• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    мадскапаліт. барацьба, якая абвастрылася ў сярэдзіне 1590х гг., пераход значнай часткі праваслаўнай іерархіі на бок уніі ператварылі ўсе пастановы брэсцкіх сабораў у намінальныя. Пытанні далейшай арганізацыі Б.к., яго фінансавання, збыт кніг сталі ў значнай ступені ўнутранай справай брацтваў.
    У сярэдзіне 1590х гг. віленскае праваслаўнае брацтва ўзначаліў актыўны праціўнік уніі, дзеяч бел. і ўкр. асветы, пісьменнікпалеміст С.Зізаній. Пад яго кіраўніцтвам Віленская брацкая друкарня ў 1595—96 выпусціла не менш за 11 выданняў (больш за 2200 аркушаў). Да гэтага часу толькі Пражская друкарня Ф.Скарыны набліжалася да такога ўзроўню інтэнсіўнасці выдавецкай дзейнасці. Пасля Брэсцкай уніі 75Рббрацкая друкарня ў Вільні на працягу некалькіх гадоў амаль не працавала. Сучаснай бібліяграфіі невядомы кірылічныя выданні гэтай друкарні 1597—1607, за выключэннем «Часоўніка» (зберагаецца ў Оксфардскай бцы), які па некаторых маст.арнаментальных адзнаках, напр., па выкарыстанні ініцыялаў віленскай друкарні Ф.Скарыны, можа быць аднесены да выданняў гэтага брацтва. У крыніцах 17 ст. ўпамінаецца «Катэхізіс», надрукаваны брацтвам каля 1600. Некалькі палемічных выданняў, выпушчаных на польск. мове ў 1608—10 (ананімныя выданні М.Сматрыцкага), прывяліда закрыццядрукарні, арыштуяе вядучых дзеячаў, у т.л. гал. натхняльніка і арганізатара, рэктара брацкай школы Л.Карповіча.
    3 1611 стала дзейнічаць брацкая друкарня ў мястэчку Еўе (гл. Еўінская друкарня). Яе шляхецкая юрысдыкцыя ў пэўнай ступені ахоўвала брацтва ад умяшання уніяцкага духавенства, гаспадарскай і магістрацкай адміністрацыіўсправы друкарні. 31618 да сярэдзіны 17 ст. брацтва выпускала свае выданні то ў Вільні, то ў Еўі. Амаль усе яны друкаваліся з выкарыстаннем адных і тых жа маст.арнаментальных матэрыялаў і шрыфтоў. Вядомыя дзеячы Б.к. таго часу — С.Рагаля і Г.Івановіч. Друкарня віленскага брацтва (Вільня—Еўе) з’яўлялася найбуйнейшай у гісторыі бел. Б.к. У 1652 яна спыніла сваю дзейнасць.
    Да брацкіх можна аднесці Куцеінскую друкарню, актыўны ўдзел у рабоце якой бралі магілёўскія і аршанскія братчыкі, хоць каралеўскія і велікакняжацкія прывілеі, якія б пацвярджалі правы на друкарню аршанскага брацтва, не выяўлены. Значную ролю ў арганізацыі кнігадрукавання ў Куцейне і Магілёве адыграў магілёвец С.Собаль. Кіраваў друкарняй член магілёўскага Богаяўленскага праваслаўнага брацтва ігумен Іаіль Труцэвіч — аўтар шматлікіх прадмоў да куцеінскіх выданняў.
    Канец 16 — сярэдзіна 17ст. — асн. перыяд у дзейнасці бел. Б.к., калі поўнасцю раскрылася яго культ. і грамадскапаліт. значэнне. Брацкія друкары неаднаразова падкрэслівалі сваё імкненне служыць «рускаму» народу, распаўсюджваць свае выданні на ўсе «расійскія краіны» (тэрмін «Расія» ў Б.к. ў канцы 16 — 1й пал. 17 ст. звычайна быў адэкватны тэрміну «Русь», што азначаў усе ўсх.слав. этнасы ВКЛ, але бел. і ўкр. кніжнікі адрознівалі «большую Россню, то ест Москву»). Сац. аснова Б.к. ў гэты час значна пашырылася. Крыніцы адносна поўна дазваляюць меркаваць пра сац. склад 2 найб. буйных бел. праваслаўных брацтваў, паколькі захаваліся рэестры гэтых аргцый. Гал. сярод іх у канцы 16—17 ст., якое адыгрывала першаступенную ролю ва ўсёй грамадскапаліт., царк.рэліг. і асветніцкай дзейнасці антыуніяцкай апазіцыі, было віленскае Троіцкае брацтва. Брэсцкая унія 1596 выклікала ў ім раскол, ад яго адышла большая частка шляхты, гар. патрыцыяту, што істотна дэмакратызавала склад брацтва. У магілёўскім Богаяўленскім брацтве ў 1й пал. 17 ст. моцныя пазіцыі займалі члены гар. магістрата, купецтва, якія актыўна ўдзельнічалі ў гандлі з Масквой і інш. рас. гарадамі. У практычнай дзейнасці буйных бел. брацтваў вядучую ролю адыгрывала праваслаўнае мяшчанства, якое выступала ў абарону бел. культуры, супраць каталіцкай экспансіі і уніі. Гэтыя ж слаі насельніцтва былі асн. адрасатам брацкіх выданняў. Праваслаўныя брацтвы збіралі сродкі для фінансавання выдавецкай і грамадскапаліт. дзейнасці з
    34
    БРАЦКАЕ
    многіх гарадоў і мястэчак. Б.к. адлюстравала рэнесансавыя і рэфармацыйныя тэндэнцыі, якія ў значнай ступені выявіліся на фоне сярэдневяковай культ. спадчыны. Яны адчувальныя ў змесце некаторых кніг, прадмовах, афармленні. Брацкія выдаўцы арыентаваліся на стараж.рус., стараж.бел. (у больш шырокім плане — усх.славянскую) культуру. Аднак яны ў пэўнай меры ўспрынялі і некаторыя філас. светапоглядныя ідэі антычнасці, ранняга хрысціянства.
