• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    вырабаў, узбагачэнні форм і дэкору, арганізацыі збыту прадукцыі аказвала Тва дапамогі хатняму рамяству. У 1920—30я гг. майстрысаматужнікі аб’ядноўваліся ў арцелі (ганчарныя, ткацкавышывальныя і інш.). У 1938 быў створаны Бел. маст.прам. саюз (Белмастпрамсаюз). У час Вял. Айч. вайны і пасляваен. перыяд адбудовы вёскі ў сувязі з недахопам прам. утылітарнадэкар. вырабаў некат. традыц. Н.м.п. (ганчарства, ткацтва, размалёўка, пляценне з саломы і лазы, аплікацыя саломай па дрэве і тканіне) аднавіліся. У 1960я гг. многія асяродкі традыц. Н.м.п. паслужылі асновай для стварэння вытворчых аб’яднанняў і фабрык маст. вырабаўз апорнымі пунктамі па рабоце з майстрамінадомнікамі ў навакольных вёсках. У 1965 яны былі далучаны да ўпраўлення маст. прамсці Мінва мясц. прамсці Беларусі, якое ў 1988 рэарганізавана ў вытворчагандл. аб’яднанне «Белмастацпромыслы», у 1991 — у асацыяцыю «Беларускія народныя мастацкія промыслы», у 1993 — у канцэрн «Беларускія мастацкія промыслы». 3 канца 1980х гг. уздым цікавасці да нац. культуры 1 прыняцце Закона аб індывід. прац. дзейнасці (1987) адрадзілі многія традыц. Н.м.п., пашырылі новыя формы іх арганізацыі (кааператывы, дамы рамёстваўі інш.). У наш часдля развіцця і папулярызацыі Н.м.п. наладжваюцца разнастайныя кірмашы, фестывалі, святыконкурсы, выстаўкі. Дзейнасць Н.м.п. рэгулюе Закон «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь» (1999).
    Я. М. Сахута.
    НАРОДНЫЯ МУЗЫЧНЫЯ ІНСТРУМЁНТЫ, прылады, з дапамогай якіх здабываюцца акрэсленыя па вышыні рытмічна арганізаваныя гукі. Прызначаны для ўвасаблення гукавых ідэй, уяўленняў, вобразаў. У якасці Н.м.і. выкарыстоўваюцца прадметы прыроднага і быт. паходжання (лісты дрэў і траў, косткі птушак, рогі жывёл, косы, палкі) і
    53
    НАРОУЛЯ
    вырабленыя чалавекам муз. інструменты. Традыц. нар. муз. інструментарый беларусаў яшчэ ў 2й пал. 20 ст. вылучаўся багаццем і разнастайнасцю складу. Паводле прынятай у інструментазнаўстве класіфікацыі Э.Хорнбастэля—К.Закса, па крыніцы гуку (вібратару) вылучаюць 4 класы Н.м.і. — ідыяфоны (самагучальныя), мембранафоны (перапончатыя), аэрафоны (духавыя) і хардафоны (струнныя). Гукавыя прылады бел. Н.м.і. падзяляюцца на н е  м у з ы ч н ы я, што выкарыстоўваюцца падчас збору ягад і грыбоў (дудка шчыліновая), выпасу статка, паляўнічага промыслу (вабік, амбушурныя труба і рог), вартаўніцтва (палка, трашчотка) і г.д., і м у з ы ч н ы я (скрыпка, цымбалы, дудка, дуда, гармонік, бубен і г.д.), непарыўна звязаныя з сацыякульт. і духоўнымі патрэбамі вясковай абшчыны. У нар. філасофіі муз. інструменты — жывыя істоты, якія маюць душу і голас, здольныя гаварыць, спяваць, плакаць і нават крычаць. Таму даволі часта яны сваім знешнім відам упадабняюцца чалавеку (напр. дудка мае тулава, галоўку, дзюбкуносік, сэрцапупок, галаснікі). Паколькі гукавыя прылады былі звязаны з самымі рознымі жыццёвымі кантэкстамі (гасп. працай, промысламі, каляндарнымі і сямейнародавымі абрадамі, ігрышчамі, танцамі і інш.), то яны выконвалі разнастайныя функцыі: абрадавыя і пазаабрадавыя, сігнальныя, інфармацыйныя, арганізацыйныя, сакральныя, тэрапеўтычныя, забаўляльныя, эстэтычныя і інш.
    Літ.: Назмна Н.Д. Белорусскне народные музыкальные мнструменты. В 2кн. Мннск, 197982.
    І.Д. Назіна.
