• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Пачатак фарміраванню «мытнай» калекцыі пакладзены ў 1953, калі абл. краязнаўчы музей атрымаў ад мытні 30 абразоў і вырабаў меднага маст. ліцця. 3 улікам вял. каштоўнасці і
    76
    БРЭСЦКІ
    своеасаблівага характару калекцыі было вырашана стварыць стацыянарную выстаўку «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці». Для яе размяшчэння быў перададзены будынак — адрэстаўрыраваны помнік архітэктуры 1920хгг. У 1989янaпpынялaпepшыx наведвальнікаў. Экспазіцыя адлюстроўвае тэму аховы культ. спадчыны Беларусі, падкрэслівае значэнне Брэста як пагранічнага горада, «заходніх варот» краіны.
    Асн. фонд музея налічвае каля 3,9 тыс. адзінак захоўвання (2010). Экспазіцыя размешчана ў 10 залах. Першая зала прысвечана дзейнасці бел. дзяржавы, мытнай і пагранічнай службаў па папярэджанні незаконнага вывазу культ. каштоўнасцей за мяжу. Экспануюцца фотаздымкі, зробленыя пры выяўленні кантрабанды, прадметы, выкарыстаныя ў якасці сховаў для яе, абраз «Уласій Севасційскі з жыціем», распілаваны на 6 ч., каб схаваць яго ад мытнікаў. У наступных 2 залах захоўваецца частка самай вял. і каштоўнай у зборах музея калекцыі рус. абразоў 16 — пач. 20 ст. Менавіта яны на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў складалі пераважную большасць сярод прадметаў кантрабанды маст. каштоўнасцей. У 1м раздзеле экспазіцыі іканапісу размешчаны стараж.рус. абразы 16— 17 ст., сярод якіх «Спас Нерукатворны», «Маці Божая Уладзімірская», «Тройца Старазапаветная» і «Тройца Новазапаветная» («Айчына»). Наступны раздзел прысвечаны рус. іканапісу Новага часу (18—20 ст.). Асаблівую цікавасць уяўляе абраз «Святая Ефрасіння Полацкая» канца 19 — пач. 20 ст. з выявай святой ахоўніцы Беларусі. У асобнай зале зберагаюцца абразы ў сярэбраных акладах 18 — пач. 20 ст., створаныя ў ювелірных цэнтрах Расіі: Маскве, Пецярбургу, Яраслаўлі, Казані, Калузе і інш. Экспануецца таксама «евангелле напрастольнае» ў сярэбраным акладзе, выкананыму 1761 у Пецярбургу майстрам Я.Шлосвігам. Дапаўняюць экспазіцыю культавага мастацтва творы дробнай пластыкі, у т.л. меднае маст. ліццё 19 — пач. 20 ст. (прадстаўлены ўсе асн. тыпы, формы і сюжэты таго часу), і растоўская фініфць, выдзеле
    ныя ў асобны раздзел. Ювелірнае мастацтва свецкага прызначэння прадстаўлена вырабамі сусветна вядомай фірмы Фабержэ, сярэбранымі каўказскімі паясамі і кінжаламі ў сярэбраных аправах. У зале мастацтва Усходу дэманструюцца традыц. японскі жывапіс на шоўку, кітайскія вазы, японскі фаянс з майстэрняў Сацума, будыйская скульптура канца 19 — пач. 20 ст. Дэкар.прыкладное мастацтва Еўропы прадстаўлена мэбляй, бронзавымі кандэлябрамі і камінным гадзіннікам 19 ст., якія ўтвараюць экспазіцыйныя ансамблі ў інтэр’еры. Цікавую калекцыю складаюць вырабы вядомых фарфоравых заводаў Еўропы: Венскага, Кападымонтэ, Патшапель у Саксоніі, імператарскага фарфоравага ў СанктПецярбургу, завода Тва М. С. Кузняцова ў Вярбілках. Большасць твораў рус. і заходнееўрап. жывапісу размешчана ў асобных залах, адпаведна жанравай прыналежнасці. У зале пейзажнага жывапісу зберагаюцца «Марскі пейзаж» невядомага галандскага мастака 17 ст., творы І.Айвазоўскага, Р.Судкоўскага, А.Кіўшанкі, Р.Мясаедава, С.Вінаградава, Ю.Клявера, А.Гараўскага. У партрэтнай галерэі вылучаюцца «Партрэт невядомага ў зялёным кафтане» І.Дарбеса, «Партрэт дзяўчыны» П.Раўда. Перлінай залы графікі з’яўляецца эскіз М.Урубеля да яго карціны «Дэман зрынуты». Значная частка музейных прадметаў, у першую чаргу абразоў і карцін, патрабуе рэстаўрацыі.
