Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
У творчасці бел. кампазітараў выразна прасочваюцца асн. тэндэнцыі класічнай і сучаснай Г. Апора на сродкі развітога мажорамінору характэрна для М.Аладава, У.Алоўнікава, П.Падкавырава, Я.Цікоцкага і інш. Нац. характэрнасць музыкі А.Багатырова ў многім тлумачыцца творчым выкарыстаннем натуральналадавых сістэм бел. нар. музыкі. У музыцы Я.Глебава, Дз.Смольскага, Г.Гарэлавай, У.Дарохіна, С.Картэса, В.Кузняцова, У.Кур’яна, Ф.Пыталева, А.Літвіноўскага і інш. побач з мадыфікацыяй акордавай структуры паступова павялічваецца значэнне пабочных тонаў, што садзейнічае ўсталяванню складаных ладавых сістэм, поліфункцыянальнасці акордаў, політанальных і атанальных спалучэнняў. Пошукі новых сродкаў, магчымасцей Г. ў бел. музыцы адбываюцца ў рэчышчы агульных для сучаснага мастацтва тэндэнцый.
2) Навук. і навучальная дысцыпліна, якая ўключае сучаснае вучэнне пра Г. (класічныя і сучасныя сістэмы), гісторыю вучэнняў праяе, атак
сама практычнае авалоданне тэхнікай гарманізацыі і інш. сродкамі выразнасці, уласцівымі Г.
Літ.: Т ю л н н Ю. Ученне о гармоннн. 3 нзд. М., 1966; X о л о п о в Ю.Н. Очеркн современной гармоннн: нсслед. М., 1974; Я г о ж. Гармоння. Теоретнческнйкурс. М., 1988. Т.А.Дубкова.
ГАРНАСТАЕВІЦКАЯ ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў в. Гарнастаевічы Свіслацкага рна. Пабудаванаўійпал. 19ст. збутавагакаменюі цэглы. Вырашана адзіным прамавугольным у плане аб’ёмам, які накрыты 2схільным дахам з трохвугольным франтонам у завяршэнні. Плоскасныя сцены з бутавай муроўкай прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых атынкаваныхліштвах, фланкіраваны прамавугольнымі панэлямі. У вонкавым аздабленні выкарыстаны пілястры, трыгліфны фрыз. Царква дзейнічае.
ГАРНАСТАЕВІЦКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры 2й пал. 19 ст. ў в. Гарнастаевічы Свіслацкага рна. Перабудаваны ў 1990я гг. Уключае жылы дом, гасп. пабудовы, невял. парк з сажалкай, касцёл. Дом Тпадобны ў плане. Асн. прамавугольны аб’ём складаецца з 1і 2павярховага аб’ёмаў, накрытых 2схільным дахам. Гал. ўваход вылучаны 4калонным порцікам. Вуглы 1 га паверха руставаныя, 2 га — дэка рыраваны плоскімі пілястрамі. Сцены прарэзаны прамавугольнымі і паўцыркульнымі аконнымі праёмамі ў выглядзе вертыкальных і гарызантальна прафіляваных цяг. Планіроўка анфіладнакалідорная. У інтэр’еры захаваліся кафляныя печы, паркетная падлога, каваная і літая фурнітура.
ГАРНІК, міфічная істота. Старэйшы неадлучны і надзейны памочнік Бордзі, якога тая адпраўляе ў розныя мясціны дзеля ўсталявання ладу і сяброўства паміж маладымі мужам і жонкай. Паводле ўяўленняў беларусаў, Г. — добры дух. Ён старанна і аддана выконвае загады Бордзі, задавальняючы розныя жыццёвыя патрэбы сямейнікаў, ахоўваючы іх ад сва
рак: «Гарнік прыгарнуўся, і мужык ад крыўды апрануўся» — г.зн., калі прытуліцца Г., чалавек можа не баяцца няшчасцяў у сям’і. У.А.Васілевіч.
ГАРНЎШАК, маленькі гаршчок.
