• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    11
    БОЙКА
    Бойка.
    89), «Нічога важней» (1987) і Выбраныя творы ў 4 тамах (т. 1,1995)А.Адамовіча і інш. Сярод твораў таксама акварэлі, манатыпіі, малюнкі і інш.
    Л.Д. Фінкельштэйн.
    БОЙКА, маслабойка, б і я н к а.пасудзінадія збіваннясметанковага масла. У нар. побыце найб. па
    Палац у Болтупскай сядзібе. Малюнак Н.Орды. 1876.
    шырана была Б. ў форме звужанай зверху кадачкі да 0,5 м у вышыню. Мела накрыўку з прасвідраванай у цэнтры адтулінай і ўдарную ручку (калатоўка, біла), канец якой прапускаўся праз адтуліну накрыўкі. На ніжнім канцы калатоўкі быў замацаваны драўляны дыск з прасвідраванымі адтулінамі або крыжавіна. Гэта — Б. вертыкальнага бою. Сустракаліся таксама Б. ў форме двухдонных бочачак гарызантальнага профілю з барабанам унутры. Лопасці барабана прыводзіліся ў рух з дапамогай вярчальнай ручкі. Такая канструкцыя, відавочна, паслужыла ў свой час прататыпам (узорам) для прам. форм апрацоўкі малочных прадуктаў і вырабу масла. У даўнім сялянскім побыце сметанковае масла збівалі («цёрлі») у ганчарных пасудзінах (макітры, гаршку) драўлянымі лыжкамі або калатоўкай натуральнай формы (галінка сасны з абрубкамі сучкоў). На Палессі гэты спосаб збівання масла сустракаўся яшчэ ў 1920ягг. В.С.Цітоў.
    БОКУН Уладзімір Віктаравіч (н. 28.7.1952, Мінск), беларускі рэжысёр і прадзюсер. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1979). Працаваўу творчым аб’яднанні «Тэлефільм». 3 2003 кіраўнік «Студыімайстэрні Уладзіміра
    Бокуна». Рэж.пастаноўшчык фільмаў: хранікальнадакум. «Адной зоркі я паўтараю імя» (1981), «Зямля, акрыленая багаццем» (1982), «Каханне яшчэ быцьможа» (1984), «Надзя, Надзечка, Надзея» (1985), «Хто дапаможа АнжэлеТ.» (1986), «I будзеш счаслівы ты» (1990), «Справа Ігнатоўскага» (1991), «Ніколі я не паміраў» (1992), «Імшапа Купале» (1993), ігравых «Паром» (1988), «Сон» (1989) і інш. Аўтар тэлепраектаў «Лёс чалавека» (2003—07), «Зваротны адлік» (з 2008, і кіраўнік).
    БОЛТУПСКАЯ СЯДЗІБА. Знаходзіцца ў в. Болтуп Ашмянскага рна. Вядома з 16 ст. Належала Верашчакам, Снядэцкім, Аскеркам. Звестак пра першапачатковую планіроўку сядзібы не захавалася. Вядома, што пасля вайны 1812 была зруйнавана, але хутка адноўлена Е.Снядэцкім. Мураваны палац прамавугольны ў плане, асіметрычнай кампазіцыі з тэрасай на 1м паверсе. Правы 2павярховы аб’ём з балконам, завершаны, як і 1 павярховы, шчытом з аркатурнай акаймоўкай. Паўкруглы выступ пры 1павярховым аб’ёме хутчэй за ўсё з’яўляўся апсідай хатняй капліцы. Аконныя праёмы прамавугольныя, стральчатыя, у дэкоры выкарыстаны аркатурныя фрызы, гатычная «арка Цюдор». Планіроўка дома была анфіладная. Пакоі мелі афармленне ў стылі ампір, Людовіка XV і інш. Засталіся рэшткі палаца.
    Т.Я.Давідовіч.
    БбЛЬЦШІЦКІ СЯДЗІБНАПАРКАВЫ АНСАМБЛЬ. Закладзены ў 2й пал. 18 — пач. 19 ст. ў в. Больцінікі Воранаўскага рна. Належаў С.Путкамеру. Уключаў сядзібны дом, флігель, гасп. пабудовы, парк. Першапачаткова сядзібны дом 1павярховы з тэрасай на калонах і мансардай з боку франтальнага фасада. Справа перад домам стаяў драўляны флігель. У пач. 20 ст. ў паўн.ўсх. частцы парку на ўзвышаным месцы пабудаваны цагляны дом у стылі несапраўднай готыкі. Пейзажны парк (пл. каля 10 га) закладзены ў 2й пал. 18 — пач. 19 ст. на ўзгорыстым рэльефе. Ландшафтную кампазіцыю фарміруюць асобныя групы дрэў і кустоў, ад
    12
    БОНДАРАВА
    Да арт. Больцініцкі сядзібнапаркавы ансамбль. Сядзібны дом.
    крытая прастора паляны, ад якой да дома вялі 2 штучныя тэрасы, суцэльныя пасадкі. Сярод дрэў больш за 60 відаў экзотаў: клён вастралісты далоненадрэзаны, вольха шэрая лопасцевая, піхта белая, хвоя Веймутава і інш., адкрытая прастора (захаваліся фрагменты). Парк унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    БбЛЬЦІШКІ, вёска ў Воранаўскім рне. За 55 км на ПдЗ ад г.п. Воранава, 115кмадГродна, Ібкмадчыг. ст. Ліда на лініі Баранавічы—Вільнюс. Цэнтр Больцішскага с/с. 165 гаспадарак, 458 ж. (2011).
    У 2й пал. 19 ст. вёска ў Лідскім павеце Віленскай губ. У 1864 у Забалоцкай воласці, уладанне Гваздзікоўскага, 7 рэвізскіх душ. У 1897 вёска ў Радунскай воласці гэтага ж павета, 5 двароў, 35 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у Радунскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяв., 6 двароў, 38 ж. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 (48 ж.) у Помедскім с/с (25.2.1961 перайменаваны ў Пашкавіцкі) Радунскага рна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 1944 у Гродзенскай вобл. 3 25.12.1962 у Воранаўскім рне. У 1960  178 ж., у 1970  239 ж. 3 24.4.1978 цэнтр сельсавета. У 1995 — 151 гаспадарка, 425 ж.
    У 2011 дзіцячыя яслісад, базавая школа, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», ФАП, лазня, ста
    ловая, 2 магазіны. Помнік на магіле невядомага салдата, які загінуў у Вял. Айч. вайну.
    БОМ, з а б о м а, ланцуг са змацаваных бярвён, якімі перагароджвалі раку або адгароджвалі затон для затрымання лесаматэрыялаў пры звязванні плытоў.
    бОмы, званочкі ў выглядзе пустых металічных шарыкаў з кавалачкамі металу ўсярэдзіне. Прымацоўваюць да хамута ці дугі.
    БбНДА, 1) беларускі народны звычай частавання сваякоў і суседзяў свежанінай, мёдам, садавінай і гароднінай новага ўраджаю. Першапачаткова Б. называлі аплату працы прадуктамі зямлі. Сведчыць пра існаванне ў старажытнасці калект. (абшчыннай) гаспадаркі і грамадскай уласнасці. 2) Пасаг у выглядзе палатна, цялушкі ці парася. 3) Маленькая булачка з паскробкаў дзяжы.
    БОНДАР Таіса Мікалаеўна (20.2.1945, г.п. Рудзенск Пухавіцкага рна — 19.12.2005), беларуская пісьменніца. Скончыла Мінскі пед. інт замежных моў (1967). Настаўнічала. 3 1978 працавала ў газ. «Літаратура і мастацтва», з 1981 у час. «Беларусь». 3 1996 гал. рэдактар час. «Всеммрная лнтература». 3 2002 дырэктар рэд.выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва». У збках паэзіі «Захапленне» (1974), «Акно ў восень» (1977), «...I голас набыла душа» (1980), «Святочны снег» (1981), «Чырвоны месяц го
    да» (1985), «Адна» (1989) і інш. роздум пра таямнічасць жаночай душы, лёс і шчасце жанчыны. Збкі апавяданняў і аповесцей «Сінія яблыкі» (1984), «Час, калі нас любілі» (1988), «Паветраны замак на дваіх» (1990) аб праблемах сучаснай сям’і, спасціжэнні сэнсу жыцця. Раманы «Спакуса» (1989) пра Ефрасінню Полацкую, «Ахвяры» (1992) пра ахвяр культу асобы і іх нашчадкаў. Аўтар фантасмагорыі «Пусты п’едэстал» (2003), меладрамы «Іван ды Мар’я» (2004), аповесці «Матылькі» (2005) 1 інш. Перакладала з малдаўскай, румынскай і англ. моў. Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2004.
    Тв.\ Спадчынны боль. Мінск, 1987; Часдушы, мойчасвячэрні... Мінск, 1995.
    Літ.: Гннломедов В. Верность ндеалам // Нёман. 2005. №2; Кудлас е в н ч А. Серьезные нгры для взрослых: нсследованне творчества Т.Бондарь // Там жа. 2007. №9; К у з ь м і ч Н. Малітва // Маладосць. 2005. №2.
    БОНДАРАВА Ефрасіння Леанідаўна (н. 25.11.1922, былаяв. ГапонаваЛёзненскага рна), беларускі кіназнавец, кінакрытык, педагог. Засл. дзеяч
    Е.Л.Бондарава.
