Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
БУРДОН (ад франц. bourdon, літар. густы бас), 1) арганны рэгістр ла
121
БУРКА
біяльнай групы сям’і флейтавых. Трубы металічныя, закрытыя з аднаго канца. 2) Бесперапыннае гучанне аднаго або некалькіх басовых гукаў нязменнай вышыні. Спалучэнне мелодыі з Б. — адна са стараж. форм шматгалосся, уласцівая і бел. песеннаму, і інструм. фальклору. Элементы Б. захоўваюцца ў каляндарных і вясельных песнях некаторых раёнаў Палесся. У інструм. музыцы ўзнікае пры выкананні на варгане, дудзе, цытры, колавай ліры, скрыпцы, балалайцы і інш., што абумоўлена іх канструкцыяй — наяўнасцю адкрытых струн, бурдонных трубак і інш. Сустракаецца ў творчасці прафес. кампазітараў (арганны пункт). І.Дз.Назіна.
БЎРКА, б у р н о с, 1) верхняе дэмісезоннае адзенне, кафтан свабоднага пакрою. Выраблялі з даматканага тоўстага сукна шэрага ці бурага колеру. Б. мела адкладны каўнер, капюшон, кішэні, хлясцік. Яе зашпільвалі на гузікі. Святочная жаночая Б. была з больш тонкага сукна. Яе ўпрыгож
Мужчына ў бурцы. Вёска Камарын Брагінскага рна. Пач. 20 cm.
валі аблямоўкай, шнурком, рознакаляровым швом (строчкай) па лініі расхіну, па падоле, капюшоне, рукавах, кішэнях, утвараючы стрыманы (геаметрызаваны ці арнаментальны) узор. У Беларусі Б. вядома з 17 ст., ужывалася першапачаткова шляхтай і мяшчанамі. 2) Набедранае жаночае адзенне тыпу спадніцы з узорнага сукна ці паўсукна. Шылі Б. з 4—5 полак тканіны. Яна была больш кароткай за андарак і шырокай данізу, звычайна мела палосны геаметрызаваны арнамент і буйныя гафрыраваныя складкі. Б. насілі пераважна дзяўчаты і маладыя жанчыны. В.С.Цітоў.
БЎРКІ, самаробны абутак накшталт валёнак. Шылі з праштабнаванага сукна, з ватнай пракладкай ці без яе. Б. насілі з бахіламі ці галошамі ў халодную пару года.
БУРКІ, вёска ў Брагінскім рне. За 7 км на 3 ад г. Брагін. 24 км ад чыг. ст. Хойнікі на ветцы Васілевічы—Хойнікі ад лініі Калінкавічы—Гомель, 135 км ад Гомеля. Цэнтр Буркоўскага с/с. 133 гаспадаркі, 338 ж. (2011).
Вядомы з 16 ст. як хутар у Брагінскай воласці, ва ўладанні кн. Вішнявецкага, з 2й пал. 17 ст. — Канецпольскіх. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1850у Рэчыцкімпавеце Мінскай губ., 31 двор, 316 ж. У 1879 — 104 двары, 661 ж., школа граматы, 2 ветракі, кузня. У 1908 — 123 двары, 721 ж. 3 6.12.1926 цэнтр сельсавета Брагінскагарна Рэчыцкай, з 9.6.1927 Гомельскай (да 26.7.1930) акруг, з 20.2. 1938 у Палескай вобл. У 1930 — 117 двароў, пачатковая школа. У 1931 працавалі 2 ветракі, кузня, стальмашня. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да канца ліст. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі.З 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 — 864 ж. 3 1987 цэнтр Астраглядаўскага, з 2005 — Буркоўскага сельсаветаў. У 1995 — 162 гаспадаркі, 499 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», комплексны прыёмны пункт, магазін. Помнікі: землякам і сав. воінам, якія
загінулі ў Вял. Айч. вайну. Радзіма Героя Сац. Працы Т.І.Шкурко.
БУРКОВІЧ Веньямін Антонавіч (29.7.1937, с. УсцьКоін, Рэспубліка Комі — 28.12.1983), беларускі цымбаліст. Засл. артыст Беларусі (1967).
В.А.Бурковіч.
Скончыў Бел. кансерваторыю (1962). 3 1952 артыст, саліст, канцэртмайстар Дзярж. нар. аркестра Беларусі, з 1974 саліст Бел. філармоніі. У рэпертуары арыгінальныя творы бел. кампазітараў, пералажэнні п’ес кампазітараўкласікаў. Яго выкананне вылучалася віртуознасцю, тэмпераментам, багатай нюансіроўкай, артыстызмам. Лаўрэат конкурсаў Усесаюзнага і 6га Сусв. фестываляў моладзі і студэнтаў (1957, Масква).