ГАРОБЧАНКА Тамара Яўгенаўна (н. 22.7.1942, г. Ветка), беларускі тэатразнавец. ДачкаЯ.П./аройвдж/. Канд. мастацтвазнаўства (1971). Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1967). 3 1970 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Даследуе праблемы сучаснага бел. тэатра: рэжысуры, акцёрскага майстэрства, інсцэнізацыі бел., рус. і замежнай класікі. Аўтар манаграфій: «Купалаўскія вобразы набеларускай сцэне» (1976), «Вольга Галіна» (1980), «Зінаіда Канапелька» (1999), «На мяжы стагоддзяў: Сучасны беларускі драматычны тэатр» (2002). Стварыла серыю творчых партрэтаў: бел. акцёраў Т.Бандарчык, Г.Маркінай, рэжысёраў В.Маслюка, У.Караткевіча, тэатразнаўцаў У.Няфёда, А.Сабалеўскага і інш.
ГАРОБЧАНКА Яўген Палікарпавіч (14.2.1917,г. Ветка— 1947),беларускі акцёр. Сцэн. адукацыю набываў пад кіраўніцтвам У.Галубка ў Бел. трэцім дзярж. тэатры. 3 1937 у Рагачоўскім калгаснасаўгасным, у 1939—41 у Баранавіцкім абл. драм. тэатрах. Сярод роляў: Іпаліт («Мінулася кату масленіца» А.Астроўскага), Лапцеў, Прапацей («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), студэнт Ларык Філіпчанка («Гісторыя пяці хвастоў» Л.Левіна), гофмаршал фон Кальб («Каварства і каханне» Ф.Шылера) і інш. У 1944 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1966. Т.Я.Гаробчанка.
ГАРОДЗЕНСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры 2й пал. 18 ст. ў былой в. Гародна Воранаўскага рна. Належала Тышкевічам, Патоцкім, Ігнаткевічам, Кандратовічам. Уключала сядзібны дом, гасп. пабудовы, парк. Сядзібны дом 1 павярховы прамавугольны ў плане з 2схільным дахам. Планіроўка анфіладная. Гал. ўваход вылучаны пандусам 1 шырокай параднай лесвіцай. У вонкавым аздабленні выкарыстана
532
ГАРОХАЎКА
Гародзькаўская Пакроўская царква.
ашалёўка дошкамі, апрацаванымі «пад руст». Цэнтр. частка вылучана рызалітам, які на гал. і паркавым фасадах меў порцікі дарычнага ордэра з картушамі ў тымпанах франтонаў. Сцены прарэзаны высокімі прамавугольнымі вокнамі з ліштвамі і сандрыкамі ў завяршэнні. Інтэр’еры багата дэкарыраваны ляпнінай і жывапісам. Парк (закладзены ў канцы 18 ст.) крыжападобны ў плане, сіметрычны. Тут размяшчаліся ўязная брама, алея, квадратная пл. перад сядзібным домам, штучны вадаём. Завяршала алею мураваная капліца з 2схільным дахам — да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкае вежазваніца (збераглася часткова). Захаваліся рэшткі сядзібнага дома і фрагменты парку.
ГАРОДЗЬКАЎСКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Гародзькі Валожынскага рна. Пабудавана ў 1866 з цэглы. Рэстаўрыравана ў 1990я гг. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 3ярусная званіца (васьмярык на 2 чацверыках), нізкая трапезная, 5гранная апсіда. Асн. аб’ём накрыты 4схільным гонтавым дахам з макаўкай у завяршэнні. Бакавыя фасады расчлянёны здвоенымі лучковымі аконнымі праёмамі. Плоскасныя сцены ўмацаваны атынкаванымі і пабеленымі вуглавымі лапаткамі, апяразаны карнізамі нескладанага профілю. Пра
мавутольны гал. ўваход акаймаваны атынкаванымі ліштвамі. Плоская столь перакрывае ўнутраную прастору. Храм абкружаны бутавай агароджай з арачнай брамай. Царква дзейнічае.
ГАРОДЗЬКІ, вёска ў Валожынскім рне, на р. Зах. Бярэзіна. За 17 км на ПнЗ ад Валожына, чыг. ст. Валожын на лініі Маладзечна—Ліда, 82 км ад Мінска. Цэнтр Гародзькаўскага с/с. 254 гаспадаркі, 582 ж. (2011).
Вядома з пач. 18 ст. У 1775 вёска, 29 двароў, 80 ж., шляхецкая ўласнасць. У 1880 сяло, цэнтр воласці. У 1866 пабудавана царква. У 1897 — 43 двары, 241 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у Валожынскім павеце Навагрудскага ваяв. У 1921 — 72 двары, 343 ж. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Валожынскага рна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1. 1960 у Мінскай абласцях. У 1970 — 244 двары, 738 ж. У 1996 — 278 двароў, 654 ж.
