Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
97
БРЭСЦКІ
дапаможных вытворчасцей. Такая забудова забяспечвае значны эканам. эфект, стварае магчымасці для паляпшэння ўмоў працы, паспяховага вырашэння горадабуд. і архіт.кампазіцыйных задач.
БРЭСЦКІ ЧЫГЎНАЧНЫ ВАКЗАЛ, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Брэст. Пабудаваны ў 1886 (архіт. Б.Лорберг, інжынеры Л. Нікалаі, Я. Гарбуноў) як адзін з буйнейшых вакзалаў Рас. імперыі. Маст. вобраз вакзала адлюстроўвае стылявыя асаблівасці эклектыкі. Спалучае рысы абарончай архітэктуры з элементамі рэтраготыкі і прынцыпы класіцызму. Гал. фасад узведзены ў формах крапаснога дойлідства з цэнтр. манумент. аб’ёмам. Бакавыя флігелі прарэзаны поясам машыкуляў і кампазіцыйна аб’яднаны з цэнтр. аб’ёмам шэрагам пілон квадратнага сячэння і высокіх арачных аконных праёмаў. Унутраны двор вызначаны ў форме карэ. У аснову кампазіцыі пакладзены прынцыпы падпарадкавання бакавых аб’ёмаў цэнтр. вертыкальнай восі. 3 1888 будынак і пероны маюць электрычнае асвятленне. У пачатку Вял. Айч. вайны 22—29.6.1941 вакзал гераічнаабаранялі работнікі міліцыі, вайскоўцы, чыгуначнікі. У 1956 будынак рэкан
Брэсцкі чыгуначны вакзал.
струяваны са змяненнем архіт.прасторавай кампазіцыі і планіроўкі. У 1975 з боку Маскоўскага напрамку прыбудаваны новыя залы: мытная, білетнакасавая і зала для замежных турыстаў. Гал. дамінантай з’яўляецца цэнтр. аб’ёмпартал, які завершаны каскадам вежавых форм са шпілем. Б.ч.в. вызначаецца ўдалым вырашэннем складаных функцыянальнатэхн. задач (адначасовая пасадка пасажыраў і адпраўленне цягнікоў па ўсіх напрамках, зручнасць захавання і перамяшчэння багажу). Сувязь з горадам ажыццяўляецца па пуцеправодзе. Будынак вакзала ўключае вестыбюль, залычакальні, службовыя памяшканні. Інтэр’ер упрыгожаны смальтавай мазаікай «Брэсцкая крэпасцьгерой» (1973). Шматфігурная кампазіцыя складаецца з асобных сцэн: «Сустрэча з касманаўтамі», «Сустрэча з абаронцамі крэпасці», «Вяселле», «Шчаслівае юнацтва» і інш. На тэр. вакзала ўстаноўлены мемар. дошкі: аднаму з арганізатараў і кіраўнікоў Брэсцкага антыфаш. падполля ў Вял. Айч. вайну П.Р.Жулікаву, удзельнікам абароны вакзала ў 1941, да 100годдзя Бел. чыгункі і інш. Чыг. вакзал з будынкамі прычыг. паштамта і адміністрацыі Брэсцкага аддз. Бел. чыгункі ўнесены Ў
Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Лйт.: Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім кантэксце. Мінск, 2007. Ю.Ю.Захарына.
БРЭСЦКІ ШКОЛЬНЫ ТЭАТР. Існаваў у 1630— 1797 у г. Брэст пры езуіцкім калегіуме. Па дадзеных інш. даследчыкаў, у ім зафіксаваны пастаноўкі «дыялогаў» у 1729 і пасля 1750 — «Святы Ксаверы» і «Святы Антоні Падуанскі». Выкладчыкамі рыторыкі і паэтыкі ў Брэсце тады працавалі Я.Даманеўскі і А.Тамберскі, якія пісалі творы для тэатра і былі арганізатарамі спектакляў.
Р.М.Бакіевіч.
БРЭСЦКІЯ ГАНДЛЁВЫЯ РАДЫ. Пабудаваны ў 1842 у г. Брэст на гандлёвай пл. (сучасная вул. Маскоўская) у стылі класіцызму. Аднапавярховы накрыты 2схільным дахам з паўвальмай прамавугольны ў плане мураваны будынак з вял. унутраным дваром. Гандлёвыя секцыі былі арыентаваны на 2 бакі і падзелены па перыметры будынка ўнутранай сцяной. Пасярэдзіне ўсіх 4 фасадаў былі зроблены брамы з атыкамі ў завяршэнні. Сцены расчлянёны пілястрамі, апрацаванымі па вуглах і па баках арачных праездаў рустам. He зберагліся.
