Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
ным праёмам і злучаны з залай лесвіцай, размешчанай у таўшчыні зах. сцяны. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
НАВАСЁЛКІ, помнікі археалогіі — стаянкі і каменны могільнік 1й пал. 16 — пач. 17 ст. каля в. Навасёлкі Зэльвенскага рна.
Стаянка1 за 0,4 км на Пн ад вёскі, на правым беразе р. Зальвянка, на выступе тэрасы выш. 2 м. Выявіў у 1968 М.М.Чарняўскі. Памеры 50 х 300 м. Культ. пласт у значнай ступені разбураны. Знойдзены матэрыялы мезалітычнага і ранненеалітычнага (прыпяцканёманская культура) часу.
С т а я н к a 2 за 0,7 км на Пн ад вёскі, на выступе высокага берага правабярэжнай поймы р. Пераездка (правы прыток Зальвянкі). Адкрыў і даследаваў 120 м2 у 1980 М.М.Чарняўскі. Памеры 130 * 50 м. Культ. пласт да 0,5 м. Знойдзены пераважна крамянёвыя вырабы і кераміка неалітычных прыпяцканёманскай (большасць) і нёманскай культур, тшцінецкай культуры бронзавага веку. Стаянка была заселена ў 4м — пач. 2га і ў 2й пал. 2га тыс. да н.э. Выяўлены развал печыкаменкі і кругавая кераміка Сярэдневякоўя.
Стаянка3 за 1 км на Пн ад вёскі і р. Пераездка, на мысе правабярэжнай тэрасы р. Зальвянка, выш. 4 м. Выявіў у 1968 і даследаваў
72 м2 у 1980 М.М.Чарняўскі. Памеры 50 х ЮО м. Культ. пласт да 0,7 м. Выяўлены адкрытыя агнішчыкастрышчы, крамянёвы і керамічны матэрыял. Мыс быў заселены ў фінальным палеаліце, раннім мезаліце і неаліце. Акрамя тыповых для нёманскага неаліту крамянёвых прылад знойдзены абломкі ляпнога посуду прыпяцканёманскай і нёманскай культур. Стаянка з перарывамі засялялася ад 10га да 2га тыс. да н.э.
Каменны могільнік за 0,1 км на ПнУ ад вёскі, на невял. пагорку. У 1981 А.В.Квяткоўская даследавала 16 пахаванняў. У паўд. частцы могільніка знаходзіліся стараж. магілы (сярод іх курган, перакапаны пазнейшымі пахаваннямі), у паўн. — пахаванні 19—20 ст. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Магілы размяшчаліся няроўнымі радамі, групамі па 2—3, кожная мела каменныя выбрукоўкі прамавугольнай, зрэдку авальнай формы. У галаве пахаванняў стаялі вял., у нагах — меншыя камяні. Пад выбрукоўкай у слаі гумусу выяўлены вуголле і фрагменты керамічнага посуду, у адным з пахаванняў — агнішча, кальцыніраваныя косткі, абломкі ляпной керамікі 3й чвэрці 9 ст. 1 бронзавая бразготка. Знойдзена кругавая кераміка 16 — пач. 17 ст. Магільныя ямы прамавугольнай формы глыб. 0,85—1,1 м. У іх запаўненні выяўлены вуглі, кавалкі дошак ад дамавін, жалезныя цвікі. Нябожчыкі ляжалі на спіне (у адным выпадку — на правым баку), галавой на 3, зрэдку на Пд, ПдЗ. Пахавальны інвентар: жалезныя нажы і дэнарый Жыгімонта I Старога (1530—47). Большасць пахаванняў без інвентару. Могільнік знішчаны ў час буд. работ. НАВАСЁЛКІ, археалагічны помнік — курганны могільнік крывічоў 2й пал. 10 — 12 ст. каля б. в. Навасёлкі Мядзельскага рна.
