Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Панарама г. Навагрудак.
вая і інш. Горад развіваецца паводле генплана 1997. Архіт.планіровачнае, аб’ёмнапрасторавае вырашэнне скіравана на гарманічнае ўзаемадзеянне гіст. забудовы з новай, на стварэнне ўмоў для фарміравання горада як цэнтра турызму. Архіт.планіровачны цэнтр — пл. Леніна. Яе фарміруюць будынкі Дома культуры, універмага, прамтаварных і прадуктовых магазінаў, аптэкі, мемар. сквер, дзе знаходзіцца Міцкевіча Адама доммузей, магіла Невядомага салдата, каля якой запалены Вечны агонь. На плошчы і вакол яе зберагліся помнікі культавай і грамадзянскай архітэктуры. Цэнтр. частка горада забудавана 2—4павярховымі дамамі. Індывід. забудова сядзібнага тыпу на ўскраінах горада Н. Пабудаваны мікрараёны Раднікі (у зах. частцы), Паўд. Захад. Актыўна забудоўваецца новы жылы мікрараён сучаснай планіроўкі Мітраполь 1. Зоны адпачынку — парк, 2 скверы, прылеглыя лясныя масівы, бераг воз. Літоўка (за 5 км на ПнЗ).
У 2015 агр. і гандлёваэканам. каледжы, прафес.тэхн. вучылішча с.г. вытворчасці, гімназія, 6 сярэдніх школ, спецыялізаваная школаінтэрнатдлядзяцейзцяжкім парушэннем мовы, 6 дзіцячых дашкольных устаноў, ДЮСШ, спецыялізаваная ДЮСШ алімпійскага рэзерву, дзіцячая школа мастацтваў, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання, дыягностыкі і рэабілітацыі, раённыя Цэнтр культуры і нар. творчасці, Цэнтр рамёстваў, Цэнтр творчасці
25
НАВАГРУДСКАЯ
дзяцей і моладзі, гісторыкакраязнаўчы музей, доммузей Адама Міцкевіча, занальны дзярж. архіў, 4 бкі, гар. парк культуры і адпачынку, 2 кінатэатры, стадыён, легкаатлетычны манеж, басейн і інш., цэнтр. раённая бальніца, раённая і дзіцячая паліклінікі, 3 аптэкі, тэр. цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва. Брацкія магілы чырвонаармейцаў, якія загінулі ў 1939 у час паходу Чырвонай Арміі ў Зах. Беларусь, ахвяр фашызму, сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі Я.Коласу, У.І.Леніну, А.Міцкевічу, парт. і дзярж. дзеячу Р.Ф.Фамічову (1925—78), невядомаму салдату землякам, якія загінулі ў Афганістане. Памятныя знакі каля гары Міндоўга і на Замкавай гары з выявай гар. герба 1595. Курган Бессмяротнасці ў гонар А.Міцкевіча. Помнікі архітэктуры — замак (13—16 ст.), Барысаглебская царква (1517—19), Міхайлаўскі касцёл кляштара дамініканцаў (1724), кафедральны Мікалаеўскі сабор (1780), Праабражэнскі (фарны) касцёл (1712—23), мячэць (1855). Помнік садовапаркавага мастацтва — парк (1930я гг.).
НАВАГРЎДСКАЯ БАРЫСАГЛЁБСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры 12—17 ст. у г. Навагрудак. Пабудавана на месцы храма 12 ст. (фрагмент яго сцяны стаў часткай новага фундамента), узведзенага з вапняковых туфавых блокаў і нязначных уставак плінфы. Пазней вакол храма ўзведзена галерэя, зробленая з плінфы ў тэхніцы муроўкі «са схаваным радам», што характэрна для полацкай школы дойлідства. У 14 ст. пры храме існаваў мужчынскі праваслаўны манастыр, з 1624 — жаночы, у 1628—36 — мужчынскі базыльянскі манастыр, з 1839 праваслаўная царква. Пабудавана ў 1517 (па інш. звесткаху 1519) па фундацыі кн. К.Астрожскага і пры падтрымцы мітрапаліта кіеўскага ў ВКЛ І.Солтана. Чатырохстоўпны зальнага тыпу храм. У 16 і 1й пал. 17 ст. перабудаваны: знікла галерэя, значна павялічыліся памеры. У 1873—75 ра
Навагрудская Барысаглебская царква.
