Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
«Лянцей»); В.Дарнеў («Гарадоцкая полька», «Прыдзвінская скакуха», «Кросны», муз.харэагр. кампазіцыя «Вясна»), В.Жыльцоў («Растрападка», «Прасцяк», «Расхадуха»), І.Серыкаў (полька «Віцяблянка», танцы «Лучыначкі», «Раскідач», «Ківуха», «Расхадуха»), Н.Залеўская («Полька пашляхецку», «Глушнеўскі ўюн», «Гарадзенскі кракавяк», «Мясцовы абэрак», «Зарачанскі ланцуг», вальс «Баламут»), Ч.Клячко (полькі «Вясковая», «Рассыпуха», танцы «Ліснянская праходка», «Скокі», «Прыдзвінскія тапаткі»), М.Котаў (полькі «Тураўская», «Кука», «Юраўскі карагод», «Хай жыта родзіць»), Л.Ляшэнка («Рассыпухіполькі», «Мяцеліца», «Мяцёлачкі», «Дэмбраўская кадрыля», «Гарадзенская кадрыля»), В.Папоў («Падушачка», «Лявоніха», «Варатынская кадрыля», «Таўкачыкі», «Жабка», карагод «Званочкі»), А.Партны («Чачотачка», «Цапы», «Воранаўская кадрыля», «Каханачка»), А.Рыбальчанка («Лявоніха», «Чарот», «Полька»), В.Сакалоў («Мікіта», «Гульні Прыдняпроўскіх бондараў», «Дранікібульбянікі»), І.Смірноў («Палеская кадрыля»), Ю.Васілюк («Мураўскія прытупы», «Ліхасельская полька», «Кацёлкаўскія круцёлкі»), Я.Хвораст (кадрылі «Котчынская», «Бараўская», танцы «Мікіта», «Козачка», «Крыжачок», «Таўкачыкі», «Паланэз», карагод «Пойдзем, пойдзем лугам», вак.харэагр. кампазіцыя «Свіцязянка»), М.Цурканаў (полька «Рахцяхцях», «Палеская гуляначка», «Бондар», «Веснавы карагод»), Г.Чорны («Пава», «Падсеван», «Кабылка»), Я.Штоп («Дабравольская каханачка», «Церніца», «Таўкачыкі»). У канцы 20 — пач. 21 ст. значная роля ў працэссе захавання і развіцця Н.х.м. належыць спецыялістам рэсп. і абл. цэнтраў культуры (Л.Баярышава, Л.Бярней, Л.Венгер, М.Тараканава).
У наш час у галіне традыц. Н.х.м. плённа працуюць многія аматарскія калектывы: засл. Мётчанскі фалькл. гурт «Берагіня» (Барысаўскі рн) і
47
НАРОДНАЯ
Слабодчыцкі фалькл. ансамбль «Журавінка» (Лельчыцкі рн); Капаткевіцкі нар. ансамбль песні, музыкі і танца «Лявоніха» (Петрыкаўскі рн), ансамблі ўзорныя фалькл.: Акцябрскі «Рудабельскія зорачкі», Капаткевіцкі танца «Верасок», Любанскі «Верабейкі», Стайскі «Сунічкі» (Лепельскі рн) і інш. Н.х.м. прысвечаны тэлефільмы: «Столінскія карагоды, танцы, скокі» (1990), «Чачэрскі куфэрак» (1991), «Карагод» (1995), «У святыя вечары на Каляды» (1996) і інш., цыкл праграм «Радавод» (1991—2000) Р.Гамзовіч. Праблемы Н.х.м. вывучаюць спецыялісты Бел. ўнта культуры і мастацтваў, абл. каледжаў культуры і мастацтваў. Унтам культуры падрыхтавана выданне «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў» у 6 тамах (т. 1. «Магілёўскае Падняпроўе», 2001; т. 2. «Віцебскае Падзвінне», 2004; т. 3. кн. 2. «Гродзенскае Панямонне», 2006; т. 4, кн. 2. «Брэсцкае Палессе», 2009; т. 5, кн. 2. «Цэнтральная Беларусь», 2011; т. 6, кн. 2. «Гомельскае Палессе і Падняпроўе», 2013).
