Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Тв.: Выбраныя творы: Пер. з польск. і франц. Мінск, 2003.
Літ.: Н е кр а ш э в і чКароткая Ж. В. Нясвіжская Мельпамена: драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл. Мінск, 2002. РАДЗІВІЛАЎ Уладзімір Генадзевіч (н. 17.4.1961, г. Узда), беларускі артыст размоўнага жанру, парадыст. Засл. артыст Беларусі (1998). Скончыў Усерас. творчую майстэрню эстр. мастацтва ў Маскве (1989), Бел. унт культуры і мастацтваў (2004). 3 1986 працаваў у Бел. філармоніі, з 1989 — у тэатрыстудыі «Тэатрпесні» Я.Паплаўскай і А.Ціхановіча ў групе «Шчаслівы выпадак», з 1991 — у ансамблі «Сябры». Арганізатар і маст. кіраўнік «Радзівілаўтэатра» (1998). Валодае майстэрствам пераўвасаблення, прыгожым голасам шырокага дыяпазону. Аўтар, рэжы
сёр і выканаўца канцэртных праграм «Смехаасарці1, 2, 3» (1985—2000), «Хто любіць смех, мы рады вам» (2002), «Палюбіце парадыста» (2004), «Сон парадыста» (2006), «Юбілей у асяроддзі сяброў» (2007). 3 1997 выконвае ролю гал. Дзеда Мароза краіны ў штогодніх навагодніх спектаклях для дзяцей у Палацы Рэспублікі.
РАДЗІВІ'ЛАЎСКІ ЛЁТАПІС, Кёнігсбергскі летапіс, помнік старажытнарускага летапісання, летапісны звод пач. 13 ст. Па змесце блізкі да Лаўрэнцьеўскага летапісу. Складаецца з «Аповесці мінулых гадоў» і летапісу за 1112—1206, які прысвечаны пераважна гісторыі Паўн.Усх. Русі. Вядомы адзін ілюстраваны спіс 15 ст., створаны, хутчэй за ўсё, у Смаленску. У 16 — 1й пал.
Старонка Радзівілаўскага летапісу з мініяцюрамі.
17 ст. рукапіс зберагаўся ў Беларусі. У 1671 падараваны магнатам Б.Радзівілам Кёнігсбергскай бцы. 3 1758 у Расіі. У Р.л. шмат каштоўных звестак па гісторыі ўсх. славян эпохі ранняга Сярэдневякоўя. Пад 1128 узгадваецца аповесць аб Рагнедзе Рагвалодаўне поўнай рэдакцыі, якая складзена, хутчэй за ўсё, у Кіеве ў 2й пал. 11 ст. на аснове вуснага аповеду Я.Вышаты. Вял. культ.гіст. каштоўнасць маюць 617 каляровых мініяцюр, якія дэманструюць розныя бакі жыцця і матэрыяльную культуру ўсх. славян і з’яўляюцца своеасаблівым маст. летапісам Сярэдневякоўя. Шэраг мініяцюр звязаны з гісторыяй бел. зямель: «Рагнеда і Рагвалод», «Бітва на Нямізе» і інш. Рукапіс зберагаецца ў бцы Pac. АН у СанктПецярбургу.
•>’^ІІ^'^ЛМ.п^пі\(.лшл‘м/\тмчн<лі^аыіп нвх^ша і'аркміііік^л mum., йсллііо гшоша . йчл^ іыга