• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    лікіх сацыякульт., паліт., урбаністычных, гендэрных фактараў, недастатковай падрыхтаванасці грамадства да разумення духоўнай, матэрыяльнай і маст. каштоўнасцей фалькл. муз.інструм. спадчыны адбылося амаль поўнае разбурэнне Н.м.і.к. Зараз звесткі аб ёй захоўваюцца пераважна ўдзярж. і прыватных калекцыях, фона і аўдыяархівах, навук. публікацыях інструментазнаўцаў.
    І.Д.Назіна.
    НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ, н а р о д нае мастацтва, калектыўная мастацкая дзейнасць традыцыйнага характару, якая здзяйсняецца народам і бытуе ў нар. масах, адлюстроўвае яго жыццё, погляды, ідэалы. Уключае розныя віды непрафес. мастацтва: нар. паэтычную творчасць (фальклор), народную музыку, нар. тэатр, нар. танец, народнае дойлідства, народнае дэкаратыўнапрыкладное мастацтва і інш. Мяжуе з аматарскім мастацтвам, але адрозніваецца ад яго традыц. характарам творчасці.
    Зарадзілася ў глыбокай старажытнасці, з’яўляецца асновай сусв. маст. культуры. У Н.т. — вытокі прафес. мастацтва. На працягу развіцця Н.т. таксама адчувала ўплывы прафес. маст. культуры, перапрацоўвала і ўспрымала яе дасягненні ў адпаведнасці з мясц. густамі і патрабаваннямі. Характэрная рыса Н.т. — калектыўнасць: творы асобных майстроў пастаянна ўдасканальваюцца калектыўнай думкай, што спрыяе развіццю і захаванню традыцый, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Адначасова з калектыўнасцю выканання ёй уласціва імправізацыйнасць, таму замацаваныя шматвяковым адборам традыцыі зазнаюць пастаянныя, але толькі частковыя спецыфічныя змены. У Н.т. стваральнікі твора адначасова з’яўляюцца яго выканаўцамі і спажыўцамі; важную ролю адыгрывае блізкі кантакт выканаўцаў і стваральнікаў з рэцыпіентамі мастацтва (гледачамі, слухачамі, спажыўцамі), якія часта могуць выступаць удзельнікамі творчага працэсу. Адметная
    49
    НАРОДНАЯ
    рыса Н.т. — яе сінкрэтызм, адзінства відаў у традыц. побыце. Напр., у нар. абрадавых дзействах спалучаліся паэзія, музыка, танец, тэатр, дэкар. мастацтва; у нар. жыллі — архітэктура, разьба, кераміка, ткацтва, вышыўка і інш.; нар. паэзія цесна знітавана з музыкай. Н.т. вывучаюць фалькларысты, этнографы, мастацтвазнаўцы.
    Бел. Н.т. узнікла наагульнайусх.слав. глебе, але выпрацавала свае адметныя нац. рысы. На яе змест і форму ўплывалі гіст.эканам., сац.паліт., прыроднакліматычныя ўмовы, моўныя, псіхал. і інш. асаблівасці развіцця бел. этнасу. Бел. Н.т. вызначаецца глыбокімі каранямі, што зыходзяць з часоў першабытнага грамадства, багаццем творчай фантазіі, арыгінальнасцю і цэласнасцю маст. задумы, сілай і шчырасцю пачуцця, разнастайнасцю выяўл. сродкаў, гарманічным спалучэннем практычнай мэтазгоднасці і дэкар. аздаблення, высокім густам і тонкім адчуваннем творцаў і выканаўцаў. Сучасная Н.т. вызначаецца актыўным засваеннем рэчаіснасці ў спалучэнні з беражлівым захаваннем, адраджэннем і развіццём стараж. традыцый.
    Я.М.Сахута.
