Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Музей мае 4 філіялы: археал. музей «Бярэсце», Брэсцкі музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», Брэсцкі мастацкі музей, «Камянецкая вежа». Штогод музей і яго філіялы арганізуюць выстаўкі, музейныя і муз. вечары, Дні краязнаўства. На базе музейных калекцый працуюць 5 музейнапед. праграм, праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнар. тыдню птушак, Сусв. дню аховы навакольнага асяроддзя, Дню леса.
В.І. Фядосік.
БРЭСЦКІ АБЛАСНЬІ РЎСКІ ДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР. Дзейнічаў у 1940—41 у г. Брэст. Створаны з выпускнікоў Дзярж. інта тэатр. мастацтва ў Маскве курса М.Тарханава. Маст. кіраўнік Б.Кульнёў, рэж. В.Старасціна. Адкрыўся спектаклем «Любоў Яравая» К.Транёва. Прафес. рэжысурай 1 акцёрскім ансамблем адзначыліся спектаклі «Мяшчане»
68
БРЭСЦКІ
Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанні.
М.Горкага, «Небяспечны паварот» Дж.Б.Прыстлі і інш. У 1941 былі пастаўлены спектаклі «Слава» В.Гусева, «Самадуры» К.Гальдоні. Тэатр гастраліраваў у Гродне, Кобрыне, Пружанах і інш. Спыніў сваё існаванне з пач. Вял. Айч. вайны.
БРЭСЦКІАБЛАСНЫ ЦЭНТР АЛІМПІЙСКАГА РЭЗЁРВУ ПА ВЕСЛАВАННІ, шматфункцыянальны спартыўнавідовішчны комплекс. Пабудаваны ў 2006 у г. Брэст (архіт. В.Кескевіч, Ю.Прудзялюк, А.Касьяновіч). Асн. мэта: падрыхтоўка спарт. рэзерву ў нац. каманды Беларусі. Агульная пл. 77 га. Уключае 3 блокі, вяслярны (2258x158 м) з трыбунамі на 670 месцаў і абводны (1350x158 м) каналы. У блоку «А» знаходзіцца адм.судзейскі корпус, які складаецца з 5павярховай фінішнай вышкі з электронным абсталяваннем, сістэмы відэанагляду і сувязі, канферэнцзалы, у блоку «Б» — жылы гасцінічны корпус, у «В» — фізкультурнааздараўленчы комплекс с 3 басейнамі (аздараўленчы, для акадэмічнай грэблі, байдарак і каноэ). Вакол канала праходзіць унікальная лыжаролерная траса, якая створана па тэхналогіі штучнага снегазатрымання.
БРЭСЦКІ АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ, адна з найбольш ушанаваных каталіцкіх ікон Беларусі. Знаходзіцца ў Брэсцкім Крыжаўзвіжанскім касцёле.
Напісаны ў 17 ст. на халсце, які замацаваны клеем на дошцы. Іканаграфія італьян. паходжання: Марыя і юны Іаан з замілаваннем углядаюцца на немаўлятку Хрыста, які спіць. Згодна з легендай, абраз першапачаткова знаходзіўся ў касцёле дамініканцаў у Шараўцы на Падоліі (засн. ў 1607 ваяводай Я.Прэтвічам). У час войнаў ікона апынулася ў палоне ў татар, дзе з яе знялі абклад, але М.Патоцкі адбіў
Брэсцкі абраз Маці Божай.
яе і пакінуў у дамашняй капліцы. У 1676 С.Патоцкая (народжаная ДунінРаецкая) стала ўдавой і перайшла з пратэстанцтва ў каталіцызм, a пасля другога шлюбу падарыла ікону Брэсцкаму кляштару дамініканцаў (засн. ў 1635 С.Бухавецкай), упрыгожыла яе металічным чаканым абкладам з выявай фамільнага герба ДунінРаецкіх і пазалочанымі каронамі. У 1830я гг. ў выніку пераносу горада ў час будаўніцтва Брэсцкай крэпасці абраз апынуўся ў прыходскім касцёле Узвіжання Святога Крыжа. 30.6.1995 каранаваны кардыналам К.Свёнтакам як цудатворны.
А.А.Ярашэвіч.
брЗсцкі акадэмі'чны тэатр ДРАМЫ імя Ленінскага камсамола Беларусі.Створаны ў 1944 у г. Брэст з выпускнікоў Маскоўскага гар. тэатр. вучылішчаяк Брэсцкі абл. драм. тэатр імя Ленінскага камсамола Беларусі, з 1992 Брэсцкі тэатр драмы, з 1995 Брэсцкі тэатр драмы і музыкі. 3 2009 акадэмічны і сучасная назва. У 2005 прысвоена званне «заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь». Тэатрам у рознычас кіравалі: рэжысёры Р.Баталаў, П.Вінаградаў, Г.Волкаў, С.Еўдашэнка, У.Забела, В.Караткевіч, І.Манухіна, А.Міронскі, М.Міцкевіч, Е.Натапаў, Ю.Арынянскі, І.Папоў, Ю.Рашымаў, С.Церайкоўскі, з 1994 маст. кіраўнік А.Козак; мастакі А.Бузувераў, А.Гзыла, А.Марозаў, Ф.Назараў, П.Расамахін, М.Смародкін, А.Ціхановіч, з 1979—2003 В.Лесін. У рэпертуары 1940х— 1й пал. 1950хгг. пераважалі спектаклі героікарамантычнага кірунку: «Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева, «Як гартавалася сталь» паводле М.Астроўскага, «Авадзень» паводле Э.Войніч, «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона, «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча і інш. Сярод пастановак 2й пал. 1950—60х гг. спектаклі маральнаэтычнай праблематыкі: «У пошуках радасці» В.Розава, «Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава, «Варшаўская мелодыя» Л.Зорына і інш., а таксама сцэнічныя інтэрпрэтацыі рус. і замежных класічных твораў: «Дваранскае гняздо» паводле І.Тургенева, «Вей, ветрык!» Я.Рай
69
БРЭСЦКІ
ніса, «Чайка» А.Чэхава, «Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага, «Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі, «Пігмаліён» Б.Шоу і інш. У 1960—80я гг. тэатр звярнуўся да нац. драматургіі. Сярод пастановак п’ес бел. драматургаў: «Чатыры крыжы на сонцы» («Выклік багам») А.Дзялендзіка, «Сэрца на далоні» І.Шамякіна, «Брэсцкі мір» К.Губарэвіча, «Трыбунал», «Таблетку пад язык» А.Макаёнка, «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «Наследнік» М.Матукоўскага, «Хамуціус» А.Куляшова, «Апраўданне крыві» паводле І.Чыгрынава і інш. 3 2й пал. 1990х гг. спектаклі вылучаюцца відовішчнасцю і эксперыментальнасцю ў сродках маст. выразнасці. Сярод пастановак паводле твораў замежных драматургаў: «Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ (1995), «Дамы і гусары» А.Фрэдры (1997), «Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра (2002), «Смешныя грошы» Р.Куні (2008), «Маладажоны» Т.Ян, «Мара пра Дон Кіхота» паводле М.Сервантэса (абедзве 2009); рус. класікі: «Месяц у вёсцы» І.Тургенева (1996), «Рэвізія» паводле М.Гогаля (2002), «Дзядзька Ваня» А.Чэхава (2003), «У абдымках Мельпамены» паводле М.Булгакава (2004), «Злачынства і пакаранне» паводле Ф.Дастаеўскага (2008), «Акампаніятар» А.Галіна (2009), «Шынель» М.Гогаля (2010) і інш. Вял. ўвага надаецца пастаноўкам п’ес нац. драматургіі: «Ку
Брэсцкі аэравакзал.
пала» (1995), «Крыж кахання» (2002) і «Вечар» (2007) А.Дударава, «Бес у рабро» М.Полацкага (1996), «Цыганскі кароль» паводле У.Караткевіча (1998), «Саламея Русецкая» С.Кавалёва (2001), «Мост» паводле В.Быкава, «Зацюканы апостал» А.Макаёнка (абедзве 2005), «Прымакі» Я.Купалы (2007), «Чорны анёл з белымі крыламі» Дз.Балыка, «Абарваная нітка» паводле твораў бел. пісьменнікаў (абедзве 2009) і інш. Ставяцца спектаклі для дзяцей: «Кошчын дом» С.Маршака (1998), «Звычайны цуд» Я.Шварца (2001), «Маравыя астравы» паводле Б.Захадэра (2005), «Брэменскія музыкі» В.Ліванава і Ю.Энціна (2006), «Прывітанне Мартышцы» Р.Остэра (2008) і інш. 3 1996 тэатр выступае арганізатарам міжнар. тэатр. фестывалю «Белая Вежа». У складзе трупы:
засл. артыстка Узбекістана В.Давыдзенка, засл. артысты Беларусі К.Перапяліца, Г.Токараў, артысты А.Бузук, Т.Валчэцкая, І.Давыдзенка, Дз.Дойбан, В.Жук, Зелянко, Т.Кірына, Н.Лабко, А.Лойдава, Т.Ляўчук, Т.Майсеенка, В.Міхайлаў, М.Мятліцкі, І.Пашэчка, В.Піскун, С.Пяткевіч, Т.Строк, Я.Тарасаў, Г.Чурыкаў, А.Шчарбакоў і інш. Вял. ўклад у творчасць тэатра ўнеслі М.Абрамаў, А.Асторына, С.Еўдашэнка, Т.Заранок, З.Курдзянок, А.Логінаў, П.Маркін, Б.Уксусаў, Ю.Уласаў 1 інш.
