Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
В.У.Губарэнка.
БРЭСЦКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю з элементамі маскоўскага царк. дойлідства 17 ст. ў г. Брэст. Пабудаванаў 1904—06 з цэглы. Пасля Вял. Айч. вайны да 1991 у будынку было размешчана сховішча Дзярж. архіва Брэсцкай вобл. Царква адноўленаў 1996. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму з маляўнічым 5купаллем у завяршэнні прымыкаюць 8гранная званіца з адкрытым верхнім ярусамзвонам з высокім шатром з макаўкай у завяршэнні, 2ярусная працяглая трапезная і 5гранная ап
61
БРЭСЦКАЯ
Да арт. Брэсцкая Мікалаеўская царква: 1 — знешні выгляд; 2 — інтэр ’ер.
сіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Сцены расчлянёны рознавял. арачнымі праёмамі ў плоскасных ліштвах. Цокальная частка вылучана шматслойным архіт. абломам. У дэкоры выкарыстаны формы стараж,рус. дойлідства: какошнікі, кілепадобныя аркі, філёнгавыя лапаткі, квадратныя разеткі, зубчастыя фрызы і інш. Гал. ўваход аформлены манумент. паперцю ў выглядзе 3 пралётных вісячых аркатур і з высокім 2гранным шчытом на магутных слупах. У інтэр’еры скляпенні пакрытыя размалёўкай. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
БРЭСЦКАЯ НАРбДНАЯ ДЗІЦЯЧАЯ СТЎДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАГА МАСТАЦТВА «РАФАЭЛЬ». Створана ў 1995 у г. Брэст пры СШ № 27. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.А.Клунін (з 1995), Т.А.Цудзіла (з 2008), В.У.Малакостава (з 2009). У складзе студыі больш за 50 чал. Асн. мэты дзейнасці — далучэнне да сусв. і нац. культуры, выхаванне самастойнасці і творчай актыўнасці. Методыка навучання прадугледжвае шырокае выкарыстанне гульні, шаноўныя адно
сіны да асобы дзіцяці і яго эмацыянальнага свету. У студыі займаюцца па спец. дысцыплінах: малюнак, жывапіс, лепка, аплікацыя, паперапластыка, кампазіцыя, дэкар. мастацтва. Студыйцы — лаўрэаты і дыпламанты: абл. выстаўкі, выяўл. і дэкар.прыкладной творчасці «Вясёлкавы калейдаскоп» (г. Брэст, 2007), рэсп. выстаўкіконкурсу выяўл. мастацтва «Святочнае кола» (2008), конкурсаў — міжнар. дзіцячага малюнка «Сябруюць дзеці на планеце» (2009), рэсп. малюнка «На сваёй зямлі» (2006, усе Мінск), абл. плаката, прысвечанага 60годдзю ААН (2005), экалагічнага форума (2004, абодва г. Брэст), рэсп. фестывалю «Дзень Зямлі. Беларусь» (Мінск, 2007), удзельнік міжнар. фестывалю «На сваёй зямлі» (Мінск, 2007) і інш.
В.А.Паюк.
БРЙСЦКАЯ НАРОДНАЯ ЛІТАРАТЎРНАПАЭТЬІЧНАЯ СТЎДЫЯ «СПАДЧЫНА». Створана ў 1980 у г. Брэст пры абл. Палацы піянераў і школьнікаў (з 1992 абл. Цэнтр маладзёжнай творчасці). У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.Р.Волкава. У складзе студыі 18 чал. ва ўзросце ад 12 да
20 гадоў. Асн. мэты дзейнасці —дапамога аматарам паэзіі і вуснага фальклору ў рэалізацыі іх творчага патэнцыялу, культ.асветніцкая праца сярод моладзі ў галіне лры, ажыццяўленне ўсебаковых запатрабаванняў у сферы традыц. нар. культуры. Студыйцы — удзельнікі конкурсаў юных паэтаў і празаікаў: міжнар. ў межах злёту юных турыстаў гарадоўгерояў (гарады Смаленск, Тула, Расія, 2007, 2008), рэсп. па лініі ЮНЕСКА «Мая Бацькаўшчына» (2007), дзіцячых работ па праблеме бежанцаў «3 надзеяй у будучыню» (2008, абодва Мінск), абл. юных паэтаў і празаікаў «Вайна ў нашых душах» (2007), юных паэтаў, празаікаў, кінасцэнарыстаў «Брэсцкі рупар» (2008), фестывалю фалькл. мастацтва «Радавод» (2009, усе г. Брэст) і інш.
С.А.Радзівонцава.
