• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    58
    БРЭСЦКАЯ
    жаўны універсітэт, 32 сярэднеспец. і 31 прафес.тэхн. навуч. ўстановы; 710 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у т.л. 6 ліцэяў, 23 гімназіі, 430 сярэдніх, 150 базавых, 7 вячэрніх (зменных) школ; каля 580 дашкольных устаноў.
    Культура. У 2010 працавала каля 1,5 тыс. дзярж. устаноў культуры, 796 бібліятэк (агульны кніжны фонд больш за 10 млн. асобнікаў), буйнейшыя — Брэсцкая абласная бібліятэка і Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка, 731 установа клубнага тыпу, пры якіх дзейнічала каля 5 тыс. аматарскіх маст. аб’яднанняў, 6 з іх маюць званне «заслужаны», больш за 300 — «народны» і «ўзорны». Заслужанымі сталі ансамблі нар. музыкі і песні «Палешукі» Іванаўскага Цэнтра культуры і нар. традыцый, нар. музыкі «Выцінанка» Столінскага ГДК, песні і танца «Палескія зоры» Пінскага ГДК, танца «Радасць» Брэсцкага ГДК, аркестр рус. нар. інструментаў Брэсцкага муз. каледжа імя Р.Шырмы, дзіцячаюнацкая студыя выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва «Апалон» Ляхавіцкага ГДК. Сярод найб. вядомых нар. калектываў — ансамбль песні і музыкі «Спадчына» Тэльмінскага СДК (Брэсцкі рн), нар. песні «Зараначка» Драгічынскага ГДК і «Мірскія музыкі» Мірскага Дома культуры (Баранавіцкі рн), фалькл. ансамбль «Знаходка» Тышкавіцкага СДК (Іванаўскі рн), мужчынскія вак. ансамблі «Каларыт» Жабінкаўскага ГДК і «Дабравест» Чарнаўчыцкага СДК (Брэсцкі рн), хары «Вербніца» Пружанскага і «Крыніца» Столінскага ГДК, узорных — ансамблі бальнага танца «Фіеста» Баранавіцкага ГДК, танца «Журавінка» Белаазёрскага Дома культуры (Бярозаўскі рн), фалькл. танца «Ліпачкі» Ліпнікаўскага СДК (Драгічынскірн), нар. музыкі і песні «Красачкі» Парахонскай дзіцячай школы мастацтваў (Пінскі рн) і «Таўкачыкі» Кобрынскай дзіцячай школы мастацтваў, хор хлопчыкаў «Пеўнікі» Брэсцкага ГДК і інш. Працуюць Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі, Брэсцкі тэатр лялек, Брэсцкая абласная філармонія; 24 кінатэатры. У
    вобласці 14 музеяў — 2 гіст., 9 краязнаўчых, 2 нар. творчасці, 1 прыродазнаўчы; буйнейшыя з іх — Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (з філіяламі), Кобрынскі ваеннагістарычны музей, Лунінецкі краязнаўчы музей, Бярозаўскі гісторыкакраязнаўчы музей, Музей Беларускага Палесся (г. Пінск). Дзейнічаюць музеі нар. мастацтва ў в. Моталь Іванаўскага рна, «Пружанскі палацык», у Пінскім рне — пад адкрытым небам «Сядзіба палешука», літ. Я.Коласа ў в. Пінкавічы, Я.Янішчыцув. Парэчча, А.Блокаўв. Лапацін. У Брэсце ёсць 2 маст. салоны. Традыцыйным стала правядзенне ў вобласці фестываляў: міжнар. тэатр. «Белая Вежа», класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары», харэагр. мастацтва «Палескі карагод», духавой музыкі «Беларускія фанфары», Нацыянальнага фестывалю беларускіх фільмаў, рэсп. эстр. песні «Беларускія зоркі» (гарады Брэст, Драгічын), абл. эстр. мастацтва «Рытмы маладосці», фалькл. мастацтва «Радавод» (абодва г. Брэст), рэгіянальнага фальклору «Галасы Палесся» (г. Іванава), вакальнахарэагр. мастацтва «Ляці, наша песня» і тэатр. мастацтва «Тэатральнае Палессе» (гарады вобласці) і інш. У вобласці праводзіліся нац. свята Дзень бел. пісьменства (гарады Пінск, 1999; Камянец, 2005), рэсп. фестывалькірмаш «Да
    Холмская брама цытадэлі Брэсцкай крэпасці.
    жынкі» (гарады Столін, 1996; Пружаны, 2003; Кобрын, 2009).
