• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    мастацтва «Беларусь — мая песня» (1997—98), абл. ўкр. культуры «Спяваючая Берасцейшчына» (2007—08, абодва г. Брэст) і інш. Л.Ю. Чаберкус.
    брЗсцкі народны ансамбль ПЁСНІ «КУПАВУШКА». Створаны ў 2005 у г. Брэст пры муз. каледжы імя Р.Шырмы. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.М.Кучур, канцэртмайстар Ю.А.Гірылюк. У складзе ансамбля 23 чал. ва ўзросце ад 15 да 21 года. Асн. мэты дзейнасці — нар. спевы, вывучэнне гісторыі роднага краю, фарміраванне эстэтычнага густу і павышэнне вак. майстэрства ўдзельнікаў ансамбля, спалучэнне спеваў і харэаграфіі ў канцэртных нумарах. У рэпертуары апрацоўкі бел. нар. песень («Ой, у полі туманочак» М.Дрынеўскага, «Шумяць вербы» Р.Сарокі, «Смутны вечар» А.Кулакоўскай, «За
    Удзельнікі Брэсцкага народнага ансамбля песні «Купавушка».
    Брэсцкі народны ансамбль цымбалістаў «Лілея».
    рэчкаю, за ракой» А.Рашчынскага), творы бел. кампазітараў («Даўно ў той хаце не была» У.Карызны) і інш. Калектыў — дыпламат конкурсаў:
    аўтарскія творы: «Бывайце здаровы» У.Кур’яна, «Бярозка», «Успамін» І.Лучанка, «Віланэла» В.Длугарая, «Трыпціх» У.Іванова і інш. Калек
    тыў — дыпламант і лаўрэат міжнар. конкурсу імя Т.Касцюшкі (г. КазімежаВелька, Польшча, 2001), рэсп. фестывалю «Сярэбраны звон цымбалаў» (г. Маладзечна, 2004), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Кобрын, 2009), удзельнік святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 10годдзю аб’яднання «Еўрарэгіён «Буг» (г. Хэлм, Польшча, 2005), адкрыцця выстаўкі бел. мастакоў (г. Познань, Польшча, 2007) і інш. А.У.Літвінчук.
    БРЙСЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ЭСТРАДНАГА ТАНЦА «КАСКАД». Створаны ў 1995 у г. Брэст пры абл. Цэнтры маладзёжнай творчасці, з
    79
    БРЭСЦКІ
    1998 дзейнічае пры гар. Доме культуры. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.Б.Горбікаў. У складзе ансамбля 16 чал. ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — далучэнне да мастацтва танца ўдзельнікаў ансамбля, знаёмства з новымі метадамі айчыннай і замежнай харэаграфіі. У рэпертуары павольныя і лірычныя кампазіцыі, створаныя на аснове класічнага танца, пластычныя эцюды: «О, Мэрлін...», «Зом», «Чартапалох», «Выбух» і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. ансамбляў і шоугруп (Мінск), харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, абодва 2002), фестывалюкарнавалу масак (г. Самюр, Францыя, 2004), «Культура без межаў» (г. Карошчын, Польшча, 2008), харэаграфіі (г. Рэн, Францыя, 2007—08), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (гарады Брэст, Мінск, 2003—05), абл. эстр. мастацтва «Рытмы маладосці» (г. Брэст, 2006), чэмпіянату па сучасных танцах (2000), адкрытага кубка па сучасных танцах (2001), рэсп. тэлевізійных фестывалю юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (1998) і конкурсу «Зорная ростань» (1999, усе Мінск) і інш. [.Б.Горбікаў. БРЙСЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ЭСТРАДНАСПАРТЬІЎНАГА ТАНЦА «РАЙЗ». Створаны ў 2002 у г. Брэст пры гар. Доме культуры мікрараёна Валынка. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Е.А.Праватарава, ха
    Удзельнікі Брэсцкага народнага ансамбля эстраднаспартыўнага танца «Райз».
