• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    НІКАЛАЕЎ ВітальЯфімавіч (5.5.1937, г. Абакан, Расія — 28.7.1983), расійскі і беларускі кінааператар. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1963). 3 1963 на к/студыі «Беларусьфільм». Зняў маст. фільмы «Пастка» (1966), «Анюціна дарога» (1967), «Прыдатны да нестраявой» (1968), «Я, Францыск Скарына...» (1969), «Выдатны хлопец» (1971), «Зімародак» (1972), «Аблокі» (1973), «Сын старшыні» (1976), «Вазьму твой боль» (1980), «Асабістыя рахункі» (1982), «Справа для сапраўдных мужчын» (1983), тэлесерыял «Час выбраў нас» (1976—78) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
    В.В.Давідовіч.
    НІКАЛАЕЎ Мікалай Віктаравіч (н. 21.2.1955, г. Шчучын), беларускі і расійскі гісторык, кнігазнавец. Др філал. навук (1997). Скончыў БДУ (1977). 3 1978 працуе у Рас. нац. бцы ў СанктПецярбургу (з 1990 заг. аддзела). Даследуе гісторыю культуры Беларусі, гісторыю праваслаўнай царквы. Аўтар кн. «Палата кнігапісная: Рукапісная кніга» (1993), «Кніга цудаў Наваградскай іконы Багародзіцы як помнік гісторыі XVII стагоддзя» (2015). Пераклаў на бел. мову працу «Беларуская іерархія» І.Грыгаровіча (1992). Адзін з заснавальнікаў і чл. Прэзідыума Міжнар. асацыяцыі беларусістаў. 3 2013 старшыня праўлення Бел. грамадскакульт. тва ў СанктПецярбургу.
    Тв.: Гісторыя беларускай кнігі: Т. 1—2. Мінск, 2009—11; Беларускі Пецярбург. СПб, 2009.
    НІКАЛАЕЎ Сяргей Піліпавіч (13.7. 1889, Масква — 26.6.1973), расійскі і беларускі тэатральны мастак. Засл.
    артыст Расіі (1932). Нар. мастак Беларусі (1949). Скончыў Строганаўскае маст. вучылішча ў Маскве (1912). У 1910—17 працаваў у тэатрах Масквы. У 1938—59 у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі. У дэкарацыях да бел. нац. спектакляў выявіў веданне асаблівасцей нар. архітэктуры і нац. касцюма. Сэнсавую і эмацыянальную нагрузку атрымаў сцэнічны пейзаж, які стаў арганічным звяном падзей у операх «У пушчах Палесся» (1939), «Надзея Дурава» (1956) А.Багатырова, «Алеся» (1944) і «Дзяўчына з Палесся» (1953) Я.Цікоцкага, «Кастусь Каліноўскі» Д.Лукаса (1947), балетах «Князьвозера» (1949), «Палымяныя сэрцы» (1955) В.Залатарова. Дэкарацыям да спектакляў рус. класікі ўласцівы гарманічнае ўзаемадзеянне колеру з характарам вобразаў, гіст. дакладнасць: оперы «Царская нявеста» (1938), «Садко» (1957) М.РымскагаКорсакава, «Пікавая дама» (1941, 1948), «Чаравічкі» (1949), «Мазепа» (1952) П.Чайкоўскага, «Дуброўскі» Э.Напраўніка (1948), «Князь Ігар» А.Барадзіна (1949), «Іван Сусанін» М.Глінкі (1950), «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1954); балеты «Лебядзінае возера» (1948), «Спячая прыгажуня» (1954) П.Чайкоўскага, «КанёкГарбунок» Ц.Пуні (1949). Аформіў дэкарацыі да опер і балетаў «ЧыаЧыасан» Дж.Пучыні (1940, 1945), «Марная перасцярога» П.Гертэля (1943), «Кармэн» Ж.Бізэ (1945), «Травіята» (1946), «Рыгалета» (1948) Дж.Вердзі, «Фаўст» Ш.Гуно (1950), «Эсмеральда» Ц.Пуні, «Ціхі Дон» І.Дзяржынскага, «Марозка» М.Красева (усе 1951), «Аіда» (1953, 1970) Дж. Вердзі. Дзярж. прэмія Беларусі 1950.