    НАРОЎЛЯ, горад у Гомельскай вобл., цэнтр Нараўлянскага рна, на р. Прыпяць. За 125 км на ПдЗ ад Гомеля, 25 км ад чыг. ст. Ельск на лініі Калінкавічы—Оўруч (Украіна). Аўтадарогамі злучаны з Мазыром, Ельскам, Аляксандраўкай. 7,9 тыс. ж. (2015).
    Вядома з 18 ст. як прыватнае мястэчка ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ, належала Аскеркам. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Рэчыцкага павета Мінскай губ. У 1897 — 1,1 тыс. ж., школа.З 1.1.1919 у БССР. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 17.7.1924 у БССР, цэнтр Нараўлянскага рна Мазырскай акругі (да 26.7.1930). 3 27.9.1938 гар. пасёлак у Палескай вобл. У 1941 — 4,7 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 27.8.1941 да 30.11.1943 Н. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у складзе Гомельскай вобл. У 1959  4,8 тыс. ж. 3 25.12.1962 у Ельскім, з 6.1.1965 цэнтр зноў утворанага Нараўлянскага рнаў. У 1970 — 6,6 тыс. ж. 3 3.11.1971 горад.
    Горад падзяляецца р. Нараўлянка на паўн.зах. і паўд.ўсх. жылыя раёны. На перакрыжаванні вуліц Кастрычніцкая і Леніна (забудаваны 2—5павярховымі дамамі) сфарміравалася плошча — адм.грамадскі і культ. цэнтр. Прам. зона фарміруецца ў асноўным на паўд.ўсх. ускраінах горада. Зона адпачынку — р. Прыпяць з паркам на беразе, бульвар у раёне плошчы, стадыён. У 2000я гг. пашыраны грамадскі цэнтр, зоны адпачынку і спорту, праведзена добраўпарадкаванне вуліц. Генплан 2007 прадугледжвае пашырэнне горада ва ўсх. напрамку да аб’язной дарогі Р 37 з узвядзеннем раёнаў шматпавярховай забудовы Новы і Сонечны.
    У 2015 у горадзе прафес. ліцэй, 2 сярэднія школы, гімназія, 3 дашкольныя ўстановы, цэнтры: дашкольны развіцця дзіцяці, раённыя творчасці дзяцей і моладзі, фізічнаспарт. развіцця дзяцей і моладзі, сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячая школа мастацтваў, раённы Цэнтр рамёстваў, Дом культуры, кінатэатр, музей, бальніца, бка, 3 аптэкі. Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і жыхароў, якія загінулі у Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — сядзібнапар
    Да арт. Нартэкс. Мінскі Крыжаўзвіжанскі касцёл.
    кавы ансамбль (19 ст.). Археал. помнік — паселішча бронзавага веку.
    НАРТЭКС (познагрэч. narthex) п р ы т в о р, уваходнае памяшканне ў пярэдняй частцы хрысціянскага храма, прызначанае для наведвальнікаў ці асоб, якія не маюць права ўваходзіць у малітоўную залу. У каталіцкай архітэктуры Беларусі часта знаходзіцца ўнутры асн. аб’ёму (Крыжаўзвіжанскі касцёл у Мінску). У праваслаўнай архітэктуры Беларусі Н. звычайна ўяўляе сабой чатырохвугольную пабудову перад зах. бокам храма і называецца бабінцам (Мікіцкая царква ў в. Здзітава Жабінкаўскага рна). Сустракаецца падвойны знешні (экзанартэкс) і ўнутраны Н., можа ўвогуле адсутнічаць (Петрапаўлаўская царква ў Мінску).
    Ю. Т.Шэстак.
    НАРЫС, мастацкапубліцыстычны жанр, які спалучае логікарацыянальны і эмацыянальнавобразны спосабы адлюстравання рэчаіснасці для вырашэння пэўных аспектаў канцэпцыі чалавека або грамадскага жыцця; адна з разнавіднасцей малой формы эпічнай лры. Жанравую прыроду Н. вызначае спалучэнне сацыялагічнага, навук. і маст. пачаткаў. Вылучаюць Н. праблемны, партрэтны, падарожны, гіст. Праблемны Н. накіраваны на публіцыст. асвятленне праблемы і падразумявае дыялог з чытачом. Спачатку акрэсліваецца праблемная сітуацыя, а потым ідуць меркаванні з гэтай нагоды, якія падмацоўваюцца ўласнымі ведамі, афіц.
