• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Перыяд 1960х гг. быў часам з’яўлення новых вобразных і стылістычных тэндэнцый у творчасці бел. кампазітараў. Сучасная тэматыка была ўведзена на нац. сцэну балетамі «Mapa» Я. Глебава (1961), дзе ўпершыню ў бел. балетнай музыцы выкарыстаны эстр.джазавыя інтанацыі («Святло і цені» Г.Вагнера, 1963). Пастаўлены балеты «Сцежкаю грому» К.Караева (1960), «Спартак» А.Хачатурана (1964), «Папялушка» (1965) і «Рамэа і Джульета» (1968) С.Пракоф’ева, оперы «Бальмаскарад» Дж.Вер
    Да арт. Нацыяналыіы акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Сцэна з балета «Жарптушка» /. Стравінскага.
    дзі (1961), «Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева, «Джаконда» А.Панк’елі (абедзве 1962), «Атэла» Дж.Вердзі, «Рафаэль» А.Арэнскага (абедзве 1963), «Любоўны напой» Г.Даніцэці (1965), «Багема» Дж.Пучыні (1968). Тэма Вял. Айч. вайны атрымала адлюстраванне ў балеце «Альпійская балада» Я.Глебава паводле аднайм. аповесці В.Быкава (1967). У рэпертуары тэатра значнымі падзеямі сталі оперы «Калючая ружа» Ю.Семянякі (1960), «Арэстэя» С.Танеева (1963).
    У 1970—80я гг. традыц. школа вакалу, рэжысуры і сцэнаграфіі ўзбагаціліся элементамі сучаснага тэатра, разнапланавасцю, маштабнасцю і глыбінёй інтэрпрэтацыі: оперы «Зорка Венера» Ю.Семянякі (1970), «Залаты пеўнік» М.РымскагаКорсакава (1971), «Фауст» Ш.Гуно (1972), «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1974), балеты «Кармэнсюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына, «Камерная сюіта» на музыку Р.Шчадрына (абодва 1974), аднаактныя балеты «Адажыета» на музыку Г.Малера (1981), «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага (1982) і інш. У гэты перыяд упершыню на сцэне тэатра былі пастаўлены оперы «Дон Жуан» В.А.Моцарта (1973), «Лаэнгрын» Р.Вагнера (1977), асабліва паспяховым стала выкананне опер «Сялянскі гонар» П.Масканьі (1973), «Дон Карлас» Дж.Вердзі (1979) і інш. Сярод оперных прэм’ер вылучыліся 2 творы С.Пракоф’ева манумент.
    64
    НАЦЫЯНАЛЬНЫ
    опера «Вайна і мір» (1985) і першая ў СССР пастаноўка «Мадалены» (1989). Нац. рэпертуар папоўніўся операй «Андрэй Касценя» М.Аладава (1970), вострасучасным па муз. і пастаноўчай стылістыцы спектаклем «Джардана Бруна» С.Картэса (1977), пастаноўкамі гісторыкапсіхал. опер «Сівая легенда» Д.Смольскага (1я рэд., 1978) і «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана (1989) паводле аповесцей У.Караткевіча, операмі «Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера (1980), «Новая зямля» Ю.Семянякі, «Курган» Я.Глебава (абедзве 1982) паводле аднайм. паэмы Я.Купалы, «Крылы памяці» У.Кандрусевіча (1986).
    У 1990я гг. былі створаны новыя пастановачныя версіі спектакляў «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага (1990), «Тоска» Дж.Пучыні (1991), пастаўлены бел. оперы «Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі (1992), «Візітдамы» С.Картэса (1995), атаксама «Іаланта» П.Чайкоўскага, «Асцярожна, БабаЯга!» В.Плешака (абедзве 1993), «Рэквіем» Дж.Вердзі і рэалізаваная ў выглядзе фаназапісу опера «Агатка, альбо Прыезд пана» Я.Д.Голанда (абедзве 1994). Рэпертуар тэатра абнавіўся новымі пастаноўкамі традыц. балетных твораў «Карсар» А.Адана і для дзяцей «Тры парасяці» С.Кібіравай (абедзве 1991), яркай наватарскай «Майстар і Маргарыта» Я.Глебава (1992), «Лэдзі Макбет Мцэнскгаа павета» Д.Шастаковіча (1994), «Страсці (Рагнеда)» А.Мдывані (1995), балетамі «Вясна свяшчэнная» (новая рэд., 1997) і «Пацалунак феі» (1994) І.Стравінскага. Адрадзілася пастаноўка оперы «Фаўст» А. Г. Радзівіла (1999).
    У пачатку 2000х гг. рэпертуар тэатра папоўніўся пастаноўкамі опер у канцэртнасцэнічным фармаце: «Турандот» Дж.Пучыні (2000), «Трубадур» Дж.Вердзі (2001), «Багема» Дж.Пучыні (2002), «Хаваншчына» М.Мусаргскага, дзіцячай операй «Горад майстоў» Г.Гладкова (абедзве 2003), балетнымі спектаклямі «Макбет» В.Кузняцова, «Ба
    Да арт. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Сцэназ оперы «Царская нявеста» М. РымскагаКорсакава.