    НІКАЛАЕЎ Яўген Дзмітрыевіч (26.12.1913, Мінск  30.12.1978), беларускі тэатральны мастак. Нар. мастак Беларусі (1967). Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1933). 3 1933 у Бел. тэатры імя Я.Коласа (з 1944 гал. мастак). Аформіў спектаклі «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча (1936), «Пагібель воўка»
    87
    НІКАЛАЙЧЫК
    Э.Самуйлёнка (1939), «Лес» (1940), «Позняе каханне» (1944) і «Багна» (1972) А.Астроўскага, «Ірынка» К.Чорнага (1941), «Рэвізор» М.Гогаля (1945), «Авадзень» паводле Э.Л.Войніч (1948), «Вяселле Крачынскага» А.СухавоКабыліна, «Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага (абодва 1949), «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы (1950), «Простая дзяўчына» К.Губарэвіча (1952) і інш. Значнае месца ў творчасці займала афармленне спектакляў на тэму Вял. Айч. вайны: «Партызаны ў стэпах Украіны» А.Карнейчука, «Рускія людзі» К.Сіманава (абодва 1942), «Той, Karo шукалі» А.Раскіна і М.Слабадскога (1943). Праўдай жыцця адметныя дэкарацыі да спектакляў «Раскіданае гняздо» Я.Купалы (1951), «У пушчах Палесся» (1957) і «Навальніца будзе» паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях» (1958), «Лявоніха» П.Данілава (1960). Выразнасцю кампазіцыі вызначаюцца дэкарацыі да спектакляў «Выбачайце, калі ласка!» (1953) і «Трыбунал» (1970) А.Макаёнка, «Крэпасць над Бугам» С.Смірнова (1956), «Крыніцы» (1961), «Сэрца на далоні» (1966) паводле І.Шамякіна, «Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча (1967), «Улада цемры» Л.Талстога (1969), «Амністыя» М.Матукоўскага (1971), «Энергічныя людзі» В.Шукшына (1975), «Укралі кодэкс» А.Петрашкевіча (1976) і інш. У Бел. тэатры імя Я.Купалы аформіў спектаклі «На крутым павароце» К.Губарэвіча (1956), «Жывы труп» Л.Талстога, «Гаспадар» І.Собалева (абодва 1961). Дзярж. прэмія Беларусі 1968.
    НІКАЛАЙЧЫК Алег Уладзіміравіч (н. 10.1.1948, Мінск), беларускі мастакканструктар тэатральных лялек. Засл. работнік культуры Беларусі (1990). 3 1964 працуе ў Бел. дзярж. тэатры лялек. Распрацаваў шматлікія сістэмы кіравання лялькамі: гапіттрубка з дротам («Апельсіны і прынц» М.Карабельніка), гапітз пісталетнай ручкай («Боская камедыя» І.Штока); трысцінкакіраванне, якая знаходзіцца над галавой ляль
    кі («Снягуркіна школа» Г.Ландау). Сканструіраваў складаныя сістэмы лялек, сярод якіх шарнірныя («Сымонмузыка» паводле Я.Коласа), ва ўвесь рост («Вясёлы цырк» Ан.Ляляўскага), з дыстанцыйным кіраваннем на пнеўматыцы («Майстар і Маргарыта» М.Булгакава), 3метровыя, якія ўмеюць садзіцца і ўставаць («Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» П.Неруды) і інш.
    НІКЁЕВА Нона Сяргееўна (19.4.1925, г. Смаленск, Расія — 24.11.2014), беларуская артыстка оперы (лірыкакаларатурнае сапрана), педагог. Засл. артыстка Беларусі (1964). Скончыла Літоўскую кансерваторыю (1950). Працавала ў Літоўскай філармоніі. 3 1953 салістка Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. У 1971—2010 выкладала ў гімназіікаледжы пры Бел. акадэміі музыкі. Валодала прыгожым моцным пластычным голасам, добрай дыкцыяй, яе выкананне адметнае музыкальнасцю, артыстызмам, эмацыянальнасцю. Сярод партый на бел. сцэне: Марфачка («Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), Юлечка («Надзея Дурава» А.Багатырова), Марынка (аднайм. опера Р.Пукста), Святлана («Калючая ружа» Ю.Семянякі), Волыа («Русалка» А.Даргамыжскага), Таццяна, Іаланта («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Ксенія («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Марфа, Валхава («Царская нявеста», «Садко» М.РымскагаКорсакава), Электра («Арэстэя» С.Танеева), Луіза («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева), Кэто («Кэто і Катэ» В.Далідзэ), Неда («Паяцы» Р.Леанкавала), ЧыаЧыасан, Мімі («Мадам Батэрфляй», «Багема» Дж.Пучыні), Манон, Сафі («Манон», «Вертэр» Ж.Маснэ), Маргарыта («Фаўст» Ш.Гуно), Мікаэла, Лейла («Кармэн», «Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ) і інш.
    С.В.Русецкі.