    «НАРОДНАЯ ТРЫБЎНА», абласная газета. Заснавальнік — брэсцкія абл. Савет дэпутатаў і аблвыканкам. Выдаецца са снеж. 1990 у г. Брэст. Выходзіць 3 разы на тыдзень на бел. і рус. (з 1993) мовах. Асн. рубрыкі: «Палітыка», «Грамадства», «Эканоміка», «Культура», «Адукацыя», «Спорт, турызм» і інш. Тэматычныя старонкі «Пра сям’ю для сям’і», «Разам», «Лінія здароўя», літаратурная «Натхненне» і інш. прысвечаны падзеям у краіне і ў свеце, працы органаў улады, сац. і культ. жыццю вобласці і краіны, інтарэсам чытачоў. Публікуюцца прамыя лініі з прадстаўнікамі органаў улады, кансультацыі спецыялістаў.
    НАРОДНЫ АРТЬІСТ БЕЛАРЎСІ, ганаровае званне. Устаноўлена Саве
    там Нар. камісараў БССР 5Л2Л927, затым Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 13.5.1982. 3 1994 прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь артыстам, рэжысёрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормейстрам, муз. выканаўцам (не раней чым праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання засл. артыст Рэспублікі Беларусь ці засл. дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь), якія стварылі высокамаст. вобразы, спектаклі, кінафільмы, тэлеспектаклі, тэлефільмы, канцэртныя, эстр., цыркавыя праграмы, муз., тэлевізійныя і радыётворы, што ўнеслі выключны ўклад у айчынную культуру і атрымалі прызнанне грамадскасці.
    Народныя артысты Беларусі
    1928. У.І.Галубок. 1934. М.Ф.Рафальскі. 1938. Л.П.Александроўская, А.К.Ільінскі, У.І.Уладамірскі (Малейка). 1940. Д.А.Арлоў, З.А.Васільева, Г.П.Глебаў (Сарокін), А.М.Ермалаеў, І.Ф.Ждановіч, П.І.Засецкі, П.С.Малчанаў, Е.А.Міровіч (Дунаеў), Р.В.Млодак. 1941. Г.Ю.Грыгоніс. 1944. Г.Б.Абуховіч, Л.Ф.Аляксеева, А.Д.Арсенка, І.М.Балоцін (І.Р.Балотны), В.Я.Галаўчынер, М.І.Дзянісаў, М.П.Звездачотаў, А.В.Нікалаева, Л.І.Ржэцкая, Ц.М.Сяргейчык. 1946. В.У.Галіна(Александроўская),Б.В.Платонаў, Л.Р.Рахленка. 1949. У.І.Дзядзюшка, В.А.Залатароў, В.М.Малькова, К.М.Саннікаў, М.М.Чуркін, Р.Р.Шырма. 1952. А.Р.Шэлег. 1953. М.С.Бялінская, А.Ф.Кістаў, В.М.Пола, А.П.Радзялоўская, Я.К.Цікоцкі, І.Б.Шаціла. 1954. М.Д.Ворвулеў, С.У.Дрэчын, М.А.Зюванаў, Р.А.Качаткоў. 1955. М.І.Аладаў, С.С.Бірыла, В.Ф.Валчанецкая, С.Ю.Друкер, І.І.Жыновіч (Жыдовіч), Я.А.Карнавухаў, У.У.КоршСаблін, К.К.Кудрашова, Л.У.Любімаў, Т.М.Ніжнікава, Б.А.Пакроўскі, І.М.Раеўскі, Л.М.Ражанава, І.П.Сайкоў, М.М.Сярдобаў, А.М.Трус, В.Ф.Фёдараў, Г.І.Цітовіч. 1956. Я.М.Палосін. 1957. Р.М.Кашэльнікава, С.М.Станюта. 1959. Л.Ф.Бражнік, С.С.Бульчык, А.А.Рыбальчанка, Ф.І.Шмакаў. 1961.