БРЭСЦКІЯ ДРУКАРНІ. Дзейнічалі ў 1550—70я гг. ў Брэсце (дакладная колькасць невядома). Мецэнатам большасці з іх быў канцлер ВКЛ, ваявода віленскі і стараста берасцейскі М.Радзівіл Чорны. Узнікненню друкарняў садзейнічаў значны ўздым у культ. развіцці Беларусі, пашырэнне міжнар. культ. сувязей і ўплыў Рэфармацыі. У ліку друкароўкнігавыдаўцоў Б.Ваяводка (1553—54), С.Мурмеліус (1558—60я гг.), Ц.Базылік (1560—70я гг.). Першыя кнігі, выдадзеныя Б.Ваяводкам, адпавядалі патрэбам рэфармацыйнага руху: Вялікі і Малы Катэхізісы, перакладныя тэалагічныя творы К.Імлера і У.Рэгіуса. 3 выданняў С.Мурмеліуса вядомы: «Два пасланні» (1559) — адказ папскаму нунцыю Ліпамано, у якім рэзка крытыкавалася царк.рэліг. палітыка рымскай курыі, яе бесцырымоннае ўмяшанне ў справы інш. краін; «Гісторыя пра папу Іаана VIII, які
98
БУГАЁЎ
быў жанчынай» (1560); збор прававых твораў Б.Граіцкага — «Артыкулы магдэбургскага права», «Судовы працэс» (1560) і інш. Пэўная колькасць выданняў выйшла без упамінання друкара: Брэсцкая Біблія (1563); сатыр. антыкаталіцкая паэма «Пратэй, або Пярэварацень» (1564), у якой высмейваліся некаторыя звычаі і традыцыі шляхты. Найб. росквіту кнігадрукаванне ў Брэсце дасягнула ў 1560—70я гг. пад кіраўніцтвам Ц.Базыліка. У гэты час надрукавана больш за 40 выданняў рознага зместу на польскай і лац. мовах, у т.л. разнастайныя белетрыстычныя, гіст., паліт. працы, у якіх адлюстраваны духоўныя і ідэйныя сувязі прагрэсіўных дзеячаў бел., літоўскай і польск. культур. Выдаўцы Б.д. адрасавалі значную частку сваіх кніг «простым», «посполнтым» чытачам. У іх афармленні шырока выкарыстоўваліся рэнесансавая графіка, наборныя арнаменты, застаўкі, канцоўкі, фігурныя ксілаграфіі, гатычныя шрыфты, адчуваецца сувязь з кніжным мастацтвам Польшчы і краін паўн.еўрап. Адраджэння.
Літ.: П а р э ц к і Я.1. Антырэлігійная сатыра Брэсцкага друкарскага двара ў XVI ст. // Беларуская літаратура. Мінск, 1979. Вып. 7; Н і к а л а е ў М.В. Гісторыя беларускай кнігі: У 2 т. Т.1. Кніжная культура Вялікага княства Літоўскага. Мінск, 2009. Г.Я.Галенчанка.
БРЭТЦАР Якуб (23.7.1690, г. Пінск 11.8.1733), беларускі жывапісец. Выканаў размалёўку інтэр’ераў касцёла езуітаў у Слуцку (1715—17, не захаваўся), капліцы ў Полацку (1717— 21), карнізаў і капітэлей у езуіцкім касцёле ў Віцебску (не захаваліся; 1731—32), алтар Маці Божай і паліхромную размалёўку ў сакрысціях у Мінскім касцёле св. Станіслава (1721—22). Напісаў абразы св. Андрэя Баболі і св. Тадэвуша, «Распяцце», «Маці Божая», шэраг партрэтаў. 3 1732 працаваў у Нясвіжы, Пінску.
БЎБЕН, барабан, ручны б a р а б а н, беларускі народны мембранны музычны інструмент. Драўляны (часам металічны) абруч («бячайка», «рэшата»), абцягнуты з аднаго боку скурай (сабакі, цяляці, казляня
ці). У падоўжныя проразі абруча ўстаўлены штыфты з парамі рухомых круглых бляшак («талерачак», «ляскотак»). Пад скурай накрыж падвязаны бразготкі (званочкі або шархуны). Гук узнікае пры патрэсванні Б., ударах па мембране пальцамі, далонню, кулаком або драўлянай калатушкай, вібрыруючым трэнні вял. пальцам па скуры. Гучанне Б. вызначаецца разнастайнасцю гукавых, тэмбравых і дынамічных адценняў.
