• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    БЎХАВІЦКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры барока з рысамі рэтраспектыўнарус. стылю ў в. Бухавічы Кобрынскага рна. Пабудавана ў 1674 з цэглы і дрэва. Да асн.
    прамавугольнага ў плане аб’ёму пад вальмавым дахам з цыбулепадобным купалам на 8гранным драўляным барабане ў завяршэнні прымыкаюць 3ярусная вежазваніца (верхні ярус — драўляны шатровы васьмярык) і прамавугольная ў плане апсіда з рызніцай. Канструкцыя даху кроквенная. Вуглы храма ўмацаваны контрфорсамі. Плоскасныя фасады расчлянёны высока ўзнятымі лучковымі аконнымі праёмамі, апяразаны карнізам простага профілю. Уваход аформлены 2 магутнымі пілонамі з паўкруглымі нішаміконхамі. Па перыметры сцен пад плоскай драўлянай столлю праходзіць арнаментальны фрыз. У інтэр’еры драўляны разны іканастас (1877). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    БЎХАВІЧЫ, вёска ў Кобрынскім рне, на р. Мухавец. За 12 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын на лініі Брэст—Гомель, 58 км ад Брэста, на аўтадарозе Брэст—Масква. Цэнтр Бухавіцкага с/с. 141 гаспадарка, 365 ж. (2011).
    Вядомы з 16 ст. як вёска і маёнтак у Кобрынскім павеце ВКЛ. У1563 сяло ў Астроміцкім войтаўстве Кобрынскай эканоміі, 11 гаспадарак, 13 валок зямлі. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі. 3 1801 у Кобрынскім павеце Гродзенскай губ. У 1897тут44двары, 254ж., магазін, царква. 3 1921ускладзе Польшчы, вёска ў Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Кобрынскім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 у Яроміцкім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1970 у вёсцы 87 гаспадарак, 238 ж. 3 19.7.1976 цэнтр сельсавета.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1674).
    БУЧ, в я р ш а, к о ш, традыцыйная рыбалоўная прылада; сплеценая з дубцоў або зробленая з драніцы Ka
    126
    БУШЫКАЎСКАЯ
    Буч аднагорлавы. Пінскі краязнаўчы музей (1); в. Улазы Мастоўскага рна (2).
    мера конусападобнай ці цыліндрычнай формы. У конусным Б. мелася адна лейкападобная перагародка (горла), у цыліндрычным — 2. Рыба пранікала ў Б. праз лаз у горле, якое адначасова перашкаджала выходзіць ёй назад. 3 аднагорлавых Б. улоў вымалі праз адтуліну ў вузкім яго канцы, якую на час лоўлі закрывалі драўляным коркам, травой ці сенам. У двухгорлавым Б. рабілі дзверцы. Аднагорлавы Б. прызначаўся для лоўлі рыбы, двухгорлавы — часцей для лоўлі ракаў. У вадаёме Б. устанаўлівалі пры дапамозе калкоў (часам сумесна з езамі). Б. былі пашыраны па ўсёй Беларусі. Для Палесся характэрны аднагорлавыя Б. ў форме поўнага конуса; для Паазер’я — у форме конуса, падзеленага па вертыкалі папалам. На Гродзеншчыне іх рабілі пірамідальнай формы, на Магілёўшчыне і Віцебшчыне — у форме палавіны конуса без горла (рыба ў ім утрымлівалася напорам вады).
    І.М.Браім.
    БУЧАЦІНА, вёска ў Капыльскім рне. За 31 км на Пд ад г. Капыль, 26 км ад чыг. ст. Цімкавічы на лініі Асіповічы—Баранавічы, 147 км ад Мінска, аўтадарогай звязана з Капы
    лём. Цэнтр Бучацінскага с/с. 214 гаспадарак, 507 ж. (2011).
    У 19 — пач. 20 ст. ўваходзіла ў склад Вызненскай воласці Слуцкага павета Мінскай губ. У 1886 сяло, 94 двары, 888 ж., царква. У 1909 — 273 двары, каля 1,6 тыс. ж. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Чырвонаслабодскага рна Слуцкай, з 9.6.1927 Бабруйскай (да 1930), з 21.6.1935 зноў Слуцкай акруг, з 20.2.1938 Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі і часткова спалена. Пасля вайны вёска адноўлена. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954у Мінскай абласцях.