    54
    НАСОВІЧ
    матэрыяламі, мастацкавыяўл. сродкамі. Часцей за ўсё сустракаецца ў часопіснай перыёдыцы, паколькі па памерах і глыбіні пераўзыходзіць газетныя аналітычныя артыкулы. У партрэтным Н.даследуеццаасоба героя, яго ўнутраны свет. У такім Н. чытач даведваецца аб сацыяльнапсіхал. падаплёцы здзейсненых учынкаў. У падарожн ы м Н., які склаўся значна раней за астатнія віды, аўтар апавядае аб сваім падарожжы, пра ўбачанае і пачутае. Можа ўключаць у сябе элементы інш. Н. Выкарыстоўваецца для апісання людзей, якія сустрэліся аўтару ў час яго падарожжа, іх нораваў. Гістарычны Н. — храналагічны, навуковаабгрунтаваны пераказ гісторыі прадмета даследавання. У ім выкладаюцца і аналізуюцца рэальныя факты і з’явы грамадскага жыцця, як правіла, у суправаджэнні прамой інтэрпрэтацыі іх аўтарам. Росквіт нарысавай творчасці ў гісторыі нац. літаратуры звычайна ўзнікае тады, калі ў выніку крызісу старых грамадскіх адносін нарастае пратэст у грамадстве.
    Нараджэнне бел. Н. датуецца сярэдзінай 19 ст. (краязнаўчыя і гіст. нататкі У.Сыракомлі, П.Шпілеўскага, М.Нікіфароўскага, А.Сержпутоўскага). У публіцыст. дакум. Н. «Наступ на горны» Ц.Гартнага, «Насустрач будучыні» Э.Самуйлёнка, «Новая зямля» Я.Скрыгана і інш. апісваліся канкрэтныя сюжэты, групаваліся факты так, каб яны прыдавалі жыццёвасць сацыяльна значнаму характару. Узоры высокай публіцыстыкі прадэманстравалі ў час Вял. Айч. вайны класікі бел. лры Я.Купала, Я.Колас, К.Крапіва, М.Танк у армейскім друку, газ. «За Савецкую Беларусь», «За свабодную Беларусь», газецеплакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну», атаксама дзённікі І.Мележа, Ф.Шынклера.
    Бел. нарысістыка пасляваен. гадоў вызначалася імкненнем публіцыста стварыць пераканаўчую карціну рэчаіснасці з дапамогай воб
    разнага мыслення, калі малюнкі, сітуацыі, з’явы і характары сацыяльна тыпізаваны. Пры стварэнні псіхал. партрэта раскрываліся ўнутраная матывацыя ўчынкаў, вытокі, маральнае крэда. У цэнтры твораўЯ.Брыля, А.Казловіча, М.Лынькова, І.Шамякіна быў маст.публіцыст. індывід. вобраз. Асаблівай вастрынёй характарызаваліся Н., звязаныя з тэмай Чарнобыля («Сталі воды горкімі» В.Гігевіча, «Сенакос у канцы красавіка» В.Казько, «Запіскі аб радыяцыі» Б.Сачанкі), захаваннем сувязей часоў, праблематыкай вайны і міру («Светлы шлях», «Гамоніць Палессе» І.Дуброўскага, «На маёй далоні рэкі» А.Казловіча, «Мае заводчыкі» В.Мысліўца, «Дзівасіл» В.Палтаран, «Сялянскія дыспуты», «Пробны камень» В.Якавенкі). У партрэтных Н. «Накіды трох партрэтаў» Я.Брыля, «Людзісуседзі», «Наўсцяж вясковай вуліцы» В.Праскурава, «Хлеб і мужнасць» Л.Левановіча буйным планам паказаны сучаснікі.
    У наш час, развіваючы розныя змястоўныя і кампазіц. формы, публіцысты ў сваіх творах, у т.л. Н., удасканальваюць асн. пазнавальную функцыю гэтага жанра: праблемнасць і даследаванне сучаснага жыцця нашай краіны. У жанры Н. выступаюць Л.Екель, В.Карамазаў, А.Карлюкевіч, У.Ліпскі, А.Марціновіч, Г.Пашкоў, З.Прыгодзіч, П.Сабіна, У.Саламаха, Л.Цімошык.
    Літ.: А м п н л о в В. Современный газетный очерк. Ммнск, 1972; Стральцоў Б. Публіцыстыка. Жанры. Майстэрства. Мінск, 1977;Лысенка А.Ф. 3 трывогай і надзеяй: беларуская публіцыстыка 80х гадоў. Мінск, 1991.
    У.К.Касько.
    НАСОВІЧ Іван Іванавіч (7.10.1788, в. Гразівец Чавускага рна — 6.8.1877), беларускі мовазнавецлексікограф, фалькларыст, этнограф. Скончыў магілёўскія гімназію і духоўную семінарыю (1812). У 1813—43 працаваў у Аршанскім, Мсціслаўскім духоўных вучылішчах, Дынабургскай гімназіі, Маладзечанскім, Свянцянскім два