забраны скляпенні сярэдняга нефа, узведзены 4схільны дах з драўляным светлавым барабанам і галоўкай, прыбудаваны прытвор, зменены завяршэнні вежаў. Пасля рэканструкцыі 1923—24 уваходная частка набыла рысы рэтраспектыўнарус. стылю (завяршэнні вежаў у выглядзе невысокіх гранёных шатроў з макаўкамі і вянцом какошнікаў), быў узмоцнены фундамент, зняты барабан з купалам і абноўлены скляпенні. Пасля Вял. Айч. вайны царква закрыта. Будынак выкарыстоўваўся як філіял Гродзенскага абл. архіва. У сярэдзіне 1990х гг. пасля рамонту вернута вернікам. Царква 3нефавая 2вежавая (у ніжнім ярусе вежы прамавугольныя ў плане, у верхнім — 8гранныя) з 5граннай апсідай, паніжанай адносна асн. вышыні. Накрыта вальмавым дахам. Сцены бакавых нефаў і апсіды ўмацаваны гранёнымі контрфорсамі, дэкарыраваны тонкімі лапаткамі і 3радным поясам стральчатых арак. Аконныя праёмы стральчатыя. У інтэр’еры зорчатыя скляпенні апіраюцца на слупы. Падлога з квадратных і фігурных глазураваных і неглазураваных керамічных плітак. У 2011 на дзвюх вежах замест шатровых завяршэнняў узведзены цыбулепадожыя галоўкі. Храм унесены ў
Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае. А.М.Каласоўская.
НАВАГРЎДСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕПАРХІЯ, адміністрацыйнатэрытарыяльная адзінка праваслаўнай царквы ў Беларусі. У 1317—1596 Навагрудак (з перапынкамі) з’яўляўся фактычным цэнтрам (тут жылі мітрапаліты) ЛітоўскаНавагрудскай (Кіеўскай) мітраполіі. 3 прыняццем Брэсцкай уніі 1596 мітраполія стала уніяцкай. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) тэр. сучаснай Н.п.е. ўвайшла ў склад Мінскай епархіі, з 1840 яе зах. частка — у склад Літоўскай, з 1900 — Гродзенскай епархій. Пасля заключэння Рыжскага міру 1921 тэр. епархіі аказалася ў складзе Польшчы і ўваходзіла ў Гродзенскую і Віленскую праваслаўныя епархіі. У 1942 на Саборы бел. епіскапаў ва ўмовах ням.фаш. акупацыі была здзейснена спроба стварыць Н.п.е. ў складзе самаабвешчанай Бел. аўтакефальнай праваслаўнай царквы (дзейнічала да 1944). Пасля Вял. Айч. вайны тэр. Н.п.е. ўваходзіла ў склад Гродзенскай (да 1952) і МінскаБел. епархій. У 1991 адкрыта Навагрудскае вікарыяцтва Мінскай епархіі. У 1992 епархія кананічна адноўлена ў складзе Бел. праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата, тэрытарыяльна ахоплівала 9 адм. раёнаў Гродзенскай вобл.: Астравецкі, Ашмянскі, Дзятлаўскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, Навагрудскі, Слонімскі, Смаргонскі. У снеж. 2014 з Н.п.е. вылучана зноў створаная Лідская епархія. Тэр. Н.п.е. падзелена на 4 благачынныя акругі: Дзятлаўскую, Карэліцкую, Навагрудскую і Слонімскую (тэрытарыяльна адпавядаюць адм. раёнам). У епархіі (2015) 58 прыходаў, 3 манастыры (2 мужчынскія і 1 жаночы), праводзяць служэнне 75 клірыкаў (69 святароў і 10 дыяканаў). Тытул правячага архірэя — архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі. На тэр. епархіі размешчаны Жыровіцкі Успенскі манастыр. Навуч. установай enap
26
НАВАГРУДСКІ
хіі з’яўляецца Слонімскае духоўное вучылішча. Выдаецца газ. «Новогрудскне епархнальные ведомостм» і дзіцячы час. «Колыбель». На Навагрудскім радыё штотыдзень выходзіць у эфір перадача «Свет веры».
НАВАГРЎДСКАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1946 у г. Навагрудак. У 1979 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Навагрудскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы, з 2015 сучасная назва. Кніжны фонд (2015) 85,5 тыс. экз., 5,9 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: краязнаўства, патрыятычнае выхаванне, прапаганда здаровага ладу жыцця, інфармацыйнае абслугоўванне і арганізацыя вольнага часу насельніцтва. Пры бцы працуюць сацыяльнаінфармацыйны цэнтр, бібліятэчны аўтобус. Праводзіць прэзентацыі новых выданняў, круглыя сталы, творчыя вечарыны, інфармацыйнапазнавальныя гадзіны.
