Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
8
МУЗЫЧНАЯ
Ф.Міладоўскага, Я.ГалічаСулінскага, Ю.Грыма). У 2й пал. 19 ст. выдадзены працы «Школа для аргана: падручнік для арганістаў з дадаткам нот на распаўсюджаныя касцельныя песні» (1858), «Дзённік да навукі гармоніі» С.Манюшкі (1871), «Граматыка музыкі...» Н.Орды (1873), «Праект новага музычнага пісьма» Я.Карловіча (выдадзены ў Варшаве ў 1876, 1878, 1892 на англ., франц. і польск. мовах), «Арганная музыка — новы метад з літарных нот і інфармацыя адносна іх выкарыстання» Я.ГалічаСулінскага (1879), «Школа для аргана» Я.Салецкага (1880), «Тэарэтычнапрактычная школа для аргана...» Ю.Грыма (1881) і інш.
Бел. музыцы пач. 20 ст. ўласцівы разнастайныя дэмакр. формы аматарскага музіцыравання. Пры нар. вучылішчах, прыходскіх школах ствараліся хары, у гарадах і мястэчках — муз.драм. гурткі, якія ладзілі бел. вечарынкі з выкладаннем бел. нар. песень і танцаў. 3 Бел. муз.драм. гуртком у Вільні і трупай І.Буйніцкага звязана дзейнасць Л.Рагоўскага. Рост нац. самасвядомасці, утварэнне дзяржаўнасці прадвызначылі карэнныя змены ў развіцці бел. музыкі. У 1920я гг. бел. муз. мастацтва развівалася ў галінах прафес. творчасці, выканальніцтва, музычнай адукацыі, эстэтычнага выхавання працоўных. Важнае значэнне мела адкрыццё муз. школ, нар. кансерваторый. Прыкметнай была дзейнасць хароў (у Мінску на чале з У.Тэраўскім). Пачалі працаваць Бел. муз. тэхнікум (гл. Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі), Бел. студыя оперы і балета, якая падрыхтавала адкрыццё Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі (гл. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь), Бел. кансерваторыя, Бел. філармонія і інш. Набыла інтэнсіўны характар дзейнасць бел. кампазітараў М.Анцава, М.Мацісона, У.Тэраўскага, М.Чуркіна, Т.Шнітмана, творчую працу пачалі А.Туранкоў, В.Яфімаў. Асн. жанры —
кантаты, хары, рамансы, апрацоўкі бел. нар. песень, а таксама новы для нац. культуры жанр масавай песні з накіраванай тэматыкай (услаўленне рэв. барацьбы, сав. рэчаіснасці). У музыцы 1930х — пач. 1940х гг. замацаваліся праграмнасць, прадвызначаная тэматыка, пэўныя драматургічныя і жанравакампазіцыйныя мадэлі. Напісаны вак.сімф. творы: паэмы «Над ракой Арэсай» М.Аладава, «Казка пра Мядзведзіху» А.Багатырова, кантаты «Тапелец» М.Крошнера, «Ваявода» П.Падкавырава, «Паэма аб Чырвонай Арміі» Р.Пукста, «Маналог скупога рыцара» Я.Цікоцкага, сімфоніі В.Залатарова, сюіты на нар. тэмы (М.Крошнера, А.Туранкова, М.Чуркіна, М.ШчагловаКуліковіча), муз. камедыі «Кухня святасці» Я.Цікоцкага, «Зарэчны барок» С.Палонскага і М.Іванова, канцэрты для фп. з аркестрам А.Клумава, М.Шчаглова, для скрыпкі з аркестрам П.Падкавырава і Г.Столава. У харавой і камернавак. музыцы працавалі Р.Пукст, Р.Самохін, М.Равенскі, у жанры масавай песні — М.Іваноў, І.Любан, Н.Сакалоўскі, М.Шчаглоў, Ю.Яфімаў. Значнай вяхой у бел. муз. культуры сталі оперы «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага, «У пушчах Палесся» А.Багатырова, «Кветка шчасця» А.Туранкова, «Кацярына» М.Шчаглова, балет «Салавей» М.Крошнера, цікавыя нац. характэрнасцю муз. мовы, увасабленнем нар. песень і танцаў. У Вял. Айч. вайну ў творчасці кампазітараў пераважала героікапатрыятычная тэматыка. Большасць кампазітараў працавалі ў песенным жанры. Вял. падзеяй у муз. жыцці Б. стала пастаноўка ў вызваленым Мінску оперы «Алеся» Я.Цікоцкага (1944). Сярод найб. значных твораў 2й пал. 1940х — 1950х гг. былі сімфоніі М.Аладава, А.Багатырова, Р.Бутвілоўскага, П.Падкавырава, Р.Пукста, У.Чараднічэнкі, сімф. паэмы У.Алоўнікава, інструм. канцэрты Д.Камінскага, П.Падкавырава, оперы «Кастусь Каліноўскі» Д.Лукаса, «Машэка»,
