• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    1984, і інш.). Аўтар вершаваных драм «Кветка папараці» (1914), у якой выкарыстаны нар. міфал. вобразы, звязаныя з купальскай абраднасцю, «Сённяшнія і даўнейшыя» (паст. 1917) пра абуджэнне моладзі да новага жыцця. Пісала апавяданні («Русалкі», 1910),творыдлядзяцей (збкі «Юрачка», 1957, «У бляску зор», 1968). Верш «Люблю», пакладзены на музыку М.Равенскім, стаў папулярнай нар. песняй.
    Тв.: Выбр.творы.Т. 1—2. Мінск, 1981.
    Літ.: Чаркасава Дз. Люблю. Мінск, 1978; Маліноўскі М. Дзе расцвіла «Кветка Папараці»? // Культура. 2006. 28 кастр. — 3 ліст. (№ 43); Б е л ь с к і А.І. Галасы і вобразы: літ.крыт. артыкулы. Мінск, 2008.
    БЎЙНАВІЧЫ, вёска ў Лельчыцкім рне. За 22 км на ПнУ ад г.п. Лельчыцы, 45 км ад чыг. ст. Ельск на лініі Калінкавічы—Оўруч (Украіна), 198 км ад Гомеля, на аўтадарозе Лельчыцы—Мазыр. Цэнтр Буйнавіцкагас/с. 365 гаспадарак, 836 ж. (2011).
    Вядомы з 16 ст. як сяленне ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ, уласнасць царквы. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. Дзейнічала царква Раства Багародзіцы (у архіве меліся метрычныя кнігі з 1793). У 1795 — 70 двароў. У 1803 пабудавана новая драўляная царква. У 1850 — 76 двароў, цэнтр аднайм. маёнтка. Праз сяло праходзіў тракт з Мазыра ў Пінск. У 1864 адкрыта нар. вучылішча, пабудаваны школьны будынак. У 1866 — 77 двароў, 519ж. У 1874ва ўладанні памешчыка Болатава; цэнтр Буйнавіцкай воласці (да 17.7.1924). У 1897  102 двары, 825 ж., царква, нар. вучылішча, магазін, піцейны дом, 2 крамы. У 1908 — 147 двароў, 981 ж., паштовае аддз. (з 1900). У 1917 — 1188 ж., у 1921 — 268 двароў, 1477 ж., у маёнтку 12 двароў, 43 ж. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Лельчыцкага, з 25.12.1962 Мазырскага, з 6.1.1965 Лельчыцкага рнаў Мазырскай (да 26.7.1930 і з 21.6.1935 да 20.2.1938) акругі, з 20.2. 1938 Палескай, з 8.1.1954 Гомельскай абласцей. У 1930 працавалі вятрак, кузня, кравецкая і шавецкая майстэрні (з 1928). У1940 — 420 двароў. У Вял. Айч. вайну акупіраваны ў вер.
    109
    БУЙНІЦКАЕ
    1941, у 1943 ням.фаш. захопнікі спалілі 419 двароў і загубілі 58 ж. Вызвалена вёска 23.1.1944. У 1959— 1525 ж. У 1995 — 498 гаспадарак, 1250 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, філіял школы мастацтваў, Дом культуры, бка, бальніца сястрынскага догляду, амбулаторыя, аддз. сувязі і «Беларусбанка», комплексны прыёмны пункт, 3 магазіны; царква Раства Багародзіцы (1994). Брацкія магілы (2) сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну; брацкая магіла чырвонаармейцаў, загінуўшых у 1920 у барацьбе супраць белапольск. акупантаў.
