Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
маст. пляценні, ганчарстве і інш.). У многіх відах арнаменту выяўляюцца стараж. вераванні, культ прыроды (салярныя знакі, зааморфныя і антрапаморфныя выявы і інш.). Асн. вызначальныя рысы Н.д.п.м. — традыцыйнасць (перадача з пакалення ў пакаленне лепшых набыткаў у галіне тэхналогіі, навыкаў апрацоўкі матэрыялаў форм і дэкору вырабаў) і калектыўнасць (масавасць) творчасці. 3 Н.д.п.м. бярэ вытокі прафес. дэкар.прыкладное мастацтва. У сваю чаргу, яно таксама зазнала ўплывы прафес. мастацтва, брала ад яго тое, што адпавядала мясц. густам і традыцыям.
Найб. пашыранымі відамі бел. Н.д.п.м. з’яўляюцца разьба па дрэве, ганчарства, ткацтва, вышыўка, пляценне з прыродных матэрыялаў і інш. 3 часоў неаліту выраблялі гліняны посуд, драўляныя і касцяныя прылады працы, аздобленыя выціснутым, ляпным, разьбяным арнаментам сімвалічнага характару. 3 падзелам грамадства на класы вылучыліся рамеснікіпрафесіяналы, што абслугоўвалі патрэбы пануючых класаў, магнацтва, заможных гараджан; іх творчасць нярэдка была далёкай ад нар. традыцый, нягледзячы на тое, што адчувала іх уплыў. Традыц. Н.д.п.м. развівалася пераважна ў вёсцы як хатняя вытворчасць для ўласных патрэб ці ў выглядзе розных рамёстваў, якія з часам развіліся ў народныя мастацкія промыслы. Адметныя асаблівасці бел. Н.д.п.м. — глыбокая традыцыйнасць, яркая самабытнасць, выразнасць і лаканізм форм, стрыманы дэкор, у якім пераважаюць матывы сімвалічнага характару (ромб, круг, разетка, салярныя знакі, выявы раслін, жывёл, птушак). Пэўныя змены ў характары Н.д.п.м. выявіліся з канца 19 ст. ў сувязі з новымі сац.эканам. ўмовамі і адпаведнымі зменамі ў нар. побыце. У гэты час узрасла дэкаратыўнасць вырабаў, разам са стараж. геаметрычнымі, салярнымі, зааморфнымі матывамі пашырыўся рэаліст. раслінны дэкор.
45
НАРОДНАЕ
Узрос попыт на вырабы нар. мастацтва, звязаныя з надворным і ўнутраным упрыгожаннем жылля: розныя віды архіт. дэкору, маст. тканіны (посцілкі, дываны, у т.л. маляваныя), дэкарыраваная мэбля (асабліва куфры), выцінанка, маст. саломка, роспісы па шкле і інш. Дасягнуў росквіту дэкор традыц. нар. адзення. Пэўны ўплыў на характар Н.д.п.м. зрабілі маст. стылі прафесіяналаў дэкар.прыкладнога мастацтва, масавая прам. прадукцыя, але запазычаныя формы вырабаў і віды дэкору нар. майстры перапрацоўвалі ў адпаведнасці з мясц. традыцыямі і густамі. Найб. значныя змены ў характары Н.д.п.м. адбыліся ў 2й пал. 20 ст. Насычэнне побыту масавай таннай прам. прадукцыяй абясцэніла многія традыц. вырабы нар. майстроў: даматканае адзенне, самаробныя прылады працы, мэблю, тканіны ручной вытворчасці і інш. У наш час працягваюць бытаваць тыя віды Н.д.п.м., у якіх пераважае дэкар. функцыя. Вырабы нар. майстроў задавальняюць хутчэй эстэтычныя, чым практычныя патрэбы спажыўцоў, выкарыстоўваюцца пераважна ў якасці твораў мастацтва і сувеніраў. Павышаецца іх дэкаратыўнасць, пашыраецца колеравая гама, узбагачаюцца формы, развіваюцца новыя віды і матывы дэкору. Апошнім часам з ростам цікавасці грамадства да традыц. маст. культуры на новым узроўні адрадзіліся некаторыя забытыя ці заняпалыя рамёствы: саломапляценне, аплікацыя саломай па дрэве і тканіне, выцінанка, коўка мастацкая і інш. Колішні механізм пераемнасці традыцый (на ўзроўні сям’і, ад бацькоў да дзяцей) саступае месца арганізаваным формам навучання: школам, студыям, гурткам, дамам і цэнтрам рамёстваў і інш. Майстроў бел. Н.д.п.м. аб’ядноўвае Беларускі саюз майстроў народнай творчасці. Развіццё і захаванне Н.д.п.м. рэгулюе Закон «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь» (1999).
Літ.: Лабачэўская В.А. Зберагаючы самабытнасць: 3 гісторыі народнага мастацтва і промыслаў Беларусі. Мінск, 1998; Сахута Я.М. Беларускае народнае мастацтва. Мінск, 2011; Яго ж. Сучаснае народнае мастацтва Беларусі. Мінск, 2013. Я.М.Сахута.
