Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
М. Г. Касцюковіч.
НАВУКОВЫ СТЫЛЬ, адзін з функцыянальных стыляўмовы, які абслугоўвае сферу навукі і характарызуецца падкрэсленай лагічнасцю, абстрактнасцю, аб’ектыўнасцю і дакладнасцю выкладу. У адпаведнасці са сферамі выкарыстоўвання і спецыфікай лексічных і сінтаксічных сродкаў мае падстылі: навук.тэхн., навук.дзелавы, навук.папулярны. Навук.тэхн. падстылю ўласціва шырокае выкарыстанне тэхн. тэрмінаў і наменклатуры, аддзеяслоўных назоўнікаў лаканічных, простых сказаў. Навук.дзелавы падстыль характарызуецца перавагай агульнанавук. лексікі, спецыфічнымі сінтаксічнымі канструкцыяміштампамі. Навук.папулярны стыль вызначаецца разгорнутым апісаннем навук. паняццяў, шматлікімі эпітэтамі, параўнаннямі, вял. ілюстратыўным матэрыялам.
Н.с. мае рад агульных рыс, уласцівых усім навукам (прыродазнаў
чым, тэхн., гуманітарным) і ўсім жанрам навук. тэкстаў (манаграфія, навук. артыкул, вучэбны дапаможнік). Лексіцы Н.с. ўласцівы шырокае выкарыстанне тэрміналогіі, якая выступае ядром навук. тэксту. Шырока выкарыстоўваецца абстрактная лексіка, пабочныя словы, якія ўказваюць на адносіны паміж часткамі сказа, а таксама выражаюць адзнаку дакладнасці таго, аб чым паведамляецца. Сінтаксіс Н. с. характарызуецца тэндэнцыяй да складаных сінтаксічных канструкцый, упарадкаванай і аднатыпнай сувяззю паміж асобнымі часткамі выказвання, выразнай пабудовай абзацаў і іх ланцугоў, ужываннем канструкцый з абагульняючым родавым найменнем перад пералічэннем, рэдкім выкарыстаннем безасабовых і эліптычных сказаў. Марфалогіі Н.с. ўласціва выкарыстанне займеннікаў множнага ліку 1й асобы для ўказання асобы аўтара («думаем», «сцвярджаем») або беззайменнікавага выражэння яе формамі дзеясловаў («думаецца», «мяркуецца», «прапануецца»), шырокае выкарыстанне аддзеяслоўных назоўнікаў, дзеепрыслоўяў і інш.
Н.с. бел. мовы мае доўгую, але перарывістую гісторыю фарміравання (ад тэрміналагічнай лексікі старабел. пісьменнасці 14—17 ст. да бурнага фарміравання Н.с. сучаснай бел. мовы пасля 1917. У выніку вял. перапынку (каля 2 стагоддзяў) функцыянавання бел. мовы ў пісьмовай сферы была амаль цалкам страчана пераемнасць у фарміраванні Н.с., якая ў сучаснай тэрміналагічнай лексіцы захавалася толькі часткова. Уздым развіцця Н.с. адбыўся ў пач. 20 ст. З’явіліся бел. выдвы і друкаваныя перыяд. выданні, у т.л. навук.папулярнага зместу, якія садзейнічалі тлумачэнню з’яў на роднай мове, нармалізацыі навук. тэрміналогіі. Адначасова пашыраліся функцыі бел. мовы, яна актыўна выкарыстоўвалася ў школах, дзярж. і культ.асветных установах, у навуцы. Пачалася работа паўпарадкаван
35
НАВУМАЎ
ні і распрацоўцы бел. тэрміналогіі. Вял. ўклад у гэты працэс зрабілі навук.тэрміналагічная камісія Інбелкульта і АН Беларусі. У 2й пал. 20 ст. ва ўмовах бел.рус. білінгвізму (двухмоўя) паміж сферамі выкарыстання бел. і рус. моў назіралася пэўнае размеркаванне, асабліва прыкметнае ў Н.с. Такая сітуацыя тлумачылася ўмовамі блізкароднаснага білінгвізму ў Беларусі, павелічэннем ролі рус. мовы як мовы міжнац. зносін, інтэграцыяй навук. даследаванняў у СССР і агульнай тэндэнцыяй інтэрнацыяналізацыі мовы навукі. Пералічаныя фактары найб. значна ўплывалі на навук.тэхн. падстыль мовы. Спецыфічныя прыкметы Н.с. сустракаюцца ў маст. лры.
У сучасных умовах актыўнага міжнар. супрацоўніцтва і абмену навук. інфармацыяй асаблівую актуальнасць набывае не толькі праблема ўпарадкавання тэрміналогіі ў кожнай нац. мове, але і міжнар. каардынацыя тэрміналагічнай работы. Неабходнай асновай ўнутрымоўнага і міжнар. ўпарадкавання тэрміналогіі з’яўляецца сістэматызацыя і ўнармаванне існуючых тэрмінаў.
