• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    39
    БРАШУРА
    Б.у. быларэліг., дабрачынная і асветніцкая дзейнасць. Ладзіліся агульныя маленні, пахаванні нябожчыкаў (сяброў брацтва і члены іх сем’яў), святочныя абеды. Са скарбонкі брацтва выдаваліся пенсіі старым і нядужым «братам», іх удовам і сіротам. Б.у. ўтрымлівалі «калечыя куты» (прытулкі), шпіталі. У выключных выпадках брацтва магло даць грашовую дапамогу людзям, якія не належалі да Б.у. Ахвяравалі таксама сродкі на ўтрыманне вязняў у астрогах. Братчыкі дапамагалі школам, якія былі прыпісаны да Б.у., распаўсюджвалі рэліг. лру, прапагандавалі хрысціянскае веравучэнне інш. сродкамі. Лра, якой карысталіся сябры Б.у., выдавалася на бел. і царкоўнаслав. мовах. Б.у. зрабілі значны ўклад у развіццё бел. нац. культуры.
    А.П.Грыцкевіч.
    БРАШЎРА (франц. brochure), неперыядычнае выданне ў выглядзе некалькіх збрашураваных аркушаў друкаванага матэрыялу аб’ёмам ад 4 да 48 старонак, як правіла, у мяккай вокладцы. Першыя Б. з’явілісяўэпоху Рэфармацыі. У форме Б. выдаваліся бел. ананімныя творы [«Гутарка старога дзеда» (Беласток, 1861), «Пра багацтва і беднасць» (Жэнева, 1881), «Дзядзька Антон, або Гутарка аб усім чыста, што баліць, а чаму баліць — не ведаем» (Тыльзіт, 1892), «Як зрабіць, каб людзям стала добра на свеце?»,
    Брашэвіцкая СпасаПраабражэнская царква.
    «Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць», «Хто праўдзівы прыяцель беднага народу?» (усе ў Лондане, 1903)], зборнікі твораў бел. пісьменнікаў [«Смык беларускі» Ф.Багушэвіча (1894), «Вязанка» Я.Лучыны (1903), «Скрыпка беларуская» (1906) і «Хрэст на свабоду» (1906) Цёткі і інш.]. У 20 — пач.21 ст. атрымалі найб. распаўсюджанне. Выпускаюць Б. на грамадскапаліт., сац.эканам., с.г., навук.папулярныя і інш. тэмы. Напр., Б.каталог дазваляе атрымаць поўную інфармацыю аб таварах або паслугах фірмы з выкарыстаннем каляровых фотаздымкаў, з дэталёвым апісаннем прадуктаў і іх кошту.
    БРАШЙВІЦКАЯ СПАСАПРААБРАЖЙНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Брашэвічы Драгічынскага рна. Пабудавана ў 1911 з цэглы на месцы папярэдняга храма. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 3гранная апсіда і прытворзваніца з шатром і макаўкай у завяршэнні. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з 8гранным барабанам з цыбулепадобным купалам у завяршэнні. Сцены расчлянёны 2 ярусамі арачных аконных праёмаў. У дэкоры, выкананым сродкамі цаглянай муроўкі, выкарыстаны матывы старажытнарус. царк. дойлідства: аркатура, закамары, какошнікі, вуглавыя калонкі, нішыкрыжы. Гал. ўваход аформлены масіўным парталам з кілепадобнай прафіляванай аркай. У інтэр’еры іканастас 1867. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    БРАШЗВІЧЫ, вёска ў Драгічынскім рне. За 13 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Драгічын на лініі Брэст—Гомель, 123 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Драгічынам. Цэнтр Брашэвіцкага с/с. 368 гаспадарак, 867 ж. (2011).