    ядэрка» Л.Мінкуса (абодва 2000), «Беласнежка і сем гномаў» Б. Паўлоўскага (2002), у новай рэдакцыі «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава (пад сцэнічнай назвай «Легенда пра Уленшпігеля», 2004), «Каханне пад вязамі» на музыку Л.Берстайна і С.Барбера (2006), «Бачанне ружы» на музыку К.Вебера, «Свет не канчаецца ў дзвярэй дома» Г.Малера і Ж.Дзепрэ (абодва 2008) і інш. 3 новых твораў бел. кампазітараў адзначыліся оперы камернафіларманічнага фармату «Юбілей» (2000) і «Мядзведзь» (2011) С.Картэса, якія утварылі своеасаблівы дыптых.
    У 2010я гг. яркімі сталі пастаноўкі опер «Набука» Дж.Вердзі, «Тоска» Дж.Пучыні (абедзве 2010), «Снягурка» М.РымскагаКорсакава, «Аіда» Дж.Вердзі, «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні (усе 2011), «Сівая легенда» Д.Смольскага, новых рэжысёрскіх рэдакцый опер «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага, «Доктар Айбаліт» М.Марозавай, «Князь Ігар» А.Барадзіна (усе 2012), «Турандот» Дж.Пучыні (2013), «Паяцы» Р.Леонкавала, «Пікавая дама» П.Чайкоўскага, «Рыгалета» Дж.Вердзі (усе 2014), «Царская нявеста», «Кармэн» Ж.Бізе (усе 2015), балетаў «Шапеніяна» на музыку Ф.Шапэна, «Трыстан і Ізольда» на музыку Р.Вагнера, «Шахеразада» на музыку М.РымскагаКорсакава (усе 2011), «Анюта» на музыку В.Гаврыліна, «Жызэль» А.Адана, «Серэнада» на музыку П.Чайкоўскага (усе 2012),
    «Шчаўкунок, альбо Яшчэ адна калядная гісторыя» на музыку П.Чайкоўскага, «Вітаўт» В.Кузняцова, «Шэсць танцаў» на музыку В.А.Моцарта (усе 2013), «Лаўрэнскія» А.Крэйна, «Жарптушка» І.Стравінскага (абодва 2014), «Маленькі прынц» Я.Глебава (2015) і інш.
    За апошні час значнымі творчымі праектамі тэатра сталі Мінскі міжнар. калядны конкурс вакалістаў, Маладзёжны оперны форум краін СНД, фестываль опернага і балетнага мастацтва «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў», «Вялікі навагодні баль у Вялікім тэатры» і інш.
    У складзе трупы (2015) нар. артысты Беларусі І.Артамонаў, В.Гайко, В.Кавальчук, Л.Кудраўцава У. і Я.Пятровы, С.Франкоўскі, засл. артысты Беларусі А.Бундзелева, М.Вежнавец, А.Волкава, Т.Глаголева, У.Громаў, Ю.Дзятко, А.Кеда, А.Краўчанка, К.Кузняцоў, Н.Масквіна, А.Мельнікаў, Н.Шарубіна, А.Шведава, А. і І.Яромкіны; артысты оперы: Н.Акініна, А.Валенцій, Т.Гаўрылава, К.Галаўлёва, Ю.Гарадзецкі, А.Марозаў, Э.Мартынюк, І.Сільчукоў, А.Сало, Т.Траццяк, С.Трыфанаў і інш.; артысты балета: Я.Азаркевіч, К.Алейнік, І.Аношка, К.Геронік, Ю.Кавалёў, Д.Клімук, Г.Фокіна, Л.Хітрова.
    Будынак тэатра ўзведены ў 1936— 37 паводле праекта архіт. І.Лангбарда. Асн. кампазіцыю ствараюць размешчаныя адзін над адным 3 цы
    65
    НАЦЫЯНАЛЬНЫ
    ліндрычныя аб’ёмы рознага дыяметра і вышыні, да якіх прылягае развітая сцэнічная каробка і дапаможныя памяшканні. Ядро тэатра спачатку ўтварала глядзельная зала на 1500 месцаў — амфітэатр з балконам, якую паўкальцом абкружалі на 1м паверсе вестыбюль з гардэробамі, на 2м — прасторныя фае. У гады Вял. Айч. вайны тэатр быў пашкоджаны. Адноўлены ў 1948 паводле праекта аўтара. У 1967 тэхнічна пераабсталяваны, у 1978 значна зменена афармленне інтэр’ераў.
