• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    лютамі ў завяршэнні. Сцены расчлянялі прамавугольныя аконныя праёмы. На 1м паверсе была галерэйная планіроўка, на 2м — калідорная. Уключаў трапезную, пякарню, 2 каморы, касцёльную сакрысцію, скарбніцу і 25 келляў. Усе памяшканні мелі скляпеністыя перакрыцці. Комплекс не збярогся.
    БРЭСЦКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР БРЫГІТАК. Комплекс існаваў у 18—19 ст. у прадмесці Брэста Пескі. Касцёл Дабравешчання Дзевы Марыі быўвырашаныў стылібарока. Пабудаваныў 1751 зкаменю на месцы папярэдняга храма. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму з купалам на васьмерыку ў завяршэнні прымыкалі прамавугольная ў плане алтарная апсіда з бакавымі сакрысціямі і бабінец з 2 вежамі. Звонку касцёл быў атынкаваны і накрыты дахоўкай. Гал. фасад меў багатую пластычную апрацоўку ў стылі позняга барока: вязкі пілястраў і раскрапаваны антаблемент, над якім разарваны франтон з фігурным шчытом з драўлянымі вазамі і статуямі ў завяршэнні. Інтэр’ер храма быў упрыгожаны стукавай лепкай. Каля кожнага з 8 слупоў стаялі драўляныя пазалочаныя скульптуры святых. Акрамя гал. было 10 бакавых драўляных разных алтароў. Праз сакрысцію і капліцу касцёл злучаўся з к л я ш тарным будынкам. Двухпавярховы, Ппадобны ў плане аб’ём. На 1м паверсе была галерэйная планіроўка, на 2м — калідорная. Сцены расчлянялі прамавугольныя аконныя праёмы. Уключаўтрапезную, каморы, 18 келляў, інш. гасп. пабудовы. Памяшканні былі перакрыты крыжовымі скляпеннямі. Комплекс не збярогся.
    Літ.: Гл. да арт. Брэсцкі касцёл і кляштар аўгусцінцаў.
    БРЭСЦКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ДАМІНІКАНЦАЎ. Комплекс існаваў у 17—19ст. уг. Брэст. К а с ц ё л быў вырашаны ў стылі барока. Пабудаваны ў 1696 з каменю. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму па баках прымыкалі 2 перакрытыя скляпеннямі капліцы з купаламі ў завяршэнні. Неф пераходзіў у крыху вузейшы за
    74
    БРЭСЦКІ
    яго прэсбітэрый з прамавугольнай алтарнай апсідай. 3 Пн да яго былі прыбудаваны сакрысція і скарбніца. Гал. фасад, расчлянёны пілястрамі, развітым антаблементам, падзяляўся на 2 ярусы. Верхні ярус — складанай канфігурацыі шчыт з валютамі па баках. Сцены звонку і ўнутры атынкаваны. Інтэр’ерупрыгожвалі 7драўляных пазалочаных алтароў. Перакрыцці былі цыліндрычныя з распалубкамі. Кляштарны будынак узведзены ў канцы 18 ст. з каменю. Двухпавярховы, прамавугольны ў плане аб’ём накрыты вальмавым дахам. Меў калідорную планіроўку. Сцены расчлянялі прамавугольныя аконныя праёмы. Памяшканні былі перакрыты крыжовымі скляпеннямі. Пры кляштары быў пладовы сад. Комплекс не збярогся.
    БРЭСЦКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ТРЫНІТАРЫЯЎ. Комплекс існаваў у 17—19 ст. у Кобрынскім прадмесці Брэста. Касцёл святой Б а р б а р ы быў вырашаны ў стылі позняга барока. Пабудаваны ў 1738 з цэглы. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму, накрытага гонтавым дахам з 8гранным светлавым барабанам са звонападобным купалам у завяршэнні, прымыкала амаль квадратная алтарная апсіда. Гал. фасад падзяляўся антаблементамі на 3 ярусы: ніжні з уваходным парталам і аконным праёмам, які асвятляў хоры, быў рытмічна расчлянёны пілястрамі, меў масіўны цокаль; сярэдні — у выглядзе прамавугольнага атыка з разарваным франтонам і круглым аконным праёмам у цэнтры; верхні — складаны па форме атыкавы франтон з паўцыркульным завяршэннем (у яго цэнтры была фрэска з сімвалічнай выявай эмблемы ордэра трынітарыяў, пазней заменена выявай крыжа). Завяршаў кампазіцыю вузейшы прамавугольны шчыт з арачным выгінам завяршальнага карніза. Касцёл быў атынкаваны ўнутры і звонку. У інтэр’еры было 7 разных алтароў, упрыгожаных скульптурай. У бакавых сценах прэсбітэрыя меліся ўнутраныя лесвіцы. Мураваны кляштарны будынак — Ппадобны, 2павярховы аб’ём, накрыты вальмавым дахам з узбудаваным у яго цэнтр кас
    цёлам, быў агароджаны мураванай сцяной з нішамі з боку двара. Злучаўся калідорам з касцёльнай сакрысціяй. Сцены расчлянялі прамавугольныя аконныя праёмы. Некаторыя ўчасткі сцен былі драўляныя. Комплекс не збярогся.