    БРЗСЦКАЯ КРЗПАСЦЬ, помнік абарончай архітэктуры 19 ст. Пабудавана ў 1830—42 на месцы гіст. часткі г. Брэст як элемент сістэмы ўмацаванняў, створаных на 3 Рас. імперыі. Будавалася паводле праекта (зацверджаны ў 1830) генералаў Малецкага, К.Опермана і палкоўніка Фельдмана. Першапачаткова былі зроблены часовыя ўмацаванні, якія ў 1833—42 пераўтвораны ў доўгатэрміновыя. Крэпасць была размешчана на 4 астравах, утвораных рукавамі рэк Мухавец і Зах. Буг і сістэмай каналаў. Складалася з Цэнтр. ўмацавання (Цытадэль) і Цярэспальскага, Валынскага, Кобрынскага перадмаставых умацаванняў (агульная пл. 4 км2). Цытадэль — гал., найб. умацаваная частка крэпасці размешчана на цэнтр. востраве, па перыметры якога была ўзведзена крывалінейная ў плане замкнёная (кальцавая) 2павярховая абарончая казарма (даўж. 1,8 км) з 4 брамамі — Цярэспальскай, Холмскай, Беластоцкай і Брэсцкай, якія праз масты злучалі востраў з перадмаставымі ўмацаваннямі. Мураваныя сцены казармы 2метровай таўшчыні, з байніцамі і амбразурамі для вядзення агню са стралковай зброі і гармат; у 500 казематах маглі
    59
    БРЭСЦКАЯ
    размясціцца больш за 12 тыс. салдат. У двары Цытадэлі размяшчаліся будынкі арсенала, інжынернага ўпраўлення, Белага палаца. Архіт. цэнтр — пабудаваная на самым высокім месцы гарнізонная Брэсцкая Мікалаеўскаяцарква. Перадмаставыя ўмацаванні прыкрываліся землянымі валамі (выш. 10 м) з каменнымі казематамі ўнутры. Крэпасць удасканальвалася да 1йсусв. вайны, вакол яе ўзведзены 2 паясы дадатковых умацаванняў—фартоў. 8—12.8. 1915 гарнізон, крапасное ўзбраенне, маёмасць эвакуіраваны, частка ўмацаванняў узарвана. 3 15.8.1915 да канца 1й сусв. вайны занята германскімі войскамі. 3.3.1918 натэр. Цытадэлі ў Белым палацьі падпісаны Брэсцкі мір. 22.6.1941 гарнізон крэпасці першым прыняў удар ням.фаш. захопнікаў і больш за месяц гераічна трымаўабарону. 28.7.1944 Б.к. вызвалена ў ходзе ЛюблінБрэсцкай аперацыі. У час вайны знішчаны або пашкоджаны амаль усе будынкі крэпасці, якія мелі гіст. ці маст. каштоўнасць. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8.5.1965 Б.к. прысвоена ганаровае званне «Крэпасцьгерой». У 1971 адкрыты мемар. комплекс Брэсцкая крэпасцьгерой, з 1956 у частцы абарончай казармы Цытадэлі, якая захавалася, быў створаны Музей абароны Брэсцкай крэпасці, з 1982 на тэр. Б.к. дзейнічае археал. музей «Бярэсце», з 2002 у Паўд. казарме крэпасці — Брэсцкі мастацкі музей. У 1985 каля Вечнага агню закладзена мемар. пляцоўка гарадоўгерояў.
    Да арт. Брэсцкая крэпасць. Мемарыяльны знак на рэштках будынка, дзе быў падпісаны Брэсцкі мір 1918.
    Комплекс фартыфікацыйных збудаванняў Б.к. ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    Літ:. Б е ш а н о в В.В. Брестская крепость: [170 лет]. 2 нзд. Мннск, 2005.
    БР$СЦКАЯ КРЙПАСЦЬГЕРбЙ, мемарыяльны комплекс у Брэсце. Пабудаваныў 1969—71 натэр. Брэсцкай крэпасці для ўшанавання подзвігу ўдзельнікаў яе абароны ў чэрв.— ліп. 1941 у Вял. Айч. вайну. Аўтарскі калектыў: скульптары А.Кібальнікаў (маст. кіраўнік), А.Бембель, У.Бабыль, архітэктары У.Кароль, В.Волчак, В.Занковіч, Ю.Казакоў, А.Стаховіч, мастакархіт. Г.Сысоеў. У распрацоўцы праекта мемарыяла ўдзельнічалі інжьгнерыканструктары М.Гор
    Мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасцьгерой. Галоўны ўваход.
    дзін (гал. канструктар праекта), М.Мэтс, гал. інжынерсветатэхнік Л.Рашаль і інш. Комплекс афіцыйна адкрыты 25.9.1971. Наўрачыстым мітынгу выступілі 1ы сакратар ЦК КПБ П.М. Машэраў, пісьменнік С.Смірноў, адзін з удзельнікаў гераічнай абароны Герой Сав. Саюза М.І.Мяснікоў і інш. Сярод прысутных на мітынгу было больш за 600 ветэранаў — удзельнікаў абарончых баёў 1941 за крэпасць і г. Брэст.
