Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
НІКІЦЁВІЧ Аляксей Васілевіч (н. 3.2.1963, г. Алматы, Казахстан), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (2005). Скончыў Гродзенскі ўнт (1985). 3 1985 дырэктар школы ў Гродзенскім рне, з 1989 выкладчык Гродзенскага ўнта (з 2008 заг. кафедры). Даследуе словаўтварэнне і сістэму намінатыўнай дэрывацыі ў рус. і слав. мовах. Аўтар манаграфіі «Рускі дзеяслоў у складзе намінатыўных радоў» (2004), адзін з аўтараў падручнікаў для школ з паглыбленым вывучэннем рус. мовы.
Тв.: Словообразованне. Гродно. 2011.
НІКІЦЁВІЧ Васіль Міхайлавіч (17.8.1925, в. Туроўшчына Докшыцкага рна — 25.3.1994), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1974), праф. (1974). Скончыў Казанскі ўнт (1946), з 1948 працаваў у ім. 3 1979 у Гродзенскім унце. Аўтар навук. прац па словаўтварэнні і намінатыўнай дэрывацыі, рус. і агульным мовазнаўстве: «Словаўтварэнне і дэрывацыйная граматыка» (ч. 1—2, 1978—82), «Асновы намінатыўнай дэрывацыі» (1985), «Сістэмнасць мовы» (1988), «Тэарэтычныя асновы дэрывацыйнай граматыкі» (ч. 1—2, 1993) і інш.
Тв.: Грамматнческне категорнм в современном русском языке. М., 1963; Рассказы оязыке. Мннск, 1982.
НІКІЦІН Віктар Дзмітрыевіч (н. 14.4.1951, г. Брэст), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (2009). Скончыў Брэсцкі інжынернабуд. інт (1973). 3 1973 у інце
В.Д. Нікіцін.
«Мінскпраект». 3 1984 у Мінгарвыканкаме. У 2006—11 старшыня Кта зрхітэктуры і горадабудаўніцтва, гал. архітэктар Мінска. Асн. работы: прае кты гал. корпуса Бел. пед. ўнта (1989), помніка Т.НІаўчэнку (2002), падземнага гандлёвага цэнтра «Сталіца» (2006), гасцініцы «Еўропа» (2007), рэканструкцыі вадасховішча <. Камсамольскае возера» (2010, усе ў Мінску). Адзін з аўтараў горадабуд. канцэпцый забудовы Мінска: праспекты Дзяржынскага, Пераможцаў, гандлёвазабаўляльны комплекс «МінскСіці» і інш.
Ю. Р.Арцемчук.
НІКІЦІН Юрый Аляксандравіч (н. 15.9.1929, г. Пскоў, Расія), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1972). Пасля заканчэння тэатр. студыі ў Ленінградзе працаваў у Ноўгарадзе. У 1963—78 у Гродзенскім абласным драм. тэатры. Для яго творчай манеры характэрны абаяльнасць, музычнасць, арганічнасць і шчырасць. Сярод роляў класічныя і сучасныя, камедыйныя і драм., станоўчыя і адмоўныя: Аляксей Рубцоў («Перабежчык» A і П. Тур), Язва («Мілы чалавек» К.Крапівы), Шупеня(«Трывога» А.Петрашкевіча), Аркадзь («Платон <рэчат» А.Карнейчука), Масальс<і («Нашэсце» Л.Ляонава), Эдмунд ■ «Дамы і гусары» А.Фрэдры) і інш.
89
НІКОЛЬСКІ
Здзейсніў пастаноўку «Тайна залатога кедра» Я.Ліванта (1968).
ШКОЛЬСКІ Барыс Веніямінавіч (21.12.1918, г. Валгаград, Расія — 20.4.2001), беларускі артыст оперы (драматычны тэнар). Засл. артыст Беларусі (1962). Скончыў Дзярж. муз. вучылішча імя Гнесіных у Маскве (1951). Працаваў у Варонежскай абл. філармоніі, у ваен. ансамблях. У 1951—73 саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. У 1970—87 кіраваў вак. студыяй Палаца культуры Белсаўпрофа. Валодаў моцным прыгожым голасам вял. дыяпазону. Сярод партый: Міхась («Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Мікола («Яснае світанне» А.Туранкова), Кузьма («Марынка» Р.Пукста), Ад’ютант, Палонскі («Дзяўчына з Палесся», «Надзея Дурава» А.Багатырова), Герман, Андрэй, княжыч Юрый, Панас («Пікавая дама», «Мазепа», «Чарадзейка», «Чаравічкі» П.Чайкоўскага), Князь («Русалка» А.Даргамыжскага), Сабінін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Садко, Бамелій («Садко», «Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Сяргей Цюленін («Маладая гвардыя» Ю.Мейтуса), Масальскі («Кастрычнік» В.Мурадэлі), Ян Байлао («Дзіця радасці» К.Карчмарова), Атэла, Радамес, Рычард («Атэла», «Аіда», «Бальмаскарад» Дж.Вердзі), Энца («Джаконда» А.Панк’елі), Каварадосі, Пінкертон («Тоска», «Мадам Батэрфляй» Дж.Пучыні), Ларэнца («ФраД’ябла» Д.Абера), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ).