    Літ.: Гл. да арт. Брэсцкі касцёл і кляштар бернардзінцаў.
    брЗсцкі крыжаўзві'жанскі КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры познягакласіцызмуўг. Брэст. Пабудаваны ў 1856 з цэглы як кафедральны, у 2001 рэстаўрыраваны, ут.л. адноўлены 2 вежы на гал. фасадзе. Трохнефавая 2вежавая базіліка з паўкруглай апсідай і бакавой сакрысціяй. Гал. фасад з высокім атыкам і франтонам фланкіраваны 4граннымі вежамі з арачнымі праёмамі. Нефы накрыты адзіным 2схільным дахам, апсіда — конхай, вежы з шатрамі ў завяршэнні. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, апсіда — высокімі арачнымі. Захавалася крапоўка пілястрамі і прамавугольнымі нішамі з трохвугольнымі сандрыкаміўзавяршэнні. Гал.ўваход вырашаны класічным пілястравым парталам з трохвугольным франтонам і круглым аконным праёмам над ім. У інтэр’еры арганныя хоры, ордэрныя алтары. Храм часта выкарыстоўваецца як арганная зала. Захаваўся Брэсцкі абраз Маці Божай. Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае. а.М. Каласоўская.
    БРЭСЦКІ МАНЁТНЫ ДВОР, прадпрыемства па чаканцы манеты Рэчы Паспалітай ў г. Брэсту 1665—66. Варшаўскі сейм 1659 пастанавіў стварыць яго для вырабу на 1 млн. злотых медных солідаўдля ВКЛ. Адчынены ў Брэсце значна пазней для выканання кантрактаў арандатара манетных двароў Ц.Л.Бараціні па вырабе медных солідаў Яна II Казіміра Вазы. Працаваў з 4.12.1665 да 16.12.1666 на падставе пагаднення паміж прадстаўніком земскага скарбу ВКЛ і кіраўніком манетнага двара А.М.Бандарэлі (прадстаўнік Ц.Л.Бараціні). Вырабіў солідаў на сумму 2 646 268 злотых і 10 грошаў (лічачы па 3 со
    ліды на грош, па 90 на злоты). На аверсе солідаў пад партрэтам Яна II Казіміра знаходзяцца ініцыялы Ц.Л. Бараціні TLB, на рэверсе змешчаны герб ВКЛ «Пагоня», пад ім манаграма вял. падскарбія Г.Крышпіна Кіршэнштэйна з яго ініцыялаў і назвы пасады (першы выпадак ужывання нац. мовы замест лацінскай на манетах Рэчы Паспалітай). Некаторая частка солідаў Б.м.д. падобная на соліды Віленскага манетнага двара (характэрныя памылкі ў легендах аверса, абрысы знака інтэрпункцыі), што сведчыць аб перадачы з Вільні інструмента на новы манетны двор, які быў укамплектаваны работнікамі кароннага манетнага двара з Уяздаўскага замка пад Варшавай. Брэсцкія соліды маюць адметныя рысы: шчыт з вострым вуглом, малая манаграма падскарбія, асобыя абрысы літар легенды, кампаноўка выявы герба і слоў легенды. Па наборах пунсонаў вызначаюцца 2 майстрыгравёры, якія адначасова працавалі на Б.м.д.