    У 2006—09 праведзена рэканструкцыя і рэстаўрацыя будынка тэатра (аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам архіт. А.А.Шабаліна). Фасадам вернуты першапачатковы выгляд, павялічана агульная плошча тэатра, расшырана рэпетыцыйная база. Механізаваны ўсе вытворчыя працэсы, усталявана новае тэхнал. абсталяванне. На сцэне зманціравана 21 двух’ярусная пад’ёмнаапускная пляцоўка, прадугледжана павелічэнне плошчы сцэны за кошт пад’ёму аркестровай пляцоўкі да яе ўзроўню. Рэстаўрыраваны інтэр’еры глядзельнай часткі, цэнтр. люстра і вял. люстры ў фае, адноўлены страчаныя дэкар. ляпныя элементы ўнутранага ўбрання глядзельнай залы і фае, гал. заслона з чырвонага аксаміту, драпіроўкі на лоджыях, балконах і дзвярных праёмах. Аздабленне інтэр’ера фае і вестыбюля выканана з грані
    Да арт. Нацыянсньны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага. Сцэна са спектакля «Дванаццатая ноч» У. Шэкспіра. 2015.
    ту і мармуру, дэкор глядзельнай залы пакрыты пазалотай. На фасадах будынка адноўлены скульпт. кампазіцыі з бронзы, у нішах устаноўлены 4 статуі муз (скульпт. Г.Буралкін, А.Фінскі). Над гал. уваходам узвышаецца скульпт. кампазіцыя «Апалон з німфамі» (скульпт. Г.Буралкін, А.Фінскі, М.Шкробат). У скверы на гал. алеі размешчаны дэкар. фантан, на дыяганальных алеях  скульпт. кампазіцыі «Балет» (скульпт. Л.Гумілеўскі, С.Гумілеўскі) і «Опера» (скульп. К.Селіханаў). Каля ўвахода ў адм.артыстычны блок  скульпт. кампазіцыя «Балерыны, якія адпачываюць» (У.Слабодчыкаў).
    Літ.: Большая энцнклопедня Большоготеатра Беларуск. Мннск, 2014.
    А.А.Шабалін (архітэктура).
    НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР ІМЯ М.ГОРКАГА. Створаны ў 1932 у г. Бабруйск на базе трупы вандроўных акцёраў пад кіраўніцтвам У.Кумельскага як Дзярж. рус. драм. тэатр Беларусі, у 1955—92 імя М.Горкага, з 1994 акадэмічны, з 1999 сучасная назва. У 1935—41 і 1944тэатр працаваўу Магілёве, з крас. 1945 у Гродне, з ліп. 1947 у Мінску. Заснавальнік, маст. кіраўнік (1932—33) і дырэктар (да 1936) У.Кумельскі. У розны час тэатр узначальвалі: маст. кіраўнікі В.Княжыч (з 1933), А.Ражкоўскі (з 1934), А.Данаці (з 1936), В.Бернс (з 1939), Д.Арлоў (1939—41, у 1946—48 гал. рэ
    жысёр), В.Рэдліх (1961—63), Б.Луцэнка (1991—2008), С.Кавальчык (з 2013); гал. рэжысёры С.Уладычанскі (1944—46, 1948—52), В.Фёдараў (з 1952), Б.Дакутовіч (з 1958), М.Співак (1960—64), А.Даброцін (з 1966), М.Сулімаў (з 1968), Ф.Шэйн (1969— 71), Б.Луцэнка (з 1974), Б.Глаголін (з 1981), В.Маслюк (з 1983), С.Кавальчык (2008—13). Гал. мастакі тэатра: А.Грыгар’янц (з 1953), В.Галубовіч (з 1963), Ю.Тур (з 1974), В.Чарнышоў (з 1990), А.Касцючэнка (з 2001), А.Сарокіна (з 2009). У першыя гады існавання ў рэпертуары тэатра пераважалі творы сучаснай драматургіі («Чапаеў» паводле Д.Фурманава, 1932; «Гібель эскадры» А.Карнейчука, 1933). Асаблівае месца займала драматургія М.Горкага. Праграмным і этапным стаў спектакль «Ягор Булычоў і іншыя» (1932). Сярод спектакляў 1930х гг.: «Рэвізор» М.Гогаля, «Скутарэўскі» паводле Л.Лявонава, «Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога, «Прафесар Мамлок» Ф.Вольфа і інш. 3 пачаткам Вял. Айч. вайны тэатр спыніў сваю дзейнасць і зноў распачаў яе летам 1943 у Маскве як франтавы. Сярод пастановак першых пасляваен. гадоў: «Тры сястры» А.Чэхава, «Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра (абедзве 1945), «Цар Фёдар Іаанавіч» А.Талстога (1946). Вызначальнымі ў рэпертуары канца 1940х гг. былі пастаноўкі класічных твораў: «Дзядзька Ваня» А.Чэхава, «Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага, «Дзеці сонца» М.Горкага, «Атэла» У.Шэкспіра. Спектаклі гэтага перыяду вылучаліся маштабнасцю, дакладнасцю сац. характарыстыкі вобразаў, адчуваннем аўтарскага стылю. Сярод лепшых пастановак 1950хгг.: «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча, «ПортАртур» паводле А.Сцяпанава, «Каменнае гняздо» Х.Вуаліёкі. Асаблівае месца сярод іх займала пастаноўка «Варвары» М.Горкага. У канцы 1950 — пач. 1960х гг. паспя.ховымі былі пастаноўкі рэжысёраў М.Співака («Галоўная стаўка» К.Губарэвіча, «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага і інш.)