С.В.Русецкі.
НІКбЛЬСКІ Леанід Уладзіміравіч (9.1.1948, в. Гнеўчыцы Іванаўскага рна), беларускі спявак (барытон). Засл. артыст Беларусі (1997). Скончыў Бел. кансерваторыю (1976). 3 1976 саліст Мурманскай і Калінінградскай філармоній (Расія). 3 1984 саліст Ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 3 2012 выкладае ў Мінскім муз. каледжы імя М.Глінкі. Валодае голасам прыгожага тэмбру, вял. дыяпазону. У рэперту
ары творы бел. і замеж. кампазітараў, бел., рус. нар. песні. Першы выканаўца шматлікіх песень бел. кампазі
тараў, у т.л. У.Будніка, А.Атрашкевіч, Э.Зарыцкага, У.Карызны, І.Лучанка і інш. Аўтар музыкі і выканаўца песень «Ты — вясна мая», «Не сумуйце, дзяўчаты», «Мая зямля», «Госць», «Прылячу», «Зязюля» і інш. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу выканаўцаў сав. песні (г. СанктПецярбург, 1978).
В. В.Давідовіч.
НІКОЛЬСКІ Мікалай Міхайлавіч (13.11.1877, Масква 19.11.1959), беларускі гісторык, фалькларыст.
М. М. Нікольскі.
Акадэмік НАН Беларусі (1931), чл.кар. AH СССР (1946). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1938). Др гіст. навук (1934). Скончыў Маскоўскі ўнт (1900). 3 1922 праф. БДУ. 3 1931 у Інце гісторыі АН Беларусі (у 1931 — 36 заг. сектара, у 1937—53 дырэктар). Даследаваў гісторыю Стараж. Усходу, усх.слав. абрады, абрадавую паэзію і вераванні беларусаў, гісторыю ўзаемаадносін язычніцтва і хрысціянскай царквы. Аўтар прац «Міфало
гія і абраднасць валачобных песень» (1931), «Жывёлы ў звычаях, абрадах і вераваннях беларускага сялянства» (1933), «Паходжанне і гісторыя беларускай вясельнай абраднасці» (1956) і інш. Займаўся вывучэннем гісторыі рэлігіі на бел. землях («Гісторыя рускай царквы», 1931). Дэпутат вярхоўнага Савета БССР у 1947 — 59.
A. М. Ненадавец.
НІСІ'МКАВІЧЫ, комплекс археалагічных помнікаў (гарадзішча, селішчы, курганны і бескурганны могільнікі) каля в. Нісімкавічы Чачэрскага рна. На гарадзішчы памерамі 62 х 52 м выяўлены рэшткі пабудовы, 4 агнішчы, фрагменты ляпной керамікі, гліняныя прасліцы і грузікі, бронзавае скроневае кольца, зерняцёрка і інш. Заснавана насельніцтвам мілаградскай культуры (7—3 ст. да н.э.), пазней асвоена носьбітамі зарубінецкай культуры (2 ст. да н.э. — 1 ст.). На 5 селішчах выяўлены рэшткі пабудоў калочынскай культуры (паўзямлянкі, гасп. пабудовы і ямы), фрагменты ляпнога і ганчарнага посуду, жал. нажы, цвікі, бранзалеты, падвескі, бронзавыя ўпрыгажэнні, сярэбраныя званочкі, гліняныя прасліцы, рэшткі металургічнай вытворчасці. У курганным могільніку 43 насыпы (па звестках 1873 іх было 225) дыяметрам 5—12 м, вышынёй 0,7—2 м. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў насыпе на попельнавугальнай падсыпцы ў дубовых калодах. Знойдзены ганчарны посуд, бронзавыя сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы, бранзалеты з завязанымі канцамі, лунніцы, фібулы, падвескі, сярэбраны пярсцёнак, пацеркі (бурштынавыя, сердалікавыя, паставыя, золата і сярэбранашкляныя). Належаў радзімічам, датуецца 10— 12 ст. У бескурганным могільніку пахавальны абрад — трупаспаленне паза межамі могільніка і трупапалажэнне ў яме. Знойдзены крамянёвыя вырабы, ляпная кераміка, бронзавыя скроневыя кольцы, шыферныя прасліцы і інш. Пахаванні з трупаспаленнем датуюцца першымі ста
90
НОВАПАГОСЦКАЯ
годдзямі н. э., з трупапалажэннем — 12—13 ст.