Б. вядомы ў Беларусі з 15 ст., аб чым сведчыць выява скамароха з Б. на фрэсцы касцёла Святой Тройцы ў Любліне работы «рускіх майстроў» (майстроў ВКЛ). У наш час выкарыстоўваецца як ансамблевы рытмічнакаларыстычны інструмент пры выкананні танцаў і вясельных Mapmay. Пашыраны на ўсёй тэр. Беларусі. І.Дз.Назіна. БЎБНАЎ Генадзь Фёдаравіч (н. 9.5.1948, в. Цяляткава Мсціслаўскага рна), беларускі паэт, перакладчык, эсэіст. Скончыў Маскоўскі унт (1972). Працаваў на Бел. радыё. 3 1975 у час. «Нёман» (з 1984 намеснік гал. рэдактара). У 2002—07 гал. рэдактар час. «Всемнрная лнтература». Піша на рус. мове. У збках паэзіі «Сувязная нітка» (1975), «Жытнёвы поўдзень» (1978), «Вяшчункамень» (1987) роздум аб таямніцах жыцця, узаемадачыненнях чалавека і прыроды, асобы і гісторыі, мінулае і сучаснасць. Аўтар гісторыкафілас. даследаванняў і эсэ. Пераклаў на рус. мову «Першую кнігу» І.Мележа (1981), раманыэсэ «Янка Купала» (1982, з І.Бурсавым) і «Францыск Скарына»
(1989) А.Лойкі, паасобныя творы Я.Купалы, А.Вялюгіна, В.Зуёнка, К.Камейшы, Ю.Свіркі, І.Шамякінаі інш.
БЎБНАЎ Юрый Міхайлавіч (н. 17.1. 1956, в. Мокшыцы Цвярской вобл., Расія), беларускі сацыёлаг. Др сацыялагічных навук (1996), канд. філас. навук (1988). Скончыў Ленінградскі унт (1983). Працаваў у Краснаярскім с.г. інце, Ленінградскім унце. 3 1988 у Магілёўскім інце ўдасканалення настаўнікаў, з 1990 у Магілёўскім сацыялагічным цэнтры, адначасова ў 1990—93 у Магілёўскім тэхнал. інце (з 1997 заг. кафедры). 3 2002 намеснік дырэктара Магілёўскага інта рэгіянальных сац.паліт. даследаванняў. Навук. працы па праблемах сацыялогіі сям’і і шлюбу, дэвіянтных паводзін, гендэрных даследаванняў, сац. філасофіі, станаўлення і функцыяніравання грамадства.
Тв.: Соцнологня н пснхобнологня самоубнйства. Мннск, 2006 (разам з М.Ц. Кузняцовым, Б.М.Гальдынбергам); Соцнологнческне очеркн гендерных отношеннй. Мннск, 2007; Соцмологнческне очеркн народного здоровья. Мннск, 2008. БУГАЁЎДзмітрыйЯкаўлевіч (н. 12.1. 1929, в. Сычыкі Крычаўскага рна), беларускі крытык і літаратуразнавец.
Дз.Я.Бугаёу.
Канд. філал. навук (1960). Праф. (1987). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1952). 3 1955у Мазырскім пед. інце, з 1959 у Інце лры АН Беларусі, з 1964 у БДУ. Аўтар манаграфій пра жыццё і творчасць М.Лынькова («Шчодрае сэрца пісьменніка», 1963), М.Танка («Паэзія Максіма Танка», 2е выд., 2003), У.Дубоўкі («Уладзімір Дубоўка», 2е выд., 2005), М.Гарэц
99
БУДАГОЎСКІ
кага («Максім Гарэцкі», 2е выд., 2003), К.Крапівы («Зброяй сатыры, зброяй праўды», 2е выд., 2004), І.Мележа («Вернасць прызванню», 1976), В.Быкава («Васіль Быкаў», 1987) і інш., кніг крыт. артыкулаў «Шматграннасць» (1970), «Талент і праца» (1979), «Чалавечнасць» (1985), «Праўда і мужнасць таленту» (1995), публікацый пра творчасць М.Зарэцкага, К.Чорнага, Я.Брыля, І.Навуменкі, І.Чыгрынава, В.Каваленкі, У.Караткевіча і інш. Выступае ў друку па праблемах сучаснага літ. працэсу, маст. майстэрства, стылю. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1—2, 1965—66). Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв:. Арганічнасць таленту. Мінск, 1989; Жыццём ідучы... Мінск, 1995; Спавядальнае слова. Мінск, 2001; Служэнне Беларусі. Мінск, 2003.
БУДАГОЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ВЯЖЫНКА». Створаны ў 1986 у в. Будагова Смалявіцкага рна пры сельскім клубе. 3 2010 дзейнічае пры сельскім Доме культуры. У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.В.Яраш (з 1986), В.М.Якаўлеў (з 1990), І.А.Ходас (з 2004). У складзе ансамбля 8 чал. ва ўзросце ад 14 да 48 гадоў. У рэпертуары бел. нар. песні «Стаіць вярба», «На Купалле раненька», «Нова радасць стала», «Прыпяцень», «Добры вечар», «Пойдзем, дзевачкі» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: