ём выступае галерэя хораў, якая абапіраецца на 3пралётную аркаду. Пад царквой крыпта (засыпана ў 1866). У 1866 перад храмам узведзена 2ярусная пірамідальная брамазваніца. Ніжні ярус уяўляе сабой арку, верхні — 4гранны аб’ём са скразнымі арачнымі праёмамі. Пакрыццё мае характэрныя для стараж.рус. дойлідства хвалепадобныя схілы. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
РАКАЎСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Ракаў Валожынскага рна. Пабудаваны ў 1906 з жоўтай цэглы намаганнямі ксяндза Я.Карповіча замест драўлянага касцёла Маці Божай Ружанцовай (17 ст.) на беразе р. Іслач. Касцёл — 3нефавая 2вежавая базіліка з трансептам і паўкруглай апсідай з бакавымі сакрысціямі, узнесеная на высокі бутавы цокаль. Перакрыжаваныя 2схільныя дахі цэнтр. нефа і трансепта закрыты на фасадах 2граннымі шчытамі з вокнаміружамі. Бакавыя больш нізкія нефы накрыты аднасхільнымі дахамі, вылучанымі на франтальным фасадзе 2яруснымі 4граннымі вежамі з высокімі шпілямі. Па фронце храм расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі на 3 ч.: цэнтр. вылучана ўваходам у выглядзе стральчатай аркі з акномружай; 2 меншымі аналагічнымі парталамі вылучаны бакавыя ўваходы ў вежах. У архіт. кампазіцыі шырока выкарыстаны ступеньчатыя контрфорсы, высокія стральчатыя аконныя праёмы і нішы, аркатурныя фрызы. У інтэр’еры нефы размежаваны спічастымі аркадамі на магутных пілонах, перакрыты стральчатымі скляпеннямі. На 3пралётнай аркадзе нартэкса размешчаны хоры з балюстраднай агароджай і неагатычным арганам. Апсіду, крылы трансепта і тарцы бакавых нефаў запаўняюць драўляныя алтары ў стылі неаготыкі. У дэкар. афармленні вы