• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Будагоўскі народны ансамбль народнай песні «Вяжынка».
    міжнар. «Моладзь Беларусі і Расіі ў XXI стагоддзі разам» (гарады Жодзіна, Смалявічы, 1999, 2009), Праваслаўных Песнапенняў (2005), абл. духавых аркестраў «Мінскі вальс» (1998, абодва Мінск) і інш.
    Т.І.Папковіч.
    БУДАЙ Генадзь Васілевіч (26.6.1918, г. Дзяржынск — 22.11.1988), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфаш. падполля і партыз. руху на тэр. Мінскай і Баранавіцкай абласцей у Вял. Айч. вайну, журналіст. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1968). Скончыў Камуніст. інт журналістыкі ў Мінску (1941), БДУ (1959). У Вял. Айч. вайну ў жн. 1941—ліст 1942 адзін з стваральнікаў і арганізатараў Дзяржынскага антыфаш. падполля. 3 ліст. 1942 камісар Івянецкага партыз. злучэння, у крас.снеж. 1943 намеснік кіраўніка Івянецкага падп. міжрайпартцэнтра, адначасова рэдактар газ. «Народный мстнтель» (чэрв. 1943 — люты 1944). 3 кастр. 1943 чл. Івянецкага падп. райкома КП(б)Б, у лютым—чэрв. 1944 рэдактар газ. «Чырвоная звязда» Баранавіцкага падп. абкома КП(б)Б. Пасля вайны на журналісцкай рабоце. У 1972—86 гал. рэдактар час. «Коммунйст Белоруссйй». Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 197586. Чл. ЦК КПБ у 197686. Аўтар кн. «Свінцом і словам» (2е выд., 1981). Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
    БУДАЙ Уладзімір Мікалаевіч (н. 3.3. 1947, в. Старынкі Дзяржынскагарна),
    У.М.Будай.
    беларускі спявак (тэнар). Засл. артыст Беларусі (2000). Скончыў Бел. кансерваторыю (1973). 3 1973 саліст Дзярж. акадэмічнай харавой капэлы Беларусі імя Р.Шырмы, з 1979 — ансамбля песні і танца Паўн. групы войск, з 1983 — Нац. акадэмічнага нар. хору Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча. Выконвае песні бел. і рус. нар. («Калінка»), сучасных бел. кампазітараў («Беражыце мацярэй» Г.Балаева).
    БЎДАКАШАЛЁВА, горад у Гомельскай вобл., цэнтр БудаКашалёўскага рна, чыг. ст. на лініі Жлобін—Гомель. За 48 км на ПнЗ ад г. Гомель, 256 км ад Мінска, аўтадарогамі звязаны з Гомелем, Уваравічамі, Чачэрскам. 9261 ж. (2010).
    Вядома з 1824 як в. Буда ў Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губ., у складзе казённага маёнтка. Дзейнічала карчма. Пасля пракладкі ў 1873 ЛібаваРоменскай чыг. пачало расці. 3 1877 чыг. ст. БудаКашалёўская. Мелася паштоватэлеграфнае аддз. 3 1888 працавала прадпрыемства па вырабе драўляных дэталей для ткацкіх станкоў. У1897 — 63 двары, 487 ж., царк.прыходская школа, хлебазапасны магазін, вятрак, крама, аддз. паштовай сувязі, лесапільны завод, карчма. У 1909 на станцыі 74 ж. 3 1911 пры школе працавала бка. У 1914 пабудавана новае памяшканне нар. вучылішча. 3 9.5. 1923 да 17.7.1924 цэнтр БудаКашалёўскай воласці Гомельскай губ. 3 3.3.1924 у складзе БССР. 3 27.7.1924 цэнтр БудаКашалёўскага рна Бабруйскай, з 27.10.1927 Гомельскай (да 26.7.1930) акруг, з 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У 1925 — 194 двары. У 1934 дзейнічалі шавецкая і кравецкая ар
    100
    БУДАКАШАЛЁЎСКАЯ
    целі, маслазавод, машыннатрактарная станцыя з рамонтнай майстэрняй, 4 ветракі і кузня. 3 27.9.1938 гар. пасёлак, 3,4 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 14.8.1941 да 27.11.1943 Б.К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў снеж. 1941 загубілі 485 ж. У 1959 — 4,6 тыс. ж., у 1969 — 7,2 тыс. ж. 3 31.12.1971 горад. У 1995 — 9,5 тыс. ж.