Літ.: Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы. 3е выд. Мінск, 1992; Ляшчынская В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка. Мінск, 2000; Цікоцкі Я.М. Стылістыка тэкстаў. Мінск, 2002.
НАВЎМАЎ Мікалай Сцяпанавіч (н. 28.11.1938, г. Красны Ліман Данецкай вобл., Украіна), беларускі архітэктар. Скончыў Кіеўскі інжынернабуд. інт (1962). 3 1973 у Мінску: гал. архітэктар праектаў у інтах «Белдзяржпраект», «Мінскпраект» (з 1980). Асн. работы: у Мінску — вучэбны камбінат Міндарбуда Беларусі (1979), 12павярховы інжынерналабараторны корпус трэстаў Белсельгастэхнікі (1980), рэсп. Дом тэхн. творчасці (1982), аўтавакзал «Маскоўскі» (1999). Аўтар распрацовак наменклатуры прадпрыемстваў абслугоўвання насельніцтва для іх масавага будаўніцтва ў мікрараёнах
(універсамы, крамы, кавярні і інш. ў мікрараёнах Захад, Паўд. Захад, Малінаўка, Уручча ў Мінску). Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
НАВЎМЕНКА Іван Якаўлевіч (16.2. 1925, г. Васілевічы Рэчыцкага рна — 17.12.2006), беларускі пісьменнік,
І.Я.Навуменка.
літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Нар. пісьменнік Беларусі (1995). Акадэмік НАН Беларусі (1980, чл.кар. 1972). Др філал. навук (1969), праф. (1971). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1950). Працаваў у перыяд. друку, БДУ. 3 1973 дырэктар Інта лры імя Я.Купалы, з 1982 віцэпрэзідэнт, з 1992 саветнік пры прэзідыуме НАН Беларусі. Адметныя рысы творчасці Н. — лірычная пранікнёнасць пачуцця і даверлівасць інтанацый, дакладнасць учынкаў герояў, праўдзівасць дэталей і маст. абагульненняў. Аўтар раманаў «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1973), «Смутак белых начэй» (1979), «Летуценнік» (1984), «Асеннія мелодыі» (1987), збкаў апавяданняў «Сямнаццатай вясной» (1957), «Хлопцыравеснікі» (1958), «Таполі юнацтва» (1966), аповесцей «Развітанне ў Кавальцах» (1974), «Апошняя восень» (1976), «Інтэрнат на Нямізе» (1978) і інш. Сучаснае жыццё з усімі яго канфліктамі і супярэчлівасцямі ўтрылогіі «Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва» (1997) і яе працягу «Любімы горад» (1999). Даследаваў гісторыю бел. лры, праблемы літ.знаўства: манаграфіі «3 глыбіньжыцця» (1960), «Янка Купала. Духоўны воблік героя»
(1967), «Якуб Колас. Духоўны воблік героя» (1968, за абедзве Дзярж. прэмія Беларусі 1972); «Вінцэнт ДунінМарцінкевіч» (1992), «Змітрок Бядуля» (1995), «Максім Багдановіч» (1997), «Ранні Кузьма Чорны (1923— 1929)» (2000) і інш. Пісаўдля дзяцей. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1967.
7в.: 36. твораў. Т. і—6. Мінск, 1981 — 84; 36. твораў. У Ют. Т. 1—4. Мінск, 2012— 14; Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1995—97; Гуканне над верасамі: аповесці, апавяданні. Мінск, 2002; Аповесці, апавяданні. Мінск, 2009.
Літ.: Сінека Г. Іван Навуменка: Нарыс творчасці. Мінск, 1981; Піскун Л. Іван Навуменка. Мазыр, 1997.
НАВЎМЕНКА Якаў Паўлавіч (28.3.1959, г. Орша 26.8.2012), беларускі эстрадны певец. Нар. артыст Беларусі (2011). Скончыў Дзярж.
Я. П. Навуменка.
муз.пед. інт імя Гнесіных у Маскве (1992). 3 1984 артыст ансамбля нар. музыкі «Свята», саліст Дзярж. акадэмічнага нар. хора Беларусі імя Г.Цітовіча, з 1990 — Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, адначасова ў 1992—97 — ансамбля нар. музыкі «Бяседа». 3 1993 саліст Дзярж. аркестра сімф. і эстр. музыкі Беларусі, з 2000 у Дзярж. маладзёжным тэатры эстрады, з 2004 саліст «Белканцэрта», з 2009 у Нац. акадэмічным нар. аркестры Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча. Валодаў голасам прыгожага барытанальнага тэмбру. У рэпертуары пераважалі эстр. песні бел. кампазітараў. Запісаў муз. дыск «Карункі бэзу» (2006).
36
НАЗІНА
НАГАЎКІ, археалагічны помнік — курганны могільнік крывічоў 2й пал. 10—12 ст. каля в. Нагаўкі Мядзельскага рна.
