Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Выстаўкапрагляд кніг у Брэсцкай абласной бібліятэцы.
якасці пахавальнага інвентару выкарыстоўваўся гліняны посуд (ляпныя гаршкі, міскі, вазы, збаны), бронзавыя грабеньчатыя і падвязныя фібулы, касцяныя грабяні, гліняныя прасліцы. Упрыгажэнні (шкляныя пацеркі, металічныя бранзалеты, падвескі, кольцы), прылады працы, дэталі паяснога набору (спражкі і наканечнікі на рэмень) сустракаліся рэдка, зброя ўвогуле адсутнічала. Могільнік датуецца 170—270 да н.э., належаў насельніцтву вельбарскай культуры.
Літ.: Кухаренко Ю.В. Могнльннк Брест—Тряшнн. М., 1980; Беляв е ц В.Г. Могмьннк Брест—Трншнн: 30 лет по окончаннн раскопок // Acta Archaeologica Albaruthenica. 2007. Vol. 1.
В.С.Вяргей.
брЗсцкая АБЛАСНАЯ бібліяТЭКА і м я М.Г о р к а г а. Засн. ў 1940 у г. Брэст, з 1941 імя М.Горкага. У 2010 фонд налічваў больш за 823 тыс. экз. Штогод бку наведвае каля 40 тыс. чытачоў. З’яўляецца інфармацыйнаметадычным цэнтрам, які ўзначальвае сістэму з 681 публічнай бкі вобласці (2010). Удзельнічае ў стварэнні нац. інфармацыйнай прасторы, стварае электронныя базы даных, дае карыстальнікам доступ да рэгіянальных і сусв. інфармацыйных рэсурсаў. У бцы 13 спецыялізаваных чытальных залаў на 328 месцаў, хатні і міжбібліятэчны абанементы, публічны цэнтр прававой інфармацыі, інтэрнетцэнтр. Працуе ў рамках доўгатэрміновых праектаў: «Рускі праект» (з 2002), «Кнігі для Брэста» (з 2006),
56
БРЭСЦКАЯ
Да арт. Брэсцкая абласная філармонія. Ансамбль салістаў «Брастчане».
Да арт. Брэсцкая абласная філармонія. Ансамбль «Крэсіва».
«Берасцейскае вогнішча» (з 2007), «Берасцейскія кнігазборы» (з 2008) і інш. Сістэматычна праводзіць мерапрыемствы па папулярызацыі лры, звязаныя з творчасцю бел. і замежных пісьменнікаў, прэзентацыі новых кніг. Выдае «Бібліяпанараму», «Каляндар знамянальных і памятных дат», «Хроніку культурнага жыцця Брэсцкай вобласці». Пры бцы дзейнічаюць 3 мініцэнтры самаст. вывучэння англійскай, ням. і франц. моў, перасоўная мінібібліятэка франц. лры.
брйсцкая абласная філарМбНІЯ. Створанаў 1986уг. Брэстна базе гастрольнаканцэртнага аддз. Бел. дзярж. філармоніі. Асн. мэта — развіццё бел. муз. мастацтва, прапаганда лепшых дасягненняў бел. і муз. культуры. Сярод асн. кіраўнікоў дзейнасці: гастрольнаканцэртны, лекцыйны, асветніцкая работа, стварэнне творчых калектываў, канцэртных праграм з удзелам кампазітараў, балетмайстраў, дырыжораў, рэжысёраўпастаноўшчыкаў, мастакоў, правядзенне фестываляў, дэкад, конкурсаў і інш. У складзе філармоніі (2010): камерны аркестр пад кіраўніцтвам А.Мартыненкі, ансамбль салістаў «Брастчане», ансамблі «Крэсіва», «Muzzart», камернаінструм. сучаснай музыкі «Эвергрын», салісткаінструменталістка В.Гарноўская (вія
ланчэль), канцэртналекцыйныя гурты. На базе філармоніі праходзяць фестывалі: рэгіянальныя «Беларуская музычная восень» (з 1974, у рамках аднайм. міжнар. мастацтваў), «Музычнае Палессе» (з 1993), абл. «Майстры мастацтваў — працаўнікам сяла» (з 1999). т.І. Мдывані.