«Марынка» Р.Пукста, балет «Князьвозера» В.Залатарова. Узбагачэнне жанру раманса звязана з імёнамі Л.Абеліёвіча, А.Багатырова, Д.Лукаса, Р.Пукста. Працы кампазітараў у харавым, аратарыяльнакантатным жанрах спрыялі дзейнасці Дзярж. харавой капэлы Беларусі, Бел. ансамбля песні і танца, акадэмічнага хору Бел. тэлебачання і радыё. У жанры масавай песні найб. плённа працавалі У.Алоўнікаў, В.Кузняцоў, А.Палонскі, Р.Пукст, Н.Сакалоўскі, Ю.Семяняка. У 1960х гг. кампазітары імкнуліся спасцігнуць маральнафілас. праблемы, сістэму нар.муз. мыслення, больш глыбокую трактоўку нацыянальнага; істотна мяняліся адносіны да муз. драматургіі. Агульныя тэндэнцыі, уласцівыя музыцы 1970—80х гг., найб. выразна выяўлены ў сімф. і вак.сімф. жанрах: сімфоніях Г.Вагнера, В.Войціка, У.Дамарацкага, У.Дарохіна, Л.Захлеўнага, А.Мдывані, Ф.Пыталева, Р.Суруса і інш., творах для камернага ці струннага аркестра А. Бандарэнкі, А.Елісеенкава, В.Капыцько, В.Кузняцова, А.Літвіноўскага і інш. У творах канцэртнага жанру пры агульнай тэндэнцыі да сімфанізацыі, стыліст. размежавання традыц. і новага павялічылася роля віртуознага выканальніцтва, прынцыпу канцэртавання. У вак.сімф. творах больш выразным стала кампазіцыйнадраматургічнае ўзаемадзеянне жанраў. Узмацніліся пошукі новых форм сувязі музыкі і слова, больш увагі аддавалася тэмбравакаларыстычным сродкам, нестандартным жанравакампазіцыйным вырашэнням: араторыі «Бітва за Беларусь» А.Багатырова, «Памяць Хатыні» В.Войціка, «Свяці, зара» Я.Глебава, «Памяці паэта» С.Картэса, «Мая Радзіма» Д.Смольскага, «Лісткі календара» А.Залётнева, рэквіем «Памятайце» Л.Шлег і інш., кантаты А.Багатырова («Беларускія песні»), С.Бельцюкова, Г.Гарэлавай («У год сусветнага пажару»), Э.Казачкова, У.Кандрусевіча, А.Навахроста, Н.Усцінавай,
9
МУЗЫЧНАЯ
Л.Шлег; харавыя канцэрты (А.Бандарэнкі, Ш.Ісхакбаева, Э.Казачкова, Я.Паплаўскага і інш.), вак.сімф. паэмы Г.Вагнера, А.Гурава, С.Картэса, В.Кузняцова, Э.Наско, В.Помазава. У традыц. харавым жанры, пераважнаў новым рэчышчы, на аснове нар.песенных тэкстаў створаны харавыя цыклы (В.Войцік, Л.Захлеўны, Э.Казачкоў, В.Кузняцоў, М.Літвін, А.Мдывані, А.Рашчынскі, Л.Сімаковіч, Р.Сурус, В.Сярых, С.Хвашчынскі, А.Чыркун, Л.Шлег і інш.). Музыку для нар. інструментаў стваралі У.Дамарацкі, М.Іваноў, В.Кузняцоў, У.Кур’ян, А.Мдывані, В.Помазаў і інш. Пашырэнню жанравага дыяпазону творчасці бел. кампазітараў спрыяла стварэнне Дзярж. камернага аркестра Беларусі, ансамбля салістаў «КласікАвангард», Дзярж. камернага хору Беларусі, Мінскага абл. камернага хору «Санорус», Гродзенскай капэлы, хору «Унія», Мінскага духавога аркестра «Няміга» і інш. Значныя дасягненні бел. кампазітараў у камернавак. музыцы (вак. цыклы Л.Абеліёвіча, А.Багатырова, П.Падкавырава, Д.Смольскага, Э.Тырманд, Г.Гарэлавай, Л.Шлег, І.Лучанка). У песенным жанры пры захаванні ўстойлівых рыс і перавагі тэматычных мадэляў няспынна адбываліся якасныя змены, выкліканыя асаблівасцямі манеры эстр. выканання, уплывам інш. жанраў ці калектываў з індывід. выканальніцкім стылем («Верасы», «Свята», «Песняры», «Сябры» і інш.) Найб. плённа ў жанры песні працавалі У.Буднік, Я.Глебаў, А.Елісеенкаў, Э.Зарыцкі, У.Захлеўны, М.Іваноў, І.Лучанок, У.Мулявін, І.Палівода, В.Раінчык, Ю.Семяняка, Э.Ханок, С.Хвашчынскі, Д.Яўтуховіч.