    З.Ф.Стома. 1963. Л.І.Галушкіна, А.М.Генералаў, А.І.Клімава, І.Д.Сарокін, Г.Б.Шчарбакоў, Т.І.Шымко. 1964. З.І.Бабій, В.І.Глушакоў, Л.У.Голуб, В.К.Давыдаў, Н.С.Давыдзенка, Т.М.Каламійцава, А.А.Карзянкова, В.І.Крыкава, І.М.Савельева, Д.М.Смоліч, С.Л.Талкачоў, В.М.Чарнабаеў, М.К.Шэхаў. 1966. В.П.Міронаў. 1967. З.І.Браварская, Г.А.Волкаў, Т.П.Заранок, Я.М.Кімберг, Г.К.Макарава, В.П.Тарасаў, Р.І.Янкоўскі, М.М.Яроменка. 1968. А.В.Багатыроў, А.К.Логінаў. 1970. У.У.Алоўнікаў, А.А.Астрамецкі, Я.К.Глебаўская, І.С.Папоў, Б.М.Пянчук. 1971. С.П.Данілюк, А.П.Кагадзееў, К.М.Малышава. 1972. З.І.Канапелька, І.А.Матусевіч. 1973. І.Н.Вейняровіч, Я.А.Глебаў. 1974. Г.С.Аўсяннікаў, Ю.У.Семяняка. 1975. Л.Г.Бржазоўская, Л.М.Давідовіч, В.У.Саркісьян. 1976. В.Л.Вуячыч, Г.П.Маркіна, А.М.Саўчанка. 1977. М.М.Бяльзацкая, С.С.Вуячыч, М.Г.Захарэвіч, Ю.У.Сідараў, С.А.Штэйн. 1978. В.У.Роўда. 1979. В.М.Елізар’еў, У.А.Куляшоў, А.А.Ляляўскі, У.Г.Мулявін, Ю.А.Траян, В.Ц.Тураў, В.П.Чацверыкоў. 1980. Н.В.Гайда, Г.М.Гарбук, Л.Д.Гарэлік, Л.І.Златава. П.В.Кармунін, Н.М.Паўлава, Ю.Ф.Ступакоў, І.С.Шыкунова. 1982. І.М.Лучанок. 1984. У.Ц.Камкоў, Т.А.Кокштыс, Я.Ф.Пятроў, Я.П.Шыпіла. 1985. З.А.Бандарэнка, І.М.Дабралюбаў. 1987. А.М.Вараб’ёў, М.П.Дрынеўскі, Я.А.Еўдакімаў, М.А.Казінец, Д.Б.Смольскі. 1988. Г.М.Вагнер. 1989. В.І.Гаявая, П.П.Дубашынскі, А.Л.Мілаванаў, Ю.І.Шэфер. 1990. В.Н.Дашук, Г.С.Дубаў, Н.А.Карнеева, М.М.Пташук, Г.С.Талкачова, У.С.Экнадыёсаў, Ю.М.Яфімаў. 1991. С.А.Акружная, Г.А.Арлова, І.А.Душкевіч, Л.К.Каспорская, М.У.Пятроў, У.М.Яскевіч. 1992. У.У.Іваноў, В.Ц.Лебедзеў, Т.М.Яршова. 1993. А.І.Ярмоленка. 1994. В.С.Белахвосцік, М.Я.Фінберг. 1995. В.М.Клебановіч, Б.І.Луцэнка, Б.А.Масумян, В.М.Раеўскі, В.П.Раінчык. 1996. У.В.Гасцюхін, Л.І.Трушко, Э.С.Ханок. 1997. В.М.Мазур,
    50
    НАРОДНЫ
    В.М.Філатаў. 1998. І.У.Алоўнікаў, М.І.Берсан, Л.К.Захлеўны, В.К.Іваноў, П.В.Рыдзігер, А.Л.Ткачонак. 1999. Ю.Г.Бастрыкаў, Я.П.Гладкоў, В.У.Дудкевіч, Э.Б.Зарыцкі, С.А.Картэс, Л .К.Лаўрыновіч, А.К.Памазан, Н.А.Руднева. К.Ю.Фадзеева. 2000. І.М.Тамашэвіч, Л.Б.Яфімава. 2001. С.Л.Лясун. 2006. М.М.Кірычэнка, Я.К.Паплаўская, У.Г.Пятроў, М.М.Скорыкаў, А.Р.Ціхановіч. 2008. Л.Л.Іваноў. 2009. С.В.Франкоўскі. 2010. І.А.Артамонаў, Н.І.Ламановіч. 2011. А.М.Анісімаў, Т.М.Бандарчук, С.Б.Журавель, В.С.Манаеў, Т.Р.Мархель, Я.П.Навуменка, А.В.Яфрэмаў. 2012. В.У.Гайко, Л.М.Кудраўцава, А.С.Цялькова. 2013. З.П.Зубкова, В.В.Кавальчук, А.Ю.Мдывані. 2014. Р.Я.Белацаркоўскі, К.А.Кузняцоў, Г.І.Паўлянок. 2015. В.М.Крыловіч.
    НАРОДНЫ АРХІТЭКТАР СССР, ганаровае званне, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР за асаблівыя заслугі ў развіцці сав. архітэктуры, выдатную творчую дзейнасць у галіне горадабудаўніцтва, за стварэнне грамадзянскіх, прам. і сельскіх архіт. комплексаў, будынкаў і збудаванняў, што атрымалі ўсенар. прызнанне. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 12.8.1967. Існавала да 1991.
    Народны архітэктар СССР у Беларусі
    1970. У.А.Кароль. 1981. Г.У.Заборскі.
    НАРОДНЫ КАЛЯНДАР, сістэма сталых ці рухомых свят, прысвяткаў, абрадаў, гульняў, вераванняў, звычаяў, замацаваных у побыце і фальклоры праз спалучэнне язычніцкіх і хрысціянскіх кампанентаў; адна з першасных форм духоўнага жыцця чалавека, звязаная з яго памяццю і свядомасцю. Змяшчае традыц. феналагічныя, метэаралагічныя, агранамічныя, астранамічныя і інш. веды, атрыманыя пераважна эмпірычным шляхам, з’яўляецца арыенцірам пры выкананні с.г. работ, вызначэнні часу адпачынку. Бел. Н.к. захоўвае сля
    ды месяйавага злічэння часу (розныя работы суадносяцца з пэўнамі фазамі Месяца: маладзіком, поўняй, зыходам і інш.). На аснове разумення працэсаў сонцастаяння і раўнадзенства ў Н.к. сфарміраваліся асн. святочнаабрадавыя комплексы (віншавальныя абходы, варажба, магія агню і сонца, культ продкаў і інш.), звязаныя са святкаваннем новага гадавога цыкла. У валачобнапаэт. каляндары беларусаў у храналагічнай паслядоўнасці адлюстроўваюцца будні і святы хлебароба і жывёлавода (напр., «Святыя Саракі [9 сак.] наперад пайшлі», «Святое Дабравешчанне [25 сак.] заворываець» і інш.). Храналагічны пералік свят і прысвяткаў прысутнічае і ў некаторых інш. фалькл. жанрах (духоўныя вершы пра пятніцу, замовы, асобныя каляндарныя песні).
    У Н.к. беларусаў назіраецца і залежнасць ад задыякальнага летазлічэння. Асн. свята ўсх.слав. задыяка быў ЮрыГеоргій, які першапачаткова пачынаўся на вясенняе раўнадзенства. Амаль у кожным месяцы праяўляецца перавага адной жывёлы праз 29—31 дзень: Авен — Вялікдзень (21.3), Карова — Юр’е (23.4), Птушка — Васіліск (22.5), Конь — Купалле (23.6) і г.д. Менавіта таму ў беларусаў аб’ектамі абрадаў і святкаванняў выступаюць карова, конь, Kasa, у меншай ступені — авечка, вол, мядзведзь, воўк, змяя, рыба, свойскія і лясныя птушкі, якія ў бел. каляндарнафалькл. спадчыне маюць дамінантнае месяцавае замацаванне.