• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    строга ў зададзеныя структуры мозгу з лячэбнымі і дыягнастычнымі мэтамі), электрастымуляцыя пэўных участкаў мозгу, дыхатычнае праслухоўванне (адначасовая двухканальная рэцэпцыя розных двухканальных стымулаў) і інш.
    Діт.: Седов К.Ф. Нейропсмхолннгвнстнка. М., 2007; Гнруцкнй А.А., Гнруцкнй Н.А. Нейролйнгвястяка. Мннск, 2010; Ахутм нa Т.В. Порожденяе речя: нейролянгвнстяческнй аналяз сянтаксяса. 4е нзд. М., 2012.
    Д.В.Дзятко.
    НЕЙТРАЛЬНАЯ ЛЁКСІКА, міжстылявая лексіка, агульнаўжывальная лексіка, якая не звязана з пэўнымі функцыянальнымі разнавіднасцямі (стылямі) мовы і не мае экспрэсіўнай афарбоўкі. У сінанімічным радзе Н.л. з’яўляецца яго сэнсавай (семантычнай) дамінантай, вакол якой выбудоўваецца парадыгма «шкалы экспрэсіўнасці» і функцыянальнастыліст. дыферэнцыяцыі літ. лексікі. Выразнай мяжы паміж Н.л. і лексікай, стылістычна замацаванай 1 экспрэсіўна афарбаванай, няма. Некаторыя шматзначныя словы ў адных значэннях выступаюць як міжстылявыя, нейтральныя, а ў інш. — як замацаваныя за пэўнымі стылямі або экспрэсіўна афарбаваныя. Так, слова «ўтрымаць» у значэнні «не аддаць частку чагонебудзь пры выплаце» з’яўляецца словам афіцыйнадзелавога стылю, а ў інш. значэннях яно нейтральнае. Слова «пэцкаць» у значэнні «забруджваць, вымазваць» адносіцца да Н.л., а ў значэнні «рабіць брудна, няўмела» набывае выразную экспрэсіўную афарбоўку. Спецыфічная для таго ці інш. стылю лексіка ў межах гэтага стылю пазбаўлена эматыўнай афарбоўкі, асаблівай выразнасці, г.зн. нейтральная, і толькі ўжытая ў інш. функцыянальных разнавіднасцях мовы або неўласцівых для яе маўленчых сітуацыях, становіцца стылістычна і экспрэсіўна афарбаванай. Н.л. складае асн. частку (каля 75%) слоўнікавага складу мовы. Ёй уласціва ўскладненая се
    82
    НЁМАНСКАЕ
    мантычная структура (напр., дзеяслоў «ісці» ў «Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы» (4е выд. 2005) мае 27 значэнняў і шырокія магчымасці спалучальнасці з інш. словамі. Падуплывам кантэксту Н.л. можа набываць і пераноснае значэнне, але пры гэтым захоўвае сваю асн. семантыку.
    Літ:. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1994.
    Н. П. Цяслюк.
    НЕКРАШЭВІЧ Сцяпан Міхайлавіч (8.5.1883, в. Данілоўка Светлагорскага рна — 20.12.1937), беларускі мовазнавец. Акадэмік НАН Беларусі
    (1928). Скончыў Віленскі настаўніцкі інт (1913). 3 1918 заг. бел. секцыі пры губернскім аддзеле нар. асветы Адэсы. 3 1920 заг. літ.выдавецкага аддзела Наркамасветы БССР, старшыня навук.тэрміналагічнай камісіі, нам. старшыні Галоўпрафасветы пры Наркамасвеце БССР, старшыня Інбелкульта. 3 1926 старшыня аддзела гуманітарных навук Інбелкульта, з канца 1928 віцэпрэзідэнт АН Беларусі, старшыня камісіі па стварэнні слоўніка жывой бел. мовы і арфаграфічнай камісіі, старшыня Галоўнавукі пры Наркамасвеце БССР, дырэктар Інта мовазнаўства АН Беларусі. Асн. даследаванні па лексікаграфіі, правапісе, дыялекталогіі і гісторыі бел. мовы. Разам з М.Я.Байковым выдаў «Беларускарасійскі слоўнік» (1925) і «Расійскабеларускі слоўнік» (1928). Аўтар арт. «Сучасны стан вывучэння беларускай мовы» (1927), «Мова кнігі Касьяна Рымлянкіна
    Ераміты «О уставах монастнрскнх» (1928), «Васіль Цяпінскі. Яго прадмова, пераклад евангелля на беларускую мову і мова перакладу» (не апубл.), а таксама «Беларускага лемантара» (6е выд. 1929), чытанкі «Роднае слова» (4е выд. 1925) і інш. У 1930, 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957, 1988.