У 2011 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», урачэбная амбулаторыя, 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1866).
ГАРОДНЯ, г а р а д н я, прамавугольны зруб з бярвён ці брусоў, эле
мент сцяны абарончага збудавання. Шчыльна пастаўленыя адна да адной тарцамі Г. ўтваралі абарончую сцяну замка альбо горада. Ніжнюю частку Г. выкарыстоўвалі ў якасці гасп. памяшкання (г.п. Радашковічы Маладзечанскага рна, 16 ст.), камер для вязняў (г. Брэст, 16 ст.), арсенала, капліцы (г.п. Стрэшын Жлобінскага рна, 17 ст.) або для большай трываласці запаўнялі зямлёй і каменнем. Верх Г. часцей рабілі з абламамі і абавязкова перакрывалі 2схільным дахам. Звонку сцяна і аблам мелі байніцы. Г. вядомы ў абарончых збудаваннях Навагрудка, Глуска, Друцка, Полацка, Кобрына, Віцебска і інш. У Оршы ў 16 ст. на мураваных сценах была ўсталявана 101 Г. Драўляныя канструкцыі Г. з цягам часу атрымлівалі розную асадку, што пачынала перашкаджаць абаронцам перасоўвацца па версе сцяны. Таму з 17 ст. сцяна з Г. паступова замянілася сцяной з тарасаў. с.А. Сергачоў.
ГАРОХАЎКА, вёска ў Бабруйскім рне. За 21 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Бабруйск, 131 км ад Магілёва, no634 з аўтадарогай Бабруйск—Глуск. Цэнтр Гарохаўскага с/с. 148 гаспадарак, 376 ж. (2010).
У 1847 вёска (12 двароў, 150 ж.) у складзе маёнтка Дуброва, у Бабруйскім павеце Мінскай губ., уласнасць казны. У 1917у Гарбацэвіцкай воласці, 19 двароў. 3 20.8.1924 у 1м Бабруйскім, з 4.8.1927 у Бабруйскім рнах, да 26.7.1930 Бабруйскай акругі. У 1926 — 24 двары, 142 ж. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да Kanna чэрв. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 зноў у Магілёўскай абласцях. У 1959 — 241, у 1970 — 443 ж. 3 1983 цэнтр сельсавета. У 1986 — 156 двароў, 415 ж. У 1996 — 184 гаспадаркі, 516 ж.
У 2010 комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, філіял Глушанскай муз. школы, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
533
ГАРОЧЫЧЫ
ГАРОЧЫЧЫ, вёска ў Калінкавіцкім рне. За 15 км на ПнУ ад г. Калінкавічы, 2 км ад чыг. ст. Гарочычы на лінііЖлобін—Калінкавічы, 137 км ад Гомеля. Цэнтр Гарочыцкага с/с. 257 гаспадарак, 560 ж. (2010).
Вядомы з 19 ст. як вёска ў Даманавіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губ. У 1850 у складзе маёнтка Даманавічы, уладанне памешчыка Міхайлава, 24 двары. У 1867 пры правядзенні размежавання зямель вяскоўцы выступілі супраць несправядлівых дзеянняў мясц. улад. У 1897 — 70 двароў, 492 ж., заезны дом, капліца, магазін. У 1912 адкрыта школа. 3 17.7.1924 у Калінкавіцкім рне Мазырскай акругі, з 27.9.1930 у Мазырскім рне. У 1929 ветраны і паравы млыны, кузня, смалакурня і лесапільня. У 1930х гг. пачатковая школа ператворана ў 7гадовую (у 1935 297 вучняў). 3 3.7.1939 у Калінкавіцкім рне Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да 12.1.1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 791 ж. 3 21.10.1968 цэнтр сельсавета. У 1970 — 362 двары, 1146 ж. У 1996 — 386 гаспадарак, 840 ж.
У 2010 дзіцячы сад, сярэдняя школа, філіял Дудзіцкай муз. школы, клуб, бка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, фіз.аздараўленчы цэнтр комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, помнік сав. салдату. Археал. помнікі — курганы (за 2 км ад вёскі).