• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Раён утвораны 15.1.1940 у Вілейскай вобл., 12.10.1940 падзелены на 12 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну ў пач. ліп. 1941 раён акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Мядзелі і раёне 420 чал., вывезлі на прымусовую працу ў Германію 3079 чал. На тэр. раёна дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б (17.10.1943—4.7.1944) і ЛКСМБ (24.12.19434.7.1944), партыз. брыгады імя Варашылава, імя Даватара, імя Ракасоўскага, імя Будзённага (якія ўваходзілі ў партыз. злучэнне Вілейскай вобл.), асобныя партыз. атрады «Баявы», «Трэція». Каля в. Чарэмшыцы базіраваліся Вілейскія абкомы КП(б)Б (28.5.1943пач.ліп. 1944)іЛКСМБ (14.4.1943—5.7.1944), аператыўная група ЦК КП(б) Літвы, каля в. Лужы ў 1943 знаходзіўся партыз. аэрадром. Выходзілі падп. «Сялянская газета», «Молодёжная правда», бюлетэнь «Молодёжь Белорусснн в борьбе за Родйну». Раён вызвалены ў пач. ліп. 1944 у ходзе Мінскай аперацыі войскамі 3га Бел. і 1га Прыбалтыйскага франтоў з удзелам партызан. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай вобл. 31.8.1959 далучаны г.п. Свір і 3 сельсаветы скасаванага Свірскага рна. 3 20.1.1960 у Мінскай вобл. 25.12.1962 далучаны г.п. Крывічы і 4 сельсаветы скасаванага Крывіцкага рна. У
    20
    МЯСНІКОВІЧ
    1998 у М.р. 12 сельсаветаў, 307 сельскіх нас. пунктаў.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай прамсці і інш. У раёне (2015) гімназіяінтэрнат, 7 сярэдніх школ, 6 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад — сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, спарт. дзіцячаюнацкая школа алімпійскага рэзерву, фізкультурнааздараўленчы цэнтр, 7 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: творчасці і турызму дзяцей і моладзі, сац.пед., дашкольны развіцця дзіцяці, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць 1 гар., 2 пасялковыя, 10 сельскіх дамоў культуры, Дом культуры і вольнага часу, 2 сельскія клубы, сельскі клуб вольнага часу, 2 дамы майстра, Цэнтр нар. рамёстваў, аўтаклуб, цэнтр. раённая, раённая дзіцячая, 3 пасялковыя і 13 сельскіх бк, 2 бібліятэкіклубы, 2 бібліятэкідамы вольнага часу, Музей нар. славы (у Мядзелі). У сістэме аховы здароўя цэнтр. раённая бальніца, 3 участковыя бальніцы, паліклініка, 5 урачэбных амбулаторый, 4 амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, 11 ФАПаў. Выдаецца раённая газ. «Нарачанская зара». У раёне 22 рэліг. абшчыны, у т.л. 9 праваслаўных, 8 каталіцкіх, 1 евангельскіх хрысціянбаптыстаў, 2 хрысціян веры евангельскай, 1 старавераў, 1 — мусульманская. Помнікі археалогіі: стаянка каля в. Міколыды, селішчы каля г.п. Свір, вёсак Гарадзішча, Гатавічы, Засвір, Мікольцы, Мікасецк, Равячка, паселішчы каля вёсак Мікольцы, Расохі, Рыбкі, Стругалапы, гарадзішчы каля вёсак Белаўшчына, Гарадзішча, Некасец, курганныя могільнікі ў вёсках Алешкі, Гускі, Занарач, Наўры. Помнікі гісторыі: брацкія магілы рускіх салдат, што загінулі ў Першую сусв. вайну ў час Нарачанскай аперацыі 1916, у вёсках Брусы, Вузла, Княгінін, Чарэмшыцы, магілы ахвяр фашызму ў вёсках Брусы, Будслаў, Нарач, Новікі, помнікі Герою Сав. Саюза А.С.Бычку ў в. Лі
    пава, партызанам і падпольшчыкам каля вёсак Гулі, Мікольцы, у в. Чарэмшыцы на месцы партыз. аэрадрома. Помнікі архітэктуры: касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі (1643) у в. Будслаў, Троіцкі касцёл (1714) і кляштар кармелітаў (1766) у в. Засвір, Троіцкая царква (1772) у в. Княгінін, Андрэеўскі касцёл і кляштар трынітарыяў (1796) 1 Троіцкая царква (1887) у г.п. Крывічы, Ільінская царква (1877) і Андрэеўскі касцёл (1901) у в. Нарач, царква Св. Аляксандра Неўскага (каля 1880) у в. Слабада, касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі (1896) у в. Канстанцінава, касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (1902) у в. Шэметава, Мікалаеўская царква (1905) у в. Старыя Габы, Мікалаеўскі касцёл (1653, перабудаваны і пашыраны ў 1903—09) і ставаерская Успенская царква (пач. 20 ст.) у г.п. Свір, Троіцкая царква (1926) у в. Мікасецк, сядзібы 19 — пач. 20 ст. у вёсках Альшэва, Будслаў, Ілава, Камарова, Крывічы, Палессе і інш. У б. фальварку Кавалі нарадзіўся бел. паэт А.Гурыновіч (1869—94), у г.п. Крывічы — бел. грамадскідзеяч і пісьменнікЯ.Ходзька (1777—1851), геадэзіст і тапограф І.УХодзька (1800—81), паэт, фалькларыст А.Ходзька (1804— 91), у в. Будслаў — дзяячка бел. культ. руху П.В.Мядзёлка (1893—1974), у в. Пількаўшчына — нар. паэт Беларусі М.Танк (191295).