    Тв.: Праграма для збірання асаблівасцей беларускіх гаворак і гаворак, пераходных да суседніх моў. Мінск, 1927 (разам з П.А.Бузуком); Да характарыстыкі беларускіх гаворак Парыцкага раёна. Мінск, 1929; Выбраныя навуковыя працы акадэміка С.М.Некрашэвіча. Мінск. 2004.
    Літ.: Крыўко М. Слова пра Сцяпана Некрашэвіча // Роднае слова. 2013. №6.
    НЕКРАШ^ВІЧКАРОТКАЯ Жанна Вацлаўна (н. 14.4.1972, Мінск), беларускі літаратуразнавец. Др філал. навук (2013). Скончыла БДУ (1994). Даследуе праблемы гісторыі бел. лры і культуры 11—19 ст. Аўтар манаграфій «Нясвіжская Мельпамена: драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл» (2002), «Беларуская лацінамоўная паэзія: ранні Рэнесанс» (2009), «Беларуская лацінамоўная паэма: позні Рэнесанс і ранняе Барока» (2011). Адзін з аўтараў акадэмічнага выд. «Гісторыя беларускай літаратуры 11—18 ст.» (т. 1, 2006), вучэбнаметадычных дапаможнікаў па бел. лры і лац. мове.
    В.В.Давідовіч.
    «НЁМАН», штомесячны літаратурнамастацкі і грамадскапаліт. часопіс. Заснавальнікі — Мінва інфармацыі Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», рэд.выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда». Выдаецца з 1945. Спачатку выходзіў як альманах рус. секцыі Саюза пісьменнікаў Беларусі, меў назву «Отчнзна», з 1947 — «Советская Отчнзна», з 1960 сучасная назва. Mae раздзелы: «Паэзія», «Проза», «Сусветная літаратура ў «Нёмане», «Культурны свет», «Літаратурны агляд», «Дакументы. Запі
    сы. Успаміны», «Эпоха», «Collegium musicum» і інш. Асвятляе пытанні грамадскапаліт., гасп. і культ. жыцця краіны. Друкуе творы пісьменнікаў, якія пішуць паруску, пераклады твораў бел. і замежных пісьменнікаў. Змяшчае літ.крытычныя артыкулы і рэцэнзіі, артыкулы на навук., грамадскапаліт., гіст. тэмы, нарысы, успаміны, матэрыялы па пытаннях культуры і мастацтва.
    НЁМАНСКАЕ ШКЛО мастацкае, вырабы са шкла (посуд, вазы, скульптура, творы манумент.дэкар. мастацтва) шклозавода «Нёман» у г. Бярозаўка Лідскага рна. Традыцыі Н.ш. закладзены ў 2й пал. 19 ст. майстрамі гут хутара УстрыньБоркі, урочышча Малодзіна (цяпер г. Бярозаўка). Посуд і прадметы раскошы (маст. шкло) выраблялі метадамі прасавання, выдзімання ў нерухомыя і рухомыя формы (ціхае выдзіманне), свабоднага фармавання з бясколернага, каляровага празрыстага і глушанага шкла. Пры дэкарыраванні выкарыстоўваліся алмазная і шырокая грань, гравіроўка, люстр, размалёўка эмалямі і золатам, светлае і глыбокае траўленне, налепы, скульпт. пластыка, каляровыя ніці. У канцы 19 — пач. 20 ст. Н.ш. мела рысы стылю мадэрн, пазней развівалася пад уплывам чэшскага шкла і школы «Баўхауз» — функцыяналізму, канструктывізму і кубізму. Сярод роспісаў дамінавалі пейзажныя і раслінныя кампазіцыі. У 1940—50я гг. пераважаў выраб посуду з каляровага накладнога (2—3слойнага) жоў
    Да арт. Нёманскае шкло. Прадукцыя шкмзавода «Нёман». 2015 г.
    83
    НЁМАНСКІ
    тага, зялёнага, сіняга, фіялетавага і чырвонага шкла па бясколерным і малочным, які аздабляўся шліфаваным геаметрычным і зрэдку раслінным арнаментам. 3 1956 на заводзе працуюць праф. мастакі, якія ўнеслі значны ўклад у распрацоўку маст. шкла (У.Мурахвер, Л.Мягкова і інш.). Сучаснае Н.ш. адрозніваецца разнастайнасцю маст. стылістыкі і тэхнік формаўтварэння (гута, прэс, рухомае і ціхае выдзіманне, рыфленне, пракатнае мадэляванне), выкарыстаннем розных тэхнік дэкарыравання — халоднага (шліфоўка, фотадрук, размалёўка і інш.) і гутнага (прылепы, пячаткі, аплікацыі, дробная пластыка, каляровая крошка і інш.). Сярод вядучых мастакоў (2015): В.Самахвалаў (гал. мастак), Г.Сідарэвіч, С.Шэцік.