    Вядомы з 1 й пал. 15 ст. як вёска ў Кобрынскай воласці Кобрынскага княства ВКЛ. У 16—17 ст. у Бародзіцкай воласці Кобрынскага павета. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губ. У 1886 сяло, 32 двары, 346 ж., школа,
    царква. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны ў Драгічынскім павеце Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Драгічынскім рне Пінскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, філіял Драгічынскай муз. школы, Дом культуры, бка, ФАП, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, магазін. Курган Памяці землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — СпасаПраабражэнская царква (1911).
    БРАЯНКбЎ Віктар Міхайлавіч (15.9. 1914, г. Самара, Расія — 24.12.1976), беларускі віяланчэліст. Засл. артыст
    Беларусі (1955). Скончыў Бел. кансерваторыю (1941). У 1940—75 артыст аркестра Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі (у 1946—57 канцэртмайстар групы віяланчэляў). Выконваў сольныя партыі. Выступаў у канцэртах.
    «БРЁСТСКНЙ КУРЬЁР», штотыднёвая інфармацыйнааналітычная газета. Заснавальнік — ТАА «Рэдакцыя газеты «Брестскнй курьер». Выдаецца са снеж. 1990 у Брэсце на рус. і бел. мовах. Асвятляе паліт., эканам. і культурнае жыццё Брэста і вобласці. Друкуе аналітычныя агляды, каментарыі, рэпартажы, журналісцкія даследаванні, артыкулы па праблемах гар. гаспадаркі, АПК, развіцця фермерства, лісты чытачоў, культ., спарт. і крымінальную хроніку, матэрыялы кансультацыйнага характару.
    М.А .Аляксандраў.
    40
    БРОДНІЦКАЯ
    БРЖАЗОЎСКАЯ Людміла Генрыхаўна (н. 4.6.1946, Мінск), беларуская артыстка балета. Нар. артыстка Беларусі (1975). Скончыла Бел. харэагр. вучылішча (1966), Мінскі інт культуры (1987). У 1966—89 вядучая танцоўшчыца, з 1997 выкладчыкрэпетытар Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. У 1989—97 адначасова выкладала ў харэагр. каледжы і гімназіі, у бел. акадэміях музыкі (1994—2003) і мастацтваў (2001—05). Для яе выканання характэрны высокі лірыкатрагедыйны напал, уменне спалучаць унутраную сутнасць вобраза з пластычным малюнкам танца. Першая выканала гал. партыі ў нац. балетах: Нэле («Тыль Уленшпігель» Я.Глебава), Дзяўчына («Пасля балю» Г.Вагнера), Маці («Крылы памяці» У.Кандрусевіча) і інш. Яе яркая індывідуальнасць найб. поўна выявілася ў спектаклях класічнага рэпертуару, у якіх створаныя ёю вобразы атрымалі новае гучанне: Адэта — Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Жызэль (аднайм. балет А.Ддана), Ева («Стварэнне свету» А.Пятрова), Кармэн («Кар
    Л.Бржазоўская ў ролі Жызэлі.
    Л. Г. Бржазоўская.
    мэнсюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Каханая («Карміна Бурана» на музыку К.Орфа), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева) і інш. У 1990я гг. знялася ў тэлевізійных варыянтах балетаў «Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Жызэль», «Стварэнне свету», «Камерная сюіта» і тэлефільме «Танцуе Людміла Бржазоўская».
    Літ.: Мушынская Т.М. Гаркавы смак ісціны: партрэты. Мінск, 1993. С. 2432.
    БРЖАЗОЎСКІ Генрых Францавіч (1.1.1912, Мінск  3.1.2006), беларускі жывапісец. Вучыўся ў Віцебскім маст. тэхнікуме (1930—33). У Вял. Айч. вайну ў партыз. атрадзе афармляў час. «Народны мсціўца» (больш за 500 замалёвак). Працаваў у галіне тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Работы вылучаюццадакументальнасцю, рэалістычнацю, глыбінёй і псіхал. напоўненасцю вобразаў. Аўтар тэматычных кампазіцый «Разгром беларускімі партызанамі белапольскага атрада» (1938), «Беларускі пейзаж» (1946), «Выхад з блакады» (1947), «Лён» (1951), «На родных палетках» (1952), «У ліцейным цэху» (1959), «Партызаны каля кастра», «Брэсцкая крэпасць. 22 чэрвеня 1941 года» (абедзве 1961), «Пасля спектакля» (1972), «Рэйкавая вайна» (1976), «Янка Купала ў гадзіны адпачынку на беразе Свіслачы», «Я.Купала, Я.Колас і П.К.Панамарэнка сярод творчых работнікаў Мінска. 1939» (абедзве 1981), «Дубы Курасоўшчыны» (1985) і інш.
