Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
нагавіцы, камізэлька (з сіняй ці чорнай шарсцянкі з меднымі гузікамі, стаячым каўняром), касынкакаляшыйка. Галаўныя ўборы — саламяныя капелюшы, фуражкі. Верхнім адзеннем былі бурнос, сярмяга, капота, спанцэрка, кажух.
НАВАГРЎДСКІ ФАРНЫ КАСЦЁЛ, Навагрудскі касцёл Перамянення Гасподняга, помнік архітэктуры готыкі і позняга барока ў г. Навагрудак. Першы драўляны храм, пастаўлены пры кн. Вітаўту ў 1395 (праіснаваў да 1712). Мураваны касцёл узведзены ў 1719—23 (26). У 1776 рэканструяваны. Закрыты ў 1863. У 1921—23 рэстаўрыраваны. Храм аднанефавы, з 2вежавым гал. фасадам і паўкруглай алтарнай апсідай, да якой з паўн. боку прылягае сакрысція. У аб’ёмную кампазіцыю ўключаны 2 стараж. гранёныя капліцы папярэдняга храма. Сцяна гал. фасада і вежы ссунуты адносна падоўжнай восі будынка, што стварае замаскіраваную асіметрычную кампазіцыю. Сцены па перыметры завершаны адзінай цягай карніза, якая падзяляе гал. фасад на высокую ніжнюю частку і трохвугольны атыкавы франтон паміж чацверыковымі вежамі, накрытымі пакатымі шатрамі. Аконныя праёмы і нішы маюць паўцыркульныя арачныя завяршэнні. Інтэр’ер перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. Над уваходам размешчаны фігурныя ў плане хоры. У капліцах захаваліся гатычныя зорчатыя нервюрныя скляпенні, вітражы. На аднатонных сценах
Навагрудскі фарны касцёл.
30
НАВАМЫШСКІ
кантрасна вылучаецца цёмная разьба спавядальні, амбона і алтара. Вял. алтар выкананы ўзнятай на высокі пастамент карынфскай каланадай, якая нясе хвалісты антаблемент з Укрыжаваннем і анёламі, што сядзяць па баках. Паміж калонамі пастаўлены скульпт. выявы 4 евангелістаў. Аналагічна выкананы кулісныя алтары і амбон. У капліцы Божага Цела ў паўн. сцяне ўмуравана мемар. пліта памерамі 275 х 150 см (чорны мармур, пясчанік), заказаная ў 1643 навагрудскім кашталянам Я.Рудамінам Дусяцкім у памяць аб браце і паплечніках, якія загінулі ў баі з туркамі пад Хоцінам у 1621. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
НАВАЁЛЬНЯ, гарадскі пасёлак у Дзятлаўскім рне, у міжрэччы Моўчадзі і Ятранка. За 13 км на У ад г. Дзятлава, чыг. станцыя на лініі Баранавічы—Ліда, 161 км ад Гродна, аўтадарогамі звязаны з Дзятлавам і Навагрудкам. 3,2 тыс. ж. (2015).
Вядома з 16 ст. як в. Ельня ў Навагрудскім павеце Навагрудскага ваяв. ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, мястэчка ў Навагрудскім павеце Слонімскага намесніцтва, з 1797 у Літоўскай, з 1801 у Гродзенскай, з 1842 у Мінскай губернях. 3 адкрыццём чыг. руху на ўчастку Вільня— Лунінец (1884) Н. — чыг. станцыя. У 1886 сяло Н. (Навасельня) Дварэцкай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губ., 11 двароў, 99 ж. У 1905 285 ж. 3 1.1.1919 у БССР, з 2.2.1919 у ЛітоўскаБел. ССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Дварэцкай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяв. У 1923 — 56 двароў, 373 ж. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, з 15.1.1940 уДзятлаўскім рне Баранавіцкай вобл., з 12.10.1940 цэнтр Наваельненскага с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Н. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 4.5.1945 гар. пасёлак, цэнтр Дзятлаўскага рна, з 8.1.1954 у
Гродзенскай вобл. 3 25.12.1962 у Навагрудскім, з 6.1.1965 зноў у Дзятлаўскім рнах. У 1999 — 3,5 тыс. ж.
У 2015 сярэдняя школа, школа мастацтваў, дзіцячыя яслісад, Дом культуры, бка, туберкулёзная бальніца рэсп. значэння, гарпасялковая бальніца і паліклініка, аптэка. Брацкія могілкі і магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1876—79), касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (1936).
