• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    чаны ў Спіс аб’ектаў сусв. спадчыны ЮНЕСКА (палац князёў Радзівілаў з паркамі, касцёл Божага цела).
    НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНСТЫТЎТАДУКАЦЫІ, навуковаметадычная ўстанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1929 у Мінску як НДІ педагогікі і педалогіі. 3 1931 НДІ камуніст. выхавання, з 1934 — школьнай педагогікі, з 1940 — школ, з 1951 — педагогікі, з 1990 — адукацыі, з 1993 сучасная назва. У 2002 да інта далучаны Навук.метадычны цэнтр вучэбнай кнігі і сродкаў навучання і Бел. навук.метадычны цэнтр гульні і цацкі Мінва адукацыі. Асн. кірункі дзейнасці: фундаментальныя і прыкладныя даследаванні па педагогіцы, псіхалогіі, культуралогіі, філасофіі, эканоміцы і гісторыі педагогікі; распрацоўка стандартаў адукацыі, тэарэтыкаметадалагічных праблем нац. сістэмы бесперапыннай адукацыі выхавання,
    Да арт.
    Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Фасад музея.
    навуковаметадычнага забеспячэння навучання, выхавання і развіцця асобы. Інт таксама займаецца падрыхтоўкай і павышэннем кваліфікацыі навук.пед. кадраў, у т.л. магістраў, канд. і дактароў навук.
    НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЁЙ РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ. Засн. ў 1939 у Мінску як Дзярж. карцінная галерэя. У Вял. Айч. вайну калекцыя была амаль поўнасцю страчана, вернута толькі невял. частка твораў. У 1944 адноўлена дзейнасць галерэі з яе часовай базай у Гомелі, а пазней у пакоях музея гісторыі Вял. Айч. вайны. 3 1957 Дзярж. маст. музей, з 1993 сучасная назва. Агульная пл. экспазіцыі 3626,5 м2. Асн. фонд — больш за 29,6 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 2,3 тыс. (2015). Mae 4 выставачныя (743,86 м2) і 16 экспазіцыйных залаў: «Беларускае мастацтва 19 ст.» (3), «Рускае мастацтва 18 — пач. 20 ст.»
    74
    НАЦЫЯНАЛЬНЫ
    Да арт. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь: 1 — фрагмент экспазіцыі «Русскае мастацтва 18 — пач. 20 cm.»;
    2 — фрагмент экспазіцыі «Беларускае мастацтва 19 cm.»
    (5), «Беларускае мастацтва 12 — пач. 19 ст.» (2), «Заходнееўрапейскае мастацтва 16—20 ст.», «Мастацтва краін Усходу 14—20 ст.», «Беларускае мастацтва канца 20 — пач. 21 ст.» (4). У фондах музея 31 калекцыя. Дзейнічаюць 3 філіялы: музей «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва 1й паловы 19 стагоддзя» (Мінск), Музей бел. нар. мастацтва ў в. Раўбічы (Мінскі рн); музей В.К.БялыніцкагаБірулі (г. Магілёў). Выдае каталогі, альбомы, паштоўкі, мае бку.
    Будынак музея пабудаваны ў 1957 (архіт. М.Бакланаў). Двухпавярховы, прамавугольны ў плане аб’ём, завершаны зашклёным ліхтаром. Гал. фасад вырашаны на аснове класічнай ордарнай сістэмы. Цэнтр. ўваход утварае неглыбокая лоджыя з каланадай, якую па баках фланкіруюць глухія аб’ёмы з глыбокімі дэкар. нішамі, дзе размешчаны скульпт. кампазіцыі «Скульптура» і «Жывапіс» (скульпт. С.Адашкевіч, П.Белавусаў, Л. і М. Роберманы). Франтон увянчаны скульптурай жанчыны з вянком, якая сімвалізуе росквіт выяўл. мастацтва Беларусі (скульпт. А.Бембель). Пры ўваходзе — парадны вестыбюль, адкрыты на 2 паверхі, з 3маршавай лесвіцай і абходнай галерэяй на 2м паверсе. Сувязь выставачных залаў на 2м паверсе анфіладная. У 2007 пасля рэканструкцыі адкрыты новы прыбудаваны корпус (пл. 8902 м2; архіт. В.Бялянкін). Яго інтэр’ер упрыгожылі класічныя калоны і аркі, дэкар. ляпніна, замест даху з’явіўся шкляны купал. На 1м і ў цокальным паверхах размешча
    ны службовыя і дапаможныя памяшканні, у новым корпусе, акрамя экспазіцыі, — рэстаўрацыйныя майстэрні.
    НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПОЛАЦКІ ГІСТОРЫКАКУЛЬТЎРНЫ МУЗЁЙЗАПАВЁДНІК. Засн. ў 1967 у г. Полацк як гіст.археал. запаведнік. Уключаў тэр. полацкіх Верхняга і Ніжняга замкаў, Сафійскі сабор. У 1985 да запаведніка далучаны ўсе помнікі археалогіі, культуры і гісторыі на тэр. горада і як філіял Полацкі краязнаўчы музей. У 1997 пераўтвораны ў гісторыкакульт. музейзапаведнік, з 2000 сучасная назва. Тэр. запаведніка 58,9 га (ахоўная зона 126,7 га), агульная экспазіцыйная пл. 11 музеяў, якія ўваходзяць у запаведнік, больш за 7 тыс. м2, яны маюць 95 456 адзінак захоўвання (2015). У складзе запаведніка: паселішча Запалоцце (1е тыс. да н.э.), селішча і
    Да арт. Нацыяналыіы полацкі гісторыкакультурны музейзапаведнік: I — каменьвапняк з падмурка Сафійскага сабора з надпісамі II cm.; 2 — фрэскі 11 cm. на ўсходняй сцяне алтарнай апсіды.
    гарадзішча 6—8 ст., СпасаЕфрасіннеўскі манастыр, падмуркі храмапахавальні 12 ст. і комплексу Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра, Верхні і Ніжні (з валамі 16 ст.) замкі, дом, дзе, як мяркуюць, спыняўся рус. цар Петр I (1692), Богаяўленскі манастыр, брацкая школа 18 ст., цэрквы Ефрасіннеўская (19 ст.), Крыжаўзвіжанская (19—20 ст.), Чырвоны мост (19 ст.), лютэранская кірха (пачатак 20 ст.), рэшткі езуіцкага калегіума. Пад экспазіцыі шэрагу музеяў прыстасаваны Сафійскі сабор, дом Пятра I, будынкі брацкай школы, езуіцкага калегіума, кірхі, 2 жылыя дамы 19 ст., былая воданапорная вежа (1953). Філіялы музеязапаведніка: краязнаўчы музей (1926), Музей баявой славы (1971), Музей гіс
    75
    НАЦЮРМОРТ
    торыі архітэктуры Сафійскага сабора (1985), Музейкватэра Героя Сав. Саюза З.М.ТусналобавайМарчанка (1987), Музей бел. кнігадрукавання (1990), музейбібліятэка Сімяона Полацкага (1994), Музей традыц. ручнога ткацтва Паазер’я (1998), стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжнепакроўскай», маст. галерэя (1981), дзіцячы музей (2004), прыроднаэкалагічны музей (2005).
    НАЦЮРМОРТ (ад франц. nature morte мёртвая прырода), 1) жанр выяўленчага мастацтва (пераважна станковага жывапісу і графікі), фатаграфіі, прысвечаны адлюстраванню неадушаўлёных прадметаў, размешчаных у адзіным асяроддзі і арганізаваных праз пэўныя эстэт. і сэнсавыя сувязі ў групу. У Н. рэчы пазбаўлены ўласцівага ім функцыянальнага кантэксту. Можа адлюстроўваць аб’екты жывой прыроды, ізаляваныя ад іх натуральных сувязей і ператвораныя ў рэч (рыба на стале, кветкі ў букеце і інш.), або якія дапаўняюць асн. матыў Н. (выявы ігрушкі, звера, чалавека). 2) Твор гэтага жанру.
    Тэматычныя і іканаграфічныя варыянты і асн. разнавіднасці Н. («сняданкі», «дэсерты», «рыбы», «кветкі і садавіна», «трафеі палявання», «кладоўкі», «бітая дзічына», «рынкі» і інш.) вызначыліся яшчэ ў 17 ст. Н. найчасцей складаецца спецыяльна для таго, каб быць адлюстраваным. Гэта абумоўлівае спецыфіку яго кампазіцыі, якая набывае дэманстратыўны характар і з’яўляецца асноваўтваральнай уласцівасцю жанру. У Н. адлюстраванне рэчаў можа мець самаст. значэнне, падпарадкоўвацца рашэнню дэкар. задач, ствараць складаны сэнсавы падтэкст, які раскрывае сац. становішча, асаблівасці і характар жыцця гаспадара рэчаў, светапогляд мастака і яго адносіны да рэчаіснасці, пэўны сімвалічны змест, асацыяцыі, маст. паралелі і інш. Спецыфіка жанру вызначае павышаную ўвагу да праблем выразнасці маст. формы: архітэктонікі кампазіцыі,
    Да арт. Нацюрморт. Г.Шу may. Жывапіс старога срэбра. 2011.
    структуры і дэталей аб’ёму, фактуры, характару арганізацыі прасторы ці плоскасці.
    Вял. ролю ў Н. адыгрываюць традыцыі жанру, злучаныя з дэкар., сімвалічным і рытуальным адлюстраваннем рэчаў у стараж. і сярэдневяковым рэліг. мастацтве. У лепшых Н. звычайна выразна адлюстраваны час.