«НАРОДНАЕ СЛОВА», абласная газета. Заснавальнік — віцебскія абл. Савет дэпутатаў і аблвыканкам. Выдаецца з 1991 у г. Віцебск. Выходзіць 3 разы на тыдзень на бел. і рус. мовах. Асн. рубрыкі: «Натэмудня», «Эканоміка», «Дзейныя асобы», «Улада і людзі», «Віцебшчына: дзень за днём», «Культура» і інш. Тэматычныя старонкі «Правапарадак», «Экалагічны веснік», «Ваша здароўе», «Рарытэт», «Спартыўны клуб», «Добры быт», «Мясцовае самакіраванне», «Свае соткі» і інш. прысвечаны падзеям у краіне і ў свеце, працы органаў улады, сац. і культ. жыццю вобласці і краіны, інтарэсам чытачоў. Публікуюцца прамыя лініі з прадстаўнікамі органаў улады, кансультацыі юрыстаў, медыкаў, інш. спецыялістаў.
НАРОДНАЕ ХАРЭАГРАФІЧНАЕ МАСТАЦТВА, від мастацкай творчасці, дзе нар. харэаграфія (нар. TaHeu) з яе адметнымі стылявымі асаблівасцямі выступае асн. сродкам праяўлення індывід. і калектыўнай дзейнасці. З’яўляецца адным з важных паказальнікаў маст. нац. і рэгіянальнай спецыфікі.
Існуе ў 3 разнавіднасцях: аўтэнтычная харэаграфія (у натуральным асяроддзі), другасны харэагр. фальклор (прамежкавы, з частковай апрацоўкай ці стылізацыяй), нар.сцэнічная харэаграфія (нар. танец у аўтарскай інтэрпрэтацыі). Аўтэнтычнае Н.х.м. беларусаў выступае як складаная поліэлементная з’ява ў арганічным спалучэнні з каляндарназемляробчай і сямейнародавай сістэмамі, а таксама функцыянуе паза абрадам. Складаецца з карагодаў (песенных, гульнявых, танц.) і танцаў, якія падзяляюцца на ілюстрацыйнавыяўл., арнаментальныя, імправізацыйныя і танцыгульні. Сэнсавы
і вобразны складнікі танцаў у кожнай групе вызначаюцца лексікай, якая мае сваю адметнасць. Адпаведна дакладнай унутранай арганізацыі, уласцівай кожнаму танцу, яны падзяляюцца на гуртавыя (парнагуртавыя, сольнагуртавыя, з няцотнай колькасцю ўдзельнікаў), парныя і сольныя.
Сёння найб. пашыраны парныя танцы, якія могуць выконвацца як адной, так і мноствам пар адначасова, пры гэтым кожная пара паасобку стварае адну і тую ж кампазіцыю (ці яе варыянт) незалежна ад інш. пар. Выконваюцца звычайна ў любы час, суправаджаюцца інструм. музыкай 2/4 (пераважна), 3/4, 3/8 памераў, жартоўнымі прыпеўкамі рознай тэматыкі і зместу. Падзяляюцца на 3 падгрупы: з устойлівай кампазіцыяй і рэгламентаванай лексікай ног і рук («Лявоніха», «Ганно, ходзем волам даймо», «Каваль», «За гаем», «Какетка», «Лысы» і інш.); з імправізаванай кампазіцыяй і лексікай: танцыгульні (асобныя танцы з атрыбутыкай — тыпу «Мікіты»), імправізаваныя (парныя формы «Барыні», «Казака» і інш.), ілюстрацыйнавыяўл. («Бычок», «Цапы», «Шаўцы», «Рукавіца» і інш.); полькі. У параўнанні з другімі бел. нар. танцамі полька ў сваіх назвах больш дакладна і шырока адлюстроўвае ўвесь спектр уласцівых ёй пластычнатэхн. і вобразных сфер: разнастайныя формы лексікі («Трасуха», «Дробная», «Скакуха», «Скальзуха», «3 падгопам», «Вальсам», «Галёпам» 1 інш.), пэўны тып кампазіцыі («Крыжык», «Васьмёрка», «У гарох» і інш.), характар выканання танца («Крутуха», «Шалёная», «Гарачая» і інш.), розныя вобразы прадметнага, жывёльнага свету і з’яў прыроды («Верацяно», «Пчолка», «Павачка», «Завіруха», «Морква» і інш.). Асобы статус полькі падкрэсліваецца і тым, што з яе, як правіла, пачынаюцца і ёю завяршаюцца вясковыя танц. вечарыны (напр., полькі з характэрнымі мясц. назвамі «Аглаблёвая», «Адлётная», «На па
46
НАРОДНАЕ
сашок», «Расходная», «На лён», «На кажухі» і інш.).
