Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
266
РАМАН
карыстаны арнаметальнаарабескавы роспіс. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
РАКІТНЫ Мікола (сапр. Новікаў Мікалай Ісакавіч; 15.4.1920, в. Петрыцкае Брагінскага рна — 2.8.2000), беларускі пісьменнік. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1940). У 1946—80 працаваў у газ. «Звязда», час. «Беларусь». Аўтар збкаў апавяданняў «Ранняй вясною» (1952), «Вячэрнія зоры» (1956), «Селькоры» (1958), «Пад адным дахам» (1961), «Была вясна...» (1964), «Сярод людзей сваіх» (1967), «Вясковыя навелы» (1969), «Засмужаная далеч» (1979), «У буйным свеце лотаці» (1989). Апавяданні вызначаюцца псіхал. дакладнасцю, цэласнасцю задумы, выразнай мовай герояў.
Тв.: Выбранае. Мінск, 1972; Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1980.
РАМАН (франц. roman, ням. Roman ад лац. romanus рымскі; у познім Сярэдневякоўі — твор, які напісаны на раманскай мове), празаічны (часам вершаваны) твор; эпічны жанр лры (гл. Эпас). Ідэйнамаст. маштабнасць, сінтэтычнасць, сюжэт
накампазіцыйная шматпланавасць адрозніваюць Р. ад аповесці і апавядання. Для Р. характэрна ўскладненне псіхалагізму, актывізацыя філас.аналітычнага, лірычнага і драм. фактараў. Мова Р. стылістычна трохмерная, складаецца з мовы аўгара, мовы герояў і двухгалоснай мовы, якая аб’ядноўвае 2 названыя тыпы мовы.
Пачынальнікамі бел. Р. з’яўляюцца Я.Колас (1я ч. трылогіі «На ростанях» «У палескай глушы»; Р. у Bepmax «Новая зямля», абодва 1923), Ц.Гартны (1я ч. Р. «Сокі цаліны» «Бацькоўская воля», 1916), Ядвігін Ш. («Золата», 1920, не скончаны). Першыя бел. Р. адлюстроўвалі дарэв. мінулае і сучаснасць, для іх характэрны шматпланавасць і паслядоўнасць выкладання, празмерная апісальнасць, пасіўнасць у развіцці сюжэта, псіхалагізм: Р. «Сцежкідарожкі» М.Зарэцкага (1927), «Зямля» К.Чорнага (1928), «Запіскі Самсона Самасуя» А.Мрыя, «Амок» Я.Маўра, «Сын» Р.Мурашкі (усе 1929) і інш. У 1930я гг. культываваліся тэмы калектывізацыі (Р. «Ідзі, ідзі» К.Чорнага, «Язэп Крушынскі» З.Бядулі, «Мядзведзічы» К.Крапівы, «Перагуды» Ц.Гартнага), рэвалюцыі (Р.
«Праз гады» П.Галавача, «Будучыня» Э.Самуйлёнка), асэнсаванне мінулага і пераемнасць часу (Р. «Трыццаць год», «Трэцяе пакаленне» К.Чорнага) і інш. У перыяд Вял. Айч. вайны былі створаны Р. «Таварышы», «Насуперак лёсу» Р.Мурашкі (абодва 1942), «Пошукі будучыні» (нап. 1943, апубл. 1950), «Вялікі дзень» (нап. 1941—44, апубл. 1947), «Млечны Шлях» (нап. 1944, апубл. 1954, два апошнія не скончаны) К.Чорнага. У 1950я гг. бел. раманістыка папоўнілася новымі творамі: заканчэннем трылогіі «На ростанях» Я.Коласа, Р. «Мінскі напрамак» І.Мележа, «Сустрэнемся на барыкадах» П.Пестрака, Р.эпапеяй «Незабыўныя дні» М.Лынькова. Пік росквіту бел. Р. прыпадае на 1960—80я гг.: «Людзі на балоце» (1961), «Подых навальніцы» (1965), «Завеі, снежань» (1976) І.Мележа, «Шэметы» (1981) М.Лобана, «Сорак трэці» (1973), «Смутак белых начэй» (1979) І.Навуменкі, «Птушкі і гнёзды» Я.Брыля (1963), «Сэрца на далоні» (1963), «Вазьму твой боль» (1978) І.Шамякіна, «Каласы пад сярпом тваім» (1965), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1966), «Чорны замак Альшанскі» (1979) У.Караткевіча, «Неруш» В.Казько (1981), «Плач перапёлкі» (1970), «Апраўданне крыві» (1976), «Свае і чужынцы» (1983) І.Чыгрынава, «Вялікілес» Б.Сачанкі (1983), «Год нулявы» (1982), «I скажа той, хто народзіцца» (1985) В.Адамчыка, «Сачыненне на вольную тэму» А.Кудраўца (1984), «Мсціжы» (1970), «Алімпіяда» (1985) І.Пташнікава і інш. У 1990—2000я гг. для бел. Р. характэрна адкрыццё новых тэм і распрацоўка характараў, апавядальная манера становіцца больш публіцыстычна адкрытай і лірычна шчырай: Р. «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» А.Лойкі (1990), «Голас крыві брата твайго» В.Адамчыка (1990), «Цень крумкачовага крыла» А.Марціновіча (1991), «Лабірынты страху» А.Асіпенкі (1992), «Злая зорка» І.Шамякіна (1991), «Не ўсе мы згінем» І.Чыгрынава (1996), «Ci
