• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    У канцы 20 ст. Н. набыў рысы медытатыўнасці, фетышызацыі прадметаў, рэкламнай рыторыкі. Уплыў фатаграфіі, дызайну, камп’ютарнай графікі садзейнічалі з’яўленню неардынарныхтвораў. У жанры Н. працавалі Д.Алейнік, Я.Батальёнак, Э.Белагураў, Н.Варвановіч, Ф.Гумен, Л.Гоманаў, І.Бархаткоў. М.Данцыг, Л.Дударэнка, М.Ісаёнак, Б.Казакоў, А.Карпан, А.Малішэўскі, А.Марачкін, В.Маркавец, У.Мінейка, Н.Паплаўская, А.Паслядовіч, А.Пашкевіч, В.Сахненка, В.Свентахоўская,
    Да арт. Нацюрморт. А.М емус. Двоя. 2012.
    У.Сулкоўскі, В.Сумараў, У.Тоўсцік, У.Хадаровіч, Я.Харытоненка, Б. Хесін, Н.Шчасная, Г.Шутаў.
    У 2000я гг. Н. яшчэ выразней злучаны с пераасэнсаваннем мастакамі навакольнага свету і свету ідэй, з адлюстраваннем хвалюючых іх філас. і сэнсавых парадоксаў. Даволі часта ў Н. сучасных мастакоў рэчы ператвораны ўсімвалы ці метафары, якія маюць філас. і падкрэслена аўтарскае значэнне. Разам з тым у стылістыцы сучаснага Н. працягвае існаваць вобразнасць, напоўненая эмоцыямі і паэт. алегорыямі побач з падкрэслена канцэптуальнымі і формапластычнымі эксперыментамі: творы М.Бушчыка, Д.Гаралевіча, Т.Грыневіч, У.Канцадайлава, С.Катковай, А.Концуба, І.Куставай, В.Лузана, А.Мемуса, ЗЛуцэвіч, Л.Нішчык, В.Осіпава, А.Савіча, А.Скавародкі, А.Слабодчыкавай, Д.СумараваКопач, А.Сушы, В.Угрыновіча і інш. Н. ў дэкар.прыкладным мастацтве стварылі В.Грыдзіна і В.Крывашэева (габелены), М.Байрачны, А.Паддубны, В.Прыешкін, У.Угрыновіч (кераміка) і інш.
    М.Л. Цыбульскі.
    «НАШ КРАЙ», часопіс, орган Цэнтральнага бюро краязнаўства (ЦБК) пры Інбелкульце, з 1929 пры Бел. АН. Выдаваўся ў 1925—33 у Мінску на бел. мове штомесячна. Рэдак
    тар З.Бядуля. Матэрыялы часопіса адлюстроўвалі феналагічныя назіранні, даследаванні флоры і фаўны розных рэгіёнаў Беларусі, актыўна ўзнімалі пытанні аховы прыроды. У геагр., гіст. і эканам. аспектах вывучаліся гарады, мястэчкі, раёны, вёскі. Змяшчаліся аналітычныя апісанні прыродных ландшафтаў, азёр, рэк, балот, паркаў. Друкаваў вынікі краязнаўчага вывучэння традыц. духоўнай і матэрыяльнай культуры, у т.л. нац. меншасцей Беларусі, побыту беларусаў, артыкулы па звычаёвым праве, нар. медыцыне і інш. Часопіс арыентаваў краязнаўцаў на збор слоўніка жывой мовы, нар. тэрмінаў, у т.л. па анатоміі і заалогіі, на складанне рэгіянальных геагр. слоўнікаў, збіранне звестак па нар. мастацтве, рамёствах, промыслах, па гісторыі тэатра, вуснапаэт. творчасці. Інфармаваў чытачоў пра дзейнасць ЦБК, пра ход усебел. краязнаўчых з’ездаў і канферэнцый, працу акруговых і раённых тваў краязнаўства, музеяў, змяшчаў бібліяграфію па краязнаўстве. Выйшаў 61 нумар. У 1930—33 час. называўся «Савецкая краіна».
    А.С.Діс.
    «НАША ДОЛЯ», штотыднёвая грамадскапалітычная і літаратурная газета, орган нелегальнай Бел. сацыяліст. грамады; першае легальнае перыяд. выданне на бел. мове. Выдавалася 14.9—14.12.1906 у Вільні кірыліцай ілацінкай. Рэд.выдавец І.А.Тукеркес, з 18.11.1906 рэд. А.Гедвіла. У заснаванні і выданні ўдзельнічалі Цётка, 1. і А. Луцкевічы. У праграмным арт. «Дачытачоў» «Н.д.» абяцала змагацца за сац. і нац. свабоды, асвету на роднай мове, сац. і культ. адраджэнне краю. Друкавала вострапубліцыст. артыкулы і фельетоны, у якіх выкрывала антынар. палітыку ўрада. У рубрыках «Усяго патроху», «3 Беларусі і Літвы», «Па Расіі» інфармавала чытачоў пра вызваленчы рух, урадавыя рэпрэсіі, барацьбу сялян за бел. школу, дзейнасць дэмакр. фракцыі Дзярж. думы. Апублікавала творы Цёткі пад псеўданімам Крапіўка
    77
    НАША
    (апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі», верш «Наш палетак» і інш.), Я.Коласа (вершы «Наш родны край», «Беларусам» і інш., апавяданне «Свабода» пад псеўданімам Дзядзька Карусь), апавяданне Ядвігіна Ш. «Суд», шэраг с.г. і навук.асветных нарысаў. Друкавала аб’явы, рэкламу выдва «Загляне сонца і ў наша аконца» і інш.
