Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
былі камедыйныя, вострасатыр. ролі: Дульская («Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля) і інш.
РАДУНСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ РУЖАНЦОВАЙ, помнік архітэктуры мадэрну з рысамі неаготыкі ў г.п. Радунь Воранаўскага рна. Пабудаваны ў 1929—33 з цэглы і бутавага каменю будаўніком А.Бейкам паводле праекта архіт. Я.Бароўскага. Трохнефавая 2вежавая базіліка са складанай каскаднааб’ёмнай алтарнай групай: павышаны прэсбітэрый пад 2схільным дахам, 5гран
257
РАДУНЬ
Радунскі касцёл Маці Божай Ружанцовай.
ныя крылы трансепта і апсіды з бакавымі сакрысціямі. Нартэкс вынесены перад гал. фасадам у самаст. нізкі аб’ём з глыбокім стральчатым уваходным праёмам. Фасад фланкіраваны 4яруснымі (васьмярык на чацверыках), расчлянёнымі гарызантальнымі паясамі шатровымі вежамі. Іх дынамічны вертыкальных рух, бакавыя ступеньчатыя контрфорсысценкі, круглае вітражные акноружа гал. фасада, панаклі даху выклікаюць асацыяцыі з гатычным храмам. У аснове архіт. вырашэння геаметрызаваныя аб’ёмы, разнастайнай канфігурацыі аконныя праёмы ў плоскіх ліштвах, шырокія лапаткі. Каларыстычны эфект храма засн. на спалучэнні бутавай муроўкі сцен і пабеленых атынкаваных ступеньчатых атыкаў, плоскасці гал. фасада, 8гранных ярусаў вежаў, элементаў архіт. дэкору (ліштваў, прафіляваных карнізных паясоў). Унутры нефы размежаваны паўкруглымі аркадамі на 4гранных пілонах, перакрыты стральчатымі скляпеннямі на падпружных аркахпрасценках. Над ба
кавымі нефамі хорыэмпоры, абмежаваныя філёнгавымі парапетамі і адкрытыя арачнымі прасветамі. Над нартэксам антрэсолі хораў з філёнгавым парапетам. Інтэр’ер упрыгожаны ансамблем стукавых неабарочных алтароў. На міжнефавых філонах паностацыі «Крыжовы шлях». Касцёл дзейнічае.
РАДУНЬ, гарадскі пасёлак у Воранаўскім рне, на р. Радунька. За 30 км на ПдЗ ад г.п. Воранава, 24 км ад чыг. ст. Бастуны на лініі Ліда—Вільнюс, 93 км ад Гродна, аўтадарогамі злучаны з Вільнюсам, Лідай, Іўем, Астрыной. Цэнтр Радунскага пасялковага Савета. 2,7 тыс. ж. (2015).
Упершыню згадваецца пад 1217. У 1387 — г. Радыня, цэнтр воласці. У 14—16 ст. каля Р. знаходзіўся замак. У 15—16 ст. цэнтр Радунскага староства, у складзе каралеўскай эканоміі. У 1440 уласнасць польск. караля Казіміра IV. У 1538 мястэчка, 210 двароў. 3 1567 староства Лідскага павета Віленскага ваяв. У 1649 падаравана магдэбургскае права і герб: у сярэб
раным полі выява чырвонага рака. У 2й пал. 18 ст. прыватнае ўладанне, у 1766 уласнасць Мсціслаўскага кашталяна Ю.Тышкевіча. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Лідскім павеце Слонімскай, з 1796 у Літоўскай, з 1801 Гродзенскай, з 1842 Віленскай губерняў. У 1866 — 869 ж., у 1897 — 313 двароў, 1621 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, у Беластоцкай вобл. 3 15.1.1940 цэнтр Радунскага рна. У Вял. Айч. вайну з 24.6.1941 да 13.7.1944 Р. акупіравана ням,фаш. захопнікамі, якія вясной 1942 расстралялі тут 1137 чал. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 30.4.1958 rap. пасёлак. 3 25.12.1962 у Воранаўскім рне. У 2000 — 3,1 тыс. ж.
У 2015 у Р. гімназія, пачатковая школа, спец. школаінтэрнат для дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні, дзіцячая дашкольная ўстанова, дзіцячая школа мастацтваў, цэнтры: нац. культур, развіцця дзіцяці, сац.пед., творчасці дзяцей і моладзі «Світанак», бка, гар. бальніца, паліклініка, аптэка. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і супрацоўнікаў органаў дзяржбяспекі, магіла ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл Маці Божай Ружанцовай (1929—33).
РАДЧЫЦКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў в. Радчыцк Столінскага рна. Пабудавана ў 1841 з цэглы па фундацыі памешчыка А.Скірмунта. Крыжовакупальны храм з цэнтрычным 8гранным аб’ёмам, перакрытым драўляным гранёным паўсферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Тарцы крылаў дэкарыраваны 4 порцікамі. Фасады прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры абраз «Маці Божая Адзігітрыя» (1760), перанесены з іканастаса царквы в. Рухча Столінскага рна. Храм унесены ў Дзярж спіс гісторы
258
РАЕЎСКІ
какульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
РАЁЎСКАЯ Тамара Рыгораўна (н. 27.5.1940, г. Асіповічы), беларуская эстрадная спявачка. Засл. артыстка
Т. Р. Раеўская.
Беларусі (1974). Скончыла Мінскае муз. вучылішча (1971). У 1962—92 салістка Дзяржтэлерадыё Беларусі. Яе выканальніцкай манеры ўласцівы лірычная задушэўнасць, мяккасць, цеплыня, пранікнёнасць. Аснову рэпертуару складаюць творы бел. кампазітараў. Першая выканаўца многіх песень Л.Абеліёвіча, У.Будніка, Г.Вагнера, В.Войціка, Я.Глебава, У.Дарохіна, Э.Зарыцкага, Л.Захлеўнага, І.Лучанка, У.Прохарава, Ю.Семянякі, Э.Ханка.
РАЁЎСКІ Андрэй Пятровіч (1.9.1910, с. Нікіцкае Тульскай вобл., Расія — 26.4.1993), расійскі і беларускі рэ
Радчыцкая царква Раства Багародзіцы.
жысёр, акцёр. Засл. артыст Беларусі (1959). 3 1928 вучыўся і працаваў акцёрам у маскоўскіх тэатрах, студыях пад кіраўніцтвам Ю.Завадскага, А.Жыльцова, М.Хмялёва. У 1955— 80 рэжысёр Магілёўскага абл. драм. тэатра. Для пастановак Р. характэрны дакладнасць рэалізацыі аўтарскай задумы, глыбокая прапрацоўка вобразаў, раскрыццё акцёрскіх індывідуальнасцей: «Гэта было ў Магілёве» Я.Тарасава (1964), «Тры дні і тры ночы» (1967), «Амністыя» (1971), «Апошняя інстанцыя» (1975), «Наследны прынц» (1976) М.Матукоўскага, «Таблетку пад язык» (1973), «Не сумуй, Верачка» («Верачка», 1979) А.Макаёнка, «Дзядзька Ваня» А.Чэхава (1960), «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1965), «Мільянерка» Б.Шоу (1967). У Магілёўскім тэатры найб. значныя ролі: Керанскі («Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Дзяржынскі («Крамлёўскія куранты» М.Пагодзіна і «Імем рэвалюцыі» М.Шатрова).
РАЁЎСКІ Валерый Мікалаевіч (26.6.1939, Мінск 19.11.2011), беларускі тэатральны рэжысёр, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1976). Нар. артыст Беларусі (1995). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1967). 3 1968 у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы (з 1973 гал. рэ
жысёр, з 1991 маст. кіраўнік). Адначасова выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў (з 1996 праф.). Творчасць
В.М.Раеўскі.
Р. адметная паэтычнасцю, метафарычнасцю, філас. абагульненнямі, спалучэннем выразнай сцэнічнай формы з дакладнай распрацоўкай характараў. Сярод пастановак: «Трыбунал» (1971), «Святая прастата» (1976), «Пагарэльцы» (1980) А.Макаёнка, «Вясёлы тракт» Б.Васільева (1973), «Брама неўміручасці» К.Крапівы (1974; 2я рэд. 1983), «Апошні шанц» В.Быкава (1974), «Характары» паводле В.Шукшына (1975), «Плач перапёлкі» І.Чыгрынава (1980), «Парог» (1983), «Радавыя» (1984), «Мудрамер» М.Матукоўскага (1987), «Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева (1989), «Цынкавыя хлопчыкі» С.Алексіевіч і Р. (1991), «Князь Вітаўт» (1997), «Чорная панна Нясвіжа» (2000), «Вечар» (2006) А.Дударава, «Старамодная камедыя» А.Арбузава (2009) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1985. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
РАЁЎСКІ Ігар Іванавіч (н. 30.5.1937, Масква), беларускі і расійскі дыры
І.І.Раеўскі.
