Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Літ.: Шнлова М.М. Музыкальный фнльм. М., 1984.
А.А.Карпілава.
МУЗЬІЧНЫ ФОНД БЕЛАРЎСІ, 1) грамадская арганізацыя, якая існавала ў 1939—91 як аддз. Муз.
12
МУЛЕР
фонду СССР пры Беларускім саюзе кампазітараў. Члены саюза кампазітараў з’яўляліся адначасова і членамі М.ф.Б. Асн. мэты фонду: садзейнічанне кампазітарам і музыказанаўцам у развіцці іх творчай дзейнасці, павышэнні кваліфікацыі; арганізацыя і фінансаванне экспедыцый. Меў вытворчыя прадпрыемствы, нотныя магазіны. 2) Састаўная частка культ. фонду бел. нацыі, матэрыяльная муз. культура (у т.л. нотныя і фонадакументы), якая адлюстроўвае асн. этапы яе развіцця. Дакументы муз. культуры Беларусі захоўваюцца ў Нац. бцы Беларусі (аддзел рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх выданняў) і Бел. дзярж. архіве кінафотафонадакументаў, у архівах Цэнтр. дзярж. гіст. ў СанктПецярбургу, СанктПецярбургскага аддз. Інта гісторыі Pac. АН, Дзярж. гіст. Літвы ў Вільнюсе, Цэнтр. дзярж. гіст. Украіны ў Львове, бках АН Літвы, Вільнюскага ўнта (у аддзелах рукапісаў), Універсітэцкай у Вроцлаве, Ягелонскай, Чартарыйскіх і Польскай АН у Кракаве, бках і архівах Германіі, ІЛвецыі, Італіі, Англіі. 3 1995 ажыццяўляецца паэтапнае выданне муз. помнікаў Беларусі творчым калектывам «Беларуская капэла».
МУЗЬІЧНЫЯ ІНСТРУМЁНТЫ, прылады, з дапамогай якіх здабываюцца акрэсленыя (або недакладна акрэсленыя) па вышыні і рытмічна арганізаваныя (або неарганізаваныя) гукі, паслядоўнасці гукаў, а таксама шумы; састаўная частка матэрыяльнай і духоўнай культуры народа. У Беларусі вядомы са старажытнасці. М.і. звязаны са многімі сферамі жыцця чалавека — працай, абрадамі, паўсядзённым побытам. Ім прыпісваліся магічныя функцыі: вылечванне ад хваробы, адпужванне нячыстай сілы і інш. Большасць з іх мелі статус «мужчынскіх» інструментаў, ігра на якіх забаранялася жанчынам. Назіралася таксама сац. рэгламентацыя ў выкарыстанні М.і. Так, сярод дзяцей былі распаўсюджаны свісцёлка, жалейка, пастухі карысталіся тру
бой, рогам; паляўнічыя — вабікам і трубой; балалайка, мандаліна і гітара былі папулярныя ў асяроддзі вясковай інтэлігенцыі. Тыповым бел. інструм. ансамблем з’яўляецца т.зв. траістая музыка: скрыпка, цымбалы, бубен. М.і. вызначаюцца функцыямі самога інструмента (асаблівасці гучання, форма), абставінамі выкарыстання (у ансамблі, сола), спосабамі вырабу, спецыфікай асобы музыканта (аматар, прафесіянал). Важнай характарыстыкай М.і. з’яўляецца тэмбр, які залежыць ад канструкцыі, матэрыялу і спосабу вырабу кожнага інструмента. У наш час М.і. шырока выкарыстоўваюцца ў нар. жыцці і цесна звязаны з гісторыяй і нац. традыцыямі. Гл. таксама Аркестр народных інструментаў, Народныя інструментальныя ансамблі, Народныя музычныя інструменты, Музычных інструментаў вытворчасць.
А.М.Аляхновіч.
МУЗЬІЧНЫЯ ТАВАРЬІСТВЫ, аб’яднанні прафесійных музыкантаў і аматараў музыкі. Маюць на мэце пашырэнне муз. культуры, папулярызацыю і вывучэнне муз. мастацтва ці асобных яго відаў. У Беларусі вядомы з канца 19 ст. — пач. 20 ст.: Мінскае музычналітаратурнае таварыства, Мінскае муз. тва (1880), Віцебскае тва аматараў муз. і драм. мастацтва (1883), Віцебскае музычнадраматычнае таварыства, Брэсцкае муз.драм. тва аматараў (1885), Магілёўскае (1886) і Мінскае (1893) муз.драм. твы, Мінскі муз. гурток (1896), Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, Магілёўскі музычнадраматычны гурток аматараў, Магілёўскі літаратурнамузычнадраматычны гурток, Мінскае літаратурнаартыстычнае таварыства, Віцебскі музычнадраматычны гурток, Слуцкае літ.артыстычнае тва (1906), Беларускі музычнадраматычны гурток у Вільні, Мінскае таварыства сяброў музыкі, твы імя А.РубінштэйнаўВіцебску,«Музыку— масам» у Мінску (абодва 1920я гг.).