    Агульную жанравую структуру Б.к. ў канцы 16—1й пал. 17 ст. можна вызначыць наступным чынам: літургіка, статуты, дагматычнае багаслоўе — 33 выд.; Новы запавет і евангеллі — 7; творы стараж. пісьменнікаў, Чэцця кніга —11; белетрыстыка, палемічная лра, панегірыкі — 8; падручнікі — 12; выданні, якія выкарыстоўваліся ў літургіі і школьнай справе — 16. Адносна вял. частку брацкіх выданняў (33,33%) складалі літургічныя тэксты, што было агульнай рысай кірылічнага кнігадрукавання ў пачатковы перыяд яго развіцця ва ўсіх усх.слав. народаў. Гэта тлумачылася не толькі пануючым уплывам царк. ідэалогіі, але і неабходнасцю ўпарадкаваць і нармалізаваць сістэму богаслужэння, процістаяць уніяцкаму і каталіцкаму ўплывам і інш. Адначасова ішоў працэс пэўнага абміршчэння і дэмакратызацыі Б.к. Нават у літургічныя выданні нярэдка ўстаўляліся тэксты або раздзелы палемічнага і асветніцкага зместу, некаторыя з іх знаёмілі з творамі антычнага і стараж.рус. пісьменства, гіст. героямі. Пэўныя канфесіянальныя выданні адначасова выкарыстоўваліся ў літургіі і ў хатнім чытанні, напр., «Псалтыр з паследаваннем» — адно з найб. частых выданняў брацтваў, якое аднаўляла асн. структуру «Малой падарожнай кніжкі» Ф.Скарыны. У «Месяцаслове» (заключнай частцы «Псалтыраз паследаваннем») змяшчаліся некаторыя элементы царк. календара, блізкія да звестак «Малой падарожнай кніжкі», упаміналіся кананізаваныя імёны агульнаслав., стараж.рускіх і рус. дзеячаў. Абміршчэнне брацкіх канфесіянальных
    выданняў выяўлялася ў значным пашырэнні саслоўнапрафес. кола чытачоў. Уплыў чытацкага асяроддзя асабліва адчуваўся ў імкненні брацтваў узняць грамадскі прэстыж свецкіх, непрывілеяваных саслоўяў. Упершыню ў царк.рэліг. пісьменстве сцвярджалася, што нямала «святых» і «пакутнікаў» былі з «купцов», «мытннков», «жолнеров». Прыкметную частку брацкай выдавецкай прадукцыі складала т.зв. Чэцця кніга, якая прызначалася для келейнага або хатняга чытання: творы Іаана Златавуста, Макарыя Егіпецкага, Фікарыя Святагорца, павучальная лра («Дыёптра» ў перакладзе Віталія) і інш. Секулярызацыйныя тэндэнцыі ў дзейнасці праваслаўных брацтваў найб. адбіліся на павелічэнні ўдзельнай Bari белетрыстычных, вучэбных, палемічных выданняў. Узорам маст.апавядальных выданняў быў сярэдневяковы агіяграфічны раман «Гісторыя пра Варлаама і Іасафата», выдадзены ў 1637 у Куцейне (выдаўцы прыпісалі яго Іаану Дамаскіну, бел. пераклад зрабіў архімандрыт магілёўскага Богаяўленскага манастыра І.Полаўка). Брацтвы падрыхтавалі і выдалі некалькі важных граматычных і лексікаграфічных выданняў: «Граматыка славянская» Л.Зізанія (1596), «Граматыкі славянскія» М.Сматрыцкага (1619), «Лексікон славянароскі» П.Бярынды (1653). Масавымі тыражамі выходзілі школьныя падручнікі, што прызначаліся для навучання дзяцей асновам кніжнаслав. пісьменства. 3 1590х гг. да 1654 бел. друкарні выпусцілі 16 буквароў (з іх 8 брацкіх) — больш за палавіну ўсіх аналагічных выданняў, выдадзеных у той час ва ўсх.слав. землях. Стараж. брацкія буквары мелі некалькі рэдакцый, якія істотна адрозніваліся: «фёдараўскую», у аснову якой пакладзены львоўскае і астрожскае выданні І.Фёдарава (1574 і 1578), еўінскую («Буквар», 1618),штопаслужылаўзорам для большасці пазнейшых бел. выданняў. Арыгінальнай па змесце была азбука Л.Зізанія 1596. У Б.к., як і ў дзейнасці праваслаўных брацтваў наогул, выяўляліся пэўныя рэфарматарскія тэндэнцыі. Для прадстаўнікоў уніяцкай іерархіі была відавоч
    най ідэйная сувязь першых брацкіх выдаўцоў з іх папярэднікамі, пачынаючы з Ф.Скарыны.