За 1,5 км на ПнЗ ад вёскі ў лесе, ва ўрочышчы Валатоўкі. 156 паўсферычных насыпаў дыям. 4—11 м, выш. 0,5—1,8 м. Большасць насыпаў мае дыям. 5—7 м. Вакол часткі курганоў прасочваюцца раўкі з перамычкамі. Вядомы з 1930х гг. У 1979 і 1985 абследаваў Я.Г.Звяруга. У 1991 А.М.Плавінскі 1 В.Н.Рабцэвіч даследавалі 10 курганоў. У аснаванні насыпаў — попельнавугальныя праслойкі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце, галовамі на У (з адхіленнямі), адзін — на ПдЗ. Адзін з курганоў — кенатаф. Пахавальны інвентар: бронзавыя вітыя трохдротавыя бранзалеты з завязанымі канцамі, шырокасярэдзінны, пласціністы і драцяны пярсцёнкі, пярсцёнкападобнае скроневае кольца з заходзячымі канцамі, шкляныя пацеркі, жалезныя нажы, гаршкі (2 кругавыя і ляпны). Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў вучэбнай лабараторыі музеязнаўства гіст. фта БДУ. A. М. Плавінскі, М.А. Плавінскі.
«НАДНЁМАН», сядзіба ў в. Наднёман Уздзенскага рна. Пабудавана ў стылі неаготыкі. Належала роду НаркевічаўЁдкаў. Сядзібны дом — выцягнугы 1павярховы аб’ём на высокім цокалі з 2 масіўнымі эркерамі
Рэшткі сядзібы «Наднёман».
ў цэнтры гал. і дваровага фасадаў і 2 невял. эркерамі па баках гал. фасада. Да тарцоў асн. аб’ёму асіметрычна прымыкаюць 2 вежы. Бакавыя эркеры былі завершаны фігурнымі атыкамі і аформлены невял. зубчастымі парапетамі. У 1888—1905 у сядзібе жыў 1 працаваў бел. медык і прыродазнавец Я.НаркевічЁдка, які стварыў тут метэаралагічную станцыю, адкрыў санаторый. Захаваліся рэшткі сядзібнага дома, гасп. пабудоў, уязной брамы. Рэшткі сядзібы ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
НАЗАРАНКА Мікалай Пятровіч (н. 9.5.1927, г.п. Сямёнаўка Палтаўскай вобл., Украіна), беларускі жывапісец. Засл. дзеяч культуры Беларусі (2011). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1961). У 1963—76 выкладаў у Мінскім пед. інце, у 1978—88 — у Бел. політэхн. інце. Працуе ў рэалістычнай манеры, у галіне тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Сярод асн. работ: карціны «На вызваленай зямлі» (1967), «Ветэран» (1978), «3 ліпеня» (1981), «Вясна 45 года» (1985, 2004); трыпціх «Паэма аб хлебе» (1983—91); пейзажы «Зямля» (1969), «Лагойшчына» (1979), «Над Нёманам», «Восень у Мінску», «Надачы», «Бэз», «Сядзіба Верашчакі» (усе 1990я гг.), «Сакавік» (2003), «Сож» (2007), «Лагойск» (2010) і інш.; партрэты «М.Багдано
М.Назаранка. Вясна 45 года. 1985.
віч» (1976), «Наташа» (1989), «Жаночы партрэт» (1996), «Партрэт бацькі» (2007) І ІНШ. Г.А.Фатыхава.
НАЗІНА Іна Дзмітрыеўна (н. 31.10. 1937, Мінск), беларускі этнаінструментолаг, педагог. Др мастацтвазнаўства (1998), праф. (2000). Скончыла Бел. кансерваторыю (1961). 3 1970 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1992 у Бел. акадэміі музыкі. Даследуе бел. нар. муз.інструм. культуру ў розных кірунках (этнаарганалагічным, этнаарганафанічным, этнаграф. і гістарыяграф.). Падчас палявых экспедыцый (1971—2004) ва ўсіх гісторыкаэтнаграф. рэгіёнах Беларусі сабрала вял. архіў фона і аўдыязапісаў бел. нар. інструм. музыкі і муз. інструментаў. У 1990я гг. па экспедыцыйнадакум. матэрыялах Н. зняты цыкл відэафільмаў «3 гісторыі беларускіх народных музычных інструментаў». Аўтар манаграфій «Беларускія народныя музычныя інструменты» (кн. 1—2, 1979—82), «Беларускія народныя музычныя інструменты» (1997), нотных збкаў з даследаваннямі «Беларускія народныя наігрышы» (1986), «Беларуская народная інструментальная музыка» (1989), «Жаніцьба Цярэшкі» (1993, разам з Л.Салавей; абедзве з серыі «Беларуская народная творчасць») 1 інш. Падрыхтавала інструм. частку грампласцінак «Музычны фальклор беларускага Палесся» (1982, Гран