БУРЛАЦКІЯ ПЁСНІ, стругоўскія песні, сацыяльнабытавая народная пазаабрадавая лірыка; песні бурлакоў — рабочых са збяднелых сялян, якія цягнулі ўверх па рацэ судны або працавалі на прыстанях. Бурлакамі ў Беларусі называлі таксама наёмных работнікаўбатракоў, сезоннікаў у сельскай гаспадарцы, таму і Б.п. падобныяпазмесцеіпа напевах да батрацкіх песень. У бурлакоў нярэдка ператвараліся прыгонныя сяляне, якіх памешчык аддаваў у наём купцам за грошы, з якіх самому бурлаку трапляла толькі мізэрная частка. Песнямі, рытмічнымі выкрыкамі бурлакі стараліся аблегчыць сваю цяжкую працу. У бел. фальклоры Б.п. захавалася няшмат. У апошні перыяд бытавання (пач. 19 ст.) яны набылі ў асн. лірычны характар. У Б.п. апісваецца побыт бурлакоў, іх нялёгкая
122
БУР’ЯН
праца («Ай, худа, худа тым сіротам, яшчэ хужы тым бурлакам»), сац. няроўнасць багатага гаспадара і беднага бурлака, зняважлівыя адносіны да апошняга. Народнапаэт. традыцыя спалучаецца ў гэтых песнях з новым паэт. стылем, які характарызуецца 6—9складовым вершам недастаткова выразнай харэічнай рытмікай і сумежнай рыфмай, якая ў паасобных вершах мае і ўнутраную рыфмоўку.
Літ:. Пятроўская Г.А. Бурлацкія, батрацкія, прымацкія песні // Беларускі фальклор: жанры, вілы, паэтыка. Мінск, 2002. Кн. 3. Пазаабрадавая паэзія.
Г.А.Пятроўская.
БУРЛЁСКА (франц. burlesque ад італьян.burlescoжартоўны), 1)у л і таратуры — жанр сатырычнай, парадыйнай паэзіі. Камічны эфект у Б. дасягаецца ў адным выпадку неадпаведнасцю, рэзкім кантрастам паміж узвышанай тэмай і яе падкрэслена будзённым вырашэннем (травесційная), аўдругім — неадпаведнасцю паміж «нізкай», трывіяльнай тэмай і ўзвышанай, «кніжнай» мовай (іроікамічная). Вядома ў бел. лры канца 18 — 1 й пал. 19 ст.; адна з вызначальных форм на пачатку яе станаўлення. Парадзіравала сюжэты з Бібліі («Уваскрэсенне Хрыстова», калядкі) або антычнай міфалогіі («Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе»), Пра ўзвышанагераічныя падзеі расказвала «нізкай» гутарковай мовай, шырока выкарыстоўваліся быт. рэаліі. Бел. бурлескныя творы былі своеасаблівай рэакцыяй на каноны класіцызму, пашыраныя ў тагачаснай рус. і польск. лры.
2 ) У м у з ы ц ы, 1) музычная п’еса жартаўлівага, грубаватакамічнага або мудрагелістага характару, звычайна хуткага тэмпу, свабоднай будовы. Блізкая да капрычыо і гумарэскі. Найб. пашыранаў 17—18 ст. Сустракаецца ў музыцы для клавішных І.С.Баха, Ф.Куперэна, фартэпіяннай музыцы Р.Шумана, М.Рэгера, Б.Бартака, Р.Штрауса. У бел. музыцы існуюцьузоры фартэпіянных Б. (Б. з фартэпіяннай сюіты Э.Тырманд, 1963; з цыкла фартэпіянных п’ес «Настроі» Дз. Яўтуховіча, 1983, п’ес для камерных ансамбляў (Б. для скрыпкі і фп. А.Друкта, 1977; для цымбалаў і фп.
М.Літвіна, 1982; «Бурлескавая сюіта» для скрыпкі, віяланчэлі і фп. Я.Дзягцярыка, 1987; для віяланчэлі і фп. В.Кузняцова, 1988; для трубы і фп. Г.Гарэлавай, 1990, аркестравых п’ес (Б. для камернага аркестра Л.Шлег, 1978). 2) Жартоўнапарадыйная onepa, блізкая да вадэвіля.
К.С.Бандарэнка (музыка).
БУРНОС, гл. Бурка.
БЎРСА(адлац. bursa сумка), 1)інтэрнат у навучальных установах — калегіумах, манастырскіх і брацкіх школах, духоўных семінарыях, дзе жыла моладзь у час навучання. Вылучаліся жорсткай дысцыплінай, якая нагадвала манастырскую. Іезуіты крытычна ставіліся да Б., якія патрабавалі для свайго ўтрымання шмат персаналу і сродкаў, і аддавалі перавагу таму, каб вучнёўская моладзь жыла і выхоўвалася ў адкрытых установах і дамах. Таму пры сваіх калегіумах адчынялі толькі невял. Б. для ўбогіх (музычныя Б.). Акадэмічныя Б. існавалі пры Віленскай акадэміі, дзе вучылася шмат моладзі з усяго ВКЛ. У акадэміі Б. засн. віленскім біскупам Валерыянам Пратасевічам (1579, т.зв. Валерыянаўская Б.), канонікам Амброзіем Бейнартам (1602, т.зв. Амбразіянская Б. для немаёмных студэнтаў), ашмянскім земскім суддзёй Я.М.Корсакам (1618, прызначалася для 10 студэнтаў з роду Корсакаў і 10 студэнтаў з інш. шляхецкіх родаў), дэканам Жабінскім (1651, муз. Б.). Сродкі на ўтрыманне Б. браліся з даходаў, ахвяраваных фундатарамі вёсак, дамоў у гарадах, грашовых сум. Б. для шляхты называліся канвікты. 2) Назва пэўнага брацтва, сябрыны, кампаніі. В.С.Пазднякоў.