У 1933 створаны Беларускі саюз кампазітараў. У 1987 створана Муз. тва Беларусі (з 1995 Беларускі саюз музычных дзеячаў). М.т. падзяляюцца на выканаўчыя (харавыя, аркестравыя, камерныя), навук., асветніцкія, творчыя. Існуюць таксама нац. і міжнар. М.т.: сучаснай музыкі, музыказнаўства, выхавання, Міжнар. савет нар. музыкі і інш. Многія з іх уваходзяць у Міжнар. муз. савет пры ЮНЕСКА.
МЎЛЕР Канстанцін Аляксандравіч (5.7.1905, г. СанктПецярбург — 15.4.1993), беларускі артыст балета, балетмайстар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1956). У 1926 скончыў Ленінградскае харэагр. вучылішча. У 1926—46 (з перапынкамі) і 1960—73 працаваў у розных тэатрах, у т.л. у Вял. тэатры ў Маскве (1931—
К.А.Мулер.
37). У 1937—41 саліст і балетмайстар, у 1946—60 гал. балетмайстар Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Сярод партый на бел. сцэне: Зігфрыд («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Раб («Карсар» А.Адана). На бел. сцэне паставіў балеты «Салавей» М.Крошнера (1950), «Падстаўная нявеста» Г.Вагнера (1958), «Марная засцярога» П.Гертэля (1938, 1959), «Дон Кіхот» (1941 і 1946), «Лебядзінае возера» (1938), «Спячая прыгажуня» (1954), «Шчаўкунок» (1956) П.Чайкоўскага, «КанёкГарбунок» Ц.Пуні і «Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева (абодва 1949),
13
МУЛЯВІН
«Доктар Айбаліт» І.Марозава (1951). Дзярж. прэмія СССР 1950.
МУЛЯВІН Уладзімір Георгіевіч (12.1.1941, г. Екацярынбург, Расія — 26.1.2003), беларускі артыст эстрады, кампазітар, аранжыроўшчык. Нар. артыст Беларусі (1979). Нар. артыст СССР (1990). Засл. дзеяч культуры Польшчы (1980). У 1958 скончыў Свярдлоўскае муз. вучылішча. 3
У. Г. Мулявін.
1962 артыст Бел. філармоніі. У 1969— 2003 маст. кіраўнік ансамбля «Песняры». Унёс значны ўклад у развіццё і папулярызацыю бел. песеннай культуры. Аўтар апрацовак бел. нар. песень, у якіх спалучаюцца своеасаблівасць і прыгажосць мелодый, паэтычнасць бел. мовы, фалькл. традыцыі, дасягненні сучаснага эстр. мастацтва («Касіў Ясь канюшыну», «За вадою ішла», «А ў месяцы верасні», «Рэчанька», «Купалінка», «Перапёлачка», «А ў полі вярба»), Сярод твораў: операпрытча «Песня прадолю» (1972), вак. цыкл «Я не паэта...» (1981) і песеннаінструм. кампазіцыя «Песня — бясцэнны дар» (1982) на словы Я.Купалы, муз. спектакль «Ва ўвесь голас» на словы У.Маякоўскага (1988), песеннаінструм. кампазіцыя «ВанькаУстанька» на словы Я.Еўтушэнкі (1975), «Праз усю вайну» на словы бел. і рус. паэтаў (1985), «Вянок Багдановічу» на вершы М.Багдановіча (1991), вак. кампазіцыя «Крык птушкі» на словы Ю.Рыбчынскага, а таксама песні («Александрына», «Завушніцы», «Чырвоная ружа», «Ой, калядачкі»), музыка да драм. спектакляў і к/фільмаў. Лаўрэат усе
саюзных конкурсаў артыстаў эстрады (1970, Масква), выканаўцаў сав. песні (1973, Мінск), міжнар. фестывалю песні «Залаты леў» (1973, Германія), фестывалю паліт. песні (1978, Хельсінкі). Гал. прыз фірмы «Мелодыя» — «Залаты дыск» (1982). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1976. У Мінску на доме №13 па вул. Л.Бяды, дзе жыў М., устаноўлена мемар. дошка, у 2004 яго імем названы бульвар, створаны Цэнтр нац. творчасці імя М.
МУРАВАНКАЎСКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ, М а л а м a жэйкаўская царквакрэп а с ц ь, помнік готыкарэнесанснай архітэктуры ў в. Мураванка Шчучынскага рна. Храм абарончага тыпу. Пабудаваны паміж 1516 і 1542. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, Паўн. вайны 1700—21 быў пашкоджаны. У 19 ст. перароблены завяршэнні франтонаў, надбудаваны зах. вежы, да гал. фасада прыбудаваны прытвор. Трохнефавы 4стоўпны мураваны храм зальнага тыпу з вял. паўкруглай апсідай па вуглах фланкіраваны вежамі, першапачаткова аднолькавай вышыні. Іх вінтавыя лесвіцы вялі да байніц абарончага пояса паддашка. Тарцовыя сцены
Мураванкаўская царква Раства Багародзіцы.
першапачаткова завяршаліся, магчыма, франтонамі фігурнай формы. Фасады, вежы, франтоны ўпрыгожаны яруснай кампазіцыяй у выглядзе плоскіх атынкаваных арачных ніш. Маляўнічасць фасадаў узмацняе дэкар. цагляны пояс. Уваход завершаны аркай паўцыркульнай формы, акцэнтаваны нішай востраканечнай формы і валікавай цягай. Зах. частку храма на шырыню гал. нефа займаюць каменныя хоры. Асн аб’ём чатырма 8граннымі слупамі з прафіляванымі базамі і капітэлямі падзелены на 3 аднолькавай вышыні нефы, добра асветлены высока ўзнятымі арачнымі са стромкімі адхіламі аконнымі праёмамі ў паўцыркульных нішах. Цэнтр. неф і апсіда перакрыты складанымі зорчатымі скляпеннямі з прафіляванымі дэкар. нервюрамі, бакавыя — сотавымі. Паўкруглая апсіда раскрываецца шырокім фігурным прасветам. Над уваходам хоры, якія апіраюцца на 2 зах. слупы. У паддашшы над скляпеннямі праходзіла баявая галерэя. У цэнтры залы пад падлогай скляпеністыя сутарэнні. Інтэр’ер царквы быў пазбаўлены фрэскавага роспісу і пакрыты таніраванай тынкоўкай. Зберагаецца цудадзейны абраз Божай Маці «Усецарыца». Храм унесены ў Дзярж. спіс
14
МУРАХВЕР
гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
МЎРАМЦАЎ Генадзь Ільіч (н. 18.11. 1931, г. СанктПецярбург), беларускі скульптар, педагог. Скончыў Інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Я.РэпінаўЛенінградзе (1958). 3 1958 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы, у 1961—78 у Бел. тэатр.маст. інце. Працуе ў галіне станковай і манумент. скульптуры. Сярод твораў станковай скульптуры: кампазіцыі «Вясна» (1959), «Рамонак» (1962),
Г.Мурамцаў. Партрэт В. Шаранговіча. 2000.
«Квітней, Беларусь!» (1972); партрэты М.Багдановіча (1957), «Настаўніца» (1971), В.Быкава (1975), І.Мележа (1977), «Партрэт бацькі» (1978), А.Куляшова (1980), Я.Чамадурава (1995), В.Шаранговіча (2000) і інш. Аўтар помнікаў К.С.Заслонаву ў Оршы (1965), падпольшчыкам Асінторфа ў Дубровенскам рне (1966, абодва разам з В.Занковічам і Л.Левіным), Маршалу Сав. Саюза В.Д.Сакалоўскаму ў Гродне (1973), вызваліцелям Полацка (1981, абодва разам з В.Аладавым), вызваліцелям Віцебска (1984, у суаўт.), Я.Купалу ў Лагойскім рне (1991, з А.Заспіцкім), мемар. дошак і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1967.
Літ.: Сучасная беларуская скульптура. Мінск, 2007. Г.А.Фатыхава. МЎРАМЦАЎ Ілья Аляксеевіч (2.8. 1901, с. Кірушкіна Арэнбургскай вобл., Расія — 8.8.1968), беларускі артыст оперы (бас). Засл. артыст Беларусі (1938). У 1923—30 вучыўся
ў Ленінградскім муз. тэхнікуме і на оперных курсах. У 1933—41 і 1942—
І.А.Мурамцаў.
52 саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі (у 1941—42 у Вял. тэатры СССР; удзельнік франтавых канцэртных брыгад). У 1952—68 саліст Башкірскага тэатра оперы і балета. Валодаў голасам прыгожага тэмбру. Творчай індывідуальнасці спевака найб. адпавядалі партыі характарнага (у т.л. камедыйнага) плана. У бел. операх стварыў вобразы Тараса («У пушчах Палесся» А.Багатырова), Анішчука і Данілы («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я.Цікоцкага), пана Даленгі («Кветка шчасця» А.Туранкова). Сярод інш. партый: Галіцкі, Канчак («Князь Ігар» А.Барадзіна), Чуб («Чаравічкі» П.Чай