За 1 км на ПдУ ад г. Мядзел, ва ўрочышчы Французскія магілы. 169 круглых насыпаў з пяску дыям. 4—12 м, выш. 0,5—2,3 м. Большасць пашкоджана. Найб. насы
33
НАВІНКА
пы ў паўн.ўсх. і паўн.зах. частках могільніка. Вакол многіх курганоў прасочваюцца раўкі з перамычкамі. Вядомы з канца 19 ст. У 1925 калекцыя знаходак з курганоў паступіла ў Дзярж. археал. музей у Варшаве. Даследавалі ў 1961 Ю.І.Драгун (4 насыпы), у 1962 І.М.Цюрына (8), у 1988— 90 A. М. Плавінскі і В.Н.Рабцэвіч(23). Абследаваўу 1979,1985і 1995Я.Г.Звяруга. Пераважная большасць пахаванняў па абрадзе трупапалажэння на мацерыку, галавой на 3 (у 3 курганах выяўлены парныя інгумацыі), у 2 курганах пахаванні на падсыпцы ў насыпе, у 2 — у падкурганных ямах. У 3 насыпах выяўлены трупаспаленні. Знойдзены ляпны і кругавы посуд, сякеры, наканечнікі коп’яў, серп, нажы, фрагмент футарала ад касцянога грабеньчыка, упрыгажэнні — бронзавыя пярсцёнкі, бранзалеты, падвескі, у т.л. падвескадырхем (Саманіды, Наср ібн Ахмад, 922— 923), груша і шарападобныя бразготкі, скроневыя кольцы, шкляныя, сердалікавыя і бурштынавыя пацеркі, амулеты з костак і іклоў жывёл, бронзавыя падкова і зоркападобныя фібулы, паясныя лірападобныя спражкі і інш.
A. М. Плавінскі, М.А. Плавінскі.
НАВІНКА, археалагічныя помнікі — курганныя могільнікі крывічоў каля в. Навінка Талачынскага рна.
Могільнік1 за 2 км ад вёскі, у лесе. 20 курганоў дыям. 3,5— 10 м, выш. 0,5—1,5 м, 10 з іх абкладзены камянямі. Абследавалі ў 1949 Л.В.Аляксееў, у 1972 А.Р.Мітрафанаў. У 1973 З.М.Сяргеева даследавала 3 насыпы. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў яме (1), на гарызонце галавой на 3 (1), кенатаф (без пахавання; 1). У пахаванні на гарызонце з правага боку нябожчыка, каля пояса, былі знойдзены падковападобная спражка, бронзавыя фібула з аграненымі канцамі і кольца з дроту з замкнёнымі канцамі, на галаве бляшка з рэшткамі эмалі. Датуецца 12—13 ст.
Могільнік2 паміж в. Навінка і б. в. Ельнік, у лесе. 50 насыпаў дыям. 3—7 м, выш. 0,3—1 м. Асобныя курганы ў аснове абкладзены камянямі і абкружаны раўкамі. Адкрыла і даследавала 12 курганоў у 1972 З.М.Сяргеева. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце, пад насыпам у ямках, у насыпе; арыентаваны галавой на 3, У, Пд, ПдУ і ПнУ. У 2 жаночых і 1 дзіцячым пахаваннях знойдзены бронзавае скроневае колца, драцяныя кольцы з замкнёнымі канцамі ў выглядзе спіралі ў 4—5 абаротаў, віты бранзалет з завязанымі канцамі, грыўня, званочкі з крыжападобнымі надрэзамі, падковападобныя спражкі, крыжападобная падвеска з эмаллю, рэшткі галаўнога венчыка, спіралькі, шкляныя пазалочаныя і пасярэбраныя пацеркі, жалезныя нажы і наканечнік кап’я, шыфернае прасліца, ракавіна кауры. Датуецца 11—12 ст. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Віцебскім абл. краязнаўчым музеі.
В.М.Ляўко.
НАВІЦКІ Станіслаў Мамертавіч (13.6.1899, б. в. Шкіндзераўка, Мінскі рн — 17.2.1972), беларускі цым
баліст. Засл. артыст Беларусі (1955). У 1924—26 салістцымбаліст Бел. першага дзярж. тэатра, часта іграў у ансамблі з І.Жыновічам), у 1926—33 — Бел. другога дзярж. тэатра. У1933—58 артыст Дзярж. нар. аркестра Беларусі (з перапынкам; у 1941—45 салістцымбаліст франтавых канцэртных брыгад). Ігра Н. вылучалася мяккім меладычным гукам, тэхн. майстэр
ствам. У 1928—58 выступаў у дуэце з цымбалістам Х.Шмелькіным; артыстызм выканаўцаў, выдатнае веданне імі бел. муз. фальклору далі магчымасць шырока выкарыстоўваць дуэт для афармлення муз. перадач, акампанементу вядучым спевакам. Н. першы з бел. цымбалістаў гастраліраваў за мяжой (1927—28, Германія, Швецыя, разам з ПАлександроўскай).
НАВІЦКІ Уладзімір Мікалаевіч (н. 8.5.1954, г. Брэст), беларускі журналіст. Засл. дзеяч культуры Белару
У.М.Навіцкі.
сі (2007). Скончыў Бел. дзярж. політэхн. інт (1978), БДУ (1982). 3 1981 у Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (у 1994—2003 заг. аддзела каментатараў дырэкцыі спарт. вяшчання). Пераможца Нац. тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Лепшы спартыўны каментатар» (2005).
В. В.Давідовіч.
