Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Буйніцкі ўзорны хор.
Р.Гліэра), замежных («Laudate dominum» Дж.Портэрфільда), класічныя («Мой садочак» П.Чайкоўскага). Калектыў — дыпламант абл. конкурсу харавых калектываў (г. Магілёў, 1995, 1999, 2003, 2006). П.І.Ампынаў.
БЎЙНІЧЫ, вёска ў Магілёўскім рне, на р. Дняпро. За 3 км на Пд ад Магілёва, 2 км ад чыг. ст. Буйнічы на лініі Магілёў—Жлобін, на аўтамагістралі Магілёў—Бабруйск. Цэнтр Буйніцкага с/с. 451 гаспадарка, 1564 ж. (2011).
Вёска вядома ў ВКЛ з пач. 16 ст., калі была прыпісана да КіеваПячэрскага манастыра. У 1567 цэнтр маёнтка ў Аршанскім павеце, шляхецкая ўласнасць. У 1582 сяло. У 16—17 ст. належала Сапегам. У 1й пал. 17 ст. магілёўскі падкаморый Б.Статкевіч
заснаваў у Б. мужчынскі манастыр. Некаторы час у 1630я гг. тут дзей
нічала друкарня С.Б.Собаля, якая ў 1635 выдала «Псалтыр». У 1893 у сяле наладзілі выраб васковых свечак. У час Паўн. вайны 1700—21 у 1708 каля вёскі размяшчаўся лагер шведскіх войск на чале з Карлам XII, манастыр быў абрабаваны захопнікамі. У1758 у Быхаўскім графстве, у сяле 35 двароў, памешчыцкая ўласнасць. Пасля 1 га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у
112
БУКВАР
Pac. імперыі. Б. валодалі Д.В.Пасек, Марчэўскія і Радкевічы. У 1880 — 64 двары, 356 ж., 2 праваслаўныя царквы, жаночае вучылішча пры манастыры, яўр. малітоўная школа. У 19 ст. наладжана палатняная і суконная вытворчасці. У 1880 у фальварку пачаў дзейнічаць пункт па вывядзенні чыстапародных рысістых коней. У 1883 пры кляштары адкрыта школа, у 1896 — царк.прыходская школа. У 1897 — мястэчка ў Вендаражскай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губ., 81 двор, 450 ж. Непадалёку быў аднайм. маёнтак, 5 двароў, 34 ж., дзейнічаў завод па сушцы садавіны 1 агародніны. У жаночым манастыры быў 21 двор, 117 ж., дзейнічалі свечачны завод (у 1900 — 16 рабочых), царква, капліца. У 1909 — 81 двор, 427 ж., казённая вінная крама, царква, яўр. малітоўная і царк.прыходская школы, у маёнтку 2 двары, 6 ж. На базе дарэв. адкрыта прац. школа 1й ступені (у 1925 — 62 вучні), бка. У пач. 1920х гг. існавалі 2 вёскі: Старыя Б. і Новыя Б. 3 17.7.1924 у Магілёўскім рне Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1925 створана меліярацыйнае тва. У 1930я гг. ў будынку царквы пачаў дзейнічаць клуб з бкай. У канцы 1930х гг. Старыя Б. і Новыя Б. аб’яднаны ў адну вёску Б. У 1940 — 141 двор, 765 ж. У пачатку Вял. Айч. вайны ўліп. 1941 каля вёскі на Буйніцкім полі адбываліся жорсткія баі абаронцаў Магілёва з ням.фаш. захопнікамі. У канцы ліп. 1941 акупіравана гітлераўцамі, якіяўкрас. 1944спалілі 118 двароў, загубілі 95 ж. Вызвалена сав. войскамі 27.6. 1944. У 1970 — 272 гаспадаркі, 881 ж. У 1995 — 309 гаспадарак,910 ж.
У 2011 дзіцячыя яслісад, сярэдняя і муз. школы, прафес. аграрнатэхн. каледж імя К.П.Арлоўскага, аддз. сувязі, вучэбнавытворчы камбінат, ФАП, кафэ, 3 магазіны. Заалагічны сад і этнаграф. экспазіцыя. Дзве брацкія магілы сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Мемар. комплекс «Буйніцкае поле», мемар. знак К.М.Сіманаву на Буйніцкім полі, мемар. дошка Герою Сав. Саюза І.М.Мяльнову, які вызначыўся ў чэрв. 1944 пры фарсіраванні Дняпра
Да арт. Буквар.
Фрагмент экспазіцыі «Ад «А» да «Я» — з гісторыі буквара» ўДзяржаўньш музеі гісторыі беларускай літаратуры.
каля вёскі Б. Помнік землякам Магілёўскага рна, якія загінулі пры выкананні інтэрнац. абавязку ў Афганістане.