    БРЭСЦКІ МАСТАЦКІ МУЗЁЙ, філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Засн. ў 2000 у г. Брэст. Адкрыты для наведвальнікаў у 2002 у Паўд. казарме цытадэлі Брэсцкай крэпасці. Аснову экспазіцыі філіяла склала калекцыя выяўл. і дэкар,прыкладнога мастацтва Брэсцкага абл. краязнаўчага музея, стварэнне якой пачалося ў 1951. Найб. шырока ў ёй прадстаўлена творчасць брэсцкіх мастакоў. Экспазіцыя, якая размешчана ў 10 залах, храналагічна ахоплівае ўвесь перыяд існавання Брэсцкай абл. аргцыі Саюза мастакоў Беларусі і дазваляе ўявіць шлях развіцця выяўл. мастацтва Берасцейшчыны ў 2й пал. 20 — пач. 21 ст. Акрамя таго, музей мае 2 выставачныя залы. Адкрываюць экспазіцыю работы брэсцкай мастачкі А.І.Фяцісавай з цыкла «Таямніцы старога горада» з краявідамі Брэста, партрэтамі паліт. і дзярж. дзеячаў эпохі сярэдневякоўя. У 2й зале дэманструюцца работы бел. мастакоў, прысвечаныя Вял. Айч. вайне. Сярод іх асобнае месца займаюць карціны пра гераічную абарону Брэсцкай крэпасці. Тры залы прысвечаны жывапісу і скульптуры, экспануюцца творы мастакоў
    75
    БРЭСЦКІ
    Фрагмент экспазіцыі Брэсцкага мастацкага музея.
    катурай, над якой размешчаны гадзінніккуранты. Па аналогіі выкананы тарцы бакавых прыдзелаў. Вуглы храма крапаваны калонамі ў 3 ярусы. У дэкоры масіўных аб’ёмаў храма выкарыстаны закамары, аркатура, крыжынішы, зубчастыя фрызы, карнізы на сухарыках і інш. У інтэр’еры нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі. У 1972 будынак уключаны ў мемар. комплекс Брэсцкая крэпасцьгерой як месца жорсткіх баёў у час гераічнай абароны крэпасці сав. воінамі ў чэрв. — ліп. 1941 у Вял. Айч. вайну. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сабор дзейнічае.
    Берасцейшчыны, у т.л. П.Данелія, М.Чурабы, І.Фяцісава, Э.Куфко, прадстаўлены творчыя пошукі маладых мастакоў. Экспазіцыю наступных 2 залаў складаюць творы графікаў. Сярод іх работы П.Татарнікава, Г.Вяля, Л.Алімава. Асобны яе раздзел прысвечаны дэкар.прыкладному мастацтву, сярод экспанатаў габелены А.Гуршчанковай і Дз.Вымаркавай, вылучаюцца работы мастакаювеліра М.Кузьміча. У музеі прадстаўлены віды нар. маст. промыслаў: ткацтва і вышыўка, ганчарства, салома і лозапляценне, размалёўка па дрэве і шкле, маст. апрацоўкадрэва, атаксама работы нар. майстроў І.Супрунчыка і М.Тарасюка, майстра саломапляцення В.Гаўрылюк, творы самадзейных мастакоў Ю.Сергіенкі, П.Мысліўца, А.Івашкі і інш.
    За перыяд існавання музея ў яго выставачных залах арганізавана каля 50 выставак мастакоў, скульптараў, майстроў дэкар.прыкладнога мастацтва і нар. промыслаў, у т.л. выстаўкаработрус. мастака 19 ст. І.Шышкіна з фондаў Нац. маст. музея Рэспублікі Беларусь і створаная сумесна з Бел. экзархатам Рус. праваслаўнай царквы і Брэсцкай епархіяй выстаўка абразоў «Іканапіс Беларусі 21 ст.». Традыц. формамі работы музея сталі творчыя сустрэчы з мастакамі і нар. майстрамі, майстаркласы, навук.практычныя канферэнцыі, музейныя ўрокі, выступленні творчых ка
    лектываў, а таксама выязныя музеі ў навуч. установах горада і вобласці.
    В.В.Гуляеў.
    брЗсцкі мікалаеўскі сабор, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Брэст. Пабудаваны ў 1904—06 з цэглы, адрэстаўрыраваны ў 1994. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму з магутным нізкім паўсферычным купалам на 16гранным барабане ў завяршэнні прымыкае паўкруглая апсіда. Гал. фасад у выглядзе паўкруглай аркі: 1ы ярус вылучаны арачным уваходным парталам, 2і — 5пралётнай ар
    Брэсцкі Мікалаеўскі сабор.
    БРЙСЦКІ МУЗЁЙ «ВЬІРАТАВАНЫЯ МАСТАЦКІЯ КАШТОЎНАСЦІ», філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Адкрыты ў 1989 у Брэсце як пастаянная выстаўка абл. краязнаўчага музея, з 1998 яго філіял. Адзіны ў Беларусі музей, дзе экспануюцца творы мастацтва і прадметы антыкварыяту, канфіскаваныя брэсцкімі мытнікамі пры спробе незаконнага вывазу іх за мяжу.