Новая плынь ў бел. муз. мастацтве 1980—90х гг. — духоўная музыка (араторыя «Іканастас» Л.Шлег, духоўныя канцэрты А.Бандарэнкі, В.Капыцько і інш.). Значнае развіццё атрымалі муз.тэатр. жанры, сярод якіх побач з песеннымі операмітворы складанай драматургіі і кампазіцыі
(балеты «Святло і цені» Г.Вагнера, «Мара» Я.Глебава, «Крылы памяці» У.Кандрусевіча). Плённы зварот кампазітараў да літ. твораў Я.Купалы (балеты «Выбранніца», «Курган» Я.Глебава), Я.Коласа (опера «Новая зямля» Ю.Семянякі), В.Быкава (опера «Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера, балет «Альпійская балада» Я.Глебава), У.Караткевіча (оперы «Сівая легенда» Д.Смольскага, «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана) і інш., да лёсу рэальных гіст. асоб — Ф.Скарыны (опера «Францыск Скарына» Д.Смольскага), князя Войшалка (опера «Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі), М.Багдановіча (оперы «Зорка Венера» Ю.Семянякі, «Максім» І.Паліводы), Рагнеды [балет «Страсці (Рагнеда)» А.Мдывані] і інш. Створаны таксама оперы для дзяцей «Вясновая песня» В.Войціка, «Анчутка» В.Кандрасюка, «Таямніца старога замка» У.Кандрусевіча, «Дзіцячыя сны» Ш.Ісхакбаевай, балет «Бураціна» і мюзікл «Нявеста для Марціна» У.Кандрусевіча і інш. У жанры аперэты і мюзікла актыўна працавалі Ю.Семяняка («Паўлінка», «Пяе «Жаваранак», «Сцяпан — вялікі пан»), Р.Сурус («Несцерка», «Судны час»), У.Кандрусевіч («Джулія», «Інтрыга»), Я.Глебаў («Мільянерка»), А.Мдывані («Дзяніс Давыдаў») і інш. Шмат увагі аддавалася тэатр. і кінамузыцы. Актыўна прапагандавалі бел. музыку Дзярж. акадэмічны сімф. аркестр Рэспублікі Беларусь, Сімф. аркестр Нац. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, Дзярж. аркестр сімф. і эстр. музыкі Рэспублікі Беларусь і інш. Праводзіліся шматлікія міжнар. і рэсп. фестывалі, у т.л. «Беларуская музычная восень», «Мінская вясна», «Славянскі базар у Віцебску», фестываль духоўнай музыкі «Магутны Бо.жа».
Бязмежная інфармац. прастора, а таксама ўзнікненне мноства субкультур у пач. 21 ст. абумовілі з’яўленне сучаснай поліхромнай муз. палітры бел. М.к., садзейнічалі працэсу суіснавання кампазітараў розных
пакаленняў і прыхільнікаў розных жанраў і стыляў, далі ім магчымасць рэалізаваць сябе ў шматлікіх кірунках акадэмічных і пазаакадэмічных пластоў (полістылістыка, канцэптуальнаэксперымент. авангард, плыні славянаязычніцкай, хрысціянскай архаікі, постмінімалізм, неакірункі, джаз, мастацтва перформанса, электронная музыка і інш.). Для ўсіх іх характэрны развагі, саманазіранне, самапазнанне, звернутае ў мінулае, у глыбіні гіст. вопыту сусв. і нац. культуры. Сумяшчэнне ў творчасці рознапланавых субкультурных тэндэнцый асабліва характэрна для творчасці Р.Апановіча, А.Даньшовай, М.Круглага, Я.Ларыёнава, А.Літвіноўскага, В.Падгайскай, А.Цапко, І.Янкоўскага, К.Яськова і інш. Сярод папулярызатараў твораў бел. кампазітараў — Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М.Фінберга, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Р.Шырмы, Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча, вакальныя гурт «Чысты голас», ансамбль «Камерата», вакальнаінструм. ансамблі «Песняры», «Сябры» і інш. Творы бел. кампазітараў гучаць у канцэртах, фестывалях, конкурсах сучаснай музыкі ў краінах блізкага і далёкага замежжа. Штогод у Беларусі праводзяцца звыш 30 міжнар, рэсп. і рэгіянальных муз. фестываляў («Залаты шлягер», «Музы Нясвіжа», фестываль сучаснай акадэмічнай музыкі і інш.). Хуткімі тэмпамі развіваецца non і рокмузыка. 3 2004 выканаўцы з Беларусі ўдзельнічаюць у міжнар. муз. конкурсе «Еўрабачанне», «Новая хваля ў Юрмале». Гл. таксама Аперэта, Араторыя, Балет, Інструментальная музыка, Камерная музыка, Музыка, Музыка для дзяцей, Музыказнаўства, Опера і інш.