    На тэр. Беларусі Н. вядомы з 16 ст. Сустракаецца ў кніжнай графіцы Ф.Скарыны (кн. «Зыход» каля 1519). Элементы Н. трапляюцца ў ілюстрацыях да «Хронікі ўсяго свету» М.Бельскага (16 ст.), паліванай кафлі 16—17 ст., іканапісе («Нараджэнне Марыі» П.Яўсеевіча з Галынца, 1649; «Тройца», 18 ст.), сармацкіх партрэтах 16—18 ст. (атрыбуты ўлады, зброя і інш.). Часта звыклыя побыт. прадметы ў Н. гэтага перыяду маюць алегарычны сэнс ці надзелены адмысловым сімвалічным значэннем. У 19 ст. Н. вылучаўся імкненнем мастакоў да дакладнай натуралістычнай перадачы характару і пластыкі рэчаў і асяроддзя вакол іх. У Н. пераважалі матывы кветак, кампазіцыйна блізкія творам фламандскіх жывапісцаў 17 ст. Выдатным майстрам Н. быў І.Хруцкі, у творах якога дамінавалі франтальныя па кампазіцыі «букеты». У творчасці прадстаўнікоў бел. авангарда Н. стаў творчай лабараторыяй для эксперы
    ментаў. Застаючыся ў межах «архетыпу» жанру, творцы адважна парушалі яго асн. правілы і каноны. Імкненне мастакоў пашырыць магчымасці выяўл. мовы суправаджалася ўзбагачэннем Н. новымі тэмамі, выявамі і маст. прыёмамі, актыўнымі пошукамі ў галіне колеру, формы і кампазіцыі. У 1930—50я гг. Н. развіваўся ў межах паэтыкі сацыяліст. рэалізму, займаў значнае месца ў творчасці шэрагу мастакоў і выразна адлюстроўваў самабытны характар іх жывапіснай і графічнай манеры (творы А.Астаповіча, І.Ахрэмчыка, В.Волкава, Н.Воранава, А.Гугеля, Ф.Дарашэвіча, В.Жолтак, Я.Красоўскага, С.Лі, Д.Парахні, Н.Паслаўскай, М.Станюты, М.Тарасікава, А.Шаўчэнкі і інш. ). Многія Н. гэтага часу вылучаліся лірыкапаэт. ладам вобразнасці, тонкім каларыстычным строем. Пашыралася колькасцьтэматычных Н., сярод якіх важнае месца займала тэма Вял. Айч. вайны. У 1960я гг. ў творчасці некаторых жывапісцаў (В.Жолтак, Я.Раздзялоўская, П.Явіч) жанр Н. пачаў займаць пануючае месца. У палотнах інш. мастакоў Н. (асабліва кветкавы) стаў формай адлюстравання паэт. і лірычнага настрою (творы І.Ахрэмчыка, Б.Аракчэева, Г.Бржазоўскага, А.Гугеля). Н. гэтага перыяду адметныя шырокім дыяпазонам эмацыянальнасэнсавай трактоўкі вобраза: ад камернасці матыву і інтымнасці інтанацый да эпічнай велічнасці і манум. абагульненасці. На характар некаторых Н. паўплыва
    Да арт. Нацюрморт. Д.Гар алевіч. Архітэктура. 2011.
    76
    НАША
    лі паэтыка і стылістыка т.зв. суровага стылю. У 1970—80я гг. ўзмацніліся філас., інтэлектуальныя пачаткі ў трактоўцы вобраза, значная роля адводзілася сімвалам, знакам і алегорыям. Н. зноў становіцца полем для сцвярджэння мастакамі сваёй індывідуальнасці, пошуку арыгінальнай манеры (палотны Г.Вашчанкі, А.Кішчанкі, А.Малішэўскага, В.Цвіркі, Л.Шчамялёва). У 1980я гг. рост цікавасці да гісторыі і этнаграфіі беларусаў, зварот да фалькл. і нац.рамант. матываў спрыяў росквіту спецыфічнага этнаграф.фалькл. кірунку ў развіцці Н. Адначасова адбывалася размыванне межаў жанру. Элементы Н. часта ўключаліся ў кампазіцыі тэматычнай карціны, пейзажа, партрэта, інтэр’ера. У цэлым назіраася тэндэнцыя да «нацюрмартызацыі» выяў.
    У 1990я гг. жанр Н. развіваўся ў межах шматлікіх плыней. Натурны падыход ды стварэння вобраза, яго жыццепадобнасць заставаліся ўсяго толькі адным з варыянтаў кампазіцыйнага рашэння. Кампазіцыя стала вобразаўтваральным вызначальным элементам, дэманстратыўна канцэпцыйным па сваёй выяўл. сутнасці. Менавіта падкрэсленая складзенасць кампазіцыі вызначала своеасаблівы яе лад. У гэты перыяд Н. ўласцівыя філасафічнасць, канцэптуальнасць і асацыятыўнасць (творы М.Бушчыка, А. Грышкевіча і інш). Вял. ўвага ў Н. надавалася сімвалам і знакавай сутнасці рэчаў, фармальным элементам кампазіцыі.