Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
71
НАЦЫЯНАЛЬНЫ
Нацыяналыіы аркестр сімфанічнай і эстраднай ліузыкі Рзспублікі Беларусь.
твам У. Кур’яна: В.Аляшкевіч (раяль), Г.Вішнякоў(скрыпка), Ю.Хілавец (гітара), В. Майсеенка (кларнет), Э.Арлоў (кантрабас), А. Сапоненка (ударныя). У 1983 у тэатры адкрылася Малая сцэна для эксперыментальных пастановак. Гл. таксама Мінскі гарадскі тэатр.
НАЦЫЯНАЛЬНЫ АРКЁСТР СІМФАНІЧНАЙ I ЭСТРАДНАЙ МЎЗЫКІ РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ.
Створаны ў 1987. У 2005 прысвоена званне «нацыянальны». 3 2010 сучасная назва. Маст. кіраўнік і гал. дырыжор М.Фінберг. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне нац. муз. спадчыны, папулярызацыя бел. акадэмічнай і эстр. музыкі, захаванне нац. выканаўчай школы. У рэпертуары музыка бел. кампазітараў, творы сімф., джазавай эстр. музыкі. Праведзены аўтарскія канцэрты на вершы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, П.Панчанкі, М.Танка, бел. класічнай музыкі Л.Абеліёвіча, М.Аладава, Я.Глебава, М.Чуркіна, а таксама прысвечаныя сучасным кампазітарам У.Будніку, Э.Зарыцкаму, Л.Захлеўнаму, І.Лучанку, У.Мулявіну, Э.Ханку і інш. Калектыў — стваральнік папулярных маст. праектаў: нац. фестываляў бел. песні і паэзіі «Маладзечна», джазавай музыкі «Мінскі джаз», конкурсу маладых выканаўцаў бел. песні. Штогадовы ўдзельнік міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
НАЦЫЯНАЛЬНЫ АРХІУ РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ (НАРБ). Засн. ў 1927 у Мінску як Цэнтр. архіў Кастр.
рэвалюцыі, з 1938 Цэнтр. архіў Кастр. рэвалюцыі і сацыяліст. будаўніцтва БССР. У 1930—44 у Магілёве. 3 1993 Бел. дзярж. архіў, з 1995 сучасная назва. Захоўваюцца дакументы органаў улады і кіравання Беларусі, рэсп., парт., камсамольскіх, прафсаюзных, каап. і грамадскіх аргцый, ВНУ, устаноў і аргцый Часовага ўрада Расіі на тэр. Беларусі, бел. нац., германскіх і польскіх акупацыйных устаноў перыядаў акупацыі рэспублікі Германіяй і Польшчай у 1918—20, асабістыя фонды дзярж. і грамадскіх дзеячаў Беларусі з сак. 1917 да нашых дзён. Mae 1233 фонды, 1095,8 тыс. спраў (2015). Дакументы адлюстроўваюць падзеі Лют. і Кастр. рэвалюцый 1917, устанаўленне сав. улады натэр. Беларусі, утварэнне Бел. Нар. Рэспублікі і БССР, дзейнасць КПБ і ЛКСМБ, аднаўленне і развіццё нар. гаспадаркі і культуры ў 1920я гг., сацыяліст. будаўніцтва, нац.вызваленчыруху Зах. Беларусі, ням.фаш. акупацыйны рэжым у Вял. Айч. вайну і барацьбу бел. народа супраць гітлераўцаў, развіццё партыз. руху і антыфаш. падполля, аднаўленне і развіццё эканомікі і культуры ў пасляваен. час, станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Архіў вядзе н.д. дзейнасць, распрацоўвае пытанні тэорыі і методыкі архівазнаўства, дакументазнаўства, рыхтуе дакум. публікацыі. Працуюць аддзелы: забеспячэння захавання дакументаў 1 фондаў; інфармацыйнапошукавых сістэм, аўтаматызаваных архіўных тэхналогій; справаводства і фарміравання
Нац. архіўнага фонда; навук.тэхн. апрацоўкі дакументаў; выкарыстання дакументаў і інфармацыі; публікацый; фондаў асабістага паходжання. Mae даведачнаінфармацыйны фонд (4200 экз. кніг службовага карыстання, 900 экз. метадычнай лры па архівазнаўстве і справаводстве).
НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПСТАРЫЧНЫ АРХІЎ БЕЛАРЎСІ. Засн. ў 1919 у г. Магілёў як архівасховішча Магілёўскага архіўнага бюро, з 1924 Магілёўскі акруговы архіў, з 1927 Магілёўскі гіст. архіў. У 1930 пераўтвораны ў аддз. Цэнтр. архіўнага ўпраўлення БССР, пры якім арганізаваны гіст. архіў (з 1938 Цэнтр. гіст. архіў). 3 1943 Цэнтр. дзярж. гіст. архіў (ЦДГА) БССР. 3 1963 у Мінску. У 1992 разам з б. Цэнтр. парт. архівам КПБ паслужыў базай для стварэння Нац. архіва Рэспублікі Беларусь. У 1995 зноў вылучаны са складу апошняга (разам з комплексам дакументаў канца 14 — пач. 20 ст.), атрымаў сучасную назву. Налічвае 3160 фондаў, 1 020 492 справы (2015). Захоўвае дакументы па гісторыі Беларусі перыяду ВКЛ, Рэчы Паспалітай і Рас. імперыі. Фонды перыяду ВКЛ і Рэчы Паспалітай ўключаюць пергаментныя граматы 14—17 ст., актавыя кнігі магістратаў, дакументы гродскіх, земскіх і інш. судоў, дакументы каралеўскіх эканомій. Перыяд Рас. імперыі прадстаўлены фондамі ўстаноў Бел., Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай, Полацкай губерняў, а таксама ўстаноў Часовага ўрада і БССР (1919—20). Захоўваюцца фонды устаноў рэліг. культаў, у т.л. метрычныя кнігі ўсіх канфесій да 1920 — асн. крыніца па аднаўленні сямейных і роднасных сувязей; матэрыялы, якія тычацца помнікаў архітэктуры (Сафійскі сабор у Полацку, замак у Міры Карэліцкага рна, касцёл Святога Роха ў Мінску, палац Агінскага ў Залессі Смаргонскага рна і інш.); фонды шляхецкіх родаў Булгакаў, Горватаў, ДруцкіхЛюбецкіх, Любамірскіх, Радзівілаў і інш.; мікрафотакопіі дакументаў аб сац.эканам.,
72
НАЦЫЯНАЛЬНЫ
грамадскапаліт. і культ. жыцці Беларусі 16 — пач. 20 ст., якія маюцца ў замежных архівах. Дакументы на старабел., старапольск., лац., ням., франц., рус. мовах. Асн. структурныя падраздзяленні: аддзелы забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў, інфармацыйнапошукавых сістэм, стараж. актаў, выкарыстання дакументаў і інфармацыі, аўтаматызаваных архіўных тэхналогій, публікацыі дакументаў. Mae даведачнаінфармацыйны фонд.
НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТАРЬІЧНЫ АРХІЎ БЕЛАРЎСІ ў Гродне. Засн. ў 1940 як філіял Цэнтр. дзярж. гіст. архіва БССР, у 1960 пераўтвораны ў Цэнтр. дзярж. гіст. архіў БССР у г. Гродна. 3 1993 Бел. дзярж. гіст. архіў, з 1995 Нац. гіст. архіў Беларусі, з 1996 сучасная назва, у 2001 набыў статус дзярж. ўстановы. Mae 3 аддзелы (забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў; уліку дакументаў, інфармацыйнапошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій; інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў), чытальную залу і навук.даведачную бку (каля 14,7 тыс. друкаваных выданняў за 1647—2015). Працуе лабараторыя забеспячэння захаванасці, лічбавання дакументаў. У архіве налічваецца 1310 фондаў, 415 239 адзінак захоўвання (2015). У матэрыялах і дакументах архіва адлюстравана гісторыя грамадскапаліт. жыцця краю, гісторыя развіцця эканомікі і культуры,
нар. адукацыі, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, саслоўнага самакіравання, суда, пракуратуры, паліцыі, жандармерыі, прамсці, будаўніцтва, транспарту, сувязі, гандлю, фінансавападатковай палітыкі. Захоўваюцца ў асноўным дакументальныя матэрыялы ўстаноў б. Гродзенскай губ. і часткова б. Вілейскага, Дзісенскага, Лідскага, Ашмянскага паветаў Віленскай губ. за 19 — пач. 20 ст. У асобных фондах — дакументы 16— 18 ст. (радавыя фонды Быхаўцаў, Слізняў, Булгарыных і ўстаноў рэліг. культу). Раней архіў размяшчаўся ў будынку — помніку архітэктуры канца 18 ст. 3 2014 у новым будынку пл. 3544 м2 (агульная пл. сховішчаў 1370 м2).
НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЁЙ РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ. Засн. ў 1956 у г. Мінск як Бел. дзярж. гісторыкакраязнаўчы музей. 3 1964 Дзярж. музей Беларускай ССР. 3 1992 Нац. музей гісторыі і культуры Беларусі. 3 2009 сучасная назва. Агульная пл. экспазіцыі 1142 м2. Асн. фонд — 346 749 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 110 855 (2015). Музей мае 4 выставачныя і 8 экспазіцыйных залаў. Экспазіцыя «Старажытная Беларусь» падзяляецца на тэматычныя раздзелы: «Першабытная эпоха: палеаліт, мезаліт, неаліт, бронзавы век, жалезны век» (100— 40е тыс. да н.э. — 8 ст. н.э.), «Ранняе Сярэдневякоўе і старажытнарускі перыяд. Утварэнне Полацкага княства. Культура старажытных га
радоў Беларусі» (9—12 ст.), «Утварэнне і лад літоўскабеларускай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага» (1230—1569), «Вялікае Княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай» (1569 — канец 18 ст.), «Дзейнасць асветніка Францыска Скарыны. Кніжная культура Беларусі 16 — пачатку 19 ст.». У экспазіцыі «Мастацтва ў гарадской культуры 19 — пачатку 20 ст.» прадстаўлены тэмы: «Мастацтва фатаграфіі пачатку 20 ст.», «Музычнае і тэатральнае мастацтва», «Выяўленчае мастацтва», «Мода і побыт гараджан» і інш. Раздзел «Гісторыя Беларусі 16—18 ст. у партрэтах і геральдыцы» знаёміць з галерэямі родаў Завішаў, Радзівілаў, вялікіх князёў ВКЛ, вядомых дзярж. дзеячаў, духавенства і шляхты. Да ўнікальных каштоўнасцей адносяцца прылады працы з крэменездабыўных шахт (неаліт — бронзавы век), драўляная фігурка чалавека (канец 3га — пач. 2га тыс. да н.э.), стараж. язычніцкі ідал (2я пал. 1га тыс.) 1 інш. Сярод твораў сярэдневяковага рамяства і мастацтва камплект сярэбраных паясных пласцін канца 14 — 1й трэці 15 ст. (т.зв. «пояс Вітаўта»), слуцкія паясы, алтарныя вароты з царквы ДавыдГарадка (18 ст.). У зборы старадрукаў і рукапісаў захоўваюцца выданні бел. друкарняў 16—18 ст., у т.л. «Мінея на сакавік і красавік» (1521), «Служэбнік і Тыпікон» (16 ст.), «Ірмалогій» (1651), каралеўскія і княжацкія граматы з віслымі пячаткамі
Да арт. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь: 1 — фрагмент экспазіцыі «Псторыя Беларусі 16— 18ст. у партрэтах і геральдыцы»; 2 — сярэбраны кішэнны гадзіннік, які належаў бацьку М.Багдановіча (пач. 20 cm.).
73
НАЦЫЯНАЛЬНЫ
Да арт. Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік «Нясвіж». I — палацрэзідэнцыя князёў Радзівілаў (Нясвіжскі замак); 2 — гарадская ратуша з гандлёвымі радамі; 3 — гарадская (Слуцкая) брама 16—18 cm.
16 ст. Музей захоўвае 117 манетнарэчавых скарбаў, знойдзеных на тэр. Беларусі, у т.л. скарб грэкарымскіх манет 1—2 ст. Сфрагістычная калекцыя ўключае канфесійныя, фальварковыя, асабістыя пячаткі, у т.л. пячатку Гал. трыбунала ВКЛ Гродзенскай кадэнцыі 1788. Mae філіялы: Доммузей I з’езда РСДРП, Музей сучаснай бел. дзяржаўнасці, Музей гісторыі бел. кіно, Музей гісторыі тэатр. і муз. культуры Беларусі, Музей прыроды і экалогіі Беларусі.
НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТОРЫКАКУЛЬТЎРНЫ МУЗЁЙЗАПАВЁДНІК «НЯСВІЖ». Засн. ў 1993 у г. Нясвіж як Нац. гісторыкакульт. запаведнік «Нясвіж». 3 1997 сучасная назва. У музейзапаведнік уваходзяць ландшафтнапейзажны парк, палацрэзідэнцыя князёў Радзівілаў, гар. ратуша з гандлёвымі радамі (узведзена каля 1596), гар. (Слуцкая) брама 16—18 ст. (уваходзіла ў склад гар. умацаванняў), адм. корпус (будынак б. заезнага двара) — помнік архітэктуры 19 ст. і выставачная зала ў б. езуіцкім калегіуме. Агульная пл. памяшканняў 10 000 м2, у т.л. экспазіцыйная 3082 м2. Асн. фонд — 6726 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 20 091 (2015). Фонды музея складаюць калекцыі археалогіі, нумізматыкі, баністыкі, жывапісу і графікі, мэблі, этнаграфіі, рукапісныя і друкаваныя матэрыялы, фотаздымкі. У 1997 пры музеізапаведніку створана экскурсійнае бюро. У 2005 архіт.культ. комплекс рэзідэнцыі роду князёў Радзівілаў у Нясвіжы ўклю