БРЭСЦКАЯ НАРОДНАЯ СТЎДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАГА I ДЭКАРАТЬІЎНАПРЫКЛАДНбГА МАСТАЦТВА «ВЯСЁЛКА». Створана ў 1981 у г. Брэст пры абл. Палацы піянераў і школьнікаў (з 1992 абл. Цэнтр маладзёжнай творчасці). У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.М.Вінакурава (з 1981), І.М.Сцяблянка і К.У.Шаўчэнка (з 1997), Т.М.Крыльчук, Т.П.Дземянцюк і І.А.Вінакурава (з 2002). У складзе студыі каля 100 чал. ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — фарміраванне ў дзяцей і падлеткаў зацікаўленасці ў маст. ведах, прывіццё практычных навыкаў, творчае развіццё асобы. Кірункі дзейнасці — графіка, жывапіс, дэкар.прыкладная творчасць. Калектыў — удзельнік абл. выставак выяўл. мастацтва «Белавежская пушча вачыма дзяцей» (2009), выяўл. і дэкар.прыкладной творчасці «Вясёлкавы калейдаскоп» (2009—10, усе г. Брэст), конкурсаў дзіцячых малюнкаў: міжнар. «Сябруюць дзеці на планеце» (Мінск, 2008), рэсп. «Вялікай Перамозе — 65!» (г. Брэст, 2009), рэсп. выставакконкурсаў выяўл. творчасці «Маё здароўе ў маіхруках» (2008), «Табе прысвячаю, Белавежская пушча» (2009, абедзве Мінск). Т.М.Крыльчук.
62
БРЭСЦКАЯ
БРЭСЦКАЯ НАРбДНАЯ СТУДЫЯ ДЫКАРАТЫЎНАПРЫКЛАДНбГА МАСТАЦТВА«ПЕРШАЦВЁТ». Створана ў 2002 у г. Брэст пры СШ № 12 на базе класаў з эстэтычным ухілам. Кіраўнікі: В.І.Шарахава (з 2002), Г.М.Цагельнік (з 2010). У складзе калектыву 36 чал. ва ўзросце ад 8 да 12 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё розных відаў дэкар.прыкладнога мастацтва — традыцыйна нар., класічнага і сучаснага. Праводзяцца заняткі па аплікацыі мазаічнай, папяровай, на тканіне, фларыстыцы, кветкавым дызайне. Калектыў — удзельнік і дыпламант рэсп., абл. і гар. выставак, конкурсаў, у т.л. абл. «Калядная зорка», гар. «Мяккая цацка», экалагічнай выстаўкіконкурсу «Смецце ў рамцы» (усе г. Брэст, 2011) і інш. f, М. Цагельнік. БРЭСЦКАЯ НАРбДНАЯ ХАРАВАЯ КАПбЛА. Створана ў 1961 у г. Брэст. Дзейнічае (з 1978) пры гар. Доме культуры. У 1969 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.Р.Солапаў (з 1961), І.Л. Вінаградава (з 1964), Г.С.Пячонкіна (з 1982). У складзе капэлы 40 чал. розных узроставых груп. Мэты дзейнасці — эстэтычнае выхаванне насельніцтва, прапаганда харавой музыкі. У рэпертуары харавыя творы розных эпох бел., рус. і інш. замежных кампазітараў духоўнай і свецкай тэматыкі: хары з літургіі Іаана Златавуста П.Чайкоўскага, з «Усяночнага няспання» С.Рахманінава, «Хай выправіцца малітва мая» П.Часнакова, «Малітва» А.Фляркоўскага, «Вячэрняя песня» С.Танеева, з «Пушкінскага вянка» Г.Свірыдава і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант конкурсаў: міжнар. «Талін72», рэсп. аматарскіх харавых калектываў (1979), фестываляў: Усесаюзнага аматарскай маст. творчасці (Мінск, 1984), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1997—98, 2003—05), рэсп. акадэмічных вак.харавых калектываў імя Р.Р.Шырмы (1993), абл. духоўнай музыкі «Песнь песняў» (1997), вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (1998, усе г. Брэст) і інш. Выступае з канцэртнымі праграмамі ў краінах блізкага і далёкага замежжа. Г.С.Пячонкіна.