    «НАША НІ'ВА», выдавецтва. Існавала ў 1907—13 у Вільні пры рэдакцыі газ. «Наша ніва». Надрукавала збкі «Песніжальбы» і «Апавяданні» Я.Коласа, «Вянок» М.Багдановіча, «Бярозка» Ядвігіна Ш., «Чыжык беларускі» Г.Леўчыка, літаратуразнаўчыя брашуры Р.Зямкевіча, перакладныя творы, бел. календары, альманахі «Зборнік «Нашай нівы», «Калядная пісанка. 1913 год» і інш.
    «НАША НІВА», грамадскапалітычная і літаратурнамастацкая газета. Выдавалася легальна з 23.11.1906 па 20.8.1915 у Вільні на бел. мове кірыліцай і лацінкай (да 31.10.1912), выходзіла штотыдзень. Засн. братамі I. і А. Луцкевічамі, В.Іваноўскім, А.Уласавым, А. Пашкевіч (Цётка). Рэдактарывыдаўцы С.Вольскі, А.Уласаў (з 8.12.1906), Я.Купала (з 16.5.1914). Газета мела больш за 3 тыс. сталых і часовых карэспандэнтаў па ўсёй Беларусі, у Маскве, Пецярбургу, Сібіры, за мяжой. Нязменнымі ў «Н.н.» заставаліся ідэі сац.паліт., эканам. і культ. адраджэння Беларусі, яе супрацоўніцтва з інш. народамі, апазіцыя да самадзяржаўя. У 1906—07 значная частка матэрыялаў мела агітацыйны і крытычны характар, пасля разгону 2й Дзярж. думы (1907) стала больш памяркоўнай. «Н.н.» перайшла на пазіцыі абароны адраджэнскіх ідэалаў Беларусі, мірнага і паступальнага прагрэсу праз дэмакратызацыю ўсіх узроўняў улады, культ.нац. аўтаномію, развіццё адукацыі і друку на роднай мове і інш. У «Н.н.» ўпершыню былі апублікаваны творы Я.Купалы (у т.л. паэмы «Курган», «Бандароўна»), Я.Кола
    са (урыўкі з паэмы «Новая зямля»), М.Багдановіча, Цёткі, А.Гаруна, лепшыя дарэв. вершы і артыкулы К.Буйло, З.Бядулі, Ц.Гартнага, Я.Журбы, М.Гарэцкага, У.Галубка, А.Петрашкевіча, Старога Уласа, Ядвігіна Ш. і інш. Супрацоўнікі газеты даследавалі нар. побыт і фальклор, хатнія рамёствы, праводзілі арганізацыйную і навук. работу па даследаванні гісторыі бел. культуры, стваралі літ.тэатр. гурткі, аказвалі дапамогу ў станаўленні Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, заснавалі Бел. музей у Вільні. Настаронках «Н.н.» ствараліся лексічныя і граматычныя нормы новай літ. бел. мовы. Архівы «Н.н.» захоўваюцца ў Бел. дзярж. архівемузеі лры і маства і ў архівах Літвы. Выйшла факс. выд. «Н.н.» (вып. 14, 19922002).
    «НАША ХАТА», беларускае выдавецкае таварыства. Існавала ў 1908—11 у Вільні. Засн. групай бел. інтэлігенцыі ў складзе В.БончАсмалоўскага, Б.Даніловіча, І.Луцкевіча, Я.Манькоўскага, А.Уласава, К.Цэтэрмана. Мела на мэце выданне кніг пра Беларусь на бел. і інш. мовах. У 1909—11 выпусціла творы маст. лры: «Тарас на Парнасе», «Дзед Завала» Ядвігіна Ш., «Дзядзька голад» С.Віткевіча, «Дым» М.Канапніцкай, «Архіп і Лявонка» М.Горкага, падручнік «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я.Коласа, навук.папулярны нарыс «Як рабіць добрыя рамовыя вуллі». Спыніла дзейнасць у сувязі з эканам. цяжкасцямі.
    НЕАГОТЫКА (ад грэч. neos новы + готыка), умоўная назва кірунку ў архітэктуры канца 19 — пач. 20 ст., які пераасэнсоўваў гіст. формы стылю готыкі ў рэчышчы стылю мадэрн (касцёлы Святога Антонія ў в. Каменка Шчучынскага, Унебаўзяцця Дзевы Марыі ў в. Краснае Маладзечанскага рнаў). У Беларусі традыцыі Н. выявіліся ў культавай архітэктуры.