БРЗСЦКАЯ БІБЛІЯ, Радзівілаўская Біблія, помнікпольскамоўнага кнігадрукавання ў ВКЛ. Поўная назва — «Біблія святая, гэта значыць Кніга Старога і Новага запаветаў з яўрэйскай, грэчаскай і лацінскай нанава на польскую мову са стараннасцю і дакладна перакладзеная». Выдадзена ў 1563 у Брэсце на сродкі М.РадзівілаЧорнага, старасты брэсцкага, аднаго з кіраўнікоў кальвіністаў у ВКЛ (гл. Кальвінізм'). На той час Б.Б. была адным з лепшых выданняў у ВКЛ і Польшчы. Сярод яе перакладчыкаў былі Г.Оршак, П.Статорыус, Я.Тэнаўдус, Е.Шоман, ЯЛюбельчык. У выданні, відаць, прымаў удзел і Ц.Базылік, які кіраваў адной з брэсцкіх друкарняў. У Б.Б. пазначана: «Друкавана ў Берасці Літоўскім паводле загаду і коштам яснавяльможнага пана Мікалая Радзівіла, князя на Алыцы і на Нясвіжы, ваяводы віленскага, у Вялікім княстве Літоўскім найвышэйшага маршалка і канцлера». У выданні змешчаны
поўны тэкст Старога і Новага запаветаў. Амаль на кожнай старонцы на палях пазначаны каментарыі да тэксту. Упершыню ў гісторыі кнігадрукавання ў Беларусі выключаны прадметны паказальнік. У прадмове, пратэстанцкай па накіраванасці, перакладчыкі тлумачаць прынцыпы і асаблівасці перакладу, адзначаюць,
Брэсцкая Біблія. Тытульны ліст.
57
БРЭСЦКАЯ
што за ўзор бралі Біблію на франц. мове (выд. гугенотамі). Кніга — фаліянт з гравюрамі і багатым графічным афармленнем. Асобныя гравюры паводле кампазіцыі, малюнка і некаторых дэталей узыходзяць да гравюр Ф.Скарыны. Біблія выдадзена фарматам «у аркуш», у ёй 738 старонак. Тэкст надрукаваны гатычным шрыфтам у 2 калонкі па 58 радкоў у кожнай. Экзэмпляры Б.Б. зберагаюцца ў Рас. бцы ў Маскве, Рас. нац. бцы ў СанктПецярбургу, Цэнтр. бцы АН Літвы, Ягелонскай бцы ў Кракаве і інш., няпоўны экзэмпляр — у Цэнтр. навук. бцы імя Я.Коласа НАН Беларусі.
Літ:.Л а б ы н ц а ў Ю. ПачатаеСкарынам: бел. друкаваная літаратура эпохі Рэнесансу. Мінск, 1990; Нікалаеў М. Шэдэўр Брэсцкай друкарні // Пачаткі мастацкай культуры Беларусі. Мінск, 1989; Я г о ж. Экзэмпляры Радзівілаўскай Бібліі 1563 г. у пецярбургскіх сховішчах // Badania ksi^gozbiorow RadziwiH6w. Warszawa, 1995; Я г o ж. Гісторыя беларускай кнігі. Кніжная культура Вялікага княства Літоўскага. Мінск, 2009. Т. 1.
А.П. Грыцкевіч.
БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ. Размешчана на ПдЗ Беларусі, мяжуе з Польшчай і Украінай. Пл. 32,8 тыс. км2. Працягласць з Пн на Пд 162 км, з 3 на У — 397 км. Цэнтр — г. Брэст. У складзе вобласці 16 раёнаў: Баранавіцкі, Брэсцкі, Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Іванаўскі, Івацэвіцкі, Камянецкі, Кобрынскі, Лунінецкі, Ляхавіцкі, Маларыцкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі; 21 горад, 8 гар. пасёлкаў, 222 сельсаветы, 2168 сельскіх нас. пунктаў. Нас. 1435 тыс. чал. (2010); гарадскога 64,9%. Сярэдняя шчыльнасць 44 чал. на 1 км2. Буйнейшыя гарады: Брэст, Баранавічы, Пінск, Кобрын. У вобласці жывуць беларусы (85%), рускія (8,7%), украінцы (3,8%), палякі (1,8%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,7%). На 1.1.2011 зарэгістравана 719 абшчын 18 рэліг. канфесій (у т.л. бел. праваслаўная царква — 372 абшчыны, хрысціяне веры евангельскай — 156, царква евангельскіх хрысціян баптыстаў — 84, рымскакаталіцкая царква — 55). Праз тэр. вобласці праходзяць міжнар. чыг. магістралі Масква—Мінск—Брэст—Варшава, Віль
нюс—Лунінец—Роўна, Ковель—Брэст, чыг. Брэст—Гомель, аўтадарогі Брэст— Мінск і Брэст—Гомель. Суднаходства па рэках Прыпяць, Піна, Мухавец, Стыр, Гарынь, ДняпроўскаБугскаму і Мікашэвіцкаму каналах. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС 11% тэр. вобласці (148 нас. пунктаў) забруджаны радыёнуклідамі. Найб. пацярпелі Лунінецкі, Пінскі і Столінскі рны. У межах вобласці нац. парк Белавежская пушча, 17 заказнікаў рэсп. і 29 мясц. значэння, 30 помнікаў прыроды рэсп. і 37 — мясц. значэння.