267
РАМАНАЎ
няелета» (1998), «Бесядзь цячэўакіян» (2003) Л.Левановіча, «Не праспі сваю долю» У.Дамашэвіча (1993), «Крыж міласэрнасці» В.Коўтун (1996), «Кліч роднага звона» Г.Далідовіча (1997), «Уліс з Прускі» (2000), «Усход» (2004) У.Гніламёдава і інш. Вартае месца ў нац. лры занялі гіст. і фантаст. бел. Р.: «Меч князя Вячкі» (1987), «Жалезныя жалуды» (1990), «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» (1992) Л.Дайнекі, «Кентаўры» В.Гігевіча (1993) і інш. На сучасным этапе бел. Р. усё больш узбагачаецца і пашыраецца за кошт новых імён і тэм. У жанрах Р. псіхал. напісаны «Вочы і сон» Г.Марчука (2011), ваен. «Аперацыя «Кроў» М.Чаргінца (2013), гіст. «Князь Мсціслаўскі» А.Ждана (2011), дэтэктыву «Дыялектыка гульні» С.Трахімёнка (2009) і «Татэм» Г.Ануфрыева (2010), прыгодніцкага Р. «Авантуры студыёзуса Вырвіча» Л.Рублеўскай (2014), фэнтэзі «Дарога да Срэбных Вадаспадаў» Э.Вашкевіч (2014). Маст. даследаванне драмы чалавечай душы на пераломе 20 і 21 стагоддзяў складае аснову Р. «Бунт незапатрабаванага праху» В.Казько (2009).
С.Раманаў. Вясковая бібліятэка. 1968.
Літ.: Дзюбайла П. Панарама сучаснай беларускай прозы. Мінск, 1986; Сучасны літаратурны працэс: пісьменнік і жыццё. Мінск, 2006.
РАМАНАЎ Еўдакім Раманавіч (11.9. 1855, мяст. НоваБеліца, цяпер у межах г. Гомель — 20.1.1922), беларускі этнограф, фалькларыст, краязнавец. Правадзейны чл. Рус. геагр. тва (РГТ, 1886), Маскоўскага тва аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі 1 этнаграфіі (1886), Маскоўскага археал. тва (1890, чл.кар. 1886), Віцебскага статыстычнага кта (1891). Скончыў Гомельскую прагімназію (1870), курсы настаўнікаў рус. мовы і гісторыі (1872). 3 1872 працаваў настаўнікам, у 1886—1906 — інспектарам нар. вучылішч Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай губерняў. У 1897—1903 рэдактар неафіц. аддзела газ. «Могнлёвскне губернскне ведомостм». У 1900—03 пад яго рэдакцыяй выдадзены 3 вып. «Магілёўскай даўніны». У 1906—16 чл. Часовай камісіі па ўладкаванні Віленскай публічнай бкі і музея. 3 1910 заг. секцыі этнаграфіі і археалогіі Паўн.Зах. аддз. РГТ. Вывучаў матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў: жыл
лё, адзенне, нар. абрады, сямейны побыт, нар. каляндар і медыцыну, вераванні. Апублікаваў працы па археалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, гісторыі, мова, літ, і музеязнаўстве, археаграфіі. Навук. дзейнасць Р. была накіравана на абгрунтаванне самабытнасці бел. народа. Планаваў выдаць фалькл.этнаграф. матэрыялы ў 15 кнігах. Пры яго жыцці выйшла 9 тамоў «Беларускага зборніка» (1886—1912), 10ы том выпусціў Інбелкульт, падрыхтаваныя 11 —14ы тамы загінулі ў Вял. Айч. вайну, лёс 15га невядомы. У 1886—94 вёў археал. раскопкі ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, адкрыў помнік бел. эпіграфікі Барысаў камень (каля в. Высокі Гарадзец Талачынскага рна). Склаўархеал. карты Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў. Сабраў звесткі пра больш за 1000 гарадзішчаў Беларусі. Удзельнічаў у рабоце 9га археал. з’езда ў Вільні (1893). Праводзіў антрапалагічныя даследаванні. Папулярызаваў бел. лру, творчасць В.ДунінаМарцінкевіча, Ф.Багушэвіча і інш., надрукаваў паэму «Тарас на Парнасе» (1900).