Літ.'. Алексютовнч Л.К. Белорусскне народные танцы, хороводы, нгры. Мннск, 1978; Чурко Ю.М. Белорусскнй хореографнческнй фольклор. Мннск, 1990; Козенка М.А. Танцавальны фальклор // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Т. 1—6. Мінск, 2001 — 13; Беларускі народны танец: традыцыі і сучаснасць. Магілёўшчына. Мінск, 2012. М.А.Козенка. «НАРОДНАЯ АСВЁТА», навуковапедагагічны часопіс. Заснавальнік — Мінва адукацыі Рэспублікі Беларусь. Выдаецца з 1924 у Мінску на бел. і рус. мовах штомесячна. У 1924—29 наз. «Асьвета», у 1930— 36 — «Камуністычнае выхаванне», у 1937—39 — «Кансультацыя настаўніку», у 1940—41 і 1948—59 — «Савецкая школа». У 1960 аб’яднаны з час. «У дапамогу настаўніку» (выд. з 1945) і выходзіць пад сучаснай назвай. Асн. рубрыкі: «Стратэгія развіцця», «Адміністрацыйны партфель», «Банк методык і тэхналогій», «Навукова
метадычная платформа», «Універсітэцкі сайт», «Кафедра выхавання», «Педагагічны салон», «Экалагічная перспектыва», «Студыя культуры і прыгажосці» 1 інш. Асвятляе пытанні пед. тэорыі і практыкі, дзейнасць устаноў і органаў адукацыі, арганізацыі навуч.выхаваўчага працэсу ў агульнаадукац., сярэдняй спец. і вышэйшай школах, дзіцячых пазашкольных выхаваўчых установах, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі пед. работнікаў і інш. Аказвае навук. і метад. дапамогу пед. грамадскасці Беларусі па адраджэнні нац. сістэмы адукацыі на аснове нар. педагогікі і лепшых дасягненняў айчыннай школы.
«НАРОДНАЯ ГАЗЁТА», грамадскапалітычная газета. Заснавальнік — Вярх. Савет БССР, са снеж. 1997 — ААТ «Народная газета». Выдаецца з 1990 у Мінску. Выходзіць 1 раз натыдзень на рус. мове (да 2014 штодзённа на бел. і рус. мовах). Асн. рубрыкі: «Палітыка», «Эканоміка», «Грамадства», «Здароўе», «Адукацыя» і інш. Асвятляе пытанні грамадскапаліт., міжнар. жыцця, праблемы эканомікі, культуры, навукі, дзейнасць органаў заканадаўчай і выканаўчай улады Рэспублікі Беларусь. Шмат увагі аддае пытанням маралі і права, адносінам чалавека і грамадства. Публікуе заканадаўчыя акты, матэрыялы інфармацыйнааналітычныя, па пытаннях эканомікі, адукацыі, культуры і гісторыі Беларусі, экалогіі, сац. праблемах і інш.
НАРОДНАЯ ДРАМА, мушкарат, найвышэйшая форма народнага тэатра. Вызначалася значнай колькасцю ўдзельнікаў (10—20 чал.), пэўнымі прыёмамі сцэнічнага выканання, спец. падрыхтоўкай (асн. яе форма — рэпетыцыі, падчас якіх завучвалі тэкст, адпрацоўвалі ўмоўныя рухі і жэсты, рабілі касцюмы, рэквізіт). Першыя запісы бел. тэкстаў Н.д. зроблены ў 2й пал. 19 ст. этнографамі Е.Раманавым, А.Грузінскім, М.Васільевым, М.Федароў
скім. Адносіцца да каляднага цыклу нар. гульняў і паказаў, якім уласціва свабоднае святочнае светаадчуванне, своеасаблівая карнавальная атмасфера, нар. святочная сістэма вобразаў. Прымеркаванасць да Каляд абумовіла папулярнасць Н.д., яе тэматыку, сістэму вобразаў, абмежаваную колькасць сюжэтаў. Нягледзячы на тое што кожны год ставіліся адны і тыя ж Н.д., іх варыянтаў існавала мноства. Бытавалі Н.д. «Цар Ірад», «Цар Максімілян», «Трон». Паказы складаліся з 2 частак: сур’ёзнай (лінія цара Ірада, цара Максіміляна і яго сына Адольфа) і камедыйнай — інтэрмедыйныя сцэны (уключалі жартоўныя дыялогі, бойкі, танцы), дзе яскрава праяўляліся традыцыі нар. карнавальнай культуры. Н.д. ў выкананні нар. акцёраў — заўсёды камедыя. Часам у спектаклях выкарыстоўваліся сцэнічныя эфекты (выкідванне полымя з рота, адсяканне галавы). У Н.д. ўсё перакладалася на мову святочных нар. уяўленняў, высмейвалася, зніжалася высокае і сур’ёзнае, сцвярджалася фамільярнасць як тып зносін. Асн. кампазіцыйны прыём — выклік дзеючых асоб да цара (здзяйснялі т.зв. службовыя персанажы — воін, «фіцмаршал», «скараход» і інш.). Носьбітамі карнавальнага пачатку ў Н.д. былі інтэрмедыйныя персанажы — дзед, яўрэй, доктар, цыган, «элегант», «пілігрым», якія належалі да катэгорыі блазнаў. Н.д. шырока бытавала ў Беларусі да 2й пал. 19 ст. — 1й трэці 20 ст. сярод сялян і рамеснікаў; звычайна пастаноўкі ладзіліся па хатах.
Н.д. аказала пэўны ўплыў на развіццё прафес. бел. тэатра. Апошнія паказы адбыліся ў 1962 і 1963 у в. Бялевічы Слуцкага рна. У наш час Цэнтрам даследавання бел. культуры, мовы і лры НАН Беларусі робіцца спроба аднавіць Н.д. «Цар Максімілян», абапіраючыся на дакум. фіксацыю.