    Асобнае месца ў жанравай структуры Б.к. заняла палемічная публіцыстыка (гл. Палемічная літаратура). Палемічнае Б.к. было накіравана супраць Контррэфармацыі, каталіцкай экспансіі, царк. уніі, якія абмяжоўвалі грамадскапаліт., культ. і рэліг. сувязі ўсх.слав. народаў, звужалі магчымасці развіцця бел. і ўкр. культур і садзейнічалі паланізацыі феадалаў, мяшчанства, абвастралі нац.рэліг. і сац.класавыя супярэчнасці. Антыкаталіцкія і антыуніяцкія ідэі палемічнай публіцыстыкі былі пасвойму выкарыстаны нар. масамі Беларусі і Украіны ў барацьбе супраць нац. і рэліг. дыскрымінацыі і сац. прыгнёту, што праявілася ў бунтах, сял.казацкіх войнах і выступленнях. Нямала ўвагі аддавалі брацкія выдаўцы прававым пытанням. На першы план выступілі праблемы заканадаўчай рэгламентацыі права, выкарыстання яго ў інтарэсах усіх саслоўяў, у т.л. мяшчанства, абмежавання феадальнага свавольства і насілля. Ідэолагі брацкай палемічнай лры (М.Сматрыцкі) лічылі, што пісанае права, якое адпавядала прыродным патрэбам чалавека і саслоўнакласавай градацыі грамадства, непрадузятае судаводства, выкананне ўсіх прынятых норм і законаў здольны забяспечыць мір у краіне, пакончыць з нац.рэліг. разладам, папярэдзіць нар. бунты і хваляванні, аслабіць сац. напружанне. У 2й пал. 1620х — 1630я гг. палемічная рэліг. публіцыстыка ў Б.к. саступіла месца новым свецкім гісторыкаправавым выданням. Ідэолагі кансерватыўнага крыла ў брацтвах разлічвалі, што кіруючыя колы дзяржавы, феадальныя знаць і шляхта змогуць вырашыць асн. грамадскапаліт. праблемы. Гісторыкаправавыя выданні таго часу адрасаваны соймавым і сенацкім «станам». У бел. кнігадрукаванні 16— 1й пал. 17 ст. толькі прывілеяваная друкарня Мамонічаў і брацкія друкары шырока выкарыстоўвалі бел. мову ў сваіх выданнях. Па агульнай колькасці выданняў на бел. мове брацкія друкарні прыкладна ў 1,5 раза апярэджвалі
    35
    БРАЦКАЕ
    друкарню Мамонічаў. 3 пачатку дзейнасці да 1654 брацкія выдвы выпусцілі 17 кніг на бел. мове, 1 з паралельным польск. перакладам («Казанне святога Кірылы...», 1596), a таксама двухмоўны «Лексікон славянароскі» П.Бярынды. Удзельная вага ўсёй гэтай групы ў агульнай колькасці брацкіх выданняў, якія захаваліся, складае прыкладна 22%, па колькасці аркушаў — каля 10%. У 27 выданнях сустракаюцца фрагменты бел. тэксту: прадмовы, пасляслоўі, тлумачэнні на палях, адасобленыя раздзелы [арт. С.Зізанія «Казанне пра рымскі вялікдзень», паследаванне (саборнік 12 месяцам)] і інш. У некаторых выданнях (напр., «Трэбнік», 1621) гэтыя артыкулы агавораны ў прадмове: «Наконец прндалнсмо простым языком предмову пред шлюбом малженскнм. Науку пред споведю, пытанне в споведн, н матерна казаня на погреб». Выданні з фрагментамі і раздзеламі бел. тэксту складаюць каля 31 %, а разам з вышэйназванай групай — 53% ад колькасці брацкіх выданняў, што захаваліся.