    НІКІФАРАЎ Вячаслаў Аляксандравіч (р. 13.8.1942, с. Вясёлае Краснадарскага краю, Расія), беларускі кінарэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў
    Беларусі (1981). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1968). 3 1969 на к/студыі «Беларусьфільм». 3 2000 на к/студыях Ра
    В.А.Нікіфараў.
    сіі. Рэжысёрпастаноўшчык к/фільмаў «Зімародак» (1972), «Хлеб пахне порахам» (1973), «Сын старшыні» (1976), «Узбочына» (1978), «Душа мая, Марыя» (1993), «Рэйнджар з атамнай зоны» (1999), тэлефільмаў «Бераг прынцэсы Люські» (1969), «Ціхія троечнікі» (1980), «Фруза» (1981), «Бацькі і дзеці» (1984), «Вялікая прыгода» (1985), «Дзяржаўная граніца» (фільм 5ы — «Год сорак першы», 1986), тэлесерыялаў «Высакародны разбойнік Уладзімір Дуброўскі» (1988), «На безыменнай вышыні» (2003, сумесна з Расіяй), «Капітанскія дзеці» (2006), «Знахар» (2008), «Каціна шчасце» (2010), «Кат» (2014) і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978. Дзярж. прэмія СССР 1986.
    НІКІФАРАЎСКІ ЛЁТАПІС, помнік беларускалітоўскага летапісання апошняй чвэрці 15 ст., спіс 2й рэдакцыі Беларускалітоўскага Aetna nicy 1446. Перадае яго тэкст хоць і няпоўна (без пачатку і канца, з пропускамі ў сярэдзіне), але больш дакладна, чым інш. спісы. Заканчваецца апісаннем падзей у ВКЛ пасля смерці Вітаўта. «Пахвала Вітаўту» і «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» з «Аповесцю пра Падолле» ў гэтым спісе не зберагліся. Грунтуецца на скарочаным агульнарус. летапісе, у якім сцісла выкладаецца гісторыя Кіеўскай і Маскоўскай Русі, ВКЛ (канец
    88
    НІКІЦІН
    14 — 1я трэць 15 ст.). У Н.л. змешчаны кароткія пагадовыя запісы, апавяданні пра значныя гіст. падзеі (паход Батыя на Русь, Неўская бітва 1240 і інш.). Упершыню апублікаваны ў 1898 С.Белакуравым, перавыдадзены М.Улашчыкам у Поўным зборы рус. летапісаў (т. 35, 1980). Зберагаецца ў бцы Pac. АН у СанктПецярбургу. В.А. Чамярыцкі. НІКІФАРОЎСКІ Мікалай Якаўлевіч (17.5.1845, в. Вымна Віцебскага рна — 10.6.1910), беларускі этнограф і фалькларыст. Правадзейны член Тва аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі Маскоўскага ўнта (з 1890), Рус. геагр. тва (з 1897). Скончыў Віцебскую духоўную
    семінарыю (1867). Працаваў настаўнікам нар. вучылішча і гімназіі ў Віцебску і Віцебскай губ., у Свіслацкай і Маладзечанскай семінарыях. 3 1860х гг. вывучаў побыт і культуру Беларусі: запісваў песні, прыказкі, быт. казанні. Больш за 20 гадоў быў карэспандэнтам П.В.Шэйна, з 1890х гг. выступаў з самастойнымі пранамі. Апублікаваў каля 20 даследаванняў па этнаграфіі, фальклоры і гісторыі Віцебшчыны, якія сталі каштоўнай крыніцай для вывучэння матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў, іх вуснапаэт. творчасці. Сярод прац: «Нарысы Віцебскай Беларусі» (ч. 1—8, 1892—99), «Нарысы простанароднага жыццябыцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку» (1895), «Простанародныя прыметы і павер’і, прымхлівыя абрады і звычаі, легендарныя па
    данні пра асобы і мясціны» (1897), «Простанародныя загадкі» (1898), «Нячысцікі. Збор простанародных у Віцебскай Беларусі паданняў пра нячыстую сілу» (1907), «Беларускія песнічастушкі» (1911), «Напаўпрыказкі і напаўпрымаўкі, якія ўжываюцца ў Віцебскай Беларусі» (1910—13), «Напаўпрыказкі—напаўпрыслаўкі» (1928). Зрабіў сістэматычнае навуковае апісанне бел. дэманалогіі, абапіраючыся на нар. легенды і паданні, вераванні беларусаў: кн. «На глебе прастаты веры» (1899), «Асвяцоныя прадметы і адносіны да іх просталюдзінаў Віцебскай Беларусі» (1903).
    Літ.: Пятроўская Г.А. Пачынальнік беларускага народазнаўства М.Я. Нікіфароўскі. Мінск, 1991.