БРЭСЦКАЯ НАРбДНАЯ ЭСТРАДНАЯ ГРЎПА «МАЛЁНЬКІ ПРЫНЦ». Створана ў 1996 у г. Брэст пры Доме культуры чыгуначнікаў. 3 1999 дзейнічае пры гар. Доме культуры. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік К.М.Карнялюк. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда бел. нар. песень, сучаснага муз. эстр. мастацтва. Жанравы кірунак — вак. (з эстр. манерай) выкананне. У складзе групы 5 чал. ва ўзросце ад 29 да 39 гадоў. У рэпертуары песні сучасных рас. і бел. кампазітараў, нар. песні ў эстр. апрацоўцы, а таксама аўтарскія творы і аранжыроўкі, у т.л. ўдзельніка групы А.Супрунюка. Калектыў — лаўрэат і дыпламант міжнар. фестывалю «Блізка. Яшчэ бліжэй» (г. Люблін, Полынча, 2005), усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1997—98), рэсп. аглядаўконкурсаў Бел. чыгункі (1996) і Дэпартамента аховы Мінва ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (2001), тэлевізійнага конкурсу «Зорная ростань» (1997, усе Мінск), удзельнік міжнар. фестывалю «Культура без межаў» (г. Карошчын, Польшча, 2008), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Кобрын, 2009), абл. святаконкурсу патрыятычнай, аўтарскай і бардаўскай песні «Табе мае спевы, Белая Русь» (г. Камянец, 2007), дзён культуры
Брэсцкая народная эстрадная група «Маленькі прынц».
г. Брэст у СанктПецярбургу (2008) і інш. К.М.Карнялюк.
БРЭСЦКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕПАРХІЯ, адм.тэр. адзінка праваслаўнай царквы ў Беларусі. Ахоплівае тэр. Брэсцкага, Бярозаўскага, Драгічынскага, Жабінкаўскага, Камянецкага, Кобрынскага, Маларыцкага і Пружанскага рнаў, падзяляецца на 9 благачынняў. Да канца 16 ст. тэр. Брэстчыны ўваходзіла ў склад УладзіміраВалынскай епархіі (часам менавалася як УладзіміраБрэсцкая). У 1596—1630я гг. пераважная большасць прыходаў і манастыроў была падначалена ЛітоўскаНавагрудскай уніяцкай мітраполіі. У 1840 пасля скасавання Брэсцкай уніі тэр. б. Брэсцкай уніяцкай епархіі ўключана ў якасці вікарыята ў склад Літоўскай праваслаўнай епархіі, у 1900 — у складзе Гродзенскай епархіі. Пасля ўваходжання Зах. Беларусі ў склад Польшчы па Рыжскаму мірнаму дагавору 1921 тэр. Брэстчыны ўключана ў Палескую епархію Польск. аўтакефальнай праваслаўнай царквы, у 1939 адноўлена кананічнае падпарадкаванне царквы Зах. Беларусі Маскоўскаму патрыярхату. У час 2й сусв. вайны была створана вікарная Брэсцкая кафедра ў межах аўтаномнай Укр. праваслаўнай царквы. Некананічная аўтакефальная Укр. праваслаўная царква мела таксама свай
63
БРЭСЦКАЯ
го епіскапа. 3 1944 Б.п.е. ў падпарадкаванні Маскоўскага патрыярхата. 3 1952 епіскапы ў епархію не прызначаліся, яе тэр. ўвайшла ў склад Мінскай епархіі. У 1990 Б.п.е. адноўлена. У 2010 тут 191 прыход, 49 капліц; дзеючыя манастыры — мужчынскія Афанасьеўскі (Брэст), СпасаПраабражэнскі (в. Хмелева Жабінкаўскага рна), жаночыя РастваБагародзіцкі (Брэст) і Спаскі (Кобрын). Выдаюцца газ. «Духовный вестннк» (з 1997), інфармацыйны бюлетэнь «Брестскне епархнальные ведомостн» (з 1999).
Літ.: Брэсцкая епархія // Беларускі праваслаўны каляндар. 2000. Мінск, 1999.
БРЭСЦКАЯ ўзорная дзіцячая ЭСТРАДНАЯ СТЎДЫЯ «ТАРАРАМ». Створана ў 1989 у г. Брэст пры абл. Палацы піянераў і школьнікаў (з 1992 абл. Цэнтр маладзёжнай творчасці). У1993 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.К.Герасевіч. У складзе студыі 50 чал. ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў. У рэпертуары песні бел. і замежных кампазітараў, бел. нар. ў апрацоўцы С.Дутчыка («Рэчанька»), Калектыў — дыпламант міжнар. фестываляў: дзіцячага «Эдзіна Радзіма» (г. Севастопаль, 2007), «Мы — разам» (г. Брэст, 2009— 10). Студыйцы — фіналісты міжнар. дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне» (2008), «Новая хваля» (2009), рэсп. аглядуконкурсу «Беларускія зоркі» (2007, усе Мінск). І.С.Куцень.