• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    НАРАЎЛЯНСКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік палацавапаркавай архітэктуры ў г. Нароўля. Закладзены ў сярэдзіне 19 ст.
    Да арт. Нараўлянскі палацавапаркавы компмкс. Паркавы фасад палаца.
    на правым беразе р. Прыпяць. Уключае палац, парк, альтанкумаяк, фантан, гасп. і вытворчыя пабудовы. П а л а ц пабудаваны з адначасовай разбіўкай парку ў 1859 у стылі позняга класіцызму памешчыкамі Гарватамі. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з цэглы з тоўстымі (да 1 м) сценамі на высокім цокалі. Першы паверх апрацаваны рустам, 2і ўмацаваны лапаткамі. У цэнтры гал. і дваровага фасадаў плоскія рызаліты з уваходнымі парталамі і тэрасамі. Гал. ўваход завершаны высокім атыкам з балюстрадай, быў дэкарыраваны скульптурамі львоў, на супрацьлеглым баку — статуямі сфінксаў (не захаваліся). Дваровы фасад завершаны трохвугольным франтонам, фланкіраваны 3граннымі эркерамі. Унутраная планіроўка калідорная, з вестыбюлем і квадратнай залай у цэнтр. частцы. Паверхі былі звязаны 2 лесвіцамі, размешчанымі ў бакавых эркерах. У тарцовых тэрасах зроблены ўваходы ў падвалы, дзе размяшчаліся кухня, пральня і службовыя памяшканні. У інтэр’еры захаваліся арачныя нішы. П а р к пейзажнага тыпу (пл. 8,2 га) кампазіцыйна падзелены на 2 участкі пасадкамі з граба. Дрэвастой прадстаўлены дубам, ясенем, клёнам, ліпай, вольхай, акацыяй, сасной. Пераважаюць маладыя пасадкі. Па цэнтр. восі парку з боку paKi быў размешчаны фантан (захаваліся рэшткі), які складаўся з басейна з закругленымі вугламі і паўкруглымі лаўкамі па баках. Па цэнтры лавак размяшчаліся манумент. троны на
    40
    НАРАЧ
    ляпных львіных лапах. На перакрыжаванні алей парку месціцца альтанкамаяк у стылі ампір — мураванае 3яруснае квадратнае ў плане збудаванне. Ніжні ярус умацаваны вуглавымі контрфорсамі, завершаны дарычным фрызам, другі — сквазны, з вял. паўцыркульнымі арачнымі праёмамі з 4 бакоў, верхні — 6калонная ратонда, накрытая паўсферычным купалам з вазай. Альтанка дэкарыравана маскаронамі, разеткамі, гірляндамі, валютамі, іонікамі. У 1913 на тэр. комплексу Горват пабудаваў цукеркавую фку. Гасп. пабудовы выкананы з чырвонай цэглы з выкарыстаннем элементаў неараманскага стылю (байніцы, аркатура) і неаготыкі (стральчатыя аркі і праёмы). На ПнУ ад комплексу размяшчаўся ружоўнік, на 3 — лядоўня і аранжарэя. Захаваліся палац, альтанка, гасп. пабудовы, фрагменты парку. Комплекс унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    НАРАЎЛЯНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на Пд Гомельскай вобл. Цэнтр — г. Нароўля. У складзе раёна 35 населеных пунктаў, 4 сельсаветы: Вербавіцкі, Галоўчыцкі, Кіраўскі, Нараўлянскі. Пл. тэр. 1589 км2, лясы займаюць 71,4%. Нас. 10,7 тыс. чал. (2015). Раён моцна пацярпеў ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, адселены 38 населеных пунктаў. Жывуць беларусы (81,9%), рускія (6,3%), украінцы (2,8%), таксама палякі, малдаване, немцы (1,5%). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Мазыр—Нароўля—Аляксандраўка, Нароўля—Ельск. Суднаходства па р. Прыпяць.