    навукі Беларусі(1977).Дрфілал. навук (1977), праф. (1975). Скончыла БДУ (1949). 3 1948 працавала ў Мінве кінематаграфіі, адначасова з 1952 у Мінве культуры Беларусі. У 1960— 2006 выкладала ў БДУ. Выступала ў перыяд. друку па праблемах кінамастацтва. Аўтар кніг «У кадры і за кадрам» (1973), «Час, экран, крытыка» (1975), «Кінастужка даўжынёю ў жыццё» (1980), «Экран у розных вымярэннях» (1983), «Беларуская літаратурнамастацкая крытыка: пачатак
    13
    БОНДАРСТВА
    Да арт. Бондарства. Вырабы Іванаўскай школы бондарства. 2005.
    і станаўленне» (1997), «Ад сэрца да сэрца» (2001) і інш. Сцэнарыст дакум. фільмаў «Народныя ўмельцы» (1959), «Наш народны» (1961).
    Тв.: Кінематограф і літаратура: творы беларускіх пісьменнікаў на экране. Мінск, 1993; Мастацтваікрытыка: дыялогі, артыкулы, творчыя партрэты, рэцэнзіі. Мінск, 1999. А.П.Бабкова.
    бОндарства, выраб драўлянага посуду з клёпак (гл. Бандарныя вырабы); від рамяства. Да Б. адносяць таксама выдзеўбаны посуд. Вядома многім народам свету. У Беларусі пашырана са старажытнасці. Паводле археал. матэрыялу (абручы, клёпкі, днішчы, дрэваапрацоўчыя інструменты) 11—13 ст. з раскопак Бярэсця, Полацка, Мінска, Віцебска, Гародні і інш. вядома пра існаванне асн. тэх
    нал. аперацый бандарнага рамяства, асартымент і формы посуду. Пашырылася Б. ў 16—18 ст.: бондары працавалі пры замках, манастырах, панскіх маёнтках, часам утваралі асобныя двары (службы) ці нават цэлыя пасяленні, у гарадах аб’ядноўваліся ў цэхі (асобныя ці ў складзе інш. дрэваапрацоўчых). Прадукцыя Б. была важным артыкулам экспарту з Беларусі. Па Нёмане, Бугу, Зах. Дзвіне яе вывозілі ў Францыю, Германію, Англію. У 19 — пач. 20 ст. Б. развівалася
    пераважна ў сельскай мясцовасці як падсобны промысел у сельскай гаспадарцы, набыў значнае пашырэнне ў Горацкім, Клімавіцкім, Сенненскім, Барысаўскім, Слуцкім паветах. Бандарныя вырабы збываліся на мясц. таргах і кірмашах, на Пд Беларусі і ва Украіну. Іх выраблялі з клёпак — роўных трапецападобных ці злёгку выгнутых акруглых дошчачак, якія апрацоўвалі на спец. варштаце з дапамогай стругоў і гэбляў. Састыкаваныя ў цыліндрычную ці канічную форму клёпкі сцягвалі абручамі з дрэва (ляшчыны, дубу, елкі), якія выстругвалі нажом ці стругам і гнулі на спец. калодзе — гбале ці бабе, з канца 19 ст. і металічнымі, адкаванымі мясц. кавалямі. Днішча расчэрчвалі цыркулем, састругвалі край
    Да арт. Боны. Keim маё'нтка Станькава Э. Чапскага — Юкапеек.
    
    KWIT
    стругам і ўстаўлялі ў паз, выпілаваны ў ніжніх канцах клёпак. У залежнасці ад іх канфігурацыі бандарны посуд меў канічныя ці пукатыя формы і прызначаўся для захавання і транспарціроўкі вады, вадкіх і сыпкіх рэчываў і прадуктаў, для быт. патрэб, прыгатавання корму хатняй жывёле, у якасці мер ёмістасці і інш. (бочкі, кадушкі, вёдры, біклагі, барылкі, кублы, кубельцы, жлукты, балеі, цэбры, дзежкі, даёнкі, бойкі і інш.). У Б. выкарыстоўвалі розныя пароды дрэў. 3 найб. каштоўнага з іх — дуба — выраблялі баклагі, барылкі, дзежкі, бочкі і кадкі для соку, квасу, грыбоў; з сасны — цэбры, балеі, кублы; з елкі — бойкі, даёнкі, вёдры; з асіны і вольхі — бочкі пад капусту, кублы для адзення, кадушкі для збожжа і інш. У 1920я гг. асобныя майстрысаматужнікі аб’ядноўваліся ў прам. арцелі, якія дзейнічалі пры мясц. прамкамбінатах, у калгасных і саўгасных гаспадарках. Цяпер прадметы Б., пераважна бандарны посуд нешырокага асартыменту, вырабляюць асобныя нар. майстры. Вырабы набылі утылітарнадэкар. і сувенірны характар. У г. Іванава адкрыта школа Б., дзе адраджаюцца даўнія мясц. традыцыі рамяства.