259
РАЕЎСКІ
жор і хормайстар. Засл. артыст Беларусі (1967). Нар. артыст Расіі (1978). Скончыў Інт ваен. дырыжораў (1958). У 1963—68 маст. кіраўнік Ансамбля песні і танца БВА і інш. ваен. маст. калектываў. Аўтар песень (больш за 200), сімф. і харавых твораў, харавых і аркестровых апрацовак. Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1972. РАЁЎСКІ Іосіф Майсеевіч (7.1.1901, г. Арэнбург, Расія — 23.9.1972), расійскі і беларускі рэжысёр, педагог.
Нар. артыст Беларусі (1955). Нар. артыст СССР (1968). 3 1922 вучыўся ў 2й студыі Маскоўскага маст. акадэмічнага тэатра, працаваў у ім. 3 1932 у Дзярж. інце тэатр. мастацтва імя Луначарскага (з 1945 заг. кафедры). Адначасова ў 1933 выкладаў акцёрскае майстэрства трупе Бел. трэцяга дзярж. тэатра на курсах у Маскве. Творчасці Р. ўласцівы яснасць рэжысёрскай думкі, завершанасць пастановачнага вырашэння і псіхал. абгрунтаванасць сцэнічнага існавання персанажаў. Паставіў спектаклі: «Апошнія» (1939, з М.Зоравым, дапрацоўка 1937) і «Ворагі» (1952) М.Горкага, «Хто смяецца апошнім» (1939, з Л.Рахленкам) і «Мілы чалавек» (1945) К.Крапівы і інш.
РАЖАНАВА Лідзія Міхайлаўна (н. 4.3.1924, Масква), беларуская артыстка балета. Нар. артыстка Беларусі (1955). Скончыла клас удасканалення Маскоўскага харэагр. вучылішча (1947). У 1947—2005 працавалаў Нац. акадэмічным Вял. тэатры балета Рэспублікі Беларусь. Выканальніцкая
манера Р. вызначалася пранікнёным лірызмам, чысцінёй і высакароднасцю пластычнай формы. Ся
Л.М.Ражанава.
род партый: Марынка, Надзейка («Палымяныя сэрцы», «Князьвозера» В.Залатарова), Жызэль, Медора («Жызэль», «Карсар» А.Адана), HiKia, Кітры («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Сары («Сцежкаю грому» К.Караева), АдэтаАдылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Марыя («Бахчыса
райскі фантан» Б.Асаф’ева), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана).
РАЖАНКАЎСКІ ПЕТРАПАЎЛАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры рэтраспектыўнагатычнага стылю ў в. Ражанка Шчучынскага рна. Пабудаваны ў 1674 з цэглы і бутавага каменю. Перабудаваны ў 1827 паводле праекта архіт. Г.Марконі. Аднаўляўся ў 1924—25. Перад касцёлам стаяла аркадная званіца, з левага боку — плябанія. Капітальнаадрамантаваны і адкрыты ў 1990. Храм вырашаны як аднанефавы крыжападобны ў плане будынак з больш нізкімі 5граннай апсідай і крыламі трансепта. Тарцы высокіх 2схільных дахаў над нефам і крыламі трансепта закрыты ступеньчатымі шчытамі. Да паўд.зах. вугла нефа прыбудавана 3ярусная вежа (васьмярык на 2 чацверыках), накрытая 8гранным спічастым шатром. Вуглы асн. аб’ёму ўмацаваны контфорсамі і завершаны дэкар. вежачкамі. Бакавыя фасады прарэзаны
260
РАЖНОВА
стральчатымі аконнымі праёмамі з узорыстымі вітражамі. У цэнтры гал. фасада круглае акноружа, вышэй — арнаментальнагафрыраваны фрыз і шчыт, крапаваны дробнай аркатурай з гербам па цэнтры. Уваход аформлены перспектыўным парталам, па баках якога стральчатыя экседры са скульптурамі святых апосталаў Пятра і Паўла. Унутраная прастора касцёла перакрыта цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, крылы трансепта — крыжовымі. Апсіды і крылы трансепта раскрываюцца ў прастору нефа арачнымі прасветамі. Над уваходам на 3пралётнай стральчатай аркадзе ўзняты хоры, на якія вядзе вітая лесвіца ў тоўшчы сцяны. Сцены нефа расчлянёны пілястрамі і размаляваны ў верхняй частцы шматфігурнымі кампазіцыямі на біблейскія тэмы. На вуглавым пілоне апсіднай аркі навешаны амбон. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.