    БЎЙНІЦКАЕ ПОЛЕ, месца значных гістарычных падзей каля в. Буйнічы Магілёўскага рна. У 1595 тут адбыўся бой паміж казацкасялянскім атрадам С.Налівайкі і войскам ВКЛ. У снеж. 1595 атрад С.Налівайкі авалодаў Магілёвам. Феадалы ВКЛ сабралі 18тысячнае войска на чале з рэчыцкім старостам М.Буйвідам. 2 тыс. паўстанцаў, узброеных 20 гарматамі і ружжамі, прынялі бой на Б.п. і на працягу дня паспяхова адбівалі атакі ворага, але потым адступілі да Быхава. У Вял. Айч. вайну 10—22.7.1941 Б.п. стала месцам жорсткіх баёў сав. воінаў 172й стралковай дывізіі (генералмаёр М.Ц.Раманаў) і магілёўскіх апалчэнцаў з ням.фаш. захопнікамі ў час абароны Магілёва 1941. Рубеж Цішоўка—Буйнічы—Сялец, перакрываючы аўтадарогу Магілёў— Бабруйск і чыг. Магілёў—Жлобін,
    абаранялі воіны 388га стралковага палка (палкоўнік С.Ф.Куцепаў), 340га лёгкага артылерыйскага палка (палкоўнік І.С.Мазалаў) 172йстралковай дывізіі і батальён нар. апалчэння (камісар П.Е.Цярэнцьеў). Ням. камандаванне з намерам прарвацца ў Магілёў з ПдЗ (з боку Бабруйска), сканцэнтравала тут 3ю танкавую дывізію і пяхоту, якія падтрымліваліся артылерыяй і авіяцыяй. Цяжкія баі разгарнуліся на Б.п., дзе праходіў пярэдні край абароны. 3 10 ліп. праціўнік вёў узмоцненую бамбардзіроўку і артылерыйскі абстрэл пазіцый 388га палка, 12 ліп. сав. артылерыя агнём па скопішчы танкаў нанесла ворагу значныя страты. Перайшоўшы ў наступленне, праціўнік накіраваў на сав. пазіцыі праз Б.п. 170 танкаў. Бой працягваўся 14 гадзін. Сав. воіны адбілі некалькі контратак праціўніка, знішчылі 39 танкаў. 13 ліп. гітлераўцы ўварваліся на пазіцыі 3га батальёна, але воіны палка адстаялі рубеж абароны. Неўзабаве пасля гэтых баёў на Б.п. знаходзіўся карэспандэнт газ. «йзвестня» К.Сіманаў, які адлюстраваў падзеі гераічнай абароны Магілёва і бітвы на Б.п. ў рамане «Жывыя і мёртвыя» і дзённіку «Розныя дні вайны». Паводле завяшчання К.Сіманава, яго прах развеяны над Б.п. На месцы баёў пастаўлены помнік у гонар воінаў 388га стралковага палка, на ўшанаванне памяці пісьменніка — мемарыяльны знак.
    Цырымонія ўскладання вянкоў і кветак у мемарыяльным комплексе Буйніцкае поле ў г. Магілёў. 6 мая 2006 г.
    Літ.: Снмонов К. Собр. соч. Т. 110. М„ 197984.
    БУЙНІЦКІ Ігнат Цярэнцьевіч (22.8. 1861, в. Палевачы Глыбоцкагарна — 22.9.1917), беларускі акцёр, рэжысёр,
    тэатральны дзеяч. Пачынальнік бел. нац. прафесійнага тэатра. Скончыў Рыжскае землямернае вучылішча, па некаторых даных — вучыўся ў прыватнай драм. студыі ў Вільні. Працаваў землямерам. Арганізатар і кіраўнік Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, ініцыятар арганізацыі Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. 3 1905 сістэматычна наладжваў у фальварку Палевачы і в. Празарокі Глыбоцкага рна бел. вечарынкі. Збіраў нар. песні і танцы, узоры нац. касцюма, арнаменту роспісаў. Надаваў вял. ўвагу мясц. аматарам тэатра, садзейнічаў уздыму аматарскага тэатр. руху ў Беларусі. Кіруючы тэатрам, падтрымліваў яго сваімі асабістымі сродкамі. Пастаноўшчык большасці спектакляў Першай бел. трупы. Акцёрская дзейнасць Б. насіла сінтэтычны характар: выступаў як драм. акцёр, дэкламатар вершаў, спявак, выдатны танцор. Выконваў характарнадрам. ролі: Аляксей («У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшка), Ігнась («Модны шляхцюк» К.Каганца), Антон, Мірановіч («Пашыліся ў дурні», «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага). Нарадзіме Б. ўстаноўлены помнік (1975), створаны музей (1982, у Празароцкай сярэдняй школе). 3 1992 прысуджаецца прэмія яго імя ў вобласці тэатр. мастацтва.
    Літ.: Н я ф ё д У.І. Ігнат Буйніцкі — бацька беларускага тэатра. Мінск, 1991.
    А.В. Сабалеўскі.
    110
    БУЙНІЦКІ
    БУЙНІЦКІ Казімір Андрэевіч (30.11. 1788, в. Дагда Даўгаўпілскага рна, Латвія — 14.7.1878), пісьменнік, публіцыст, краязнавец. У 1842—49 выдаваў час. «Rubon» («Рубон»), супрацоўнічаў у час. «Tygodnik Petersburski» («Пецярбургскі штотыднёвік»), «Athenaeum» («Атэнэум») і інш. Актыўны чл. Віленскай археалагічнай камісіі. Садзейнічаў адкрыццю Віленскага музея старажытнасцей, якому перадаў сваю калекцыю знаходак з Падзвіння і матэрыялы апісання Зах. Дзвіны. Ш.мат вандраваў па Падзвінні, апісаў значную колькасць нас. пунктаў краю. Аўтар этнаграф.краязнаўчага нарыса «Падарожжа па малых дарогах» (т. 1—2, 1841), аповесцей «Сястра Гертруда» (1842), «Новая вандроўка па малых дарогах» (т. 1—2, 1852), «Старая паненка» (1855), якія часткова засн. на бел. матэрыяле, вершаванай «Камедыі», апавяданняў і вершаў на польск. мове.
    Г.А.Каханоўскі.
    БЎЙНІЦКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ СКРЫПАЧОЎ. Створаны ў 1996 у в. Буйнічы Магілёўскага рна пры дзіцячай муз. школе. У 1999 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.Г.Мурзіна. У складзе студыі 9 чал. ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. У рэпертуары творы класічныя («Адажыо» Б.Марчэла, «Арыя» Г.Гендэля, «Вальс», «Неапалітанская песенька» П.Чайкоўскага, «Венскі вальс» І.Штрауса, «Паланэз» М.Агінскага, «Паэма» З.Фібіха), кампазітараў бел. («Лірычная», «Жартоўная» Г.Гарэлавай), рас. («Вальс», «Раманс», музыка да к/фільма «Мяцеліца» Г.Свірыдава), малдаўскіх («Вальс» Я.Догі). Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 1999, 2000), абл. этапуўсебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Магілёў, 2005); дыпламант і ўдзельнік абл. этапу нац. тэлеконкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (2002—03). П.І.Алтынаў.
    БЎЙНІЦКІ ЎЗОРНЫ АРКЁСТР НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1991 у в. Буйнічы Магілёўскага рна пры дзіцячай муз. школе. У 2005 прысвоена званне
    Буйніцкі ўзорны ансамбль скрыпачоў.
    «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.М.Распуцін (з 1991), В.У.Сарокіна (з 2002). У складзе аркестра 16 чал. ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда бел. нар. музыкі. У рэпертуары творы кампазітараў бел. («Беларуская полька» К.Паплаўскага, «Скерца», «Накцюрн» Г.Ермачэнкава), сав. («Вальс
    Буйніцкі ўзорны аркестр народных інструментаў.
    жарт» Дз.Шастаковіча), апрацоўкі песень нар. бел. («Зайграй жа мне, дударочку», «Мікітка», «Пасаджу каліну ў полі», «Перапёлачка»), рус. («Уцеха»). Калектыў — дыпламант конкурсаў: абл. і раённага аркестравых калектываў (г. Магілёў, 2005, 2009; в. Буйнічы, 2004, 2009).
    П.І.Алтынаў.
    111
    БУЙНІЦКІ
    Буйніцкі ўзорны танцавальны ансамбль «Звончыкі».
    БЎЙНІЦКІ ЎЗОРНЫ ТАНЦАВАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ЗВОНЧЫ
    КІ». Створаны ў 1991 у г.п. Буйнічы Магілёўскага рна пры дзіцячай муз. школе. У 2000 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.І.Гарадзінская. У складзе ансамбля 21 чал. ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў. У рэпертуары харэагр. кампазіцыі («Званочкі», «Беларуская святочная»), карцінкі («Лялькі», «Полька з прытопамі», «Дудалкастукалка»), танцы бел. («Закаблукі»), рус. («Размова са шчасцем»), харэагр. замалёўкі («Жмуркідражнілкі», «Перагуды»). Гранпры абл. конкурсу дзіцячага харэагр. мастацтва (г. Магілёў, 2004). Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2002, 2009), харэагр. мастацтва«Сожскі карагод» (г. Гомель, 2002), рэсп. харэаграфіі дзіцячых школ мастацтваў (г. Брэст, 2001); лаўрэат усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2005); дыпламант нац. тэлеконкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2003). Л.І.Гарадзінская.
    БЎЙНІЦКІ ЎЗОРНЫ ХОР. Створаны ў 1991 у в. Буйнічы Магілёўскага рна пры дзіцячай муз. школе. У 1996 прысвоена званне «ўзорны аматарскі
    калектыў». Кіраўнікі: А.М.Нячаева (з 1991), Г.К.Нікалайчанка (з 2001), Н.А.Мацуева (з 2008). У складзе хору 23 чал. ва ўзросце ад 7 да 15 гадоў. У рэпертуары нар. песні, творы кампазітараў бел. («Край мой», «Прыгаворкі» В.Войціка, «Як жаніўся камар» А.Атрашкевіч), сав. («Прывітанне, вясна», «Прывітанне, госця зіма»