«НАВЎКА I ТЭХНІКА», кніжначасопіснае выдавецтва ў Беларусі ў 1963—96. Гл. ў арт. «Беларуская навука».
НАВУКОВАЕ КІНО, від кінамастацтва, накіраванага на распаўсюджанне навук. ведаў пра рэчаіснасць. У 2й пал. 1920х гг. пры Белдзяржкіно з мэтай асветніцтва пачалі стварацца агітацыйнапрапагандысцкія, навук.папулярныя, вучэбнашкольныя і н.д. стужкі. Першыя культурфільмы «Меліярацыя БССР», «У здаровым целе — здаровы дух» (1925, абодва рэж.аператар М.Лявонцьеў) распавядалі пра карысць асушэння
34
НАВУКОВЫ
балот у раёнах Мазыра і Жыткавіч і элементарныя правілы гігіены. Тэмам торфаздабычы, развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі былі прысвечаны фільмы «Гідраторф» (1928), «Асінбуд» (1930, абодва рэж. Ю.Тарыч). 3 нагоды першай усебел. выстаўкі прамсці і сельскай гаспадаркі У.КоршСаблін зняў кінанарыс «3 багны балот» (1930), які распавядаў пра змены ў Беларусі за 10 гадоў сав. улады, будаўніцтва заводаў, фабрык і інш. Папулярнай заставалася тэма гігіены і культуры побыт. зносін (анімацыйны фільм «Бунт зубоў», рэж. В.Астроўскі, 1928; «Вучыцеся адпачываць», рэж. Ю.Вінакураў, 1930). У 1936 створаны цыкл асветніцкіх фільмаў аб правах чалавека «Права на адпачынак» (рэж. У.Стральцоў), «Права на адукацыю» (рэж. І.Вейняровіч), «Права на працу» (рэж. В.Звягін). Напярэдадні Вял. Айч. вайны з’явіліся навук.папулярныя і вучэбныя стужкі, прысвечаныя грамадзянскай абароне, функцыянаванню вайсковых падраздзяленняў і ваен. дысцыпліне («Праца санчасці ў баі», «Ваенная гігіена», абедзве рэж. Ю.Стальмакоў, 1940). Да вайны было створана больш за 60 неігравых нарысаў і культурфільмаў. У 2й пал. 1940х гг. і ў пач. 1950х гг. узрасла вытворчасць навук. фільмаў, прысвечаных тэме прыроднага багацця Беларусі («Белавежская пушча», рэж. У.Блажэвіч; «Возера Нарач», рэж. К.Саннікаў, абодва 1947). Новы ўздым навук.папулярнага кіно адбыўся ў 1970я гг. У гэты час на к/студыі «Летапіс» былі створаны стужкі «Вясёлка ў свеце лазераў» (рэж. В.Рыбараў, 1973), «Законы дзіўнага свету» (рэж. І.Шышоў, 1975), «Таямніца энкаўстыкі» (рэж. А.Карпаў, 1976), «Гэты магнітны, магнітны свет» (рэж. І.Шышоў, 1977) і інш. Стала працавалі ў навук.папулярным кінематографе рэж. І.Пікман (цыкл пра экалогію «Прытча пра зямлю», «Прытча пра ваду», «Прытча пра кола і біясферу», 1974—75); В.Моракава («Нараджэнне галіны»,
1981; «Алгарытм надзейнасці», 1982; «Таямніцы гліняных урн», 1985), І.Шышоў («Фізікі ў зялёным лабірынце», 1983), А.Колас («Бярэзінскі біясферны», «Чырвоная кніга», абодва 1982), А.Чакмянёў («Скарбы тарфяной чашы», 1982). Чатыры разы на год выпускаліся навук.папулярныя кіначасопісы «Навука і тэхніка Беларусі», «Сельская гаспадарка Беларусі». У канцы 1990х гг. на студыі спец. праектаў «Белвідэацэнтр» былі створаны навук.дакум. стужкі «Купальскія стравы і напоі» (рэж. В.Каралёў, 1997), «Жывыя сведкі ледавікоў» (рэж. І.Бышнёў, 2000) і інш. У наш час сярод лепшых рэжысёраў навук.папулярных стужак пра жывёл і птушак Беларусі вылучаецца рэж. І.Бышнёў («Жывая вада», 2000; «Апошнія арлы», 2002; «Лясныя хованкі», 2008; «Балоты будуць жыць», 2009; цыкл «Чарнобыльскія джунглі. 20 гадоў без чалавека», 2005, і інш.).
Літ.: Гісторыя кінамастацтва Беларусі: у 4т. Мінск, 2001—04; Белорусское кнно. Персоналнн. Мннск, 2007; Беларусы. Т. 12. Экраннае мастацтва. Мінск, 2009.