НАВАМЬІШСКАЯ ПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Новая Мыш Баранавіцкага рна. Пабудавана ў 1859 з дрэва. Цэнтрычны крыжовакупальны храм на высокім падмурку. Асн. квадратны аб’ём пад 4схільным дахам, які завершаны пяццю 8граннымі 2яруснымі барабанамі з шатровымі вярхамі і цыбулепадобнымі купаламі. Грані барабанаў аформлены кілепадобнымі какошнікамі. Бакавыя прыдзелы завершаны 2граннымі шчыпцамі і прарэзаны здвоенымі аконнымі праёмамі з каляровымі вітражамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады акаймаваны шырокімі вуглавымі лапаткамі і карнізам (2ярусным у цэнтр. зрубе), прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах з арнаментам у завяршэнні. Гал. ўваход з зах. боку вызначаны высо
кім цвінтаром з лесвічным каскадам. Бакавы ўваход з боку плошчы вырашаны нізкім прытворам з паўвальмавым дахам і макаўкай на вільчыку. Званіца створана ў адным з вуглавых барабанаў даху. У асн. аб’ём адкрываецца светлавы 8гранны барабан, які падтрымліваюць магутныя рыгелі і 4 крыжовыя ў сячэнні ўстоі. Бакавыя прыдзелы, апсіда і прытвор адкрываюцца ў асн. аб’ём шырокімі праёмамі са скошанымі верхнімі вугламі. У дэкоры інтэр’ера выкарыстаны прамавугольныя і фігурныя філёнгі ў фрызавай частцы. Апсіда вылучана драўляным 1ярусным белапазалочаным іканастасам 2й пал. 19 ст. Храм абнесены драўлянай агароджай з трохпралётнымі арачнымі брамамі і старымі пасадкамі ліпы. Царква дзейнічае.
НАВАМЬІШСКІ ПРААБРАЖЭНСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры позняга класіцызму з рысамі рэтраспектыўнагатычнага стылю ў в. Новая Мыш Баранавіцкага рна. Пабудаваны ў 1825 з цэглы на месцы драўлянага касцёла (1641), засн. на сродкі падканцлера ВКЛ К.Л.Caneri. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём пад 2схільным дахам з вальмамі над 3граннай апсідай. Гал. фасад вырашаны ў выглядзе порціка з 4 парамі калон і высокім трохвугольным франтонам, завершаным 4граннай сігнатуркай пад шатром з макаўкай.
31
НАВАПОЛАЦК
Наваліышскі Праабражэнскі касцёл.
Яго тымпан расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і круглымі люкарнамі, бакавыя фасады — стральчатымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і контрфорсамі ў прасценках. Касцёл абгароджаны парканам з 3арачнай мураванай брамай, выкананай у рэтраспектыўнарус. стылі. У вугле агароджы драўляная 2ярусная званіца пад шатром. У інтэр’еры 3 разныя драўляныя алтары, драўляная скульптура і абразы 18 ст. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
НАВАПОЛАЦК, горад у Полацкім рне, на р. Зах. Дзвіна. За 6 км на ПнЗ ад горада і 12 км ад чыг. ст. Полацк на лініі Віцебск—Рыга, 112 км ад Віцебска. 102,3 тыс. ж. (2015).
Узнік у 1958 у сувязі з будаўніцтвам нафтахімічнага прам. комплексу. 3 22.10.1959 рабочы пас. Полацкі, з 14.12.1963 горад абл. падпарадкавання з сучаснай назвай. Пры будаўніцтве горада і заводаў знесена 30 вёсак. У 1970 — 40,1 тыс. ж, у 1999 — 103 тыс. ж.
У 2015 Полацкі ўнт, палітэхн., муз., будаўнічы каледжы, 2 гімназіі, ліцэй, 13 сярэдніх, 8 дзіцячаюнацкіх спарт. школ, 3 дзіцячыя школы мастацтваў, 34 дашкольныя ўстановы, 2 палацы культуры, Цэнтр рамёстваў і традыц. культуры, 8 бк, кінатэатр, музей гісторыі і культуры Н., бальніца, 4 урачэбнапаліклінічныя ўстановы, прафілакторый. Выдаецца газ.