    Найб. каштоўныя творы мастацтва рэгулярна экспануюцца на часовых тэматычных выстаўках, для якіх прызначана асобная выставачная зала. У 2000—04 адбыўся цыкл выставак
    Будынак Брэсцкага музея «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці».
    абразоў, прысвечаны 2000годдзю хрысціянства. У гэтай зале таксама арганізуюцца персанальныя выстаўкі мастакоў Берасцейшчыны, замежжа, экспануюцца работы навучэнцаў маст. школ і студый, праводзяцца творчыя сустрэчы з мастакамі, вечарыны, канцэрты камернай музыкі. Маюцца майстаркласы, літ.муз. і маст. салоны. Наладжана супрацоўніцтва музея з маст. навуч. ўстановамі і студыямі Брэста, Брэсцкім абл. муз. твам.
    Супольна з навук.асветным аддзелам абл. краязнаўчага музея арганізавана работа выязнога музея «За Віфліемскай зоркай». Рэалізуецца музычнапед. праграма «Праваслаўнае мастацтва». Выстаўкі з фондаў музея пабывалі ў многіх гарадах Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы. Асн. напрамкамі н.д. і навук.фондавай работы з’яўляюцца атрыбуцыя твораў мастацтва, навук. апісанне і каталагізацыя калекцыі. /,м. Тарыма.
    брЗсцкі нарОдны ансамбль ВІЯЛАНЧЭЛІСТАЎ. Створаны ў 1989 у г. Брэст пры муз. вучылішчы. У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Т.М. Голуб, канцэртмайстар Т.М.Кузьмянчук. У складзе ансамбля 6 чал. Мэты дзейнасці — прапаганда класічнай музыкі, выхаванне ва ўдзельнікаў і слухачоў муз. густу. У рэпертуары стараж. музыка, рамансы, творы бел., рус. і замежных кампазітараў: «Лебедзь» К.Хенсанса, «Паэма» Т.Фібіха, «Авэ Марыя» І.Баха, «Гімн» К.Давідава і інш. Калектыў — удзельнік фестывалю ансамбляў у г. Быдгашч (Польшча, 2002—03).
    Р.А.Жабінскі.
    77
    БРЭСЦКІ
    БРЭСЦКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ДЖАЗАВАЙ МЎЗЫКІ «БУГБЭНД». Створаны ў 1980 у г. Брэст пры муз. вучылішчы (з 1993 муз. каледж). 3 1992 дзейнічае пры гар. Доме культуры. У1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Г.А.Харытанюк. У складзе ансамбля 17 чал. розных узроставых груп. Гал. мэты дзейнасці — прапаганда і папулярызацыя джазавай музыкі. У рэпертуары творы замежных джазавых кампазітараў: «Скокі на ўзлеску» К.Бэйсі, «Світа» Дз.Элінгтана, «Я ведаю чаму», «У настроі» Г.Мілера, «Сядай у цягнік А» Б.Стрэйхарна і інш. Калектыў — удзельнік адкрытага абл. святаконкурсу эстр.джазавай музыкі «Пружанскі блюз» (г. Пружаны, 2008—09) і інш.
    Г.А.Харытанюк.
    БРЭСЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ДУХАВЬІХ ІНСТРУМЁНТАЎ «КАЛЕЙДАСКОП». Створаны ў 2003 у г. Брэст пры дзіцячай муз. школе № 2. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.В. Мікалаеў (з 2003), Я.Я.Лук’янчык (з 2009). У складзе ансамбля 6 чал. ва ўзросце ад 23 да 30 гадоў. У рэпертуары творы бел., рус., замежных кампазітараў, аўтарскія творы А.Мікалаева. Ансамбль актыўна ўдзельнічае ў канцэртнай дзейнасці муз. школы, вядзе культ.асветную работу сярод насельніцтва, выступае на розных сцэнічных пляцоўках горада. Н.В.Гусева.
    БРЙСЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1987 у в. Чарнаўчыцы Брэсцкага рна пры дзіцячай муз. школе як аркестр нар. інструментаў выкладчыкаў муз. школ раёна, з 2003 сучасная назва. 3 1991 дзейнічае пры адцзеле культуры Брэсцкага райвыканкома. У 1990 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.Ф.Любчук (з 1989), Л.Ф. Несцераў (з 1992), Г.Ю.Кравіскаў (з 1997), Н.Г.Максімовіч (з 2008). Мэты дзейнасці — развіццё і папулярызацыя інструм. музыкі. У складзе ансамбля 8 чал. ва ўзросце ад 19 да 44 гадоў. У рэпертуары інструм. творы бел. і замежных кампазітараў, апрацоўкі нар. музыкі, сучасных мело
    Брэсцкі народны ансамбль народных інструментаў «Скарбонка».
    дый. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. фальклору (г. БялаПадляска, Польшча, 2007), абл. эстр. мастацтва (г. Брэст, 2010) і інш.
    Н.Г.Максімовіч.
    БРЙСЦКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «СВЯТАЧ». Створаны ў 1989 у г. Брэст пры гар. Доме піянераў і школьнікаў (з 2004 гар. Цэнтр пазашкольнай работы). У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.Я.Кукушкін (з 1989), С.М.Касмоўскі (з 2004), В.Л. Дземянюк (з 2007), С.У.Казлова (з 2009). У складзе ансамбля 6 чал. ва ўзросце ад 21 да 48 гадоў. У рэпертуары варыяцыі на бел. нар. песні «Мілы мой дзядочак», «Беларуская мазурка», «Ліхая полька», «Вянок беларускіх полек», «Каляда», «Мой родны кут», «Пеўнік» і інш. Калектыў — лаўрэат міжнар. фестываляў нар. музыкі (г. Паставы, 1999), «Музычны свет» (г. Фівіцана, Італія, 2000) і інш.
    Ю.У.Кузьміч.
    БРЭСЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «СКАРБбНКА». Створаны ў 1999 у г. Брэст пры абл. Цэнтры маладзёжнай творчасці. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Г.А.Каралёва. У складзе ансамбля падлеткі і моладзь ад 12 да 20 гадоў. У рэпертуары творы бел., рус., укр. і замежных кампазітараў, інструм. нар. музыка. Калектыў — дып
    ламант фестываляў: міжнар. творчасці інвалідаў «Мы — разам!» (Мінск, 2010), абл. фалькл. мастацтва «Радавод» (г. Брэст, 2006, 2009), рэгіянальнага фальклору «Галасы Палесся» (г. Іванава, 2007), рэсп. аглядуконкурсу калектываў інструм. музыкі «Аркестравая мазаіка» (Мінск, 2009) і інш.
    І.С.Куцень.
    БРЭСЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ «ГАЛАСЬІ ПАЛЁССЯ». Створаныў 1994уг. Брэст. У1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.П.Чэрнік (з 1994), Л.Ю.Чаберкус (з 1996), канцэртмайстар У.М.Фігура. У складзе ансамбля 16 чал. ва ўзросце ад 55 да 65 гадоў. Асн. кірунак і мэта дзейнасці — нар. спевы, павышэнне вак. майстэрства ўдзельнікаў. У рэпертуары песні нар. ўкр. («Іхаў козак за Дунай», «Гарна, як тая горлыца»), бел. («Ой, у полі тры крынічанькі», «На вуліцы мокра»), рус. («Пара кахання»), аўтарскія («Пісня Голосія Полісся» Н.Рахты, «Выростэш ты сыну» А.Пашкевіча), творы, запісаныя на тэр. Бел. Палесся («Тэцьяна», «Ой, там за гаем, гаечкам»), гумарэскі на бел. і ўкр. мовах і інш. Гранпры міжнар. фестывалю нац. меншасцей (Мінск, 2005). Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. (г. Мельнікі, Польшча, 1995, 1997), «Усе мы дзеці твае, Украіна» (Кіеў, 1998), фестывалюконкурсу казацкай песні «Устань, казацкае слова! За святыя знамёны!» (г. Роўна, Украіна, 2005), усебел. нар.
    78
    БРЭСЦКІ
    Удзельнікі Брэсцкага народнага ансамбля песні «Гамсы Палесся».
    рэсп. маладыхталентаў«3оркаўзышла над Беларуссю» (2010), гар. ансамблевага выканальніцтва (2007, абодва г. Брэст). Л.М.Кучур.
    БРЙСЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ЦЫМБАЛІСТАЎ «ЛІЛЁЯ». Створаны ў 2000 у г. Брэст пры муз. каледжы імя Р.Шырмы. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.У.Літвінчук. У складзе ансамбля 7 чал. ва ўзросце ад 16 да 20 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя творчасці бел. кампазітараў. У рэпертуары старадаўняя і сучасная музыка, інструментоўкі і