• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Раён утвораны 15.1.1940. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. Упорныя баі вялі байцы Брэсцкага ўмацаванага рна і гарнізона Брэсцкай крэпасцігероя. На сучаснай тэр. раёна акупанты стварылі лагеры смерці ў г.п. Дамачава, вёскахТамашоўка, Рэчыца(з 1968 у межах Брэста), спалілі некалькі вёсак разам з насельніцтвам, загубілі (безуліку Брэста) 58 тыс. сав. грамадзян. Дзейнічалі Брэсцкае антыфаш. падполле, Брэсцкае маладзёжнае падполле, Брэсцкая абл. антыфаш. аргцыя, Брэсцкае партыз. злучэн
    не. Раён вызвалены ў канцы ліп. 1944 войскамі 1га Бел. фронту ў ходзе ЛюблінБрэсцкай аперацыі. У 1956 далучана тэр. скасаванага Дамачаўскага рна.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамсці. У раёне 16 сярэдніх і 8 базавых школ, вучэбныя комплексы сярэдняя школа—сад (1) і базавая школа—сад (3), 6 школ мастацтваў, 2 муз. школы, ДзЮСШ, 18 дзіцячых дашкольных устаноў, 2 вучэбнавытворчыя камбінаты, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльнапед., пазашкольнай работы, дзіцячага турызму і экскурсій. Працуюць раённы Дом рамёстваў, 1 пасялковы і 15 сельскіх дамоў культуры, 6 сельскіх клубаў, 9 клубаўбібліятэк, 34 бібліятэкі, 24 кінавідэаўстаноўкі, 6 дамоў сац. паслуг; 3 бальніцы, 12 амбулаторый, 19 ФАПаў. Музеі касманаўтыкі (з раздзелам пра лётчыкакасманаўта П.І. Клімука, у в. Тамашоўка) і нар. славы (в. Медна). Выдаецца раённая газ. «Заря над Бугом». У раёне 46 рэліг. абшчын, у т.л. 30 праваслаўных, 2 каталіцкія, 8 хрысціян веры евангельскай, 6 евангельскіх хрысціянбаптыстаў. Санаторнакурортныя і аздараўленчыя аргцыі: ААТ «Брэстаграздраўніца», санаторыіпрафілакторыі «Журавінка» і СП ААТ «Брэстгазаапарат», турысцкааздараўленчае УП «Белае возера». У раёне курорт мясц. значэння Возера Белае, зоны адпачынку Пяскі, Сямісосны, Вялікае Поле. Захаваліся помнікі архітэктуры: Троіцкі касцёл (1583) і царква Параскевы Пятніцы (1733) у в. Чарнаўчыцы, Праабражэнская царква (1609) у в. Шумакі, Параскевы Пятніцы царква (1610) у в. Збірагі, Троіцкі касцёл (1678) у в. Вістычы, Міхайлаўская царква і званіца (канец 17 — пач. 18 ст.) у в. Чэрск, царква Параскевы Пятніцы (1733) у в. Церабунь, Пакроўскія цэрквы ў вёсках Покры (1739) і Малыя Шчытнікі (1742), царква Раства Багародзіцы (1793—98) у в. Шэбрын, сядзіба Нямцэвічаў (2я пал. 18 ст.) у в. Скокі, Ільінская царква(канец 18 —пач. 19ст.)ув. Дубок, Узнясенская царква (1868) у в. Вель
    ямовічы, царква Раства Багародзіцы (1866—69) і крапасны форт (1878— 88) у в. Гершоны, сядзіба (1875) у в. Малыя Зводы, царква Параскевы Пятніцы (1881) і сядзібны дом (канец 19 — пач. 20 ст.) у в. Сычы. Маёнтак Лышчыцы — радзіма бел. мысліцеля, грамадскага дзеяча, педагога К.Лышчынскага (1634—89; у в. Малыя Шчытнікі ўсталяваны памятны знак у яго гонар), в. Скокі — пісьменніка, паліт. дзеяча, гісторыка Ю.У.Нямцэвіча (1758— 1841), в. Камароўка — лётчыкакасманаўта, двойчы Героя Сав. Саюза П.І.Клімука.
    БРЭСЦКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 1998 у в. Астрамечава Брэсцкага рна. Асн. мэты дзейнасці — захаванне, развіццё і прапаганда традыц. культуры і нар. дэкар.прыкладнога мастацтва. Працуюць дзіцячыя гурткі, у т.л. карунка і саломапляцення, традыц. цацкі, разьбы па дрэве, а таксама аматарскае аб’яднанне для дарослых «Клуб майстроў». Праводзіць дні адкрытых дзвярэй, семінары, лекцыі, сустрэчы з майстрамі. Збірае фотавідэаархіў правядзення майстракласаў па розных відах дэкар.прыкладнога мастацтва і інш. мерапрыемстваў. На базе Дома рамёстваў штогод праводзіцца раённая выстаўка нар. майстроў. Папулярны пункт турысцкіх маршрутаў. Майстры цэнтра — удзельнікі, дыпламанты і лаўрэаты міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (1999), нац. выстаўкі нар. мастацтва «Жывыя крыніцы» (Мінск, 2006), абл. выставак памяці майстра маст. саломапляцення В.І.Гаўрылюк «Саламяны рэнесанс» (г. Брэст, 2004) і майстроў нар. творчасці «Фарбы зямлі Палескай», фестывалю нар. творчасці «Палескі карагод» (абодва г. Пінск, 2006—08), выстаўкі разьбяроў і майстроў па дрэве «Берасцейская лыжка» (г. Брэст, 2009).
    БРЭСЦКІ СІМЯОНАЎСКІ КАФЕДРАЛЬНЫ САБОР, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Брэст. Пабудаваны ў 1861—64 з цэглы. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму, які ўзнесены на высокі філёнгавы цокаль з ружовага граніту, прымыкаюць прытвор з лесвіцай на
    85
    БРЭСЦКІ
    Брэсцкі Сімяонаўскі кафедральны сабор.
    Ефрасінні Полацкай, выкананую брэсцкім мастаком М.Кузьмічом. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакулы. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сабор дзейнічае.
    БРЭСЦКІ ТЭАТР ЛЯЛЕК. Створаны ў 1968 у г. Брэст як абл. тэатр лялек на базе трупы лялечнікаў, якая існавала пры Брэсцкім абл. драм. тэатрыімяЛКСМБз 1963.3 2000 сучасная назва. У 2007 прысвоена званне «заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь». У розны час тэатрам кіравалі А.Сярогін, А.Шкілёнак, В.Казлова, С.Юркевіч, А.Жугжда, Ю.Сарычаў, Дз.Нуянзін. Маст. кіраўнік М.Шавель (з 1995). Сярод мастакоў: бел. А.Алонцаў, Л.Быкаў, Л.Доўбуш, Т.Нерсісян, В.Рачкоўскі, рас. А.Запарожскі, укр. М.Данько. У 1960 — 1йпал. 1970хгг. спектаклі вызнача
    Брэсцкі іпэатр лялек. Сцэна са спектакля «Казкі з каляскі» А.Багданава.
    ліся прастатой і традыцыйнасцю. У 2й пал. 1970х гг. у тэатры пастаўлены «Гадзіннік з зязюляй» С.Пракоф’евай, «Прывід старога млына» В.Навацкага і Ю.Фрыдмана, «Прыгоды
    хоры і званіцу і 5гранная апсіда. Асн. аб’ём завершаны 5купаллем з цэнтр. і бакавымі 8граннымі барабанамі. Фасады расчлянёны вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі, апяразаны прафіляванымі карнізам і філёнгавым парапетам з трохвугольнымі франтонамі. Уваход аформлены кілепадобным перспектыўным парталам. Інтэр’ер дэкарыраваны трафарэтнай арнаментыкай. Да 1915 у храме захоўваліся мошчы прападобнага ігумена Афанасія Філіповіча. У вер. 1995 сабор наведаў патрыярх маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II. У 1997 у саборы мітрапаліт мінскі і слуцкі Філарэт асвяціў копію крыжа
    Брэсцкі тэатр лялек. Сцэна са спектакля «Русалачка» паводле Х.К.Андэрсена.
    Брэсцкі тэатр лялек. Сцэна са спектакля «Балада пра белую вішню» С.Клімковіч.