А.Я.Саідзі.
БРЭСЦКІ АЭРАВАКЗАЛ. Пабудаваны ў 1986 (архіт. В.Арсеньеў, А.Ляшук, В.Кескевіч, Р.Шылай, В.Гапіенка; Дзярж. прэмія Беларусі 1988) за 18 км на У ад Брэста з боку Мін
Да арт. Брэсцкі акадэмічны тэатр драліы. Сцэна са спектакля «Мара праДон Кіхота» паводле М.Сервантэса.
Да арт. Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы. Сцэна са спектакля «Шынель» М.Гогаля.
70
БРЭСЦКІ
скай шашы. Праект (1979—85), які планаваўся як сімвалічны вобраз самалёта, зведаў уплыў ідэй футурызму. Дамінантай кампазіцыі выступае дыспетчарская вежа, за ёй размешчаны 3 зблакіраваныя квадратныя ў плане аб’ёмы: у 1м (цэнтр.) знаходзіцца аперацыйная зала, у 2м — блок харчавання (рэстаран, сталовая), у 3м — адм. і службовыя блокі (багажнае аддз., пошта). Выразнасць вобразу Б.а. надае гарманічнае спалучэнне металаканструкцый і шкла, выкарыстанне ў аддзелцы высакаякаснай тынкоўкі, пліткі «акмігран», мармуру і граніту. Ю.Ю.Захарына.
БРЭСЦКІ ГАРАДСКІ' ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1978 у г. Брэст. Сучасны будынак пабудаваны ў 1987. Агульная пл. памяшканняў 2500 м2. Ёсць 7 пакояў для гуртковай работы, балетная і дыскатэчная залы, бар. Працуюць 23 клубы і калектывы, сярод якіх засл. ансамбль танца «Радасць», нар. — харавая капэла настаўнікаў, хор ветэранаў вайны і працы, ансамблі нар. музыкі «Славяне» і джазавай «БугБэнд», вак. «Мілавіца», эстр. танца «Каскад», эстр. группа «Маленькі прынц», узорныя — хор хлопчыкаў «Пеўнікі» і ансамбль танца «Надзея», клубы па інтарэсах — нар. умельцаў «Спадчына», аматараў танца «Кадрыль» і гіст. «Берасцейскі замак», жаночы «Надзея», гар. тва гітарыстаў, літ. аб’яднанне «Полацкая галіна» і інш. Дом культуры арганізоўвае і каардынуе гар., абл. 1 рэсп. масавыя мерапрыемствы, тэатралізаваныя пастаноўкі і канцэрты, дзіцячыя 1 спарт. святы, конкурсы і фестывалі, у іх ліку міжнар. выстаўкакірмаш «Брэст. Садружнасць», тэлемост «Брэсцкая крэпасцьгерой—Паклонная гара, Масква», мітынгірэквіемы да гадавін пачатку Вял. Айч. вайны, свята горада «Бярэсце», абл. свята працаўнікоў сяла «Дажынкі» і інш.
БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АБЛАСНЬІ ЦЭНТР МАЛАДЗЁЖНАЙ ТВОРЧАСЦІ. Засн. ў 1940 у г. Брэст як Дом піянераў, з 1976 абл. Палац піянераў і школьнікаў, з 1992 абл. Цэнтр маладзёжнай творчасці, з 2002 сучасная назва. Працуюць аддзелы:
выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва, арганізацыйнатворчай работы, маст. выхавання, тэхн. творчасці і краязнаўчай работы, спарт.масавай работы, інфармацыйнаметадычнай работы, па супрацоўніцтве з дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі аргцыямі. Дзейнічаюць 6 калектываў са званнем «узорны»: ансамблі спарт. бальнага танца «Вікторыя», нар. танца «Крынічка», эстр. танца «Прэстыж», эстр. студыя «Тарарам», лялечны тэатр «Церамок», студыя эстэтычнага выхавання «АКіян» і 5 са званнем «народны»: ансамбль нар. інструментаў «Скарбонка», тэатрстудыя «Раёк», студыя выяўл. і дэкар.прыкладной творчасці «Вясёлка», аматарскі калектыў каманда Клуба вясёлых і знаходлівых «Што б там ні было», літ.паэтычная студыя «Спадчына». 3 2003 у цэнтры штогод праходзіць абл. адкрыты фестываль фалькл. мастацтва «Радавод», які гуртуе вакол сябе аматараў побытавых танцаў, абрадавых і пасляабрадавых песень, паэзіі, музыкі. У праграме фестывалю навук.практычныя канферэнцыі, выстаўкі нар. творчасці, нар. гульні і абрады, конкурсы творчых калектываў. Установа праводзіць таксама міжнар. калядныя сустрэчы, фестывалі дзіцячаюнацкай творчасці «Мы — разам», абл. выстаўкі выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва «Вясёлкавы калейдаскоп» і інш.