Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
48
БРЭСТ
буйналістая, вярба белая, лапіна крыльцаплодная, дуб чырвоны, таполі Сімона і канадская, ружы, глог, спірэі і інш., (ад гэтых насаджэнняў захаваліся толькі рэшткі). Парк уключаны ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Літ:. Ф е д о р у к А.Т. Садовопарковое нскусство Белорусснн. Мннск, 1989; Страчаная спадчына. Мінск, 2003.
БРЬІНЗА, б р ы н д з а, загатаваны ў запас тварог. Добра выціснуты (вычаўлены) тварог або сыр перамешвалі з соллю (у халодную пару года без солі), складалі (стоўпвалі) у дзежкі або бочачкі, залівалі або закладалі сметанковым маслам і доўга трымалі ў халодным месцы. Елі халоднай ці падагрэтай у час посту, калі малочныя прадукты не спажываліся. Б. была найб. пашыранаўцэнтр. іўсх. Палессі.
БРЬІЧКА, калымажка, Tapa н т а с, выязны 4колавы экіпаж для коннай запрэжкі, прыстасаваны для камфортнай пасажырскай язды. Складалася з колавай асновы і кузава (на рысорах або без іх). Б. магла быць разнастайнай формы, мела пярэднія і заднія колы рознай велічыні з бакавымі шчыткамі (закрыліны) панад імі. Кузаў быў звычайна адкрытым, крацістым ці суцэльным, больш нізкім у сярэдняй частцы з падножкамі для пасадкі, з пляцоўкай для вазніцы (козлы), сядзеннем і спінкай, аздобленай размалёўкай ці прапілаванай (радзей рэльефнай) разьбой. У Беларусь Б. прыйшла з Зах. Еўропы і пашырылася ў сярэдзіне 19 ст. Ёю карысталіся пераважна заможныя сяляне і шляхта. Была характэрным атрыбутам вясельнай абраднасці. 3 шырокага ўжытку выйшла ў 1930— 40ягг. В.С.Цітоў.
БРЭГМАН Авель Пінхусавіч (12.4. 1906, в. Людзяневічы Жыткавіцкага рна — 30.5.1958), беларускі архітэктар. Скончыў Маскоўскі архіт. інт (1936). 3 1945 кіраўнік майстэрні інта «Белдзяржпраект». У 1946—58 выкладчык Мінскага архіт.буд. тэхнікума. Асн. работы (у сааўт.): жылыя дамы (1931—41), гасцініца «Дняпро» (1940) у Магілёве; Бел. інт фізкультуры (1938), жылыя дамы па Ленін
скім праспекце (цяпер праспект Незалежнасці, 1948—51), будынкі Белпрамсавета і Прамэнергапраекта (1953—55), Бел. тэхнал. інта (1956) у Мінску.
БРЭДЗЕНЬ, браднік, б р а д a нік, валачок, традыцыйная рыбалоўная снасць тыпу невада; конусападобны сеткавы мяшок (камера, матня) з 2 сеткавымі крыламі, прымацаванымі да 2 палак (клячнікаў). Шыр. захопу разам з крыламі 6— 12 м, выш. каля 1,5 м. На Магілёўшчыне выкарыстоўвалі Б. з планкамі (цапкамі) у крылах, на Палессі — Б. без кармы, атаксама Б., зробленыя з рэдкавытканай тканіны. Лавілі Б. уброд 2 чал. Працягнуўшы яго ў вадзе, выцягвалі на бераг для праверкі ўлову. Б. пашыраны на ўсёй тэр. Беларусі. І.М.Браім.
БРЭН Келясцін Іванавіч (каля 1800, Брэстчына — 29.3.1875), беларускі краязнавец, этнограф, фалькларыст, святар. Скончыў Жыровіцкую духоўную семінарыю (1831). Святар у Кобрыне, з 1838 настаяцель царквы ў в. Старыя Корні Бельскага павета Гродзенскай губ. Асн. праца Б. — «Мясцовае этнаграфічнае апісанне Бельскага павета Гродзенскай губерні...» (нап. 1856) — прысвечана матэрыяльнай і духоўнай культуры бел. насельніцтва на тэр. Падляшша (цяпер Беласточчына). Змяшчае 38 нар. песень, у т.л. 14 вясельных з апісаннем вясельных абрадаў, 24 загадкі, 15 прыказак, 2 казкі, дадзены параўнальны аналіз беларусаў і мазураў, апісаны іх знешні выгляд, побыт, разумовыя здольнасці, маральныя якасці і інш., аднолькавае і адрознае ў іх культурах, вераваннях, фальклоры. Рукапіс захоўваецца ў архіве Геагр. тва Рас. Федэрацыі ў СанктПецярбургу. Фалькл. запісы Б. ўвайшлі ў кнігі серыі «Беларуская народная творчасць»; «Вяселле. Песні» (кн. 2, 1981; кн. 46, 198588), «Гульні, забавы, ігрышчы» (2003).
Літ.: Л о б а ч М. Па слядах рукапіснага этнаграфічнага апісання Бельскага павету свяшчэнніка Келясціна Брэна з 50х г. XIX ст. // Беларускі каляндар. Беласток, 1986.
БРЭСТ, горад, цэнтр Брэсцкай вобл. і раёна. На правым беразе р. Зах. Буг, пры ўпадзенні ў яго р. Мухавец, на граніцы Беларусі з Польшчай. Вузел чыгунак і аўтадарог. Рачны порт, звязаны каналам з басейнамі Дняпра і Буга. 310,8 тыс. ж. (2010).
Гісторыя. Летапісная назва горада — Б е р ё с т ь е (бел. Б е р а с ц е, Б я р э с ц е), у канцы 18 — пач. 20ст. БрэстЛітоўск, у 1921— 39 БрэстнадБугам, з вер. 1939 сучасная назва. Упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 1019.3 1146ускладзеТураўскага, з 1199 ГаліцкаВалынскага княстваў. У 1319 вял. кн. літоўскі Гедзімін далучыў горад да ВКЛ. 15.8.1390 першым з бел. гарадоў атрымаў магдэбургскае права. 3 1413 цэнтр староства Трокскага ваяв. 3 1520 цэнтр павета Падляшскага ваяв. У 2й пал. 16 ст. канцлер ВКЛ М.Радзівіл Чорны заснаваў у Б. першую на тэр. Беларусі друкарню. 3 1566 цэнтр ваяв. У 1596 тут абвешчана Брэсцкая унія (аб’яднанне на тэр. Рэчы Паспалітай праваслаўнай і каталіцкай). У 14—18 ст. у горадзе існавалі касцёлы і кляштары аўгусцінцаў, бернардзінцаў і бернардзінак, брыгітак, дамініканцаў, трынітарыяў, уніяцкія цэрквы і кляштары. У 1726 у Б. створана рымскакаталіцкая епархія. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, цэнтр павета ў Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губ. У 1842 пабудавана Брэсцкая крэпасць. Пасля завяршэння будаўніцтва чыгунак, што звязалі Б. з Варшавай (1869), Масквой (1871), Кіевам (1873), Гомелем (1886), горад стаў буйным чыг. вузлом. У 1897 тут 46 568 ж. У 1ю сусв. вайну 3.3.1918 у Б. падпісаны мірны дагавор паміж Сав. Расій і Германіяй. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 14.12.1939 цэнтр вобласці. У Вял. Айч. вайну з 22.6. 1941 да 28.7.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. Да канца ліп. 1941 сав. войскі вялі гераічную абарону Брэсцкай крэпасці. У горадзе было арганізавана антыфаш. і камсамольскамаладзёжнае падполле.
Архітэктура. У пач. 11 ст. ў сутоку рэк Зах. Буг і Мухавец сфарміравала
49
БРЭСТ
ся Берасцейскае гарадзішча, якое складалася з дзяцінца трохвугольнай у плане формы, умацаванага з боку поля ровам, земляным валам і частаколам, і вакольнага горада. Вуліцы мелі драўляны насціл. У12 ст. ў Б. пабудаваны драўляны замак (адноўлены ў 2й пал. 13 ст.) з мураванай вежайданжон. У 13—15 ст. вялося мураванае будаўніцтва (цэрквы св. Пятра і Мікалаеўская), узводзіліся драўляныя цэрквы (Міхайлаўская, Крыжаўзвіжанская). У 16 ст. горад складаўся з 3 асн. частак: гіст. (трохвугольны ў плане востраў пры сутоках рэк Буг і Мухавец) з Брэсцкім замкам, асн. гар. (левабярэжжа р. Мухавец), «Замухавечча» (правабярэжжа р. Мухавец) з сядзібнай забудовай і царк.манастырскім комплексам (касцёл Дароты, СпасаПраабражэнская царква, манастыры Сімяонаўскі і Раства Багародзіцы, праваслаўная школа). У 16 — пач. 17 ст. Б. быў абнесены землянымі бастыёнамі, частка вуліц забрукавана. У 2й пал. 17— 18ст. горад развіваўся як культавы цэнтр (Брэсцкі касцёл і кляштар бернардзінак, Брэсцкі касцёл і кляштар бернардзінцаў, Брэсцкі касцёл і кляштар дамініканцаў, Брэсцкі касцёл і кляштар брыгітак, Брэсцкі касцёл і кляштар аўгусцінцаў, касцёл і калегіум езуітаў,
Будынак банка ў Брэсце.
Брэсцкая царква і манастыр базыльян, кальвінскі збор). У 1830—42 на тэр. старога горада пабудавана Брэсцкая крэпасць. Б. быў перанесены за 3 км на У ад крэпасці. Рэгулярная планіровачная сетка вуліц новага горада ўтварала дробныя прамавугольныя або трапецападобныя кварталы, налічвалася 6 пл., 225 вуліц. У 1846 на гар. плошчы пабудаваны гандлёвыя рады, у 2й пал. 19 ст. ўзведзены новыя гандлёвыя рады, у 2й пал. 19 ст. Брэсцкі Сімяонаўскі кафедральны сабор, Брэсцкі Крыжаўзвіжанскі касцёл, Брэсцкі чыгуначны вакзал, у 1906 — Брэсцкая Мікалаеўская царква. У19 — 1й пал. 20 ст. архітэктура развівалася пад уплывам стыляў класіцызму (дамы на вуліцах К.Маркса, Пушкінская, Леніна), мадэрн (жылы дом па вул. Савецкая), неакласіцызму (будынак банка), канструктывізму (будынак ваяводскага ўпраўлення). 3 2й пал. 20 ст. горадабудаўніцтва развівалася паводле генпланаў 1951 (архіт. А.Хегай, Л.Федчанка) і 1964 (архіт. Ю.Глінка, Я.Ліневіч, А.Гарбачоў), якія прадугледжвалі захаванне рэгулярнай планіроўкі і развіццё ва ўсх. (рны Кіеўка і Усходні), паўн. (Адамкава, Рэчыца, Граеўка) і часткова паўд. напрамках. Узведзены 4—5павярховыя жылыя дамы, гасцініца
«Буг» (1958), рэканструяваны чыг. вакзал, вуліцы Леніна, Савецкая, забудаванавул. Маскоўская, сфарміраваны агульнагар. цэнтр (1968, архіт. В.Анікін, Г.Трушнікава). Створаны мемар. комплекс Брэсцкая крэпасцьгерой, Брэсцкі ўсходні прамысловы вузел. Паводле генплана 1976 (архіт. Г.Булдаў, Р.Арцёмчык) кампазіцыйнай воссю горада стаў водназялёны дыяметр р. Мухавец. У 1970—80я гг. пабудаваны кінатэатр «Беларусь» (архіт. Р.Шылай), Палац культуры прафсаюзаў (архіт. Г.Чысцякоў), гасцініцы «Беларусь» (архіт. З.Леўчанка) і «Інтурыст» (архіт. Г.Бенядзіктаў), электратэхн. завод (архіт. Л.Афанасьева, І.Боўт, М.Буйлава, Э.Бацян), бальніца Бел. чыг. дарогі (архіт. Л.Хаюцін, Т.Дулевіч, А.Перальман) і інш. У 1990я — пач. 2000х гг. фарміруецца поліцэнтрычная структура агульнагар. цэнтра веернага тыпу. У архітэктуры адзначаюцца стылявыя праяўленні дэканструктывізму (будынак «Белбізнесбанка» на вул. Савецкая, архіт. В.Цярэшчанка), рэтраспектыўнай тэндэнцыі постмадэрнізму (замежны гандлёвы дом «Кантыненталь», архіт. В.Кескевіч, Ю.Прудзялюк; жылы дом па вул. Кірава, архіт. У.Чайкоўскі, А.Чайкоўская). У 2000я гг. пабудаваны гандлёвы цэнтр «АсторВест» (архіт. У.Чайкоўскі, А.Чайкоўская, М.Бахурэвіч, А.Годун), лёгкаатлетычны манеж, Лядовы палац, комплекс Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па веславанні, стралковы цір (архіт. Я.Крапіўная, Г.Васькоў), рэканструяваны стадыён «Дынама» (архіт. Я.Крапіўная, Ю.Мартынаў) і інш. Генплан (2003, гал. архіт. А.Акенцьеў) арыентаваны на расшырэнне гар. мяжы ва ўсх. і паўд. напрамках на аснове ступеньчатай сістэмы забудовы ў 3 этапы: адлегласцю да 10 км з сядзібнай забудовай, 10— 20 км з арганізацыяй садовых тваў, АПК і рэкрэацыйных аб’ектаў, звыш 20 км з размяшчэннем вытворчых і гасп. аб’ектаў, садовых тваў.
Адукацыя і культура. У 2010 у Б. дзейнічалі ВНУ: унт імя А.С.Пушкіна, тэхн. унт, філіял Бел. акадэміі музыкі на базе муз. каледжа імя Р.Шырмы; каледжы: чыг. транспарту
50
БРЭСТ
Фрагмент сучаснай забудовы ў г. Брэст.
Бел. чыгункі, мед., муз. імя Р.Шырмы, політэхн., сувязі, гандлю, прыборабудавання; ліцэі: чыг. транспарту, будаўнікоў, лёгкай прамсці; абл. вучэбнаметадычны цэнтр; установы агульнай сярэдняй адукацыі: 6 гімназій, ліцэй, 32 СШ, 7 вучэбнапед. комплексаў школа—сад, 2 пачатковыя школы; цэнтры карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі «Стымул» і «Веда»; 5 ДзЮСШ, гар. Цэнтр пазашкольнай работы. Працуюць 13 гасцініц, музеі: абл. краязнаўчы і 4 яго філіялы: археал. «Бярэсце», «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», маст.; гісторыі г. Брэст; чыг. тэхнікі, мемар. комплекс «Брэсцкая крэпасцьгерой»; 3 кінатэатры; абл. Цэнтр маладзёжнай творчасці, абл. Палац культуры прафсаюзаў, гар. Дом культуры; парк культуры і адпачынку імя 1 Мая; 18 публічных бк (фонд 1375 тыс. экз.).