    БРОВАР, вінакурня, традыцыйная вытворчая пабудова, дзе варылі піва, выраблялі гарэлку. У Беларусі вядомы з 16 ст. пры замках, ся
    дзібах, корчмах і аўстэрыях. Звычайна Б. размяшчаліся каля рэк ці сажалак, у асобных выпадках — у дварах. Найчасцей гэта былі вял. драўляныя будынкі, накрытыя драніцай або гонтай, з мураванымі печамі ўнутры. Нярэдка ў Б. уваходзілі саладзільня з сушыльняй, варыўня, лазня, жыллё.
    бродніца, вёска ў Іванаўскім рне. За 12 км на У ад г. Іванава, 3 км ад чыг. ст. Юхнавічы на лініі Брэст—Лунінец, 152 км ад Брэста, аўтадарогай звязаназ Іванава. Цэнтр Бродніцкага с/с. 226 гаспадарак, 522 ж. (2011).
    Упершыню згадваецца ў 1507 як сяло ў ВКЛ. 3 1566 у Пінскім павеце Брэсцкага ваяв. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі. 3 1801 у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1885 сяло ў Дубайскай воласці, 27 двароў, 233 ж., царква, школа. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Пінскага павета Палескагаваяв. 3 1939у БССР. 3 15.1.1940 у Жабчыцкім рне Пінскай. 3 12.10. 1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 14.10.1957 у Іванаўскім рне. У 1962—65 у Пінскім рне.
    У 2011 лясніцтва, пачатковая школасад, Дом кулыуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 4 магазіны, кафэ. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Крыжаўзвіжанская царква (1865).
    БРОДНІЦКАЯ КРЫЖАЎЗВІЖАНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства з рысамі класіцызму і рэтраспектыўнарус. стылю ў в. Бродніца Іванаўскага рна. Пабудавана ў 1865. Да асн. прамавугольнага (васьмярык на чацверыку) у плане аб’ёму прымыкаюць 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам і 2ярусная чацверыковая званіцапрытвор з шатром і макаўкай у завяршэнні. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з 8гранным барабанам з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны адзінарнымі і здвоенымі аконнымі праёмамі ў фігурных
    41
    БРОЖА
    Бродніцкая Крыжаўзвіжанская царква.
    ліштвах. Уваход аформлены 2слупавым ганкам пад 2схільным пакрыццём. У інтэр’еры абразы 19 — пач. 20 ст.: «Прападобны Серафім», «Архангел Гаўрыіл», «Спас Пантакратар» і інш. Маст. рарытэтам з’яўляецца абраз «Маці Божая Адзігітрыя» (1712). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    БРбЖА, пасёлак у Бабруйскім рне, на р. Брожа (прыток Бярэзіны). За 22 км на Пд ад г. Бабруйск, чыг. ст. на лініі Бабруйск—Рабкор, 132 км ад Магілёва, на аўтадарозе Бабруйск— Мазыр. Цэнтр Брожскага с/с. 292 гаспадаркі, 575 ж. (2011).
    Вядома з 1621 як сяло ў Бабруйскім старастве Рэчыцкага павета Мінскага ваяв. ВКЛ, 20 двароў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губ. У 1798 сяло, 127 ж., царква. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Бабруйскага рна Бабруйскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Магілёўскай, з 20.9.1944 у Бабруйскай абласцях. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца чэрв. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 зноў у Магілёўскай вобл. У 1970 тут 641 ж.