БЎРСАЎ Іван Цярэнцьевіч (н. 19.12. 1927, г. Клімавічы), рускі паэт, перакладчык. СкончыўЛіт. інтімя М.Горкагаў Маскве (1962). У 1962—64 працаваў у час. «Нёман». 3 1965 у Маскве. Аўтар збкаў паэзіі «Грамата гадоў» (1977), «Пясочны гадзіннік» (1981), «Круг» (1986), «Кола агляду» (1988). Пішадля дзяцей: кнігівершаў і казак «Едзе лес» (1961), «Вясёлыя небыліцы» (1970), «Краіна Блакітнага Сонца» (1973), «Казкі, поўныя цу
даў» (1979), «Дзевяноста пяць вожыкаў» (2е выд., 2009), «Сорак сарок» (1988), «Жабазкайстрай», «Тры вязкі па тры казкі» (абедзве 1999) і інш. Пераклаў з бел. і ўкр. моў зборнікі паэзіі А.Астрэйкі, Р.Барадуліна, Д.БічэльЗагнетавай, П.Броўкі, Г.Бураўкіна, В.Зуёнка, У.Караткевіча, Е.Лось, К.Цвіркі і інш.
Тв.: Бел. пер. — Слон купіў веласіпед: вершы, казкі, небылічкі. Мінск, 1984.
БУРЫМЙ (ад франц. bouts rimes рыфмаваныя канцы), верш, напісаны на загадзя вядомыя рыфмы. Узнікла ў Францыі ў 1й пал. 17 ст. як чыста літ. забава. 3 20 ст. Б. пераважна эстр. жанр: гледачы называюць рыфмы, а артыствершаскладальнік экспромтам прыдумвае на гэтыя рыфмы вершаваны тэкст. У бел. нар. паэзіі Б. вядома з самых даўніх часоў, і тут яно, у адрозненне ад літ. Б., не з’яўляецца вершамзабавай. Словы, да якіх падбіраюцца рыфмы, не выпадковыя, яны арганізаваны ў пэўную сістэму, «вядуць» за сабой змест. Такі верш Б. лёг у аснову вядомай песні «Ой, хацела ж мяне маці замуж аддаць», дзе рыфмы падабраны паслядоўна да 7 парадкавых лічэбнікаў: («первы — няверны», «дрўгі — да падругі», «трэці — вецер», «чацвёрты — мёртвы», «пяты — пракляты», «шосты — недарослы», «сёмы — вясёлы»), Назвы ўсіх дзён тыдня прадвызначылі рыфмы, а разам з тым і арганізавалі вершаваныя радкі другой жартоўнай бел. нар. песні «Ад панядзелка да панядзелка». У наш час Б. — жартоўны, пацяшальны верш.
БУР’ЯН Барыс Іванавіч (7.1.1924, Масква — 7.10.2009), беларускі тэатральны крытык, драматург. Скончыў тэатр. студыю пры Разанскім тэатры драмы (1941). 3 1946 працаваў у БелТА, час. «Нёман» і інш. У 1952—53, 1962—85 у газ. «Літаратура і мастацтва» (з 1967 заг. аддзела). Аўтар нарысаў пра акцёраў А.Кістава, А.Клімаву, Дзярж. рус. драм. тэатр Беларусі і інш. Паводле яго п’ес пастаўлены спектаклі «Зорка Венера» на Бел. радыё (1960, з І.Нісневічам) і ў Бел. рэсп. тэатры юнага гледача (1967, з М.Алтуховым), «Твой высокі поўдзень» у Бел. тэатры імя Я.Коласа
123
БУСАК
(1968), створаны тэлевізійныя пастаноўкі на Рэсп. студыі тэлебачання, у т.л. «Млечны шлях» (інсцэніроўка рамана К.Чорнага, 1981) і інш. Аўтар сцэнарыяў дакум. кінанарысаў, у т.л. «Дыялог з акцёрам» (пра Г.Глебава, 1965), «20 тысяч тэатральных сустрэч» (да 50годдзя тэатра імя Я.Коласа, 1976), «У юбілей — выхадны дзень» (пра Р.Янкоўскага, 1990) і інш.