Найб. яскрава праяўляюцца рознабаковыя маст. здольнасці выканаўцаў, іх фіз. падрыхтаванасць, уменне імправізаваць у сольных танцах, якія адрозніваюцца ад танцаў інш. жанравых груп імправізаванымі кампазіцыяй і лексікай, для якіх характэрна ў асноўным нерэгламентаваная структура. Кожнаму тыпу сольнага танца (імправізаванаму з яскрава выяўл. сюжэтам, арганічным спалучэннем элементаў харэаграфіі і рэчытатыву) уласцівы набор рухаў, характэрных для пэўных лексічных груп. Напрыклад, для танцаў тыпу «Барыні» («Казака») гэта прысядкі, дробы, плясканні па нагах, «калупалачкі», «вяровачкі», падбіўкі, махалачкі і інш., якія перамяжоўваюцца своеасаблівымі праходкамі; танцам тыпу «Мікіты» ўласцівы пераскокі, саскокі ў разнастайных рытмах, рухі, блізкія да «падэбаска»; для танцаў тыпу «Жабкі» характэрны рухі пераважна ілюстрацыйнавыяўл. характару, падскокі нізкія і высокія адначасовыя на руках і нагах (у гарызантальнай паставе), рухі на поўным прысяданні ў прамых і свабодных пазіцыях, кручэнні ў гарызантальнай і вертыкальнай паставах, узмахі кісцямі рук, разнастайныя падкідванні ног; танцы тыпу «Прыпевак» (барадайкі, дрындушкі, частушкі, жартоўныя песні) вылучаюцца рознымі прытупамі, дробамі, «падэбаскам», крокамі розных форм полек (адпаведна мясц. традьшыі), узмахамі і плясканні рукамі, кручэннямі, часам прысядкамі. У сістэме традыц. нар. харэаграфіі вядучая роля належыць яе лідарам, т.зв. карыфеям, завадатарам, камандзірам, запявалам, дырыжорам, глаўшчыкам, правадырам, важакам і інш., якія выступаюць у ролі захавальнікаў нар. рэпертуару мясц. маст. стылю.
У 19 — пач. 20 ст. да пытанняў Н.х.м. ў сваіх працах звярталіся А.Багдановіч, П.Бяссонаў В.Дабравольскі, М.ДоўнарЗапольскі,
Я.Карскі, А.Кіркор, І.Насовіч, М.Нікіфароўскі, А.Овіч, А.Пшчолка, Е.Раманаў А.Сержпутоўскі, браты Е. і К. Тышкевічы, М.Федароўскі, Я.Чачот, П.Шпілеўскі, П.Шэйн і інш. 3 сярэдзіны 20 ст. асобныя жанравыя асаблівасці бел. нар. харэаграфіі разглядалі Л.Алексютовіч, К.Галейзоўскі, Ю.Чурко, М.Улашчык. У 1980—90я гг. ў Беларусі распачаўся рух па адраджэнні нар. харэагр. спадчыны, далучэнні дзяцей і моладзі да мясц. каранёвых форм харэагр. фальклору. Гэтаму працэсу спрыяла правядзенне фестываляў: «Беларуская полька», «Берагіня», «Вытокі», «Радавод», «Мяцеліца» і інш. Вял. ролю ў аднаўленні Н.х.м. адыграў рэсп. эксперымент. праект «Танцавальны фальклор і дзеці» (2001—03). Папулярызатарамі традыц. нар. харэаграфіі, як і аўтэнтычнага фальклору ў цэлым, сталі міжнар. фестываль фальклору ў Беларусі (г. Пінск, 1994), фестывалі рэгіянальны аўтэнтычнага фальклору Бел. Падняпроўя, фалькл.этнаграф. мастацтва «Талакуха на Бярэсці», рэгіянальныя святы нар. творчасці «Палескі трохкутнік», «Мядоцкі край і яго таленты», нар. танцаў Шчучыне і інш. Развіццё сцэнічных форм Н.х.м. стымулявалі фестывалі: міжнар. харэагр. «Сожскі карагод», рэсп. бел. нар. танца «Пярэзвы», «Палескі карагод», нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» і інш. Значны ўклад у аднаўленне і развіццё бел. Н.х.м. зрабілі харэографы П.Акулёнак, К.Алексютовіч, Л.Алексютовіч, А.Апанасенка, Л.Барадулька, І.Буйніцкі, В.Варановіч, В.Гаявая, С.Дрэчын, М.Дудчанка, Н.Залеўская, М.Козенка, Л.Ляшэнка, А.Партны, А.Рыбальчанка, І.Серыкаў І.Смірноў І.Хвораст, М.Цурканаў Я.Штоп і інш. У 2й пал. 20 ст. на падставе харэагр. першакрыніц самабытныя сцэнічныя пастаноўкі ажыццявілі Л.Барадулька («Лявоніха», «Тапатуха», «Кругавая», «Старасельская кадрыля»), В.Гаявая і М.Дудчанка (полькі «Трасуха», «Крутуха», танцы «Гусарыкі», «Крыжачок», «Субота»,