    НЕАКЛАСІЦЬІЗМ (ад грэч. neos новы + класіцызм), стыль у архітэктуры канца 19 — 1й пал. 20 ст., якому
    былі ўласцівыя зварот да антычнасці, рэнесансу і класіцызму, выкарыстанне іх вобразаў, матываў, тэм і сюжэтаў у супрацьвагу эклектыцы і мадэрну. У шырокім сэнсе — працяг эстэтычных прынцыпаў класіцызму ў новых умовах развіцця маст. культуры. Вылучаюць перыяды: канец 19 ст., 1910—20я гг., 1930я гг. У 1960я гг. Н. развіваўся пераважна ў архітэктуры ЗША. Як стыль знайшоў сваё адлюстраванне сярод самых розных тыпаў будынкаў: у праваслаўных і каталіцкіх храмах (Пакроўскі сабор у г. Баранавічы, касцёл Сэрца Ісуса ў в. Занявічы Гродзенскага рна), прыватных дамах (палац Умястоўскіх у в. Жамыслаўе Іўеўскага рна), грамадскіх будынках (атэль у в. Ілья Вілейскага рна). Таксама позні перыяд Н. яскрава праявіўся ў сав. архітэктуры 2й пал. 1930 — 50х гг. (забудова цэнтр. часткі прта Незалежнасці ўМінску). Ю.Т.Шэстак.
    НЕАЛАПЗМЫ (ад грэч. neos новы і logos слова), словы або словазлучэнні, што з’явіліся ў пэўны перыяд у якойнебудзь мове або выкарыстаныя адзін раз (аказіяналізмы) у якімнебудзь тэксце ці акце маўлення. Прызначэнне Н. — найменне новых паняццяў, прадметаў, з’яў і іх асэнсаванне, дасягненне стыліст. выразнасці. Папаўненне слоўнікавага складу мовы адбываецца бесперапынна. Калі новыя словы замацоўваюцца ў мове і становяцца агульнаўжывальнымі, яны перастаюць быць Н. Па колькасці Н. у мове можна меркаваць аб узбагачэнні лексічнага складу ў асобныя гіст. перыяды. У развітых мовах колькасць Н., зафіксаваныху СМІ, інтэрнэце напрацягу аднаго года, складае дзясяткі тысяч. Пры гэтым большасць з іх выкарыстоўваецца кароткі час, а некаторыя замацоўваюцца ў мове надоўга. Адрозніваюць Н. лексічныя — нанова ўтвораныя словы, або запазычаныя («айфон», «знаёмец», «заяўнік», «прадавачка», «райтар», «скайп», «трэнд»іінш.) і семантычныя — новыя значэнні раней вядомых слоў
    78
    НЕГЛЮБСКІ
    («планшэт» ‘тып камп’ютара’, «прадукт» ‘камерцыйны праект у музыцы, мастацтве’). Поруч з агульнамоўнымі існуюць індывідуальнастыліст., або аказіянальныя, Н. Яны ствараюцца аўтарамі як вобразныя сродкі ў пэўным кантэксце, не прызначаныя на пашырэнне і замацаванне ў агульнамоўным ужыванні («ад’юбілеіць», «светазор», «ціхакрылы»). Н. ўзнікаюць ў выніку словаўтварэння і семантычнай дэрывацыі, запазычання слоў з інш. моў. Навука, што займаецца выяўленнем і апісаннем Н., называецца неалогіяй.
    Літ.: Баханькоў А.Я. Развіццё лексікі беларускай літаратурнай мовы ў савецкі перыяд: сацыялінгвістычны нарыс. Мінск, 1982; Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1994; Шабовіч М. В. Аказіянальныя словы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20х гадоў XX стагоддзя. Мінск, 2013.
    Н. П. Цяслюк.
    НЁГЛЮБСКІ СТРОЙ, традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення Падняпроўя. Бытаваў у 19 — сярэдзіне 20 ст. ў Веткаўскім рне Гомельскай вобл., Навазыбкаўскім,
    часткова Краснагорскім і Гардзееўскім рнах Бранскай вобл. (Расія).
    Жаночы касцюм Н.с. характарызаваўся прыземістасцю форм, кантрасным спалучэннем колераў, багаццем арнаментальнага фонду, выразным дэкар.маст. рашэннем, разнастайнасцю форм адзення, якія ўзніклі ў розныя гіст. перыяды. Сярод архаічных складаючых — кужэльная намітка («нямётка»), 2полкавая панёва (плахта), паясное адзенне з ваўнянага палатна («калышка»), нагрудны фартух («запіна»). Вызначаліся 3 асн. комплексы, якія адлюстроўвалі развіццё строю ў 19 — 20 ст.: сарочка, панёва, чорны суконны фартух («запаска»), пояс, намітка з чапцом; сарочка, панёва, чорны альбо сіні («галубовік») суконны фартух, пояс, запіна (пазней безрукаўкагарсэт), тканая хустка з чапцом; сарочка, спадніца (зрэдку андарак), паркалёвы фартух з фальбонай, часам гарсэт і пояс, белая хустка з кветкавым арнаментам, завязаная канцамі на патыліцы («малодкай»). У дзявочым касцюме вызначаліся 3 асн. рознаўзроставыя комплексы: сарочка, калышка з панёўнага палатна, за