НАВАГРЎДСКАЯ РАТУША. Існавала ў 17—19 ст. у г. Навагрудак. Упершыню ўпамінаецца ў сеймавай канстытуцыі 1652. Верагодна, што ў 1664 пад ратушу прыстасаваны будынак камяніцы на рынку. У час пажару 1751 ён пашкоджаны, пазней адноўлены: на рагу будынка прыбудавана 2ярусная вежа, завершаная купалам і флюгерам з выявай архангела Міхаіла. У 1818 Н.р. значна рэканструявана: зменены агульная планіроўка, аконныя і дзвярныя праёмы, на ўзроўні 2га паверха гал. фасада, арыентаванага на плошчу, зроблена галерэя (апіралася на 4 калоны). Ратуша набыла рысы класіцызму: рустоўка па вуглах будынка і на гранях вежы 1га паверха, нішы на 2м паверсе. У такім выглядзе яна існавала да пажару 1862, калі была моцна пашкоджана і больш не аднаўлялася. Каля 1900 на месцы Н.р. ўзведзены новы будынак гар. магістрата (верагодна, былі выкарыстаны фундаменты і часткі сцен старой ратушы), у Вял. Айч. вайну разбураны.
НАВАГРЎДСКІ ГІСТОРЫКАКРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1987 у г. Навагрудак, адкрыты для наведвальнікаў у 1992. Агульная пл. 1074,3 м2, пл. экспазіцыі 350,2 м2. Асн. фонд — 12 005 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 11 028 (2015). Mae 9 экспазіцыйных залаў: «Старажытная гісторыя», «Навагрудак у складзе Вялікага Княства Літоўскага», «Навагрудак у складзе Рэчы Паспалітай», «Культура і адукацыя на Навагрудчыне», «Этнаграфія» (2), «Міжваенны перыяд», «Вялікая Айчынная вайна» (2). Фонды музея складаюцца з археал. і нумізматычных калекцый, фотаматэрыялаў пра жыццё і побыт гараджан, жывапісу і дэкар,прыкладнога мастацтва, а таксама друкаваных і рукапісных матэрыялаў і дакументаў. 3 ліку найб. цікавых экспанатаў скарб бронзавых бранзалетаў 8—10 ст. з раскопак гарадзішча Радагошча, вырабы і ўпрыгажэнні з каляровых металаў і шкла, візантыйскі і сірыйскі экспарт 11 —13 ст., кафлі з раскопак на тэр. горада. Археал. артэфакты, прадметы этнаграфіі, фотакопіі і арыгінальныя дакументы ілюструюць гісторыю Навагрудка з часоў ВКЛ: жыццё горада ва ўмовах магдэбургскага права, паселішчы татараў і яўрэяў, ваен. падзеі 14—18 ст., паўстання 1830—31 і 1863—64, развіццё культуры і адукацыі на Навагрудчыне, побыт насельніцтва ў 1920—30я гг. Экспазіцыя, якая прысвечана Вял. Айч. вайне, распавядае пра дзейнасць антыфаш. падполля і партыз. атрадаў, фарміраванняў Арміі Краёвай, вызваленне Навагрудскага рна ад ням.фаш. захопнікаў.
НАВАГРЎДСКІЗАМАК, помнік абарончай архітэктуры ў г. Навагрудак. Быў закладзены як велікакняжацкая рэзідэнцыя. Узвядзенне першых дрэваземляных абарончых умацаванняў па перыметры Замкавай гары датуецца 11 ст. (паводле М.Ткачова). Паводле версій інш. даследчыкаў (А.Мяцельскі, Р.Гюртлер), гэта адбылося пазней. У сярэдзіне 13 ст. з буйных камянёў на вапне ўзведзе
2
Да арт. Навагрудскі гісторыкакраязнаўчы музей: I — будынак музея; 2 — фрагмент этнаграфічнай экспазіцыі.
на прамавугольная ў плане 5ярусная вежабрама Шчытоўка. У 1394 разбурана крыжакамі, адноўлена ў канцы 14 ст. з цэглы на старым падмурку. У 15 ст. ўзведзены замак вежавага тыпу з буйнапамернай цэглы з частковай абмуроўкай і забутоўкай дробным каменем. Вежы Шчытоўка 1 Касцельная пабудаваны з цэглы з забутоўкай толькі ўнутранай часткі мура (т.зв. калодзежная муроўка). Падмуркі, абарончыя сцены, а таксама вежы Дазорца, Пасадская і Уваходная на вышыні 3 м цалкам зроблены з каменю. Узведзены тры 3ярусныя вежы: Касцельная, Малая вежабрама, Пасадская. Над крыніцай на ўсх. схіле пастаўлена Калодзежная вежа. Пазней будуюцца вежы Дазорца і Меская. Такім чынам утварыліся 2 мураваныя злучаныя паясы: замак на дзяцінцы і форбург на ўсх. схіле. На тэр. замкавага дзяцінца размяшчаліся гасп. і жылыя пабудовы, у 14—16 ст. існавала царква Багаро