    У 2011 лясніцтва, дзіцячы сад, сярэдняя школа, бка, Дом культуры, комплексны прыёмны пункт, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін; Петрапаўлаўская царква (1990я гг.). Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    БУШКб Тамара Кірылаўна (11.12. 1918, в. Любашава Ганцавіцкага рна — 22.3.1981), беларускі тэатральны крытык. Скончыла БДУ (1946). Працавала ў газ. «Літаратура і мастацтва» (1946—48, 1966—68), час. «Работніца і сялянка». 3 1945 выступала з рэцэнзіямі на спектаклі, артыкуламі па праблемах драматургіі і рэжысуры, нарысамі пра сцэнічных дзеячаў і інш. Лепшыя тэатразнаўчыя работы сабраны ў кн. «Святло незабыўных імгненняў» (1985).
    БЎШЧЫК Васіль Васілевіч (н. 26.1. 1952, в. Вяршок Баранавіцкага рна), беларускі палітолаг, філосаф і сацыёлаг. Др паліт. навук (2001), канд. філас. навук (1988). Скончыў БДУ (1977). 3 1980у Бел. філіялеУсесаюзнага НДІ працы ў будаўніцтве. 3 1985 у Інце філасофіі і права АН Беларусі, у 1990—2002 у Інце сацыялогіі НАН Беларусі (вучоны сакратар, нам. дырэктара, в.а. дырэктара, заг. аддзела). 3 2002 у Бел. пед. унце (з 2003 заг. кафедры, з 2005 прарэктар). Навук. працы па сацыялогіі палітыкі, сац. філасофіі, праблемахсац.паліт. працэсу ў пераходных грамадствах.
    Тв.: Человек н обшество в условнях соцнальнополнійческнх преобразованнй. Мннск, 1999; Соцнальное государство в условнях глобалнзацнн: спецнфнка
    формнровання (сравннтельный аналнз на матерналах Росснн н Беларусн). М.; Мннск, 2003 (у сааўт.); Я — гражданнн Республнкн Беларусь. 2 нзд. Мннск, 2008 (у сааўт.).
    БЎШЧЫК Мікалай Уладзіміравіч (н. 22.5.1948, в. Дзераўная Слонімскага рна), беларускіжывапісец. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1975). У 1975— 81 выкладаў у Бел. політэхн. інце. Працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа. Дамінуючымі ў творчасці з’яўляюцца адвечныя пытанні філасофіі быцця, унутраны свет чалавека. Сярод твораў: «Які прыгожы гэты свет» (1976), «Вечар у вёсцы» (1978), «Прастора» (1990), «Узыходжанне», «Трынаццаць» (абодва 1992), «Тумановы ранак» (1994), «Прысвячэнне Ефрасінні Полацкай», партрэт М.А.Каралькова (абодва 1995), «Купальскі золак» (2002) і інш.
    БЎШЫКАЎСКАЯ ПАКРбЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры барока і рэтраспектыўнарус. стылю ў в. Бушыкі Глыбоцкага рна. Пабудавана ў 2й пал. 18 ст. з цэглы, рэканструявана ў 19 ст. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму, накрытага 4схільным дахам з цыбулепадобным купалам на 8гранным барабане ў завяршэнні, прымыкае 2ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая прытворзваніца з макаўкай. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і пар
    М.Бушчык. Купальскі золак. 2002.
    127
    БЫВАЛІЦА
    нымі пілястрамі ў прасценках, апяразаны тонкапрафіляваным антаблементам. Арачны ўваходны праём аформлены кілепадобным перспектыўным парталам з выявай Багародзіцы над ім. Царква дзейнічае.
    БЫВАЛІЦА, празаічны няказкавы жанр фальклору; рэалістычна, сюжэтна аформленае, фабульнае апавяданне пра тое, «што ў жыцці бывае», жыццёвая гісторыя. У адрозненне ад бывамшчыны ў Б. пераважае побытавы матэрыял. Сюжэт можа быць прыгаданы выканаўцам з любой нагоды, у любым месцы: рыбацкія, паляўнічыя, вайсковыя, любоўныя гісторыі, кур’ёзныя выпадкі і інш. Б. — жанр надзвычай прадукцыйны і ў цяперашнічас. Т.ВЛук’янава.
    БЫВАЛЬКІ, вёска ў Лоеўскім рне. За 18 км на ПдЗ ад г. Лоеў, 65 км ад чыг. ст. Хойнікі на ветцы Васілевічы—Хойнікі ад лініі Гомель—Калінкавічы, 118 км ад Гомеля. Цэнтр Бывалькаўскага с/с. 270 гаспадарак, 636 ж. (2011).