НІЧКАСАЎ Анатоль Іванавіч (н. 19.6.1955, г. Новасібірск, Расія), беларускі архітэктар. Скончыў Новасібірскі інжынернабуд. інт (1978). 3 1981 у інце «Магілёўграмадзянпраект», з 1983 намеснік гал. архітэктара, гал. архітэктар г. Бабруйск, з 1990
уДзяржбудзе Беларусі, з 1992 дырэктар інта «Мінскграмадзянпраект». 3 1994 намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, з 2010 міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. 3 2013 пасол Рэспублікі Беларусь у Казахстане. Асн. работы: у Бабруйску — генплан горада, аўтавакзал, жылы раён Крывы Крук, рэканструкцыя пл. Перамогі (усе 1980я гг.); жылы гарадок у г.п. Рось Ваўкавыскага рна (1993—97, у суаўт.); рэсп. цэнтр спадарожнікавай сувязі «Тэлепорт» у в. Емельянава Смалявіцкага рна (1995); рэканструкцыя цэнтра г. Шклоў (1999); жыллёвы комплекс «Алімпійскі» па прце Пераможцаў (2000) у Мінску і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
НІЧКОЎ Барыс Уладзіміравіч (н. 24.9.1938, г. Екацярынбург, Расія), беларускі музыкантгабаіст, педагог; заснавальнік бел. школы габоя. Засл. артыст Беларусі (1983). Др мастацтвазнаўства (2006). Скончыў Уральскую кансерваторыю ў Свярдлоўску (1961). 3 1960 саліст Дзярж. нар. аркестра Беларусі, з 1962 — аркестра Бел. тэлебачання і радыё, з 1964 — аркестра Дзярж. тэатра опе
ры і балета Беларусі. Адначасова з 1967 выкладаўу Бел. акадэміі музыкі (у 1981—86 і 1989—2014 заг. кафедры,
Б.У.Нічкоў.
у 1986—91 прарэктар павучэбнай рабоце, з 1987 праф.). У 1993—2009 арганізатар і маст. кіраўнік ансамбля салістаў Дзярж. канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Для выканальніцкай манеры Н. характэрны прыгажосць гуку, музыкальнасць, стабільнасць і тэхн. дасканаласць. Першы ў Беларусі выканаўца шматлікіх стараж. і сучасных твораў для габоя рус., бел. і замежных кампазітараў (М.Аладаў, І.С.Бах, Б.Брытэн, Г.Вагнер, А.Вівальдзі, Г.Гендэль, Б.Гарбульскіс, І.Лучанок, Д.Смольскі). Даследуе духавую муз. культуру Беларусі 19—20ст.
Тв.: Народные духовые ннструменты в музыкальной культуре Белорусспн. Мннск, 1981; Духовая ннструментальная культура Беларусн. Мннск, 2003; Белорусскне музыканты — нсполнмтелм на деревянных духовых ннструментах. Мннск, 2010; йсполннтельство на духовых ннструментах в Беларусн 2й половнны XIX — начала XX столетня. Мннск, 2012; Белорусскне музыканты — нсполннтелн на медных духовых н ударных ннструментах. Мннск, 2014.
В.В.Давідовіч.
НОВАК Валянціна Станіславаўна (н. 18.6.1954, в. Акцябр Лагойскага рна), беларуская фалькларыстка. Др філал. навук (2003). Праф. (2006). Скончыла БДУ (1978). 3 1979 у Гомельскім унце (з 1998 заг. лабараторыі, з 2007 заг. кафедры). Даследуе абрадавы фальклор, спецыфіку вуснапаэт. спадчыны Гомельшчыны ў
кантэксце слав. традыцый, праблему ўзаемадзеяння ўсх.слав. фальклораў. Аўтар манаграфій «Каляндарнаабрадавая паэзія Гомельшчыны (да праблемы лакальнага, рэгіянальнага 1 агульнанацыянальнага ў фальклоры)» (2001), «Абраднасць і паэзія «пахавання стралы» (2002). Укладальнік кн. «Абрадавы фальклор Гомельскага Палесся» (1998), «Палескія частушкі» (1999), «Крыніц кармянскіх перазвоны (абрады і песні ў сучасных запісах)» (2000), «Міфалагічныя ўяўленні беларусаў» (2010), «Вясельная традыцыя Гомельшчыны» (2012) і інш.