    трох парасят», «Крок у бессмяротнасць» Н.Мацяш (рэж. усіх А.Шкілёнак), якія вызначыліся духам эксперымента і пошукам новых форм увасаблення драматургічнага твора. У іх выкарыстоўваліся лялькі розных сістэм, прыёмы схаванага ваджэння лялькі і гульні артыстаў у жывым плане. Для 1980х гг. характэрна далейшае развіццё майстэрства акцёраў і пастановачнай культуры тэатра. Ставіліся п’есы бел. аўтараў: «Залатое зярнятка» і «Сонейка, свяці» У.Ягоўдзіка, «Хлопчык з легенды» паводле Г.Васілеўскай; казачная класіка: «Збанокгаварун» А.АбуБакара, «Чароўная лямпа Аладзіна» Н.Гернет;
    86
    БРЭСЦКІ
    спектаклі для дарослых «Іншаземец у Рыме» В.Маслава паводле М.Зошчанкі, «...Забыць Герастрата!» Р.Горына і інш. У 1990я гг. тэатр працягваў пошукі свайго стыля і арыгінальнага рэпертуару. Рэж. А.Жугжда паставіў батлейку «Рыгорка — Ясная зорка» А.Вярцінскага, якая азнаменавала вяртанне тэатра да вытокаў бел. нар. лялечнага мастацтва. Спектаклі «Гусяня» Н.Гернет, «Жылі Мышка і Вамбат» Р.Спарка, «Плыт памерлых» Х.Мілера, «Тры казкі папугая» А.Жугжды вылучаліся метафарычнасцю, спалучэннем разнастайных прыёмаў лялечнага, пластычнага, драм. і муз. мастацтва. У тэатры ставіліся п’есы сучасных бел. драматургаў: «Зязюлька» У.Граўцова, «ЯнкаЗух і нячысты дух» I. Сідарука і інш. У 1994 адкрылася эксперымент. «Новая сцэна», на якой пастаўлены спектаклі для дарослых: «Крэслы» Э.Іанеска, «Што здарылася ў заапарку?» Э.Олбі. Сучасным прачытаннем класікі вызначыліся спектаклі «Дзед і Жораў» В.Вольскага, «Маленькія гісторыі кахання» паводле Х.К.Андэрсена, «Сіняя птушка» М.Метэрлінка і інш. Ставіліся п’есы І.Сідарука («Збавіцель», «Штукары», «Дрэва багоў», «Кірмашовы балаган»), С.Кавалёва («Братка Асёл»). Сярод пастановак 2000х гг.: «Балада пра белую вішню» С.Клімковіч, «Пітэр Пэн» паводле Дж.Бары, «Русалачка» Х.К.Андэрсена, «Сюрпрыз» А.Касцінскага, «Чабурашка» Э.Успенскага, «Піліпка і ведзьма» С.Кавалёва, «Казкі з каляскі» А.Багданава; спектаклі для дарослых — «Пацукалоў» М.Цвятаевай, «Халстамер» паводле Л.Талстога, «Месяц Сальеры» паводле А.Пушкіна, «Паляванне на зубра» паводле Міколы Гусоўскага і інш. 3 1996 у будынку тэатра знаходзіцца штабкватэра Беларускага цэнтра УН/МА. 3 1996 тэатр з’яўляецца адным з заснавальнікаў міжнар. тэатр. фестывалю «Белая Вежа», спектаклі тэатра «Залатая табакерка» У.Сідарука (2001) і «Месяц Сальеры» паводле А.Пушкіна (2007) атрымалі Гранпры. Тэатр прымае ўдзел у шматлікіх замежных фестывалях. У складзе трупы (2010): засл. артыстка Беларусі Т.Тэвасян, артысты Ю.Агрэніч, Л.Верста, Л .Воў
    Удзельнікі Брэсцкага ўзорнага ансамбля народнага танца «Крынічка».
    чанка, І.Герасевіч, С.Мацуль, А.Палянскі, А.Паляшэнка, Р.Пархач, Р.Сакалова, ВЛрафімовіч, Ю.Тэсля, У.Цевасян, В.Флар’яновіч, С.Шутак, А.Ярмак. Р.М.Бакіевіч.
    БРЭСЦКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАГА ТАНЦА «КРЫНІЧКА». Створаны ў 1984 у г. Брэст пры абл. Палацы піянераў і школьнікаў (з 1992 абл. Цэнтр маладзёжнай творчасці). У1986 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.С.Траццяк і В.М.Траццяк (з 1984), І.С.Куцень (з 1996).Ускладзеансамбля больш за 100 чал. ва ўзросце ад 5 да 20 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне народных, фалькл. і традыц. танцаў, вывучэнне гісторыі роднага краю, фарміраванне эстэтычнага густу ўдзельнікаў ансамбля. Калектыў працуе ў кірунку нар.сцэнічнага танца. У рэпертуары фалькл. і
    Брэсцкі ўзорны ансалібль народнай музыкі «Вячоркі».
    сюжэтныя танцы, харэагр. кампазіцыі, танцы народаў свету («Шабасоўка», «Палескі круцяк», «Гуцульскія ўзоры», «Цыганскі танец», «Руская пляска», «Гапак», «Матроскі TaHeu» і інш.). Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. нар. творчасці (мястэчка Ульм, Германія, 2007), «Мы — разам!» (г. Брэст, 2010), рэсп. харэагр. мастацтва «Юныя таленты Беларусі» (2007), абл. «Танцавальная карусель» (2008, абодвалагер «Зубраня», Мядзельскі рн), фалькл. мастацтва «Радавод» (2004, 2006, 2009), харэагр. мастацтва «Крылы» (2006), «Берасцейская карусель» (2009, усе г. Брэст). І.С.Куцень.
    брЗсцкі ўзОрны АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ МЎЗЫКІ «ВЯЧОРКІ».
    Створаны ў 1993 пры дзіцячай муз. школе № 1. У 1998 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кі