    Вядомы з 16 ст. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1811 уладанне графа Юдзіцкага, у Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1850 — 82 двары, уладанне Радзівілаў. У 1885 в. БывалькіМіхай
    Бушыкаўская
    Пакроўская царква.
    лаўка, 126 двароў, 689 ж., млын. У 1897 — 190 двароў, 1054 ж., школа граматы, магазін, карчма. У 1908 у Дзяражыцкай воласці, 254 двары, 1547 ж. 3 8.12.1926 цэнтр сельсавета Лоеўскага рна. 3 9.6.1927 да 26.7. 1930 у Гомельскай акрузе, з 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У 1929 — 1870 ж., пачатковая школа, аддз. спажывецкай кааперацыі, кузня, 2 ветракі. У 1940 — 360 двароў. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да сярэдзіны кастр. 1943 акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў 1943 спалілі 330 двароў, загубілі 9 ж. 16.7.1954 ліквідаваны і тэр. далучана да Дзяражыцкага с/с, які 25.3.1965 перайменаваны ў Бывалькаўскі с/с Рэчыцкага, з 30.7. 1966Лоеўскагарнаў. У 1959— 1222 ж. У 1995 — 351 гаспадарка, 974 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя і філіял муз. школы, Дом культуры, бка, бальніца, аддз. сувязі і «Беларусбанка», комплексны прыёмны пункт, 4 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў 1 партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнікі: гарадзішча і 2 селішчы ранняга жалезнага веку.
    БЫВАЛЬШЧЫНА, жанр фальклорнай няказкавай прозы, фабульнае
    С.Бык. Партрэты Я.Коласа, Я.Купалы, М.Багдановіча. 1981—S2.
    апавяданне пра неверагодны, містычны выпадак, які адбыўся з героем і можа паўтарыцца з інш. людзьмі. У адрозненне ад легенды ў Б. няма імкнення да тлумачання нейкай з'явы, а змяшчаецца перасцярога слухача ці проста расказваецца, што бывае. Ад прымхліцы ў Б. адрознівае, як правіла, адсутнасць персанажаў ніжэйшай міфалогіі (лесавік, вадзянік, дамавік і інш.). Апавяданне часцей за ўсё вядзецца ад 3й асобы і можа пачынацца словамі «Старыя людзі кажуць...», «Расказваюць, нібы ў незапомныя часы...», «Некалі...», адсылаючы да далёкай мінуўшчыны, часам сустракаецца і геройапавядальнік, які перажыў здарэнне зусім нядаўна: «Аднаго разу ў нядзелю я, паабедаўшы, прылёг на прызбе... да й моцна заснуў. Ось сніцца мне, што нейкі старац кажа, штоб я ўзяў штых да ішоў на капец паміж шляхам і Карпавым альсам... да ўсадзіў штых у зямлю, а ён... стукнуўся аб нешта цвёрдае. Прачнуўшыся, ухапіў штых да не то пайшоў, да проста пабег на той капец...». Да Б. адносяцца гісторыі пра заклятыя скарбы, папарацькветку, вужаву карону і інш.
    Літ.: Легенды і паданні. Мінск, 2005.
    Т.В.Лук’янава.
    БЫК Станіслаў Пятровіч (8.5.1920, в. Квасоўка Гродзенскага рна — 28.6. 2008), беларускі народны скульптарразьбяр. Стажыраваўся ў май
    128
    БЫКАЎ
    стэрні А.Бембеля (1955). Распрацоўваў у драўлянай скульптуры свецкую і культавую тэматыку. У сваёй творчасці захоўваў і развіваў традыцыі нар. разьбы і драўлянай скульптуры, валодаў пластычным абагульненнем і надаваў жывую вобразную характарыстыку адлюстраванням нар. тыпаў. Актыўна працаваў у анімалістычным жанры, адрадзіў у драўлянай скульптуры метад паліхромнай расфарбоўкі. Сярод твораў: «Зубр», «Свету — мір» (абодва 1953), «Песня» (1960), «Вясковыя музыканты» (1962), «У полі» (1965), «Несцерка» (1970), «Пасечнік» (1973), «М.Багдановіч» (1981), «Я.Купала і Я.Колас у нашаніваўскі перыяд» (1982), культавыя СКульптуры І ІНШ. Я.Ф.Шунейка.