    рэограф А.А.Натараў. У складзе ансамбля 32 чал. ва ўзросце ад 8 да 30 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — далучэнне да мастацтва танца ўдзельнікаў ансамбля, знаёмства з новымі метадамі айчыннай і замежнай харэаграфіі. У рэпертуары сучасныя танцы розных стыляў і кірункаў, у т.л. цыганскае шоу («Аргенцінскае танга», «Выбух», «Перформанс», «Полса», «Каляда» і інш.). Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. фалькл. (г. ПортСюрСон, Францыя, 2003— 07; г. Кахул, Малдова, 2008), «Культура без межаў» (г. Цярэспаль, Польшча, 2009), абл. эстраднага мастацтва «Рытмы маладосці» (г. Брэст, 2005), конкурсаў: рэсп. «Зорка ўзышла над Беларуссю» (г. Брэст, 2010), нац. тэлевізійнага «Крутыя рабяты» (ЮЎв.^іБірматарава.
    БРЙСЦКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР БЕЛАРЎСКІХ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1980 у г. Брэст пры муз. вучылішчы (з 1993 муз. каледж). У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.М.Жабінская (з 1980), С.П.Вінаградава (з 1984), У.А.Рыжкоў (з 1991), Р.С.Перагняк (з 2008). У складзе аркестра 40 чал. ва ўзросце ад 15 да 30 гадоў. У рэпертуары творы сучасных бел. кампазітараў, нар. музыка, нар. музыка ў апрацоўцы. Калектыў — дыпламант міжнар. фестываляў: муз. (г. Фрыдэрычэ, Данія, 1995), класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары» (г. Брэст, 2004), конкурсу скрыпачоў (г. Люб
    лін, Польшча, 2003), рэсп. аглядаўконкурсаў аркестравых калектываў (1992), харавых і аркестравых калектываў (2001, 2005, абодва г. Брэст) і інш. Р.А.Жабінскі.
    БРЙСЦКІ народны аркёстр ДУХАВЬІХІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1958 у г. Брэст пры муз. вучылішчы (з 1993 муз. каледж). У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.С.Майгула (з 1958), У.С.Мішула (з 1976), А.А.Куўшыннікаў (з 1995), І.М.Рубацкі (з 2005), А.П.Дрозд (з 2008). У складзе аркестра 42 чал. Мэта дзейнасці — прапаганда музыкі ў выкананні духавых інструментаў. У рэпертуары класічныя творы, музыка бел., рус. і замежных кампазітараў: «Канцэрт мі бемоль мажор для валторны з аркестрам» В.А.Моцарта, «Канцэртная п’еса для ксілафона з аркестрам» З.Кроціла, «Іспанскае інтэрмецца» Ф.Ландэля, «Крэпасць над Бугам» Э.Казачковаі інш. Калектыў — дыпламант аглядаўконкурсаў: рэсп., прысвечанага 50годдзю ўтварэння СССР (1972), аркестравых калектываў (1974), харавых і аркестравых калектываў навуч. устаноў мастацтва (1977, 1984), харавых і аркестравых калектываў сярэдніх спец. навуч. устаноў Мінва культуры Рэспублікі Беларусь (2001), абл. духавых аркестраў (1972, усе г. Брэст), тэлевізійнага конкурсу «Галасы маладых» (Мінск, 1982). Р.А.Жабінскі.
    БРЭСЦКІ НАРбДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «МІЛАВІ'ЦА». Створаны ў 1985 у г. Брэст пры гар. Доме культуры. У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.І.Барсук. У складзе 11 чал., мае мужчынскую і жаночую групы. Асн. мэты дзейнасці: прапаганда бел. і лепшых узораў сусв. муз. мастацтва. У рэпертуары бел. нар. песні, гар. фальклор, у т.л. аўтарскія аранжыроўкі, свецкія і духоўныя канты, царк. і класічная музыка, лепшыя ўзоры сучаснай эстр. музыкі, класічнага джаза. Ансамбль — лаўрэат і дыпламант міжнар. фестываляў Праваслаўных песнапенняў (Мінск, 2001), «Культура без межаў» (г. Цярэспаль, Польшча, 2004), «Гармонія» (г. Лім
    80
    БРЭСЦКІ
    Брэсцкі народны вакальны ансалібль «Мілавіца».
    Асн. мэты дзейнасці — выхаванне любові да культуры роднага краю, прапаганда нар. творчасці. У рэпертуары нар. песні ітанцы Прыбужскага краю (вяснянкі, купальскія, жніўныя, калядныя і інш.), жартоўныя і гульнявыя («Пеўні», «Каза», «Бульба», «Ой, ды прадай, бабуля, бычка»), песні і танцы інш. народаў (польскі «Кракавяк», укр. «Ручнічок» і «Гапак», яўр. сюіта, цыганскі танец, рус. карагод, пляска і інш.). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. тэлефестывалю ўкр. песні і музыкі «Гарыцвіт» (г. Львоў, Украіна, 2006), фестывалю «Славянская музыка» (Масква, 2007), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1997), рэсп. маст. самадзейнасці школьнікаў (1967), аглядаў маст.