    Раён утвораны 17.7.1924, падзелены 20.8.1924 на 13 сельсаветаў. 14.8.1927 далучаны 4 сельсаветы скасаванага Слабадскога рна (у 1930— 39 перададзены Мазырскаму рну). Да 26.7.1930 і з 26.1.1935 у Мазырскай акрузе, з 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну ў канцы жн. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Нароўлі і раё
    не 600 чал. Дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б (8.1028.11.1943) і ЛКСМБ (люты — 25.12.1943), 27я Нараўлянская партыз. брыгада імя Кірава, партыз. атрад «Нараўлянскі». Раён вызвалены ў канцы ліст. 1943 у ходзе Нараўлянскай аперацыі часцямі 415й стралковай дывізіі 61й арміі Бел. фронту сумесна з партызанамі. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. 25.12.1962 скасаваны, тэр. далучана да Ельскага рна. Адноўлены 6.1.1965 у складзе 8 сельсаветаў. У 1981 налічваў 74 населеныя пункты. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1987 скасаваны 3 сельсаветы, іх тэр. ўключана ў склад Палескага радыяцыйнаэкалагічнага запаведніка, адсяленне вёсак працягвалася і ў наступныя гады, да 1995 было скасавана 35 населеных пунктаў.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай і дрэваапрацоўчай прамсці 1 інш. У раёне (2015) прафес. ліцэй, гімназія, 2 сярэднія школы, 7 вучэбнапед. комплексаў, дзіцячы сад—школа (у т.л. 3 на базе сярэдняй, 2 — базавай і 2 — пачатковай школ), дзіцячая школа мастацтваў 4 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, цэнтры: фізкультурнаспарт. дзяцей і моладзі, творчасці дзяцей і моладзі, сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённыя Дом культуры і цэнтр рамёстваў, 7 сельскіх дамоў культуры, 4 сельскія клубы, 2 клубыбібліятэкі, Цэнтр фальклору, цэнтр. раённая і 9 сельскіх бк, бібліятэкаклуб, гіст.этнаграф. музей. У сістэме аховы здароўя цэнтр. раённая бальніца, паліклініка, 2 урачэбныя амбулаторыі, 11 ФАПаў. Выдаецца раённая газ. «Прыпяцкая праўда». У раёне 8 рэліг. абшчын: 4 праваслаўныя, 2 каталіцкія, 2 пратэстанцкія. Помнікі археалогіі: паселішчы каля в. Цешкаў, б. в. Белая Сарока. Помнікі гісторыі: брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Вербавічы, Гажын, Завайць, б. в. Вуглы; магілы ахвяр фашызму ў в. Лубень,
    б. в. Вуглы; помнікі ахвярам фашызму ў вёсках Аляксандраўка, Мальцы, Хільчыха; землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Будкі, Бук, Дзяржынск, Красноўка, Маскалёўка; мемарыяльны знак на месцы базіравання Нараўлянскага падп. райкама КП(б)Б і 27й Нараўлянскай партыз. брыгады імя Кірава (за 5 км на 3 ад в. Хільчыха), мемарыял «Памяці адселеных вёсак» у г. Нароўля. Помнік архітэктуры: царква Св. Параскевы Пятніцы (18 ст.) у в. Вербавічы. У в. Дуброва нарадзіўся Герой Сав. Саюза А.Р.Корзун (1911—44), у г. Нароўля — акадэмік НАН Беларусі і АН Таджыкістана М.У.Смольскі (1905—76), Герой Сав. Саюза М.Л.Співак (1919—43).
    НАРАЧ, курортны пасёлак у Мядзельскім рне, на воз. Нарач. За 18 км на ПнЗ ад г. Мядзел, 31 км ад чыг. ст. Паставы на лініі Лынтупы— Полацк, 173 км ад Мінска, на аўтадарозе Нарач—Маладзечна. 4383 ж. (2015).
    Утвораны 27.10.1964 у Мядзельскім рне на месцы вёсак Баравыя, Купа, Малая Сырмеж, Наносы, Садоўшчына, Сцепянёва, Урлікі. У межы Н. ўвайшлі таксама дамы адпачынку «Нарач», «Звязда»; санаторый «Нарач»; рыбгаспадарка «Нарач»; станцыя Добраахвотнага тва садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту; біял. станцыя БДУ; турысцкая база «Возера Нарач»; піянерскі лагер «Зорачка». 3 25.2.1971 да 29.9.1999 цэнтр Нарацкага пасялковага Савета. У 1997 — 1337 гаспадарак, 3213ж. 3 1999 цэнтр Дзярж. прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Нарачанскі».
    У 2015 санаторыі «Белая Русь», «Нарачанскі бераг», «Нарач», «Прыазёрны», «Спадарожнік», «Жураўлік», турыстычны комплекс «Нарач», база адпачынку «Чайка», нац. дзіцячы адукацыйнааздараўленчы цэнтр «Зубраня», Рэсп. пульманалагічны цэнтр мед. рэабілітацыі; сярэдняя школа, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, бка, паліклініка, аптэка.
