• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    16
    БОТЫ
    ляроў, аб чым сведчаць і тапанімічныя назвы — Бортнікі, Бортнавічы, Калоднікі, Добрыя Пчолы і інш. Залатая пчала з’яўлялася геральдычным знакам, што стаяў на гербах гарадоў Відзы, Ігумен і Клімавічы.
    В.С.Цітоў.
    БОРЦЬ, дупло ў дрэве, дзе пасяляліся пчолы. Стала вытокам цэлай галіны стараж. гаспадаркі — бортніцтва. Людзі выкарыстоўвалі не толькі прыродныя дуплы пад Б., але і выдзёўбвалі штучныя — звычайна з сонечнага боку дрэў на выш. 4—15 м. Прамавугольныўваходу Б. (даўжэнь) заціскалі бруском адпаведнага памеру, пакідаючы невялікі лаз (лётку)
    Борць.
    для пчол. Каб прывабіць сюды новы рой, уваход апырсквалі настоем духмяных зёлак, клалі ў дупло вільготны мох, змочаны ў пахучым растворы мяты. Незаселеная Б. называлася ялаўкай. Калі яна прыходзілася да спадобы пчаліным разведчыкам, тыя прыводзілі за сабой малады рой. Паводле звычаёвага права і пазней Статута ВКЛ, чалавек, які знайшоў упершыню ў лесе борць, станавіўся яе гаспадаром і павінен быў паставіць на дрэве «бортнае знамя» (высечаныя на дрэве геаметрычныя фігуры — спалучэнні ліній і крыжоў, трохвугольнікі, ромбы, выявы раслін і жывёл і г.д.). Бортныя знакі выконвалі апатрапічныя функцыі і ў сістэме нар. (звычаё
    вага) права разглядаліся як ахоўныя пячаткі, абярэгі. За пашкоджанне Б. ці крадзеж мёду закон прадугледжваў вял. штраф, а для рэцыдывістаўпчаладзёраў — смяротную кару. Пры выкарчоўцы лесу пад ляды бортныя дрэвы заставаліся стаяць некранутымі. В.С.Цітоў.
    БОРШЧ, традыцыйная рэдкая кіслая страва. Паўсядзённая і абрадавая ежа. Вараць з квашаных буракоў, капусты, шчаўя, лебяды, грыбоў (на зах. Палессі) ці баршчэўніку. Б. можа варыцца з мясам, быць засквараным салам, затоўчаным здорам, забеленым смятанай. Салодкі Б. з буракоў кісляць сыроваткай, квасам ці воцатам.
    «БОРЬБА», штодзённая грамадскапалітычная і літаратурная газета. Выдавалася з 29.11.1917 да 14.1.1918 у Віцебску на рус. мове групай супрацоўнікаў газ. «Нзвестня Внтебского Совета солдатскмх н рабочнх депутатов», закрытай загадам ВРК за антыбальшавіцкую дзейнасць. У рэд. калегію «Б.» як «органа групы сацыялістаўрабочых і салдат» уваходзілі Г.Я.Аронсан, А.Л.Ліхніцкі, А.Д.Тарле, І.Б.Цёмкін, М.С.Цэтлін. Газета выступала за «выратаванне рэвалюцыі», дэмакратыю, свабоду слова і друку, супраць адносін бальшавікоў да апазіцыйных партый. 3 27.12.1917 «Б.» стала «органам сацыялістычнага блоку Віцебскага гарадскога самакіравання», у які ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх паліт. партый, што дзейнічалі ў горадзе (акрамя бальшавікоў): сацыялістаўрэвалюцыянераў, РСДРП, Бунда, нар. сацыялістаў, Аб’яднанай яўр. сацыялістычнай. Гал. задачай газета абвясціла «...барацьбу з анархіяй ва ўсіх яе відах і праявах і барацьбу за хутчэйшае адкрыццё і правільнае, г.зн. свабоднае 1 незалежнае функцыяніраванне Усенароднага і Поўнаўладнага Устаноўчага сходу» (27.12.1917). 3.1.1918 выйшла пад назвай «Наша борьба», пасля чаго выданне было спынена. М.Я.Сяменчык.
    БОТ, б а т, 1) пласкадоннае драўлянае грузавое судна з палубай і мачтай. Мела даўж. 20—34 м, шыр. 4—8 м, грузападымальнасць ад 16 да 200 т.
    Б. быўпашыраны ў 19 — пач. 20 ст. на рэках Нёман, Зах. Буг, Мухавец. 2) Плыт з бартамі, сплеценымі з тоўстых прутоў. Выкарыстоўвалі на Нёмане для перавозкі летам грузаў па мелкаводдзі.
    БОТЫ, тып шытага скуранога абутку. Назва «Б.» найб. пашырана ў паўн. і цэнтр. Беларусі, «чобаты» — ва ўсх. і зах. Беларусі і на Палессі. Б. былі вядомы ўсх. славянам здаўна. Тэрмін «Б.» згадваецца ў пісьмовых крыніцах 10—11 ст. Рэшткі Б. знойдзены пры раскопках стараж. Полацка, назва Б. зафіксавана ў Радзівілаўскім летапісе (15 ст.). Б. як практычны і зручны від абутку былі пашыраны па ўсёй Беларусі. Форма Б. і іх якасць залежалі ад саслоўнай прыналежнасці і маёмаснага стану заказчыка. Магнаты, rap. знаць насілі рознакаляровыя Б. з лепшых гатункаў скуры. Найб. франтаватымі лічыліся саф’янавыя Б., упрыгожаныя цісненнем, арнаментам, спражкамі. Гараджане насілі простыя, больш танныя Б. чорнага колеру. Б. ў вёсцы насілі беражліва, яны пераходзілі ад бацькоў дзецям і г.д. Старыя Б. з адрэзанымі халявамі (апоркі) выкарыстоўваліся як паўсядзённы абутак. Паводле функцыянальнага прызначэння падзяляліся на быт. (святочныя, будзённыя) і спец. (ваен., паляўнічыя 1 інш.). Рабілі Б. са скуры буйной рагатай жывёлы, коней, свіней, авечак і коз. Тыпалогія Б., іх крой і тэхнал. прыёмы пашыву з цягам часу мяняліся. Па спосабе пашыву самым стараж. тыпам лічацца т.зв. вываратныя Б. (з унутраным швом). Да халяў на калодцы падшывалі падэшву, потым распраўлялі. Падэшва складалася з некалькіх слаёў тонкай скуры. У 14 ст. пачалі вырабляць тоўстую падэшву, якую прыбівалі драўлянымі цвікамі. У 15 ст. з’явіліся асіметрычныя калодкі (для правай і левай нагі), Б. сталі рабіць з цвёрдым заднікам і наборным абцасам з дугападобнай жалезнай набойкай. Драўляны (бярозавы) абцас, абцягнуты скурай і падбіты жалезнай падкоўкай, вядомы з 18 ст., пашырыўся ў 19 ст. У 2й пал. 19 ст. пачалі шыць рантавыя Б. Падэшву прышывалі звонку да рантадратвай і прыбівалі драўлянымі
    17
    БОЎДА
    цвікамі. Сярод сялян і мяшчан попытам карысталіся асташы — шырокія і нязграбныя, але трывалыя вываратныя Б., што выраблялі ў г. Асташкаў Цвярской губ. і ў Смаргоні. На Палессі шылі Б. з высокімі халявамі і зборкамі ў месцы пераходу да ступні. У мужчынскіх чобатах халявы рабілі вышэй за калена, іх загіналі, адвароты дэкарыравалі. Жаночыя шылі з карацейшымі і вузейшымі халявамі, больш высокім і тонкім абцасам. На заднікі святочных чобатаў набіваліся медныя пласцінкі (навуглікі) і каляровыя кавалачкі скуры. Па спосабе кроюдасярэдзіны 19ст. бытавалі выключна выцяжкі з шырокімі адна і двухшоўнымі халявамі. Для іх вырабу замочаную ў вадзе загатоўку халявы папярэдне выцягвалі на правіле (кручках) — спец. дошцы ў форме Б. У 2й пал. 19 ст. ўвайшлі ў побыт насельніцтва Б.прышвы — з прышыўнымі перадамі. Абодва тыпы крою, змяніўшыся, дайшлі да нашых дзён. У 1930—40я гг. былі пашыраны валеныя Б. (фабрычнага вырабу) з воўны белага колеру, з абцасамі, шырокімі адваротамі на халявах і прышыўнымі з карычневай скуры перадамі. У наш час патрэбнасць насельніцтва ў скураным абутку, у т.л. 1 Б., забяспечвае абутковая прамсць (гл. Абутак). Н.І.Буракоўская.
    БОЎДАЮрый Іванавіч (н. 17.5.1954, г. Бабруйск), беларускі народны майстар у галіне ганчарства. Скончыў Віцебскі пед. інт (1987). Працаваў ганчаром у Бабруйскім райпрамкамбінаце, майстрам Бабруйскага маст. ПТВ № 15. 3 1986 мастакафарміцель аддзела культуры Бабруйскага райвыканкома. У творчасці працягвае і развівае мясц. традыцыі ганчарства. Яго ганчарны посуд традыц. асартыменту, вырабы утылітарнадэкар. і маст. характару дэманструюць шырокі творчы дыяпазон — ад амаль дакладнага паўтору традыц. форм да іх адвольных інтэрпрэтацый у адпаведнасці з сучаснымі патрабаванняМ1. Я.М.Сахута.