    Архіт.мастацкі ансамбль мемарыяла складаюць: манумент. гал. ўваход у выглядзе чырвонаармейскай зоркі, якая высечана ў жалезабетон
    ным блоку, штыкабеліск, скульпт. кампазіцыя «Смага», пл. Цырыманіялаў, 3 рады мемар. пліт над пахаваннямі загінуўшых (калумбарый), тэрасытрыбуны, руіны і ўцалелыя збудаванні крэпасці, музей. Кампазіцыйным цэнтрам з’яўляецца гал. манумент — абагульнены вобраз воінапераможца (выш. 33,5 м) — і штыкабеліск (выш. 100 м). На тыльным баку манумента барэльефы, якія адлюстроўваюць эпізоды абароны крэпасці ў 1941. Перад руінамі будынка інжынернага ўпраўлення гарыць Вечны агонь. Муз.гукавое афармленне і дэкар. падсветка ў цёмны час сутак узмацняюць успрыманне мемарыяла. На месцах найб. жорсткіх баёў усталяваны мемар. дошкі і знакі. У склад комплекса ўваходзяць
    60
    БРЭСЦКАЯ
    Мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасцьгерой. Музей абароны Брэсцкай крэпасці і руіны Белага палаца.
    Мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасцьгерой. Зала «Уставай, вялікая краіна!» музея абароны Брэсцкай крэпасці.
    Музей абароны Брэсцкай крэпасцігероя, яго філіял — «5ы форт», у якім размешчаны музей фартыфікацыі і ўзбраення 19—20 ст. На тэр. крэпасці таксама размешчаны Брэсцкімастацкімузей і археал. музей «Бярэсце». 3 1997 на сродкі, вылучаныя краінамічленамі СНД, праводзіцца паэтапны капітальны рамонт і рэстаўрацыя аб’ектаў мемарыяла.
    Музей абароны Б р э с ц кай крэпасцігероя. Адкрыты ў 1956 як музей абароны Брэсцкай крэпасці. Аснову першай экспазіцыі склалі рэчы, зброя і дакументы абаронцаў крэпасці, знойдзеныя ў час раскопак на яе тэр., якія праводзіліся з 1949. Сучасная назва з 1965, у 1969 музей перададзены ў падпарадкаванне Мінва культуры БССР, з 1971 у складзе мемар. комплексу Брэсцкая крэпасцьгерой. Займае адноўленую частку пабудаванай у 1842 2павярховай кальцавой абарончай казармы Цытадэлі каля Брэсцкіх варот крэпасці і шэраг памяшканняў каля Холмскіх варот. Асн. фонд налічвае 47,2 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 35,9 тыс. (2011). Экспазіцыя музея размешчана ў 10 залахагульнайпл. 1040 м2. Шматлікія экспанаты адлюстроўваюць гісторыю крэпасці: расказваюць пра яе будаўніцтва, удасканальванне фартыфікацыйных аб’ектаў, падзеі 1й сусв. вайны, Брэсцкі мір 1918, перыяд знаходжання ў складзе Польшчы ў 1921—39, жыццё горада і гарнізона ў перадваен. гады (залы 1—3). Асн. экспазіцыя (залы 4—7) прысвечана ге
    раічнай абароне крэпасці ў чэрв.— ліп. 1941; тут прадстаўлены асабістыя рэчы ўдзельнікаў абароны (лісты родным, запіскі з салдацкіх медальёнаў), рэшткі зброі і інш. Дэманструюцца муз. інструменты, кнігі, якія належалі загінуўшым і былі перададзены пасля вайны іх роднымі; сцяг 393га асобнага зенітнага артдывізіёна, схаваны ў дзень вядомага штурма Усх. форта, развітальныя надпісы на цаглінах і інш. сведчанні мужнасці і стойкасці воінаўабаронцаў крэпасці. Заключная частка экспазіцыі расказвае пра баявыя дзеянні
    Мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасцьгерой. Фрагмент экспазіцыі музея абароны Брэсцкай крэпасці.
    на Брэстчыне ў Вял. Айч. вайну, вызваленне Беларусі і Брэста ад ням.фаш. захопнікаў, лёс тых воінаў Брэсцкага гарнізона 1941, якім выпала застацца ў жывых і дайсці да Берліна, ролю мемар. комплексу Брэсцкая крэпасцьгерой у патрыятычным і інтэрнац. выхаванні, адлюстраванне яе ў лры і мастацтве (залы 8—10). Асобны стэнд прысвечаны пісьменніку С.Смірнову, дзякуючы якому подзвіг абаронцаў крэпасці стаў вядомы ўсяму свету. У музеі дзейнічаюць пастаянныя выстаўкі «Брэсцкая крэпасць у творах мастакоў» (прадстаўлена больш за 130 твораў — карцін і скульптур, якія дапамагаюць наведвальнікам лепш зразумець гісторыю абароны крэпасці, антываен. сутнасць музейнай экспазійыі) і «Халодная і стралковая зброя 18—20 ст.». Мемарыял вядзе н.д., выдавецкую, навук.асветную дзейнасць.