    41
    НАРАЧАНСКІ
    НАРАЧАНСКІ АНДРЭЕЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Нарач Мядзельскага рна. Пабудаваны ў 1901 з цэглы. Храм — прамавугольная ў плане 3нефавая бязвежавая базіліка з 3граннай апсідай, накрытая агульным 2схільным дахам. Гал. фасад з 2схільным шчытом расчлянёны слаістымі контрфорсамі на 3 часткі: цэнтр. са стральчатым парталам і акномружай і бакавыя, крапаваныя арачнымі нішамі. Стракаты сілуэт фасада ствараюць пластычна насычаныя вежыпінаклі контрфорсаў з востраканцовымі шпілямі. Апсіда завершана 3вугольным гранёным шчытом і шатровай вежайліхтаром. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі стральчатымі вокнамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках, апяразаны прафіляваным карнізам і аркатурным фрызам. Каларыстычнае багацце дасягаецца цаглянай муроўкай насычанага чырвонага колеру і паліхромнай муроўкай цокаля, выкладзенага з вапнавых блокаў. Унутраная прастора падзелена аркадамі на 3 нефы, якія перакрыты стральчатымі скляпеннямі з распалубкамі. Над вузкім нартэксам — галерэя хораў. Інтэр’ер дэкарыраваны арнаментальнай размалёўкай ракайльнага малюнка. Амбон, алтары і арган аздоблены разьбой 1 скульптурай. Побач з касцёлам знаходзіцца званіца — квадратнае ў
    плане 3яруснае драўлянае зрубнакаркаснае збудаванне, завершанае шатровым дахам. Храм і званіца ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    НАРБУТ Тэадор (Фёдар Яўхімавіч; 8.11.1784, в. Шаўры Воранаўскага рна — 26.11.1864), беларускі гіс
    Т.Нарбут.
    торык і археолаг. Скончыў Віленскі ўнт (1803). У 1803 прыняты ў Пецярбургскі кадэцкі корпус. Удзельнік рус.прускафранц. (1806—07) і рус,шведскай (1808—09) войнаў (капітан рас. арміі, ваен. інжынер). Адзін з аўтараў праекта Бабруйскай крэпасці і ўдзельнікаў яе будаўніцтва. 3 1812 у адстаўцы, даследаваў гісторыю ВКЛ. Вёў раскопкі ў Падняпроўі. Першы ў Беларусі даў вызначэнне курганам як месцам стараж. пахавання. У 1820 адкрыў ямнае пахаванне недалёка ад Шаўраў (Лідскі пав.). Апісаў руіны крэпасці на Нёмане каля в.
    Лыскава Гродзенскага павета, даследаваў Лідскі замак. Збіраў і вывучаў помнікі археаграфіі. Адшукаў у Старым Быхаве адну з першых хронік 16 ст. Аўтар фундаментальнага твора «Гісторыя літоўскага народа» (т. 1—9, 1835—41). Увёў у навук. ўжытак шэраг крыніц, у т.л. Хроніку Быхаўца (1846). Сабраў багатую калекцыю археал. матэрыялаў.
    НАРКЁВІЧ Аркадзь Іосіфавіч (10.3. 1929, в. Варонаўшчына Капыльскага рна — 13.10.2002), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1974), праф. (1977). Скончыў Мінскі пед. інт (1951). Настаўнічаў. 3 1955 у Інце мовазнаўства АН Беларусі, у 1965—2002 у БДУ. Даследаваў культуру мовы, стылістыку і граматыку бел. мовы. Аўтар кн. «Сістэма словазлучэнняў у сучаснай беларускай літаратурнай мове: (Структурнасемантычнае апісанне)» (1972), «Назоўнік: Граматычныя катэгорыі і формы» (1976), «Практычны курс сучаснай беларускай мовы» (1992), адзін з аўтараў «Курса сучаснай беларускай літаратурнай мовы: Сінтаксіс» (1959), «Граматыкі беларускай мовы» (т. 1 — 2, 1962—66) і інш.
    Літ.: Слова ў кантэксце часу: да 80годдзя A.I.Наркевіча. Мінск, 2009; I ўч а н ка ў В. Калі словы выбіраюць чалавека... // Роднае слова. 2009. №3.
    НАРОДНАЕ ВЕРШАСКЛАДАННЕ, сістэма вершаскладання, якая выкарыстоўвалася і часткова яшчэ захоўваецца ў нар. паэзіі. Узнікла ў нар. паэт. творчасці ўсх. славян у перыяд сінкрэтычнага мастацтва, калі слова існавала неадрыўна ад музыкі, жэста, руху. Нар. верш спяваўся або напеўна дэкламаваўся. Рус. быліны, укр. думы, бел. замовы і галашэнні вымаўляліся нараспеў, рэчытатывам, нярэдкаўсуправаджэнні (за выключэннем замоў і галашэнняў) якоганебудзь муз. інструмента (гусляў, кобзы, ліры). Асабліва цесна звязаны слова і мелодыя, сэнс і гучанне ў бел. нар. гіст., каляндарнаабрадавых, лірычных песнях. У нар. вершы вял. ролю