    2007 выкладаў у ім. У 1952—2001 у інце «Белпрампраект» (з 1968 гал. архітэктар). Асн. работы (у сааўт.).: карпусы заводаў гадзіннікавага (1953— 56), электронных вылічальных машын (ЭВМ, 1955—61), радыёзавода
    І.І.Боўт.
    (1960—63), будынкі БелНДІдзіпрасельбуда (1968), спец. канструктарскага бюро завода працяжных станкоў (1970), аўтатрактарнага фта Бел. політэхн. інта (1976), комплексы завода халадзільнікаў (1965—90), аўтатранспартнай гаспадаркі CM Беларусі (1980—82), гараж хуткай дапамогі (1986—89) у Мінску; дывановы (1965), панчошны (1968) камбінаты, заводы ЭВМ (1965—72), электралямпавы (1967—75), комплекс заводаў Мінлегхарчмаша (1980—82) у Брэсце; Бел. аўтамабільны завод у г. Жодзіна (1966—82), філіял МТЗ у г. Смаргонь (1985—90) і інш., лядовыя палацы ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі (1998—2000). Адзін з аўтараў кн. «Архітэктура Савецкай Беларусі» (1986) і інш.
    БОЎТ, боўтка, шост, бур ы л а, аўрач, брахун, спецыяльны шост для загону рыбы ў сетку. Для павелічэння сілы гуку пры рэзкім апусканні Б. ў ваду на канцы шаста прымацоўвалі драўляны або бляшаны конусападобны наканечнік з выемкай ці металічныя кольца і гайкі на дроце.
    БОУШ Віктар Іванавіч (24.8.1930, г. Брэст — 4.5.2005), беларускі філосаф,
    палітолаг і прававед. Др філас. навук, праф. (1982). Скончыў Кіеўскі унт(1955). Выкладаўу ВНУ Брэстаі Мінска. 3 1972 у Інце філасофіі НАН Беларусі (з 1986 заг. аддзела, у 1989— 95 намеснік дырэктара). Даследаваў тэарэтыкаметадалагічныя праблемы сучаснага грамадскага развіцця, фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскага грамадства, нац. і міжнар. адносін, гісторыі замежнай філасофіі.
    Тв.: Реальный соцналнзм н современные «крестоносцы». Мннск, 1985; Роль государства в формнрованнн гражданского обшества в Беларусн // Фнлософня н соцнальнокультурное развмтне. Мннск, 2004.
    БОХАН Дарафей Дарафеевіч (4.2. 1878, Мінск — 1942), рускі паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык. Вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе і Канстанцінаўскім ваен. вучылішчы ў Пецярбургу. 3 канца 1890х гг. супрацоўнік газ. «Ммнскнй лнсток», «СевероЗападный край», «Голос провмнцнн» (у 1907 яе рэдактар), «Мннскне ведомостн», «СевероЗападная жнзнь» і інш. У пач. 1919 працаваўу Наркамасвеце БССР. Чытаў лекцыі па бел. лры, збіраў і апрацоўваў мясц. паданні. Аўтар паэм «Вір» (1898), «Два браты», «Князь Глеб Усяславіч» (абедзве 1899), «Вадзянік», «Помста шынкара» (абедзве 1900), кніг «Вока Хрыста: Мінскае паданне» (1898), «Мінскія паданні і легенды» (1902), аповесцей, нарысаў, фельетонаў і інш. У рэцэнзіях, публіцыст. і літ.крыт. артыкулах адстойваў прынцыпы рэалізму. Пераклаў на рус. мову «Слова аб палку Ігаравым» (пад назвай «Ігар, князь Северскі», 1897), творы польск. паэтаў (зб. «3 польскай паэзіі», 1906).
    Літ.: Б a с I. Літаратуразнаўчыя эцюды. Мінск, 1977.
    БОХАН Юрый Мікалаевіч (н. 21.2. 1966, Мінск), беларускі гісторык і археолаг. Др гіст. навук (2003). Скончыў Мінскі пед. інт (1990). Працаваў у Інце гісторыі НАН Беларусі (з
    БОЎТ Іван Іванавіч (н. 20.7.1932, Мінск), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1973). Скончыў Бел. політэхн. інт (1961), у 1968—
    18
    БРАВАРСКАЯ
    2001 заг. аддзела). 3 2005 заг. кафедры Бел. эканам. унта. Даследуе пытанні урбаністычнага развіцця ВКЛ у 15—18 ст., праблемы Брэсцкай царк. уніі 1596, узбраення і арганізацыі арміі ВКЛ 14—16 ст., побыту феадалаў ВКЛ.