    Літ:. Яніцкая М.М. Беларускае мастацкаешкло.ХІХ—пачатакХХст. Мінск, 1984; Стеклозавод «Нёман». 115 лет. Ммнск, 1997.
    НЁМАНСКІ Янка(сапр. П ятро в і ч Іван Андрэевіч; 12.4.1890, в. Шчорсы Навагрудскага рна — 30.10.1937), беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Акадэмік НАН Беларусі (1928). Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую
    Да арт. Нёманскае шкло. Прадукцыя шклозавода «Нёман». 2015 г.
    семінарыю (1909), вучыўся ў Петраградскім унце (1915—16, 1918). 3 1918 у Белнацкаме пры Наркамаце па справах нацыянальнасцей
    РСФСР. 3 Ц.Гартным рэдагаваў газ. «Дзянніца». У 1919—21 у Чырвонай Арміі. 3 1922 у Мінску: адказны сакратар Эканам. савета, намеснік старшыні Дзяржплана Беларусі, вучоны сакратар Інта эканомікі АН Беларусі, заг. аддзела НДІ прамысловасці. У 1929—30 першы неадменны сакратар Прэзідыума АН Беларусі. Першае апавяданне «Над Кроманню» (1922). У зб. апавяданняў «На зломе» (1925), аповесці «Партызан» (1927), рамане «Драпежнікі» (1928—30, няскончаны) адлюстраваў жыццё розных класаў грамадства, рэв. рух напярэдадні Першай сусветнай вайны, Грамадз. вайну, барацьбу бел. народа супраць польск. акупантаў. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
    Тв:. Творы. Мінск, 1984.
    Літ.: Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 17941991. У 10 т. Т. 2. Мінск, 2003; Платонаў Р.Лёсы. Мінск, 1998.
    НЕНАДАВЁЦ Аляксей Міхайлавіч (н. 12.2.1958, в. Чухава Пінскага рна), беларускі фалькларыст, літаратуразнавец. Др філал. навук (1995), праф. (1997). Скончыў Гомельскі ўнт (1980), у 1985—89 працаваў у ім. 3 1992 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, з 2000 заг. кафедры Бабруйскага філіяла Бел. эканам. ўнта. Даследуе бел. фальклор, узаемасувязі лры
    з нар. творчасцю і міфалогіяй, пытанні гісторыі і краязнаўства. Аўтар кн. «Святло таямнічага вогнішча» (1993), «Пакланіцеся дубу» (1995), «Чорт у легендах і паданнях беларусаў» (1999), «Сілаю слова: Чорная і белая магія» (2002), «Праклятыя словам» (2006), «Чароўныя змеі» (2007), «Выявы міфалагічнага выраю» (2010), «Нарысы беларускай міфалогіі» (2013), «Тэадор Нарбут: зачараваны старажытнай Літвой» (2014) і інш. Укладальнік збкаў назваў населеных пунктаў рэгіёнаў Беларусі паводле легенд і паданняў; «Брэстчына» (1995), «Міншчына» (1998), «Гродзеншчына» (1999), «Віцебшчына» (2000), «Гомельшчына» (2001), «Магілёўшчына» (2002), а таксама прыродных аб’ектаў «Азёры Беларусі ў легендах і паданнях» (2003). Склаў збкі для дзяцей «Жыццядайныя крыніцы» (2002), «Прыляцелі гусі з беленькай Русі» (2003).
    Тв.: Крэпасць на Бярэзіне. Мінск, 1993; Каму пакланяліся продкі. Мінск, 1996; Летапіс горада на Бярэзіне (1387— 1917). Мінск, 1998; Міф і Радзіма. Мінск, 1999; Бабруйская крэпасць. Мінск, 2005; Уладзімір Караткевіч: прырода, фальклор і творца. Мінск, 2006; Міфалогія маіх продкаў. Мінск, 2009.
    А.Ю.Лозка.
    НЕПАЧАЛОВІЧ Янка (Іван Данілавіч; 25.5.1917, в. Мінкавічы Старадарожскага рна — 3.7.1969), беларускі паэт. Скончыў Мінскі пед. інт (1940). У Вял. Айч. вайну сувязны партыз. брыгады імя Кірава Мінскай вобл. Настаўнічаў, працаваў у выдве «Народная асвета». Аўтар збкаў вершаў «Мера любві» (1958), «Позні паром» (1967). Паэзія Н. грунтуецца на жыццёвай канкрэтнасці, знітавана з чалавекам працы, прасякнута любоўю да роднай зямлі і прыроды.