    бург, Германія, 2005), «Блізка, яшчэ бліжэй» (г. Люблін, 2006), усх.слав. калядак (г. Цярэспаль, 2007, абодва Польшча) і інш. Запісаў 3 кампактдыскі. Удзельнічаў у запісах канцэртных праграм на абл. тэлебачанні.
    Л.І.Барсук.
    БРбСЦКІ НАРОДНЫ ДЗІЦЯЧЫ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ I ТАНЦА «ПРЫБУЖЖА». Створаны ў 1954 у в. Рэчыца Брэсцкага рна. 3 2006 працуе на базе Нац. маст. гімназіі № 3 г. Брэст (з 2009 гімназія № 3). У 1971 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.М.Верамяюк (з 1954), І.М.Раманюк (з 2003). У складзе ансамбля 80 чал. ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў, якія складаюць харавую, харэагр. і аркестравую групы.
    Брэсцкі народны інструментальны ансамбль «Лад».
    Удзельнікі
    Брэсцкага народнага дзіцячага ансамбля песні і танца «Прыбужжа».
    аматарскіх калектываў (1968—90, усе Мінск), абл., прысвечанага 100годдзю Р.Шырмы (г. Брэст, 1992). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1988. Т.Р.Новік.
    БРЭСЦКІ НАРОДНЫ ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ЛАД». Створаны ў 1992 у г. Брэст пры СШ № 5 як акампаніруючы калектыў дзіцячага нар. ансамбля песні і танца «Прыбужжа», з 1998 сучасная назва. 3 1994 дзейнічае пры Нац. маст. гім
    81
    БРЭСЦКІ
    назіі № 3. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Ю.В.Сазанюк (з 1992), І.Л.Дземянюк (з 2009). У складзе ансамбля больш за 10 чал. У інструментарыі: гармонь, баян, цымбалы, скрыпка, балалайка, флейта, ударныя і шумавыя, бас 1 інш. Асн. мэты дзейнасці: папулярызацыя выканальніцтва на нар. інструментах, прапаганда муз. культуры Беларусі за яе межамі. У рэпертуары творы сусв. класікі, сучасных (рус., польск., малдаўскіх, італьян., дацкіх і інш.) і бел. кампазітараў, апрацоўкі нар. песень і танцаў, акампанементы харам, вакалістам, інструменталістам, фалькл. матэрыял Палесся. Ансамбль — лаўрэат міжнар. фестывалю «Гармонікатраф» (г. Хенінг, Данія, 2000, 2003), «Быдгашчцкія музычныя імпрэсіі» (г. Быдгашч, Польшча, 1995), удзельнік усеўкр. тэлефестывалю нар. кулыуры (г. Львоў, Украіна, 2006). Калектыў супрацоўнічае з Брэсцкім народным дзіцячым ансамблем песні і танца «Прыбужжа». І.Л.Дземянюк.
    БРбСЦКІ НАРбДНЫ ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «РОНДА». Створаны ў 2002 у г. Брэст пры дзіцячай муз. школе № 1. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.В.Літвінчук. У складзе ансамбля 3 чал. ва ўзросце ад 33 да 40 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда нар. інструментаў, папулярызацыя нар. музыкі, эстэтычнае выхаванне дзяцей і моладзі. У рэпертуары творы рус. і замежнай класікі («Полька» А.Шнітке), сучасных кампазітараў («Жартсувенір» І.Фралова, «Байлаора» А.Белашыцкага), апрацоўкі нар. песень і танцаў («Чаму ж мне не пець», апрацоўка С.Любчука) і інш. Калектыў — лаўрэат міжнар. фестываляў «Фальклорныя Мікалайкі» (г. Люблін, Польшча, 2005), «Гукі і фарбы свету» (г. СанктПецярбург, 2009) і інш., пастаянны ўдзельнік гар. і абл. канцэртных мерапрыемстваў.
    А.Я. Саланкіна.
    БРЭСЦКІ НАРОДНЫ КАМЕРНЫ АРКЁСТР. Створаныў 1973 уг. Брэст пры муз. вучылішчы (з 1993 муз. каледж). У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраў