• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У 2010 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», кафэ, 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і ваеннапалонных, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Магілачл. мясц. валаснога рэўкома М.Патоцкага і І.Сіткаўца, якія загінулі ў вер. 1921 у баі з бандытамі. Мемар. дошка М.І.Калініну.
    527
    ГАРБАЧОЎ
    ГАРБАЧОЎ Міхаіл Васілевіч (24.3. 1921, в. Бесцвіна Сенненскага рна — 7.3.1981), беларускі перакладчык. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1971). Скончыў Маскоўскі паліграф. інт (1951). Пераклаўнарус. мову раманы «Чужая бацькаўшчына» В.Адамчыка, «Людзі на балоце» І.Мележа, «Вецер у соснах» і «Сорак трэці» І.Навуменкі, «Плач перапёлкі» І.Чыгрынава, аповесці «Альпійская балада», «Трэцяя ракета», «Мёртвым не баліць» В.Быкава, асобныя творы П.Галавача, У.Карпава, А.Кулакоўскага, М.Лупсякова, І.Пташнікава, А.Савіцкага, Т.Хадкевіча, І.Шамякіна і інш.
    ГАРБАЧЭВА, вёска ў Расонскім рне, на паўн. беразе воз. Нешчарда. За 18 км на ПнУ ад г.п. Расоны, 44 км ад чыг. ст. Алёшча на лініі Полацк— Невель (Расія), 117 км ад Віцебска. Цэнтр Гарбачэўскага с/с. 145 гаспадарак, 314 ж. (2010).
    3 20.8.1924 у Расонскім рне, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Полацкай акрузе, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў сярэдзіне ліп. 1941 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 кастр. 1942 у РасонскаАсвейскай партыз. зоне. У лютым 1943 поўнасцю спалена карнікамі, разам з вёскай былі знішчаны 124 яе жыхары. Вызвалена ў ліп. 1944 войскамі 1га Прыбалтыйскага фронту. Пасля вайны адбудавана. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Віцебскай абласцях, з 25.12.1962 у Полацкім, з 6.1.1965 у Расонскім рнах. У 1996 — 160 гаспадарак, 464 ж., сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі.
    У 2010 комплекс пачатковая школа—дзіцячы сад, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, ФАП, аддз. сувязі і феларусбанка», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, 2 магілы ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Курган памяці. Магілы партызанкі М.А.Багульскай і падпольшчыка Дз.С.Фёдарава. Мемар. дошка падпольшчыку І.М. Шалоеву.
    ГАРБАЧЭЎСКІ Іван Данілавіч (7.5. 1860—1914), беларускі этнограф, фалькларыст, краязнавец. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1877), Віленскі настаўніцкі інт (1885).
    Выкладаў у Далыскім нар. і Невельскім павятовым вучылішчах. Вывучаў гісторыю, побыт і фальклор беларусаў. Друкаваўся ў газ. «Внтебскне губернскне ведомостн», «Внленскнй вестннк». Аўтар працы «Старажытнасць беларускіх песень і іх напеваў» (1896), гіст.этнаграф. нарысаў«3ямля і араты» (1894), «Лепельскі павет Віцебскай губерні» (1895), даследаванняў «Пра валокі Вялікага воднага шляху з варагаў у грэкі» (1894), «Уніз па Дзвіне» (1895), аповесцей «Старына старадаўняя (1897), «Што зёю будзе?» (1898), антываен. твора «Не дайшоўда роднай вёскі» (1899) і інш.
    ГАРБАЧЭЎСКІ Мікіта Іванавіч (1804, Магілёўская губ. — 8, паводле інш. звестак 9.11.1880), вучоныархівіст, крыніцазнавец, археограф, педагог. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю і Пецярбургскую духоўную акадэмію. дзе атрымаў ступень старшага канд. філас.тэалагічных навук (1831). Да 1852 выкладаў гісторыю, філасофію, логіку, рус., грэч. і яўр. мовы ў Драгічынскім дваранскім вучылішчы, віленскіх дваранскім інце, рабінскім вучылішчы і гімназіі. Адзін з ініцыятараў стварэння Віленскага цэнтр. архіва стараж. актаў, з 1853 яго першы архіварыус (заг.). Упарадкаваў і сістэматызаваў актавыя кнігі і дакументы архіва па гісторыі Беларусі і Літвы. Адзін са стваральнікаў і чл. (з 1864) Віленскай археаграфічнай камісіі, доўгі час адыгрываў вядучую ролю ў публікацыі Актаў Віленскай камісіі, аўтар прадмоў да яе выданняў. У працах «Кароткія табліцы, неабходныя для гісторыі, храналогіі, наогул для ўсялякіх археалагічных даследаванняў і ў прыватнасці для разбору старажытных актаў і грамат Заходняга краю і Царства Польскага» (Вільня, 1867; 2е выд. Мінск, 1991) і «Археаграфічны каляндар на дзве тысячы гадоў (325—2324) паводле Юліянскага лічэння і на семсот сорак два гады (1583—2324) паводле Грыгарыянскага лічэння» (Вільня, 1869) прывёў велікодныя табліцы і схемы карыстання імі, змясціў пералік святых, якія ўшаноўваюцца праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі, супаставіў юліянскі і грыгарыянскі календары, паказаў іх
    суадносіны з інш. календарамі на мінулыя і будучыя стагоддзі, надрукаваў сінхронныя табліцы царавання манархаў Расіі, ВКЛ і Польшчы, a таксама табліцы па польскалітоўскай метралогіі з пералічэннем на рускую. У «Слоўніку старажытнай актавай мовы ПаўночнаЗаходняга краю і Царства Польскага» (Вільня, 1874; Увараўская прэмія Pac. АН) даў пераклад велізарнай колькасці слоў, юрыд. тэрмінаў, а таксама падрабязныя тлумачэнні, у т.л. параўнальныя табліцы курсаў польскалітоўскіх манет і рус. грошай за некалькі стагоддзяў.
    Літ.: Ул а ш н к Н.Н. Очеркн по археографнн н лсточнмковеденпю нсторлл Белорусслл феодального перлода. М., 1973; Н.Н. Горбачевскнй. Мннск, 1991.
    В. С.Пазднякоў.
    ГАРБУЗЯНКА, гарбузовая к а ш а, традыцыйная страва. Ачышчаны гарбуз крышаць, дадаюць крупы (часцей за ўсё прасяныя) і вараць. Згатаваную Г. таўкуць, часам ставяць у лёгкі дух, заліваюць параным малаком, дадаюць соль, цукар, масла. Пашырана на ўсёй тэр. БелаРУсі
    ГАРБЎК Вісарыён Сцяпанавіч (24.11. 1913, в. Шкілякі Полацкага рна — 8.8.1986), беларускі пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1979). Вучыўся ў Мінскім пед інце (1933— 36). Удзельнік Вял. Айч. вайны. У 1936 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1961. Першая кн. апавяданняў «Не шукаю спакою» (1963). Аўтар збкаў апавяданняў для дзяцей: «Алачказабывалачка» (1964), «На маім акне» (1966), «Незнарок і знарок» (1969), «Такіх кветак не бывае» (1971), «Хто такія мы» (1973), «Са мной здарылася неверагоднае» (1977) і інш. Паводле яго апавядання «Твар у палоску» пастаўлены тэлефільм (1971).
    Тв.\ Горад без папугайчыкаў: выбр. тв. Мінск, 1983; Напітак волатаў: казкі народаў Паўночнага Каўказа. Мінск, 1969.
    ГАРБУК Генадзь Міхайлавіч (н. 24.7. 1934, в. Глыбачка Ушацкага рна), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1980). Скончыў Бел. тэатр,маст. інт (1958). Працаваў у бел. тэатры імя Я.Коласа, з 1962 у нац. ака
    528
    ГАРДЗЕЕНКА
    Г.М.Гарбук.
    дэмічным тэатры імя Я.Купалы. Акцёр самабытнай індывідуальнасці. Яго мастацтву ўласцівы моцны тэмперамент, глыбокае псіхал. спасціжэнне характараў, эмацыянальнасць, напружаны драматызм. У яркіх вобразах увасобіў бел. нац. характар: Васіль Дзятлік («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Сымон («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Андрэй Буслай («Парог» А.Дударава), дзед Курыла («Сымонмузыка» Я.Коласа), Ціхон Пратасавіцкі («Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча), Кучэра («Не мой» паводле А.Адамовіча). Вострая характарнасць, выразная пластыка, майстэрскае выкарыстанне яркай сцэнічнай дэталі і гратэску выявіліся ў ролях: Зёлкін («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Яўмень («Ажаніцца — не журыцца» М.Чарота і Далецкіх), Сілан Клёпкін («Пагарэль
    Г.Гарбук (справа) уролі дзеда Курылы.
    цы» А.Макаёнка), Манілаў («Чычыкаў» паводле М.Гогаля), Жыгалаў («Вяселле» паводле А.Чэхава) і інш. Псіхал. глыбінёй вылучаюцца вобразы Гастрыта («Вечар» А.Дударава), Акцёра («На дне» М.Горкага); у Рэсп. тэатры бел. драматургіі — Понція Пілата (аднайм. п'еса А.Курэйчыка), Караля Ліра (аднайм. п'еса У.Шэкспіра) і інш. Здымаецца ў кіно («Белыя Росы», «Подых навальніцы», «Чорны замак Альшанскі», «Знакбяды», «Ворагі», «Я памятаю» і інш.). Дзярж. прэміі Беларусі 1966 і СССР 1984.
    Літ:. Сабалеўскі А. Жыццётэатра: мастацтвазнаўчыя арт., рэцэнзіі. Мінск, 1980; А р л о в а Т.Д. Купалаўцы: эцюды пра акцёраў. Мінск, 1985.
    ГАРБУНОВА Людміла Васілеўна (н. 13.8.1939, г. Новасібірск, Расія), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1990). Скончыла студыю пры Астраханскім драм. тэатры (1961), працавала ў ім. 3 1968 у Гомельскім абл. драм. тэатры. Актрыса шырокага творчага дыяпазону. Яе творчай манеры ўласціва ўпэўненае валоданне жанрам, пластычнасць, яркая сцэнічная выразнасць. Сярод роляў: Паланея, Альжбета («Прымакі», «Паўлінка» Я.Купалы), Ігнаціха («Подых навальніцы» паводле І.Мележа), Марыля («Легенда пра песню няспетую» М.Пало і І.Папова), Марфа («Дагарэла свечачка да палічкі» А.Петраш
    Л.Гарбунова ў ролі Паланеі.
    кевіча), Ганна Мікалаеўна («Нашэсце» Л.Лявонава), Насцёна («Жыві і помні» паводле В.Распуціна), Інеса («Каханне не жарты» П.Кальдэрона) і інш.
    ГАРДЗЁЕНКА Уладзімір Цітавіч (н. 6.7.1936, в. Клівы Хойніцкага рна), беларускі тэатральны мастак, жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1962). Працаваў у Бел. тэатры імя Я.Купалы. У 1975—78 гал. мастак Бел. рэсп. тэатра юнага гледача. У 1963—70 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы, у 1973—93 (з перапынкам) у Бел. акадэміі мастацтваў, з 1993 у Рэсп. цэнтры эстэтычнага выхавання дзяцей і юнацтва, з 1996 у Бел. інце культуры і мастацтваў, з 2006 у Інце сучасных ведаў. У 1970—73 дырэктар Мінскага маст.вытворчага камбіната. Аформіў спектаклі «Зыбучыя пяскі» П.Хайноўскага (1962, з Б.Герлаванам), «Партызанская зона» К.Губарэвіча (1976), «Міколкапаравоз» паводле М.Лынькова (1977) і інш. Сярод жывапісных работ: «Думы пра былое (Пятрусь Броўка)» (1976), «Салют над Прыпяццю», «Безыменная высата» (абе
    529
    ГАРДЗЕЙ
    дзве 1984), «Чырвоныя дрэвы» (1995) і інш.
    ГАРДЗЁЙ Аляксандр Мікалаевіч (н. 28.9.1965, г. Гомель), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1999), праф. (2005). Скончыў Ваен. унт у Маскве (1987). У 1993—98 у Мінскім лінгв. унце. 3 1998 заг. кафедры ў БДУ. Адначасова ў 2003—06 заснавальнік і дырэктар Рэсп. цэнтра кітаязнаўства «Іерогліф», з 2011 в.а. дырэктара Рэсп. інта кітаязнаўства імя Канфуцыя. Даследуе пытанні тэорыі мовы, фармальнай семантыкі ўсх. (кітайскай) моў. Аўтар манаграфій «Перадапісанне дэдуктыўнай тэорыі мовы (на матэрыяле кітайскай мовы)» (1997), «Дэдуктыўная тэорыя мовы», «Прынцыпы вылічэння семантычных прадметных абласцей» (абедзве 1998), дапаможнікаў «Кітайская мова: вучэбная праграма» (2002), «400 фраз кітайскай мовы» (2008). Адзін з аўтараў кн. «Кітай XXI стагоддзя» (2004).
    ГАРДЗЁЙ Віктар Канстанцінавіч (н. 19.8.1946, в. Малыя Круговічы Ганцавіцкага рна), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1984). 3 1989 у час. «Маладосць», з 2005 у час. «Вожык», з 2007 у выдве «Мастацкая літаратура». Аўтар паэт. збкаў «Верасное палясоўе» (1978), «Узрушэнне» (1988), «Дзікая пчала» (1994), «Зялёныя дажджы» (1998), «Межань» (1999), «Трыадзінства» (2010), кніг прозы «Уратуй ад нячыстага» (1992), рамана «Бедная басота» (2003). Піша для дзяцей: збкі «Чырвоны грабеньчык» (1976), «Коцікі на вярбе» (1988), «Зайкава балалайка» (1998), «У бары на зары» (2001) і інш. Пераклаў на бел. мову творы Г.Флабера, Р.Стывенсана, Э.Гофмана і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1993.