Гісторыя. Утворана4.12.1939, першапачаткова ўключала Брэсцкі, Кобрынскі і Пружанскі паветы, пасля іх скасавання 15.1.1940 падзелена на 18 раёнаў (1 з іх 20.9.1944 перададзены Гродзенскай вобл.). На 1.1.1941 уключала 8 гарадоў, 7 гар. і 2 рабочыя пасёлкі, 234 сельсаветы. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1941 уся тэр. вобласці стала месцам жорсткіх баёў сав. войск з ням.фаш. захопнікамі. Цэлы месяц у поўным акружэнні змагаліся з ворагам абаронцы Брэсцкай крэпасці. Да 27.6.1941 утрымлівалі свае пазіцыі каля Маларыты воіны 75й стралковай дывізіі. Да сярэдзіны ліп. 1941 уся сучасная тэр. вобласці была акупіравана гітлераўцамі. У 1941 утвораны (у 1942 адноўлены) Пінскі, у 1943 — Брэсцкі і Баранавіцкі падп. абкомы КП(б)Б, якія кіравалі партыз. барацьбой. Дзейнічалі Баранавіцкае, Брэсцкае і Пінскае партыз. злучэнні. У Баранавічах, Брэсце, Пінску, Кобрыне і інш. гарадахдзейнічалі групы і aprцыі антыфаш. падполля, у маі 1942 утвораны Брэсцкі міжраённы «Камітэт барацьбы з фашысцкімі акупантамі» (злета 1943 — Брэсцкі абл. антыфаш. кт). На сучаснай тэр. вобласці выдаваліся падп. газеты: 3 абл. і 16 раённых, маладзёжныя і антыфаш. ктаў. За гады акупацыі гітлераўцы разбурылі практычна ўсе прам. прадпрыемствы і ўстановы, разрабавалі калгасы і саўгасы, машыннатрактарныя станцыі. Захопнікі спалілі сотні вёсак, знішчылі больш за 300 тыс. чал. У ходзе Бел. аперацыі 1944 і яе састаўных частак — БаранавіцкаСлонімскай і ЛюблінБрэсцкай аперацый Брэст
чына вызвалена ад ням.фаш. захопнікаў. 16.8.1945 часткатэр. Б.в. перададзена Польшчы (4 раёны поўнасцю альбо часткова). 8.1.1954 далучаны ўсе 11 раёнаў Пінскай і 4 — Баранавіцкай скасаваных абласцей, на 1.1. 1955 у складзе Б.в. налічвалася 29 раёнаў. У ходзе адм.тэр. пераўтварэнняўу 1956—62 расфарміраваны 18 раёнаў, 5 з іх у 1965—66 адноўлены. 3 1966 колькасць раёнаў вобласці не мянялася.
Ахова здароўя, спорт, турызм. У 2009 у вобласці дзейнічалі 115 бальнічных устаноў на 15,6 тыс. ложкаў, 289 урачэбных амбулаторнапаліклінічных устаноў, 232 аптэкі. Працуюць 10 санаторыяў (у т.л. дзіцячы), 8 аздараўленчых цэнтраў (у т.л. 2 дзіцячыя), студэнцкі санаторыйпрафілакторый Брэсцкага тэхніч. унта, прафілакторый Брэсцкага інта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі, 20 баз адпачынку, 11 інш. аргцый. У вобласці налічваецца 821 спарт. зала, 40 стадыёнаў, 38 плавальных басейнаў, 100 мінібасейнаў, 3 лядовыя арэны і 2 — палацы, каля 2 тыс. іншых спарт. пляцовак і збудаванняў. Працуюць 65 ДзЮСШ. Вобласць уваходзіць у 3 турысцкія раёны Беларусі — Баранавіцкі, Брэсцкі, Пінскі; на яе тэр. вылучаюць турысцкія зоны: еўрарэгіён «Белавежская пушча», турысцкарэкрэацыйныя зоны «Белае возера» і Целяханская, культ.турысцкую «Пінскае Палессе», транзітнатурысцкую «Брэст—Баранавічы—мяжа вобласці». Асн. турысцкія цэнтры: Брэст, Пінск, Пружаны, Ружаны, Камянец, Кобрын, Косава, нац. парк Белавежская ггушча. У вобласці маюцца зоны адпачынку; рэсп. значэння Лясная, мясц. значэння — 30 зон і курорт Возера Белае. У сферы агратурызму у 2009 было зарэгістравана 46 сельскіх сядзіб. На тэр. вобласці 693 аб’екгы ўключаны ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, у т.л. архітэктуры — 288, мастацтва — 17, археалогіі — 163.
Адукацыя. У 2010 на тэр. вобласці дзейнічалі 4 унты — Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт, Брэсцкі дзяржаўны універсітэт, Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт, Палескі дзяр