    МЯЛЁШКА Міхаіл Вінцэнтавіч (9.5.1892, в. Скары Мядзельскага
    рна —19.4.1941), беларускі гісторык, этнограф, публіцыст. Скончыў Мас
    коўскі археал. інт (1921). 3 1918 працаваў у Віцебскім аддз. Белнацкама, аддз. Маскоўскага археал. інта, губернскіх ваенкамаце і архіве ў Віцебску. 3 1922 у Цэнтр. архіве ў Мінску. 3 1927 у Цэнтр. архіўным упраўленні Беларусі, адначасова супрацоўнік Інбелкульта. У 1923—24 выкладаў у Віцебскім вышэйшым пед. інце, у 1926—28 у Камуніст. унце Беларусі. Даследаваў праблемы прыгоннага права, падзеі 1863—64 і 1905—07 у Беларусі. Складальнік зб. дакументаў «Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 г.» (1927). Аўтар працы «Камень у вераваннях і паданняхбеларусаў» (1929), верша «Разгані па небе» (1914), апавяданняў «Шэпты» (1917), «Асенні шолах» (1918). На бел. мову пераклаў апавяданне латышскага пісьменніка Я.Порука «Пылінка» (1918). У 1938 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957 і 1962.
    Літ.: Дзённік Міхаіла Мялешкі // Шляхам гадоў: Гіст.літ. зб. Мінск, 1994.
    МЯСНІКОВІЧ Міхаіл Уладзіміравіч (н. 6.5.1950, в. Новы Сноў Няс
    М. У. Мясніковіч.
    віжскага рна), дзяржаўны дзеяч Беларусі, вучоныэканаміст. Доктар эканам. навук (1998), праф. (2003). Скончыў Брэсцкі інжынернабудаўнічы інт (1972), Мінскую вышэйшую парт. школу (1989). 3 1972 на інжынерных пасадах у аргцыях Мінскага гарвыканкама, з 1983 на сав., парт. і гасп. рабоце: старшыня Савецкага райвыканкама г. Мінска, намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама, сакратар Мінскага гаркама КПБ, міністр жыллёвакамунальнай
    21
    МЯСНІКОЎ
    гаспадаркі Беларусі. 3 1990 намеснік Старшыні CM — старшыня Дзяржэканамплана Беларусі, з 1991 — 1ы намеснік Старшыні CM, з 1994 намеснік Прэм’ерміністра Рэспублікі Беларусь. 3 1995 кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 3 2001 старшыня Прэзідыума НАН Беларусі. 3 2010 Прэм’ерміністр Рэспублікі Беларусь. 3 2015 старшыня Савета Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь. Аўтар навук. прац па макраэканоміцы, дзярж. будаўніцтве, аргцыі кіравання, інавацыйнай дзейнасці, міжнар. эканам. і навук.тэхн. супрацоўніцтве.
    Тв.: Становленне рыночной экономйкй в Республяке Беларусь. Мннск, 1995; Республяка Беларусь на путй к новой экономйке. Мйнск, 2009; Структурная полятйка й модернязацйя экономйкй РеспублйКй Беларусь. Мйнск, 2011.