НАРОДНАЯ ІНСТРУМЕНТАЛЬНАЯ МЎЗЫКА, праява творчых Im
48
НАРОДНАЯ
кненняў народа ў галіне муз.інструм. этнакультуры. З’яўляецца неаднароднай па генетычных вытоках і функцыянальным прызначэнні, гетэрагеннай па складзе, семантыцы і стылістыцы, багатай па гукавым інструментарыі і формах муз. ўвасаблення, паўсюдным бытаванні на тэр. Беларусі. Выконвае разнастайныя сацыякульт. функцыі: камунікатыўную, арганізацыйную, арыентацыйную, магічную, эмацыянальнапсіхал., сакральную і інш. Для яе характэрны сольная і ансамблевая формы муз. ўвасаблення ў мностве тэмбравых гукапраяў, а таксама залежнасць ад прафесіяналізму нар. музыкантаў. Асн. стылевызначальныя якасці Н.і.м. — імправізацыйнасць і варыянтнасць. Найб. раннія слыхавыя фіксацыі былі зроблены ў 2й пал. 19 — пач. 20 ст. этнографамі (О.Кольберг), выканаўцаміінструменталістамі (М.Ельскі, Я.Трачык), кампазітарамі (М.Чуркін), у 1930я гг. з дапамогай тэхн. сродкаў — этнамузыколагамі (Ф.Калэса, Я.Гіпіус, К.Квітка і інш.). Вял. Айч. вайна перапыніла далейшае прымнажэнне палявых фоназапісаў Н.і.м. Толькі з 1960х гг. фіксацыя Н.і.м. была працягнута. Паралельна адбывалася публікацыя навук. нарысаў (І.Благавешчанскі), зборнікаў найгрышаў (І.Назіна), нотных збораў з даследаваннем («Беларуская народная інструментальная музыка» І.Назінай, 1989), аналітычнага раздзелу «Інструментальная музыка» («Беларусы», т. 11. «Музыка». 2008). У апошніх двух выданнях упершыню была прапанавана класіфікацыя Н.і.м., вылучаны яе 4 фундаментальныя класы — сігнальны, гукапераймальны, песенны і танц.маршавы, зроблены іх стылявы аналіз па адных і тых жа адзнаках. У наш час даследаваннем Н.і.м. займаецца спец. навук. дысцыпліна — этнаарганафанія.
І.Д.Назіна.
НАРбДНАЯ МОВА, адна з назваў дыялектнай мовы.
НАРОДНАЯ МУЗЬІЧНАІНСТРУМЕНТАЛЬНАЯ КУЛЬТЎРА, маштабная, разгорнутая ў часе і прасторы вобласць фалькл. спадчыны беларусаў, якая характарызуецца разнастайнасцю гісторыкагенетычных вытокаў, шматсастаўнасцю структуры, семантычнай насычанасцю, разнастайнасцю форм ментальнага самавыяўлення. Аб’ядноўвае розныя паняцці: музыкант (стваральнік уласнай непаўторнай светабудовы, носьбіт і захавальнік яе традыцый); інструмент (гукавая прылада ці муз. інструмент); музыкарства (від дзейнасці, у працэсе якой нараджаюцца муз. ідэі, паняцці, вобразы); музыка (вынік увасаблення разнастайных па паходжанні і змесце вобраза твораў); філасофію інструменталізму (сукупнасць нар. ведаў, поглядаў, меркаванняў, уяўленняў, эстэтычных ацэнак, вераванняў аб Н.м.і.к., якія раскрываюць спецыфіку і сутнасць муз.інструм. мыслення беларусаў). У адрозненне ад мінулага, калі кожная ч. была прадметам спец. навук. дысцыпліны, у наш час назіраецца тэндэнцыя да інтэграванага вывучэння ўсіх складаючых частак як цэласнай сістэмы, што прыводзіць да выкарыстання новых метадаў даследавання — комплекснага і сістэмнатыпалагічнага. Структурная цэласнасць Н.м.і.к. як сістэмы дасягаецца шляхам прымянення прынцыпу дыхатамічнага дзялення ўсіх складальнікаў шляхам рассячэння на 2 падпарадкаваныя адзін аднаму класы па формуле выключанага трэцяга: «А ці неА». У выніку ў Н.м.і.к. можна вылучыць музыканта і немузыканта (напр. пастух, паляўнічы, вартаўнік і інш.), муз. інструмент і немуз. інструмент (палка, труба, рог, пуга), музыкарства і немузыкарства (не іграюць на трубе, трашчотцы), музыку і немузыку (у народзе музыкай не лічаць гукаперайманні спеваў птушак, гудзенне жужалкі, сігналы пастухоў), філасофію і нефіласофію інструменталізму (міфал. і не міфал. веды). У канцы 20 ст. пад уздзеяннем шмат