РАМАНАЎ Сяргей Рыгоравіч (17.9. 1914, Масква — 11.1.2001), беларускі мастак. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1966). Скончыў Маскоўскае маст. вучылішча (1940). Працаваў у станковай і кніжнай графіцы. Сярод работ: «У партызанскай зямлянцы» (1943), «Разведчыкіпартызаны» (1945), «Герой Савецкага Саюза М.П.Шмыроў (Бацька Мінай)» (1948), «На палескай цаліне» (1954), «Вясковая бібліятэка» (1968), «Спартыўны Мінск» (1970), «Подзвіг Мікалая Гастэлы» (1975), «Партызанская застава» (1978), серыі «Партызаны Беларусі (1952), «Рэвалюцыйны Мінск» (1957), партрэты рабочых МТЗ (1976—77), плакаты і інш. AyTap жывапісных работ: «У пошуках сына» (1945), «Прывал пад Быхавам» (1985) іінш.
РАМАНОВІЧ Яўгенія Міхайлаўна (н. 6.7.1922, в. Дараганава Асіповіцкага
268
РАМЕЛЬСКАЯ
рна), беларускі мовазнавец. Канд. філал. навук (1954). Скончыла БДУ (1948). У 1952—91 у Інце мовазнаўства АН Беларусі. Даследуе бел. дыялекталогію, гісторыюбел. мовы, сучасную бел. літ. мову. Адзін з аўтараў «Хрэстаматыі па гісторыі беларускай мовы» (ч. 1—2, 1961—62), «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (1963), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964), кн. «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—69), «Слоўніка беларускіх гаворак паўночназаходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. 1—5, 1979—86), «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (т. 1—5, 1993—98). Дзярж. прэмія СССР 1971. Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
Літ:. Міхайлаў П. Пацеркі для беларускай дыялекталогіі // Роднае слова. 2002. № 7.
РАМАНС (ісп. romance), камерны музычнапаэтычны твор для голасу з інструм. суправаджэннем. Ад песні адрозніваецца стрыманай глыбінёй, складанай сістэмай сродкаў выразнасці і арганічным узаемадзеяннем суправаджэння з вак. партыяй. Муз. форма бывае куплетнай, 2 і 3часткавай, рондападобнай, страфічнай ці адзінага скразнога развіцця. Сярод жанравых разнавіднасцей — балада, элегія, баркарола, серэнада, маналог. Ля вытокаў развіцця бел. Р. стаялі польскабел. музыканты В.Казлоўскі, С.Манюшка, М.К.Агінскі, А.Радзівіл. У залаты фонд нац. муз. мастацтва ўвайшла філас., пейзажная, любоўная вак. музыка Л.Абеліёвіча, М.Аладава, У.Алоўнікава, А.Багатырова, Г.Вагнера, Д.Лукаса, П.Падкавырава, Я.Паплаўскага, Я.Цікоцкага, Э.Тырманд на вершы М.Багдановіча, Я.Купалы, Я.Коласа, У.Дубоўкі, М.Танка, А.Куляшова, П.Панчанкі, П.Пестрака і інш. Узнаўленне інтанацыйнай мовы, узмацненне дэкламацыйнага пачатку ў вак. партыі, фактурнакаларыстычныя знаходкі, пераасэнсаванне фалькл. традыцый у больш складанай кампазіцыйнай форме характэрны для вак. цыклаў
Г.Гарэлавай, Л.Шлег, Л.Захлеўнага. Сучасныя кампазітары (А.Елісеенкаў С.Картэс, В.Кузняцоў, І.Лучанок, А.Мдывані, М.Марозава, Э.Наско, Д.Смольскі, А.Хадоска) актыўна выкарыстоўваюць паэзію нац. і замежных аўтараў. У жанры Р. працуюць таксама кампазітары А.Бандарэнка, М.Васючкоў, В.Войцік, А.Гулай, Д.Даўгалёў Э.Зарыцкі, В.Капыцько, А.Літвіноўскі, А.Сонін, Р.Сурус.
РАМАНСКАЯ Наталля Міхайлаўна (н. 27.1.1961, в. Мышанка Петрыкаўскага рна), беларуская спявачка (сапрана), педагог. Засл. артыстка Беларусі (1997). Скончыла Мінскі інт культуры (1982). У 1982—98 працавала ў Дзярж. акадэмічным нар. хоры Беларусі імя Г.Цітовіча. 3 1990 ў ансамблі нар. музыкі «Бяседа» Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Адначасоваў 1999—2006 выкладала ў Бел. унце культуры і мастацтваў. Валодае прыгожым выразным голасам. Першая выканаўца (сола і ў дуэце) твораў бел. кампазітараў у т.л. «Дарога ля жыта» Л.Захлеўнага, «Каліна ў полі» У.Карызны, «Ой туман, туман...», «Птушка светлакрылая» В.Шыкаўца і інш.