    МЯСНІКОЎ Анатоль Фёдаравіч (15.7.1950, в. Шмідзельшчына Талачынскага рна — 21.4.2011), бела
    рускі гісторык, літаратар, публіцыст. Канд. гіст. навук (1987). Скончыў БДУ (1972). Працаваў у газ. «Чырвоная змена», з 1978 — у газ. «Звязда». Адначасоваў 1995—96 прэссакратар Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, у 1996—99 гал. рэдактар час. «Гуманітарнаэканамічны веснік». У 2007—10 заг. кафедры Інта парламентарызму і прадпрымальніцтва. Даследаваў гісторыю Беларусі 19—20 ст., праблемы бел. нац. журналістыкі і міжнац. зносін у Рэспубліцы Беларусь. Аўтар кн. «Нацдэмы: Лёс і трагедыя Фабіяна Шан
    тыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка» (1993), дакум. аповесцей і нарысаў пра Я.А.Адамовіча, А.Л.Бурбіса, Д.Ф.Прышчэпава, А.А.Смоліча, Е.П.Убарэвіча, А.Р.Чарвякова і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
    7в.: Айчыны верныясыны: Гіст. нарысы. Мінск, 1997; Дзеля гэтага варта жыць: публіцыстыка, дыялогі, эсэ. Мінск, 2000; Талант быть человеком. Мйнск, 2005 (разам з Г.І.Аўсянкінай); Сто асоб беларускага спорту: нарысы. Мінск, 2009; Сто асоб беларускай гісторыі: гіст. партрэты. Мінск, 2009.
    В. В.Давідовіч.
    МЯСТЭЧКА, у Беларусі ў 14 — 1й пал. 20 ст. невял. нас. пункт гар. тыпу. Адрозніваўся ад горада меншай колькасцю насельніцтва, адсутнасцю абарончых збудаванняў, агр. рысамі, ад сяла і вёскі — наяўнасцю гандлю і рамяства. У Беларусі пачалі актыўна ўзнікаць з 14 ст. каля месцаў традыц. кірмашоў, на гандлёвых скрыжаваннях, у буйных сёлах і вёсках. У 15—16 ст. на тэр. Беларусі было больш за 200 М., з іх каля 70 у Панямонні, больш за 40 у цэнтр. рэгіёне і Паазер’і, больш за 30 у Падняпроўі і прыкладна столькі ж на Палессі. Пэўны час падаткі ад местачковага гандлю ішлі на карысць казны. Феадалам забаранялася ствараць прыватнаўладальніцкія таргі без дазволу караля ці вял. князя. У 1588 шляхта дамаглася скасавання абмежаванняў і забароны на будаўніцтва прыватнаўладальніцкіх таргоў і М. Жыхары, якія вырашылі сяліцца ў М., вызваляліся на некалькі гадоў ад натуральных і грашовых падаткаў. Некаторыя М. будаваліся каля замкаў ці разам з апошнімі (Іказнь, 1504; Дзісна, 1566). Многія ўзнікалі каля кляштараў і буйных прыходаў (Жыровічы, 1643). У 16 ст. са скасаваннем абмежаванняў буйныя сёлы і вёскі пачалі пераўтварацца ў М. (Моталь, 1554; Станькава, 1585, і інш.). Найб. хутка раслі М. на буйных шляхах і скрыжаваннях дарог, каля перапраў і прыстаней (Нача, Барань, Старобін,Свіслач, Петрыкаўі інш.). У 16—
    18 ст. у Беларусі было каля 400 М. У 15 ст. значная колькасць М. набыла магдэбургскае права. Некаторыя М. (Заслаўе, Лоск, Любча і інш. ) былі значнымі цэнтрамі культ. жыцця. У іх жылі і дзейнічалі вядомыя дзеячы культуры і мецэнаты, працавалі друкарні. У канцы 19 ст. ў М. жыло каля 150 тыс. чалавек. Як від нас. пунктаў у БССР скасаваны 27.9.1938, значная частка М. набыла статус гарадоў і гар. пасёлкаў, астатнія — вёсак. У Зах. Беларусі М. скасаваны ў 1940 пасля яе далучэння да БССР.
    А./.Лакотка.
    МЯТЛІЦКІ Мікола (Мікалай Міхайлавіч; н. 20.3.1954, в. Бабчын Хойніцкага рна), беларускі паэт, перакладчык. Скончыў БДУ (1976).
    М. Мятліцкі.
    Працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва», з 1983 у выдве «Мастацкая літаратура». У 2002—14 гал. рэдактар час. «Полымя». У збках паэзіі «Абеліскужыце» (1980), «Мой дзеньзямны» (1985), «Ружа вятроў» (1987), «Шлях чалавечы» (1989), «Блаславенне», «Палескі смутак» (абодва 1991), «Чаканне сонца» (1994), «Хойніцкі сшытак» (1999), «Цяпло буслінага крыла» (2010), «Чалавек падымае неба» (2012) вострыя праблемы сучаснасці, філас. асэнсаванне рэчаіснасці, роздум аб сапраўдных каштоўнасцях. Кн. «Бабчын» (1996) — своеасаблівы помнік роднай вёсцы М. і яе жыхарам, якую яны пакінулі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Пераклаўзб. «Таджыкістан: імгненне вечнасці» (2009), выбр. верніы Абая «Стэпавы прастор», «Луч