    Архіт.планіровачную структуру сучаснага горада вызначаюць вуліцы Савецкая, Леніна, 50 гадоў Кастрычніка, Галавачова. На перакрыжаванні вуліц Леніна і Горкага ўтварылася плошча — адм.грамадскі цэнтр горада. Прам. зона сфарміравалася на ПнЗ. Дамінуе забудова сядзібнага тыпу па індывід. праектах. Б.К. развіваецца паводле генплана 2007. Зона адпачынку — гар. сквер па вул. Камсамольская, парк па вул. Савецкая. Пабудаваны гал. корпус раённай бальніцы, Мікалаеўская царква, 5павярховыя жылыя дамы па вуліцах Леніна і Саўгасная, праведзены рэканструкцыя чыг. вакзала, гандлёвага дома «Мерыдыян», музеягалерэі імя Я.Я.Майсеенкі, капітальны рамонт будынкаў райвыканкома, «Белаграпрамбанка», добраўпарадкаванне з малымі архіт. формамі цэнтр. вуліц Леніна і 50 гадоў Кастрычніка.
    У 2010 дзіцячы сад, 3 дзіцячыя садыяслі, пачатковая і сярэдняя, муз. школы, ДзЮСШ, гімназія, агр.тэхн. каледж, раённы цэнтр. Дом культуры, Дом дзіцячай творчасці, раённая бальніца, паліклініка, аптэка, цэнтр. раённая і дзіцячая бкі, аддз. электраі паштовай сувязі, «Беларусбанка» і «Белаграпрамбанка», камбінат быт.
    Будынак чыгуначнага вакзала ўг. БудаКашалёва.
    абслугоўвання, кафэ, магазіны; Мікалаеўская царква (1994). Карцінная галерэяімяЯ.Я.Майсеенкі. Вядзецца мясц. радыёвяшчанне, выдаецца раённая газ. «Авангард» (з 1.10.1931). Брацкія магілы: сав. воінаў, сав. воінаў і партызана; магіла ахвяр фашызму; курган Славы. Бюст двойчы Героя Сав. Саюза П.Я.Галавачова. Мемар. дошка выхаванцам школы № 1, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі: ураджэнцу Б.К. віцэадміралу В.П.Дразду, які загінуў у Вял. Айч. вайну, воінам раёна, загінуўшым пры выкананні інтэрнац. абавязку ў Афганістане. Радзіма дра гіст. навук, праф. Э.М.Савіцкага, дра біял. навукЯ.Г.Пятрова, нар. артыста Беларусі Я.Ф.Пятрова.
    БЎДАКАШАЛЁЎСКАЯ КАРЦШНАЯ ГАЛЕРЭЯ і м я Я.Я.М а й с е е н к і. Засн. ў 1999 у г. БудаКашалёва пасля правядзення ў раёне 1га Міжнар. слав. пленэра імя Я.Я.Майсеенкі. Адкрыта для наведвальнікаў у 2007. Асн. фонд налічвае каля 360 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — больш за 900 адзінак (2011). Дзейнічае выставачная зала. У галерэі экспануецца эцюд, напісаны Я.Я.Майсеенкам у 1946 (адзіная з яго карцін на тэр. Беларусі), а таксама палотны нар. мастака, засл. дзеяча мастацтваў Беларусі, ураджэнца БудаКашалёўскага рна В.К.Цвіркі; вучняўЯ.Я.Майсеенкі, мастака з Пецярбурга Я.С.Барскага, старшыні Гомельскага аддз. Бел. саюза мастакоў Р.Я.Ландарскага, засл. дзеяча мастацтваў Беларусі М.К.Казакевіча. Праводзіліся выстаўкі: перасоўная
    жывапісу, графікі і скульптуры; прысвечаная 70годдзю стварэння Гомельскай вобл.; «Класіка і авангард», а таксама фотавыстаўка работ М.М. Васіленкі. У галерэі праходзяць урокі па гісторыі мастацтва, дэманструюцца слайды і фільмы ў мультымедыйнай зале. Дзейнічаюць фотагурток і маст. клас. А.А.Цімашэнка.
    БЎДАКАШАЛЁЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1946 у г. БудаКашалёва, размяшчалася ў памяшканні клуба, кніжны фонд налічваў 7 тыс. экз. У 1954 адбылося раздзяленне на раённую і дзіцячуюраённуюбкі. У 1976усувязі з цэнтралізацыяй бібліятэк раёна рэарганізавана ў цэнтр. раённую бку. Дзейнасць бкі накіравана на развіццё нац. самасвядомасці чытачоў, фарміраванне фонда нац., гісторыкамаст. і даведачнай лры. У 2010 кніжны фонд бкі склаў 43,9 тыс. экз., у т.л. больш за 2 тыс. перыяд. выданняў. Штогод бку наведвае больш за 3 тыс. карыстальнікаў. 3 2001 працуе па раённай праграме «Мой родны кут, мой клопат і мой лёс» з мэтай далейшага паглыблення краязнаўчай дзейнасці (асн. кірункі — адраджэнне нац. культ.гіст. спадчыны, знакамітыя людзі і літ. жыццё краю). Ажыццяўляе выдавецкую дзейнасць. Сярод уласных выданняў бкі «Хроніка дзейнасці гаспадарак БудаКашалёўскага раёна», кароткі тапанімічны слоўнік «Назвы зямлі БудаКашалёўскай», бібліяграфічныя даведнікі па творчасці нар. мастака СССР Я.Я.Майсеенкі, нар. мастака Беларусі В.К.Цвіркі, нар. артыстаў БССР П.С.Малчанава і Я.Ф.Пятрова, бібліяграфічныя паказальнікі «БудаКашалёўшчына літаратурная», «Слава подзвігу — слава Героям» (аб Героях Сав. Саюза — ураджэнцах раёна), «Знікшыя, але не забытыя» (пра нас. пункты, якія зніклі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС), «Знакамітьгя людзі краю»; збкі «Пазнай свой край», «1 была вёска...» і г.д. Прапагандуе творчасць пісьменні каў — ураджэнцаў краю: М.Чарняўскага, А.Зэкава, У.Дзюбы, Т.Гарэлікавай, В.Габеева, А.Кейзерава, М.Стрыгалёва, У.Шальманава і інш. Пры бцы працуюць аматарскае
    101
    БУДАКАПІАЛЁЎСКІ
    аб’яднанне старшакласнікаў «Хачу ўсё ведаць» (з 1998), клуб «Ветэран» (з 2004), літ. гасціная «Натхненне» (з 2008). І.М.Ахрэменка.
    БЎДАКАШАЛЁЎСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЬІЎ «СЯБРЬІНА». Створаны ў 2001 у г. БудаКашалёва пры раённым цэнтр. Доме культуры. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік К.Ф.Кузьміна. У складзе калектыву 15 чал. ва ўзросце ад 55 да 83 гадоў. У рэпертуары болып за 100 нар. песень і апрацовак («Сосны», «Чаяняткі», «Туман ярам», «Што зпад горкі, горкі», «За тым гаем зеляненькім» і інш.). Калектыў — дыпламант раённых фестываляў: Велікоднага (2008), «Грай, гармонік!» (2007), удзельнік абл. тура рэсп. фестывалю творчасці ветэранскіх калектываў, раённага аглядуконкурсу «Мае гады — маё багацце» (2009, усе г. БудаКашалёва). Т.М.Баштавенка.
    БЎДАКАШАЛЁЎСКІ НАРОДНЫ ХОР. Створаны ў 1976 ў в. Патапаўка БудаКашалёўскага рна пры сельскім Доме культуры. 3 1990 дзейнічае пры БудаКашалёўскім агр.тэхн. каледжы. У 1988 прысвоеназванне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.А.Катляроў (з 1976), С.А.Каплан (з 1990), хормайстры: Л.А.Яновіч (з 2002), У.М.Птушанёнак (1990—2001, з 2009). У складзе хору 37 чал. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда бел. нар. і аўтэнтычных песень, адрад
    жэнне і развіццё бел. нац. культуры, выяўленне і развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў, актыўная канцэртная дзейнасць. У рэпертуары бел. нар. песні («Базар», «Лайдак»), у апрацоўцы К.Паплаўскага («Ой, у полі пры даліне»), М.Сіраты («3пад каменя»), творы бел. кампазітараў («Полькавесялуха» Э.Ханка, «Азёры дабрыні» Л.Захлеўнага і інш.). Гранпры абл. аглядаўконкурсаў: працаўнікоў АПК (г. Гомель, 2007—08), сярэднеспецыяльных адукац. устаноў у конкурсе «Артвакацыі» (гарады Гомель, Жлобін, 2008—09). Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 2006), абл. харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Гомель, 2009), абл. агляду харавога мастацтва імя Т.К.Лапацінай (гарады Гомель, Рэчыца, 2006, 2009).
    Т. Г. Германенка.
    БЎДАКАШАЛЁЎСКІ РАЁН, адм,тэр. адзінка на ПнУ Гомельскай вобл. Цэнтр — г. БудаКашалёва. У раёне г.п. Уваравічы, 242 сельскія нас. пункты, 19 сельсаветаў: Акцябрскі, БудаЛюшаўскі, Глазаўскі, Губіцкі, Гусявіцкі, Дуравіцкі, Івольскі, Камунараўскі, Кашалёўскі, Крыўскі, Ліпініцкі, Марозавіцкі, Мікалаеўскі, Патапаўскі, Рагінскі, Старабудскі, Узоўскі, Чабатовіцкі, Шырокаўскі; Уваравіцкі пасялковы Савет. Пл. 1,6 тыс. км2. Нас. (2010) 38,1 тыс. чал.; гарадскога 30 %. Жывуць беларусы (93,6 %), рускія (4,4 %), украін