БУКАЦІНА Галіна Мікалаеўна (н. 27.1.1960, г. Маладзечна), беларуская актрыса. Скончыла Бел. тэатральнамаст. інт (1981). Працуе ў Нац. акадэмічным драм. тэатры імя Я.Коласа. Актрыса шырокага творчага дыяпазону. Яе майстэрства адметнае прафесіяналізмам 1 сцэнічнай культурай. Сярод роляў: Ізабела («П’емонцкі звер» А.Курэйчыка), фрау Лора («Дадому» А.Паповай), Гала («...Таму што люблю...» паводле А.Паповай), Бона («Чорная нявеста» А.Дударава), Служанка («Марлен... Марлен...» Дз.Мінчонка), Сімона Ціру, Муза («Мадам Боншанс», «Ружа ў чыстым полі» У.Драздова), Марта («За двума зайцамі» М.Старыцкага), Люба («I смех, і слёзы, і любоў» паводле У.Набокава), Трусіна («Мудрацы...» А.Астроўскага), МартаІсабель («I паміраючы дрэвы стаяць» А.Касоны) і інш.
БУКВАР, а з б у к а, пачатковы падручнік для навучання чытанню і пісьму. Прызначаны таксама для выхавання дзяцей, развіцця іх мовы і лагічнага мыслення. Традыцыйна з’яўляецца крыніцай першых звестак пра краіну, народ, яго культуру. Асн. структурны склад Б.: літары, літараспалучэнні, склады, лічбы, граматычныя звесткі, павучанні, тэкставыя і ілюстрацыйныя матэрыялы, схемы, табліцы. Навуч.выхаваўчую работу з Б. звычайна падзяляюць на 3 перыя
ды: падрыхтоўчы, букварны і паслябукварны.
3 узнікненнем пісьменнасці для навучання грамаце выкарыстоўвалі прыкладныя дапаможнікі з алфавітным радам (дошчачкі, берасцяныя сшыткі і інш.), потым царк.рэліг. кнігі (псалтыры, часаслоўцы, апосталы). У 1970 у Брэсце былі знойдзены самшытавы грэбень 12 — пач. 13 ст. з кірыліцкім алфавітам і пісьмовыя азбучныя аквавершы («азбука граннца»), 3 16 ст. пачалі ствараць і выдаваць спец. дапаможнікі. Першы друкаваны ўсх.слав. Б. у рус. рэдакцыі — «Азбука» І.Фёдарава (Львоў,
Вокладка «Буквара» А.Клышкі.
113
БУКВІЦА
1574). 3 1590х гг. да 1653 на тэр. Беларусі выйшла 16 Б. — больш за палавіну падобных выданняў на ўсх.слав. землях («Часоўня і Азбука», 1596; «Начало ученна детем», 1593—1601; «Наука ку чнтаню н розуменю пнсма словенского» Л. і С. Зізаніяў, 1596; «Грамматнкн словеньского языка», 1618—21 іінш.).У 17—19ст. Б.друкавалі ў Вільні, Куцейне, Магілёве, Супраслі, Варшаве. У 1906 выдадзены «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» К.Каганца (выйшаў ананімна) і «Першае чытанне для дзетакбеларусаў» Цёткі, у 1922 — «Беларускі лемантар» С.Некрашэвіча. Бел. Б. выдавалі А.Федасенка, М.Пігулеўскі, І.Пісарчык, С.Паўловіч, Н.Сіўко і інш. Сучасныя Б. засн. на гукавым аналітыкасінтэтычным метадзе навучання, багата ілюстраваны, маюць разнастайныя дадаткі, у т.л. разразную азбуку. 3 1969 у агульнаадукац. школах рэспублікі навучанне вядзецца па «Буквары» А.Клышкі (бел., 1е выд., 1969; рус., 1е выд., 1999; перавьшаюцца штогод). У якасці дадатку да Б. выпускаюцца спец. сшыткі з пропісамі. Сучасная букварыстыка працягвае пошукі новага парадку вывучэння літар і інавацыйныхлічбавыхтэхналогій у працэсе навучання. т.Ф. Рослік.
БЎКВІЦА. гл. Загалоўная літара.
БУКЁТШК, к в е т н і к, гліняная пасудзіна для кветак; адзін з відаў ганчарных вырабаў. У традыц. ганчарстве пашырэнне Б. набылі з канца 19 ст. Мелі розныя формы і памеры, звычайна ў выглядзе вазы ці збанка з 2 фігурнымі вушкамі па баках, аздабляліся ангобнай размалёўкай, ляпнінаю, глазураваннем і інш. У Івянцы і Ракаве (Валожынскі рн) майстры выраблялі Б. ў выглядзе пустацелага ствала дрэва з каранямі і адгалінаваннямі, часам каля яго мацавалі фігуру мядзведзя або льва. Нярэдка Б. паўтаралі формы аналагічных шкляных, фаянсавых, металічных прам. вырабаў. У наш час вырабляюцца асобнымі нар. майстрамі і на прадпрыемствах маст. прамсці. Я.М.Сахута.
БЎКЧА, вёска ў Лельчыцкім рне. За 65 км на 3 ад г. Лельчыцы, 55 км ад
чыг. ст. Жыткавічы налініі Лунінец— Калінкавічы, 280 км ад Гомеля. Цэнтр Букчанскага с/с. 269 гаспадарак, 669 ж. (2011).
Вядома з 16 ст. як вёска ў Трокскім, з 1565 у Берасцейскім ваяв. ВКЛ, шляхецкаяўласнасць. Доўгі час была ва ўладанні Патоцкіх. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1795 — 35 двароў, 274 ж. У 1834 ва ўладанні графіні М.Мастоўскай. У 1866 — 46 двароў, Васкрасенская царква. У 1885 сяло, 47 двароў. У 1897 у Тонежскай воласці Мазырскага павета Мінскай губ., 103 двары, 618 ж., царква, хлебазапасны магазін, кузня, карчма. У 1908 — 128 двароў, 815 ж., у фальварку 5 двароў, 18 ж. У 1910 адкрыта школа, у пач. 1920х гг. ёй выдзелены будынак. У 1917 — 916 ж., у 1925 — 167 двароў. 3 20.8.1924 цэнтр сельсаветаТураўскага, з 17.4.1962 Лельчыцкага, з 25.12.1962 Мазырскага, з 6.1. 1965 зноў Лельчыцкага рнаў Мазырскай (да 26.7.1930 і з 21.6.1935 да 20.2.1938) акругі, з 20.2.1938 у Палескай вобл. У 1930 дзейнічалі ваўначоска, лясніцтва. У 1940 — 220 двароў. У Вял. Айч. вайну акупіравана ў вер. 1941, у студз. 1943 ням.фаш. захопнікі спалілі вёску, загубілі 73 ж. Вызвалена ў студз. 1944. Пасля вайны адбудавана. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 1237 ж. У 1995 394 гаспадаркі, 1109ж.
У 2009 дзіцячыя яслісад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, 2 магазіны; Васкрасенская царква (2009). Брацкая магіла партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, помнік воінувызваліцелю.
БУЛАТ Сцяпан Герасімавіч (11.5. 1894, в. Слабада Уздзенскага рна — 24.7.1921), беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, журналіст. Скончыў Мінскія настаўніцкія курсы, экстэрнам здаў экзамены за курс настаўніцкай семінарыі і з 1913 настаўнічаў у Дзешчанскім нар. вучылішчы Мінскага павета. У 1915—16 і 1918—19 вучыўся ў Мінскім настаўніцкім інце. У 1916 мабілізаваны ў армію, скончьгў Віленскае ваен. вучылішча, служыў у 153м пяхотным палку, прапаршчык. У канцы снеж. 1917 дэмабілізаваны як настаўнік,
працаваў у Слабадскім нар. вучылішчы Мінскага павета. Чл. аргцыі «Маладая Беларусь», якая ў канцы 1919 пераўтворана ў Бел. камуніст. аргцыю (БКА). У час акупацыі Беларусі польск. войскамі чл. ЦК БКА і Паўстанцкага кта, займаўся арганізацыяй партыз. руху на Міншчыне, вёў прапаганду ідэй сав. улады. Пасля вызвалення Мінска ўступіў у КП(б)Б. У ліп.—жн. 1920 працаваў у Мінскім губернскім аддзеле ЦК КП(б)Б па працы ў вёсцы. Адначасова рэдактар газ. «Савецкая Беларусь», заснавальнік і рэдакгар газ. «Белорусская деревня». 3 лютага 1921 чл. Цэнтр. Бюро, з мая 1921 — 3і сакратар ЦК КП(б)Б і заг. агітацыйнапрапагандысцкага аддзела. Яго памяці Я.Купала прысвяціў верш «На смерць Сцяпана Булата», М.Чарот — верш «Дарогай памяці Сцяпана Булата», З.Бядуля — верш «На смерць Сцяпана Булата».
БЎЛАХАЎ Міхаіл Гапеевіч (н. 22.7. 1919, в. Маслакі Горацкага рна), беларускі мовазнавец. Засл. дзеяч навукі Беларусі (1971). Др філал. навук
(1966), праф. (1967). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1940). Настаўнічаў. 3 1951 у Інце мовазнаўства АН Беларусі. У 1965—2005 у БДУ, Бел. пед. унце. Даследуе праблемы сучаснай бел. літ. мовы, гісторыю бел. мовы і яе ўзаемадзеянне з інш. слав. мовамі. Аўтар навук. прац «Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў XIX— XX стст. ва ўзаемаадносінах з іншымі славянскімі мовамі» (1958), «Прыметнік у беларускай мове» (1964), «Гісторыя прыметнікаў беларускай мовы XIV—XVII стагоддзяў. Ч. 2.