Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
У складзе Белтэлерадыёкампаніі 7 тэлевізійных каналаў [«Беларусь 1» (у 2000—11 «Першы нацыянальны канал», аб’ём вяшчання каля 20 гадз. у сут.), спарт.забаўляльны «Беларусь 2» (у 2003—11 канал «ЛАД», вяшчае 19 гадз. у сут.), культуралагічны «Беларусь 3» (з 2013, каля 14 гадз. у сут.), рэгіянальны «Беларусь 4» (з 2015), спарт. «Беларусь 5» (з 2013, вяшчае 17 гадз. у сут.), міжнар. спадарожнікавы «Беларусь 24» (у 2005—13 меў назву «БеларусьТБ», вяшчае кругласутачна, рэтрансліруецца ў 13 краінах, мае больш за 3,3 млн. абанентаў, патэнцыяльная аўдыторыя каля 550 млн. чал.), «НТВБеларусь» (з 2006, каля 20 гадз. у сут.)], 5 радыёканалаў [Першы нац. канал Бел. радыё (кругласутачнае вяшчанне), канал «Культура» (з 2002, аб’ём вяшчання 20 гадз. у сут.), радыёстанцыі «Сталіца» (з 1998, 20 гадзін у суткі), «Беларусь» (аб’ём эфірнага вяшчання 16 гадз. у сут., у інтэрнэце — 10), «Радыус FM» (з
2003, кругласутачнае вяшчанне), з 2005 усе каналы і станцыі паралельна з эфірным вяшчаннем (Першы нац. канал вяшчае таксама ў правадной сетцы) трансліруюцца ў інтэрнэце] і 5 абл. ТРК.
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ КІНАСТЎДЫЯ «БЕЛАРУСЬФІЛЬМ». Створана 17.12.1924 як Белдзяржкіно, з 1928 мела назву «Савецкая Беларусь» (напачатку знаходзілася ў Ленінградзе, з 1939 у Мінску), з 1946 «Беларусьфільм», з 1996 сучасная назва. У складзе к/студыі 14 творчых і вытворчых падраздзяленняў, 5 творчых студый (ігравых фільмаў, дакумент. фільмаў «Летапіс», анімацыйных фільмаў, спец. праектаў «Беларускі відэацэнтр», Тэатрстудыя кінаакцёра) і інш.
Першы бел. маст. фільм «Лясная быль» (рэж. Ю.Тарыч) выйшаўнаэкраны ў 1926. Быў створаны пры тэхн. падтрымцы ленінградскіх і маскоўскіх кінематаграфістаў. У 1920—30я гг. вядучай тэмай у айчыннай кінематаграфіі была гісторыкарэв. («Кастусь Каліноўскі», рэж. У.Гардзін, «У агні народжаная» і «Вогненныя гады», рэж. У.КоршСаблін, «Да заўтра» і «Адзінаццатага ліпеня», рэж. Ю.Тарыч). Здымаліся таксама фільмы пра сучаснасць («Двойчы народжаны», рэж. Э.Аршанскі, «Маё каханне», рэж. У.КоршСаблін, «Шлях карабля», рэж. Ю.Тарыч і інш.), для дзяцей («Палескія рабінзоны», рэж. І.Бахар і Л.Малчанаў, «Канцэрт Бетховена», рэж. У.Шмітгоф і М.Гаўронскі). У гэты перыяд звярталіся да класічных і сучасных літ. твораў («Хвоі гамоняць», рэж. Л.Малчанаў, «Паручнік Кіжэ», рэж. А.Файнцымер, «Салавей» рэж. Э.Аршанскі, «Мядзведзь» і «Чалавек у футарале», рэж. І.Аненскі і інш.).
У Вял. Айч. вайну бел. ваен. аператарамідакументалістамі (У.Цяслюк, М.Бераў, І.Вейняровіч, Г.Удавянкоў), якія працавалі на франтах і ў партыз. зонах, быў створаны летапіс ваен. часу. Бел. кінематаграфісты ў эвакуацыі ў Казахстане ствары
лі кароткаметражныя ваен. фільмы «Пчолка» (рэж. У.КоршСаблін), «На кліч маці» (рэж. У.КоршСаблін і Ю.Тарыч) пад агульнай назвай «Беларускія навелы», фільм «Беларускі кінаканцэрт» (рэж. У.КоршСаблін, М.Садковіч), прысвечаны 25годдзю БССР.
Значныя поспехі бел. кіно звязаны з распрацоўкай тэматыкі Вял. Айч. вайны: «Канстанцін Заслонаў», рэж. У.КоршСаблін і А.Файнцымер (Дзярж. прэмія СССР 1949), «Гадзіннік спыніўся апоўначы», рэж. М.Фігуроўскі, «Трэцяя ракета», рэж. Р.Віктараў, «Я родам з дзяцінства», рэж. В.Тураў, «Альпійская балада», рэж. Б.Сцяпанаў, «Руіны страляюць...» рэж. В.Чацверыкоў (Дзярж. прэмія Беларусі 1974), «Доўгія вёрсты вайны», рэж. А.Карпаў, «Ідзі і глядзі», рэж. Э.Клімаў, «Знак бяды», рэж. М.Пташук, дакумент. цыклы «Я з вогненнай вёскі» і «У вайны не жаночы твар», рэж. В.Дашук (Дзярж. прэмія СССР 1985).
Новыя яскравыя старонкі ў гісторыі айчыннага кіно пакінулі ў 1950—80я гг. стваральнікі дзіцячых фільмаў: Л.Голуб («Дзяўчынка шукае бацьку», «Міколкапаравоз», «Паланэз Агінскага» і інш.), Л.Нячаеў («Прыгоды Бураціна», «Пра Чырвоную Шапачку. Працяг старой казкі»), У.Бычкоў («Горад майстроў»), І.Дабралюбаў («Іван Макаравіч і «Расклад на паслязаўтра»), В.Рубінчык («Вянок санетаў»), Ствараліся карціны, якія адлюстроўвалі рэв. мінулае («Чырвонае лісце», рэж. У.КоршСаблін, «Масква—Генуя», рэж. А.Спешнеў пры ўдзеле У.КоршСабліна, П.Арманда, Дзярж. прэмія Беларусі 1967), звязаныя з бел. гіст. спадчынай («Я, Францыск Скарына...», рэж. Б.Сцяпанаў). Былі экранізаваны літ. творы бел. аўтараў: «Паўлінка» Я.Купалы, «Несцерка» В.Вольскага (рэж. А.Зархі), «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы і «Першыя выпрабаванні» Я.Коласа (рэж. У.КоршСаблін), «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Караткеві
60
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ
ча (рэж. В.Рубінчык), «Людзі на балоце» І.Мележа (рэж. В.Тураў), «Знак бяды» В.Быкава (рэж. М.Пташук); рус. класікаў: «Бацькі і дзеці» І.Тургенева (рэж. В.Нікіфараў, Дзярж. прэмія СССР 1986). Сучасным праблемам былі прысвечаны фільмы «Нядзельная ноч» (рэж. В.Тураў), «Вазьму твой боль» (рэж. М.Пташук, Дзярж. прэмія Беларусі 1982), «Белыя Росы» (рэж. І.Дабралюбаў), «Мяне завуць Арлекіна» (рэж. В.Рыбараў) і інш.
3 канца 1980х гг. бел. кінематаграфісты рабілі спробы пераасэнсаваць мінулае сваёй краіны («Наш бронецягнік» і «Кааператыў «Палітбюро», ці Доўгім будзе развітанне», рэж. М.Пташук), звярталіся да «белых пятнаў» гісторыі («...Аз ваздам...», рэж. Б.Сцяпанаў, М.Касымава і Б.Шадурскі, «На Чорных лядах», рэж. В.Панамароў, «Птушкі без гнёздаў», рэж. В.Дудзін, «Анастасія Слуцкая», рэж. Ю.Ялхоў). У 2000 выйшлі на экраны маст. фільмы «У жніўні 44га...» (рэж. М.Пташук), «Зорка Венера» (рэж. М.Касымава), у 2002 —тэлесерыял «Сяброўка Восень» (рэж. К.Капіца). У пач. 2000х гг. таксама ўбачылі свет дэбютныя работы рэжысёраў І.Паўлава («Свежына з салютам»), І.Волах («Бальная сукенка», сумесна з М.Касымавай), Р.Грыцковай («Маленькія ўцекачы»), аператара П.Крывастаненкі («Яшчэ пра вайну»). У дакум. жанры з’явіліся фільмы «Жылібылі», «Геній месца» (рэж. Г.Адамовіч), «Андрэевы камяні», «Мы жывём на краі», «Чорнае і белае», «Кола» (рэж. В.Аслюк). У 2007—14 выйшлі фільмы «Шчыт Айчыны» (рэж. Д.Скварцоў), «Чаклун і Румба» (рэж. А.Голубеў), «Дасціш Фантасціш» (рэж. А.Канановіч), «Трамвай у Парыж» (рэж. Д.Лось), «Навагоднія прыгоды ў чэрвені» (рэж. А.Турава), псіхал. драма «Ваўкі» (рэж. А.Колбышаў), «Брэсцкая крэпасць» (рэж. А.Кот), «Неверагоднае перамяшчэнне» (рэж. А.Анісімаў), «Салодкае развітанне Веры» (рэж. А.Бутор).
На сучасным этапе Нац. кінастудыя прымае ўдзел у рабоце над фільмамі сумеснай вытворчасці, сярод іх «У тумане» (рэж. С.Лазніца), «Роля» (рэж. К.Лапушанскі), «Адзінокі востраў» (рэж. П.Сім), «Я не вярнуся» (рэж. І.Рааг), «Паляванне на гаўляйтара» (рэж. А.Базілаў) і інш.
У 1968 пры к/студыі створана творчае аб’яднанне хранікальнадакум. і навук.папулярных фільмаў «Летапіс», у 1973 — студыя мультыплікацыйных фільмаў. За час яе існавання было створана больш за 130 мультфільмаў, аўтарамі якіх з’яўляюцца А.Белавусаў, І.Волчак, У.Голікаў, В.Доўнар, Т.Жыткоўская, У.Кадзюкова, К.Красніцкі, А.Ленкін, Н.Лось, М.Тумеля, А.Турава, Л.Шукалюкоў і інш. У 2013 шляхам рэарганізацыі створана студыя спец. праектаў «Беларускі відэацэнтр».
Вял. ўклад у развіццё бел. кіно ўнеслі акцёры Г.Гарбук, У.Гасцюхін, П.Кармунін, Л.Кміт, У.Крыловіч, Г.Макарава, Т.Мархель, Л.Румянцава, Р.Свярдлова, С.Станюта, В.Тарасаў, Р.Янкоўскі, М.Яроменкастарэйшы; кампазітары У.Алоўнікаў, Ю.Бяльзацкі, Я.Глебаў, І.Дунаеўскі, С.Картэс, А.Рыбнікаў, А.Янчанка; мастакіпастаноўшчыкі У.Белавусаў, Ю.Булычоў, Я.Ганкін, У.Дзяменцьеў, Я.ігнацьеў, В.Кубараў, А.Мацвяйчук, У.Чарнышоў, А.Чартовіч; аператарыпастаноўшчыкі Б.Аліфер, А.Аўдзееў, А.Булдзінскі, А.Забалоцкі, Д.Зайцаў, А.Кальцаты, Ф.Кучар, Т.Логінава, Н.НавумаўСтраж, Ю.Марухін, Г.Масальскі, У.Спарышкоў, А.Суханава, Д.Шлюглейт і інш.
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ КУЛЬТЎРА, культура духоўна з’яднанай, устойлівай тэр., моўнай, сац.эканам. супольнасці, якая гістарычна выпрацоўвае ўласны стыль жыцця і творчасці. На працягу культурагенезу ўзнікалі і існавалі разнастайныя гіст. тыпы культуры, якія прайшлі істотную трансфармацыю ў сувязі з фарміраваннем нацый у Новы і Найноўшы час і станаўленнем адпаведнага нац. тыпу культуры. Нац.
культура ўзнікае на аснове этнічнай, убірае, канцэнтрыруе яе змест, а затым пераўтварае яе ў новую якасць, абапіраючыся на нац. характар і самасвядомасць. Культура нацыі пераймае ад этнічнай культуры здольнасць да стуктураўтварэння самабытных устойлівых стыляў, якія яна імкнецца пастаянна ўзбагачаць. У працэсе трансфармацыі стылю і свайго зместу нац. культура па законе зваротнай сувязі ўносіць пэўныя змены таксама і ў этнічную культуру. Уваходжанне этнасаў у нацыю не азначае засваенне імі ўсёй нац. культуры. Яны толькі часткова ўспрымаюць духоўную культуру нацыі, захоўваючы сваю этнічную культуру. Тым не менш адрозненні паміж сац. групамі ўнутры адной нацыі не распаўсюджваюцца на культ. здабыткі ўсёй нацыі. Агульнасць культуры прысутнічае ў мове, пісьменнасці, сімволіцы, паўсядзённай культуры, звычаях, вераваннях і г. д. Яна ўзбагачае і ўмацоўвае псіхал., інтэлектуальнае, духоўнае адзінства людзей, аб’ядноўвае іх з дапамогай агульнанац. культ. каштоўнасцей і норм, ідэй і ідэалаў. У працэсе сацыядынамікі культура нацыі пераўтвараецца ў сінтэтычны тып культуры, дзе змешваюцца самыя разнастайныя формы інтэграцыі суб’ектаў культуры. Асновай арганізацыі і рэгуляцыі людзей з’яўляюцца інфармацыйнасімвалічныя складнікі нац. культуры і эфектыўнасць перадачы культ. узораў наступным пакаленням, якая значна павысілася. Фарміраванне бел. нац. культуры адбывалася ў канцы 19 — 1й чвэрці 20 ст. на хвалі нац.дзярж. будаўніцтва і культ. адраджэння. У гэты перыяд разгортваўся працэс беларусізацыі, аднаўлення дзяржаўнасці, станаўлення бел. нац. мовы і лры, адукайыі, кнігадрукавання, уласнага прафес. выяўл., муз., тэатр. і кінамастацтва, стварэння нац. друку. У суб’ектаў культуры фарміруецца нац. самасвядомасць на аснове ўсведамлення імі свайго агульнага паходжання, адчування са
61
НАЦЫЯНАЛЬНА
мабытнасці сваёй культуры, мовы, менталітэту. Культура бел. нацыі паступова набывае агульнаслав. і сусв. вядомасць. Характэрнай адметнасцю бел. нац. культуры з’яўляецца яе поліэтнічнасць. У яе ўваходзяць культуры больш за 140 этнічных супольнасцей. Культура тытульнай нацыі (беларусаў) складае структураванае ядро агульнанац. культуры шляхам канвергенцыі і частковай інтэграцыі культур нац. меншасцей.