«Новополоцк сегодня». Мемар. комплекс «Першая палатка». Помнікі воінамвызваліцелям ад ням.фаш. захопнікаў у б. в. Траецкае, воінамінтэрнацыяналістам; брацкая магіла сав. воінаў і партызан (перазахаванне), Курган прац. славы; мемар. знак на месцы гібелі экіпажа сав. лётчыкаў у 1944.
НАВАПОЛАЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ ГАРАДСКАЯ БІБЛІЯТЙКА і м я У. Маякоўскага. Засн. ў 1962 у г. Наваполацк Полацкага рна, з 1965 імя У.Маякоўскага. У 1976 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк горада стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) 160 тыс. экз., каля 8 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: краязнаўства, патрыятычнае выхаванне, прапаганда здаровага ладу жыцця, экалагічная асвета, інфармацыйнае абслугоўванне і арганізацыя вольнага часу насельніцтва. У бцы рэалізуюцца мэтавыя праграмы «Ад традыцый да духоўнага адраджэння», «Візуальная галерэя мастацтваў», «Свет мастацтва: прастора і час». Праводзіць прэзентацыі новых выданняў, круглыя сталы, творчыя вечарыны, сустрэчы з пісьменнікамі, інфармацыйнапазнавальныя гадзіны.
НАВАПОЛАЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЬІЧНЫ КАЛЁДЖ, установа адукацыі. Засн. ў 1968 у г. Наваполацк Полацкага рна як муз. вучылішча.
3 2009 сярэдняя спец. навуч. ўстанова з сучаснай назвай. Прымае асоб з агульнай базавай адукацыяй. Навучанне дзённае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. Рыхтуе настаўнікаў музыкі, артыстаў аркестра, ансамбля, нар. хору, кіраўнікоў творчых калектываў, канцэртмайстраў.
НАВАСАД Пётр Аляксандравіч (15.7. 1939, в. Шэлехава Пухавіцкага рна — 16.6.1994), беларускі спявак (барытанальны тэнар). Засл. артыст Беларусі (1989). 3 1960 артыст Дзярж. акадэмічнага нар. хору Беларусі. Валодаў моцным, роўным ва ўсіх рэгістрах голасам прыгожага тэмбру вял. дыяпазону, дакладнай інтанацыяй. Яго выканальніцкая манера вылучалася абаяльнасцю, шчырасцю, эмацыянальнасцю. Выконваў таксама бел. і рус. нар. песні.
НАВАСВЁРЖАНСКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры барока ў в. Новы Свержань Стаўбцоўскага рна. Пабудавана ў сярэдзіне 18 ст. як касцёл. 3 1833 царква. Да прамавугольнага ў плане асн. аб’ёму прымыкае квадратная ў плане апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Над гал. фасадам надбудавана 4гранная вежазваніца з фігурным барочным купалам і арачнай крапоўкай па гранях. Вальмавы дах апсіды завершаны макаўкай. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Арачны ўва
32
НАВАСЁЛКІ
Навасвержанскі Петрапаўлаўскі касцёл.
ход створаны з бакавога зах. фасада і вырашаны пілястравым парталам. Асн. аб’ём перакрыты плоскай столлю, пры ўваходзе — галерэя хораў на 2 драўляных калонках. Унутры апсіду вылучае 1ярусны іканастас на 17 абразоў. Царква абнесена бутавай агароджай, у якую ўбудавана брамазваніца. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
НАВАСВЁРЖАНСКІ ПЕТРАПАЎЛАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры рэнесансу з элементамі готыкі ў в. Новы Свержань Стаўбцоўскага рна. Пабудаваны ў 1588 па фундацыі М.К.Радзівіла Сіроткі. У 1818 адрамантаваны, асобна пастаўлена драўляная званіца (згарэла ў 1890). Аднавежавы прамавугольны ў плане будынак з кароткімі крыламі трансепта і нізкай паўкруглай апсідай. Да гал. фасада далучана 4ярусная шатровая вежазваніца, вуглы якой умацаваны гатычнымі контрфорсамі, а верхнія ярусы крапаваны плоскай аркатурай. Фасады прарэзаны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Высокі трохвугольны франтон 2схільнага даху над апсідай фланкіраваны пінакляміабеліскамі. Унутры асн. аб’ём перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі, перакрыцце нартэкса пакрыта гатычнымі нервюрамі. Над нартэксам у ніжнім ярусе вежы размешчаны хоры, якія адкрываюцца невял. арач